МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае
Фядосік Віктар. Радзінна-хрэсбінная і вясельная паэзія // Культура і адукацыя беларускага замежжа

Як і паэзія земляробчага календара беларусаў, сямейна-абрадавая вылучаецца з песеннай творчасці славян надзвычайным багаццем зместу і хараством паэтычнай формы. Калі меркаваць па тых творах, якія дайшлі да нас у запісах М. Федароўскага і многіх мінулых і сучасных збіральнікаў традыцыйнага фальклору, тое ж самае можна сказаць і пра песні Беласточчыны, асабліва калі да яе аднесці тую вобласць, якая ўтварылася пасля Тыльзіцкага дагавору 1807 г. (у адпаведнасці з указам цара ў вобласць уваходзілі паветы: Беластоцкі, Бельскі, Сакольскі і Драгічынскі; дарэчы, у снежні 1939 г., пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР, у Беластоцкую вобласць увайшлі паветы: Аўгустоўскі, Беластоцкі, Бельскі, Ваўкавыскі, Высока-Мазавецкі, Граеўскі, Гродзенскі, Ломжынскі і Сакольскі).

Ліс Арсен. Каляндарна-абрадавыя творы // Культура і адукацыя беларускага замежжа

У мастацкай сістэме фальклору кожнага народа ёсць жанр або некалькі жанраў, неабавязкова дамінантных, якія надаюць яму нацыянальную адметнасць. Непаўторнасць, спецыфіка кожнай асобнай народна-паэтычнай культуры абумоўлена, як вядома, этнапсіхалагічнай асаблівасцю носьбіта дадзенай творчасці, прыродна-геаграфічнымі і гістарычнымі абставінамі яго жыцця. Ёсць і ў беларускім фальклоры свае вызначальныя напрамкі развіцця, жанры, што надалі яму самабытны характар, вылучаюць сярод народнапаэтычных культур іншых, нават самых блізкіх этнасаў.

Маленка Л.. Дэкаратыўна прыкладное і выяўленчае мастацтва на старонках “Нівы” // Культура і адукацыя беларускага замежжа

Дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае мастацтва беларусаў у Польшчы — гэта тэма амаль зусім не асвет-лена ў нашым друку. Але жыццё ўжо даўно падштурхоўвае да вывучэння творчасці народа і на гэтай ніве.

Мамонька У.. Праблемы культуры і мастацтва ў “Запісах” // Культура і адукацыя беларускага замежжа

Бадай, мала хто з шырокіх чытацкіх колаў ведае пра існаванне навукова-даследчай установы на эміграцыі— Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНІМ). Нават успамінаць пра яго ў нашай партыйнай прэсе, тым больш у станоўчым плане, было «не прынята», і таму пра інстытут, як і ў цэлым пра існаванне беларусаў за межамі нашай Бацькаўшчыны, мы даведваліся хіба толькі з «галасоў» ды, як кажуць, «з вуснае народнае творчасці».

Шматаў В.. Нататкі мастацтвазнаўчай Скарыніяны // Культура і адукацыя беларускага замежжа

Праблема даследавання мастацкай аздобы выданняў; Францішка Скарыны — значная галіна скарыназнаўства — пачала фарміравацца ў XVIII ст., калі Бакмейсцер, Штрытэр і інш., апісваючы яго кнігі, упершыню згадалі і іх мастацкае ўбранне (у гэтым сэнсе «пальма першынства» належыць Штрытэру, які не толькі назваў шэраг ілюстрацый, але таксама звярнуў увагу на паперу, геральдычныя выявы і г.д.).

