МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае
Баршчэўская Нiна. Удзел Беларускай рэдакцыi Польскага радыё ў працэсе будаваньня новых польска-беларускiх адносiнаў // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2

У Польскім радыё існуе пяць праграм: чатыры краёвыя і адна замежная. Пя­тая Праграма Польскага радыё гэтак і называецца — Праграмай для замежжа. Перадачы Пятай Праграмы Польскага радыё выходзяць у эфір на дзевяці мовах: польскай, ангельскай, нямецкай, літоўскай, беларускай, расійскай, украінскай, чэшскай і эсперанта. У суткі складаюць яны 18,5 гадзіны. Асноўная мэта гэтых перадачаў — паведамляць суседзям пра падзеі ў польскай дзяржаве на іх родных мовах. Крыху іншае значэньне Польскае рэдакцыі. Перада­чы на польскай мове адрасаваныя суайчыньнікам, якія пражываюць па-за межамі свае бацькаўшчыны.

Лапiнскене Альма. Беларусiстыка ў Лiтве // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2

Пра беларусістыку ў Літве можна гаварыць шмат і ў розных аспектах, таму што гісторыя беларусістыкі ў нашай краіне ў нейкім сэнсе — гэта гісторыя культур двух народаў, дзвюх дзяржаў. Гісторыя цікавая, неадназначная і вельмі змястоўная. Каб у гэтым упэўніцца, даволі глянуць на наша стагоддзе.

Яцкевiч Мечыслаў. Вiльня як асяродак беларускай культуры i лiтаратуры пачатку ХХ ст. на фоне польскай i лiтоўскай культур // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2

Пачатак XX ст. — гэта рубеж верхаводства шляхецкае інтэлігенцыі ў жыцьці беларускага народа. Ужо ад 1861г., ад скасаваньня прыгону, зь беларускае вёскі спадаюць адвечныя путы, якія прыкоўвалі да аднаго месца маладыя сілы. У новых варунках — як вольныя людзі — растуць новыя пакаленьні, што ідуць у школу, ідуць у горад, разьвіваючы свой інтэлект і свой кругагляд, раней абмежаваны вузкім колам спраў і інтарэсаў адно толькі свайго куточка. I з гэтых новых пакаленьняў людзей, што вырасьлі на волі, выходзяць усё больш і больш шматлікія народныя інтэлігенты, якім час ад часу ўдаецца пранікнуць і ў гімназіі, і ва універсітэты.

Целеш Вячка. Нацыянальная школа як фактар захавання беларускай дыяспары ў Латвіі // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2

Беларусы на тэрыторыі сённяшняй Латвіі жывуць з старажытных часоў. Стварэнню і папаўненню беларускай дыяспары садзейнічалі розныя фактары. У часы Полацкага і Вялікага Літоўскага княстваў суседнія народы — бе­ларусы і латышы — разам змагаліся супраць нямецкіх рыцараў, вялі паміж сабой гандаль. Агульная рака Дзвіна-Даугава з часоў сярэдневякоўя і да XX ст., да перакрыцця яе плацінай электрастанцыі, была тут галоўным гандлёвым шляхам.

Маленка Людмiла. Быт i культура беларусаў Латвii як праблема этнаграфiчнага даследавання // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2

Пытанне пра культуру і быт беларусаў Латвіі сёння можна ставіць толькі як праблему, да якой яшчэ неабходна прыцягнуць увагу. У такім выпадку звычайна гавораць пра яе значэнне і правамернасць. Але ўсё гэта не для нашага чытача, якому няма патрэбы даказваць важнасць нацыянальнай культуры. Гісторыя жыцця беларусаў у Латвіі аказваецца вельмі паказальнай. Яна ведае перыяды каталіцызацыі (ці паланізацыі), русіфікацыі і іншых уплываў.

Апiня Iлга. На берагах Даўгавы-Дзвiны: Латышска-беларускiя ўзаемасувязi // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2

Гісторыя беларусаў у Латвіі мае шматвяковыя карані. Hi з адным з народаў, што жывуць цяпер на тэрыторыі сучаснай Латвіі, латышоў не лучаць такія даўнія повязі, як з беларусамі. У гэтых народаў быў адзіны агульны велізарны арэал, дзе пачынаўся іх этнагенез. Пра гэта кажуць дадзеныя археалогіі, антрапалогіі, лінгвістыкі, канцэпцыя балцкага субстрату ў беларускім этнасе, які адрознівае яго ад іншых усходніх славян.

Каўка Аляксей. «Усход» і «Захад» у мастацкім светабачанні Янкі Купалы // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2

У кожнага народа, як і ў асобнага чалавека, — свой непаўторны лёс. Адметнасць беларускага лёсу, Беларускага Шляху — у замаруджанасці, незавершанасці нацыянальнатворчага працэсу і, як вынік, — у нікласці самасцвярджальных, волевыяўленчых якасцей беларускай супольнасці. Драматычная, з трагікамічным адценнем дылема паміж тэрыторыяй і нацыяй, насельніцтвам і народам, ускраінай і краінай, тутэйшасцю і нацыянальнасцю гэтак жа вос­тра, як і на пачатку XX ст., на зыходзе яго працінае розум і сэрца ледзь не кожнага свядомага беларуса.

Кiпель Зора. Беларуская перакладная лiтаратура XV-XVI стст. як мост памiж Усходам i Захадам // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2

Важнасьць беларускай перакладной літаратуры XV-XVI стст. велізарная ў агульным літаратурным працэсе ўсходняга славянства. На вялікі жаль, пе­ракладной літаратуры таго пэрыяду пакідалася мала мейсца ў літаратурных досьледах XIX ст. Тым больш роля беларускай літаратуры альбо зусім ігнаравалася, альбо была гэтак замаскаваная заблытанай тэрміналёгіяй ("северо-западная", "юго-западная","літоўска-руская", "польска-руская", найчасцей — "руская" і толькі зрэдку з'яўлялася беларускае "наречие"), што літаратураведы проста абыходзілі гэтае пытаньне, ці, у лепшым выпадку, успаміналі мімаходзь.

Ляднёва Анфiса. Беларуская нацыянальная школа на эмiграцыi // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2

Эміграцыя з Беларусі існавала з даўніх часоў. Розныя сілы штурхалі людзей здымацца з родных наседжаных мясцін і адпраўляцца на пошукі шчасця ў іншыя краіны. Беларуская нацыянальная дыяспара склалася ў выніку трох масавых эміграцыйных хваляў: на рубяжы ХІХ-ХХ стст., у міжваенны перыяд і пасля Другой сусветнай вайны.

Гапоненка Вольга. Ураджэнцы Беларусі ва універсітэтах Усходняй і Заходняй Еўропы // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2

Гісторыя грамадства — гэта гісторыя развіцця яго сацыяльнага і навукова-тэхнічнага быцця. Погляд на яе як на гісторыю інтэлектуальнай дзейнасці, а не як