Сабалеўскі Анатоль. Данчык — шлях да Беларусі // Культура і адукацыя беларускага замежжа

Багдан Андрусішын, якога з дзяцінства ласкава называлі Данчыкам — гэта імя пазней стала псеўданімам творцы, яно, так бы мовіць, азначае мастакоўскую асобу, — нарадзіўся 2 лютага 1958 года ў Злучаных Штатах Амерыкі, у горадзе Нью-Йорку. Яго бацькі — украінец Павел і беларуска Юля — у час Айчыннай вайны былі вывезены ў Германію, а пасля вызвалення не пажадалі вярнуцца на радзіму. Баяліся сталінскіх рэпрэсій — як-ніяк знаходзіліся «пад уладай фашыстаў». З часам яны перабраліся ў Амерыку, дзе нарадзілі і выгадавалі двух сыноў: старэйшага Юрку і малодшага Багдана.

Адамовіч Я.. Вучоны, паэт, грамадзянін (штрыхі да творчага партрэта Аляксандра Баршчэўскага — Алеся Барскага) // Культура і адукацыя беларускага замежжа

Асобу чалавека, асабліва творчага, фарміруюць зямля, асяроддзе і абставіны... Гістарычна склалася так, што беларускай зямлі апошнімі стагоддзямі вельмі не шанцавала. Маючы некалі прававую дзяржаўнасць, высокую духоўную і матэрыяльную культуру, Беларусь дзеяннямі сваіх моцных суседзяў паступова страціла амаль усё і нават гістарычную памяць. Страціла свае абшары разам з людзьмі на ўсходзе і на захадзе, на поўдні і на поўначы. Але і з тае зямлі, якая усе ж засталася Беларуссю, колькі людзей змушаны былі ратавацца эміграцыяй у блізкі і далёкі свет зноў жа выкліканымі гістарычнымі абставінамі і сітуацыямі.

Савік Лідзія. “Мне песня дадзена для мукі” ( Штрыхі да творчага партрэта Масея Сяднёва) // Культура і адукацыя беларускага замежжа

Беларускае пісьменніцкае замежжа — амаль невядомая для нас зямля... І адкрыццём для айчыннага чытача з'яўляюцца сёння вершы, паэмы, раманы Масея Сяднёва — аднаго з найбольш таленавітых прадстаўнікоў беларускай пісьменніцкай эміграцыі. Яго кнігі паэзіі «Патушаныя зоры» (1975), «Ачышчэнне агнём» (1985), «А часу больш, чым вечнасць» (1989), раманы «Раман Корзюк» (1985), «І той дзень надыйшоў» (1987), якія ён падараваў нашай Нацыянальнай бібліятэцы ў час свайго наведвання Беларусі ў траўні 1990 г., уведзены ў адкрыты фонд і іх легальна ўжо можна прачытаць.

Мішчанчук Мікола. “Між берагамі” (Лёс і творчасць Н. Арсенневай) // Культура і адукацыя беларускага замежжа

На сучасным этапе адбываецца пераацэнка эстэтычных каштоўнасцей пад уплывам новых абставін, у атмасферы галоснасці і паступовай, хай сабе і нясмелай, дэмакратызацыі жыцця. Адкінуўшы дэмагагічныя лозунгі і заклікі, камуфляж утапічных ідэй, мы стараемся паглядзець па-новаму на літаратурны працэс ХХ ст., упісаць у яго імёны забытых і забітых мастакоў і тым самым пашырыць гарызантальныя параметры ўспрымання эстэтыкі слова. Прычым дзейнічаць у такім напрамку трэба рашуча і смела: вопыт канца 50—70-х гадоў пераконвае, што можа здарыцца, калі абмяжуешся частковым, няпоўным адкрыццём праўды, будзеш прыслухоўвацца да камандаў зверху, чакаць установак.

Культура і адукацыя беларускага замежжа. «НАВУКА I ТЭХНІКА». Мінск, 1993.

Расказваецца пра беларускую эміграцыю ў блізкім і далёкім замежжы. Разглядаюцца праблемы адукацыі, захавання роднай мовы, аналізуюцца літаратурныя творы найбольш вядомых пісьменнікаў беларускай дыяспары. Апавядаецца пра культурнае жыццё суайчыннікаў у Амерыцы, Канадзе, Сібіры і інш.


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by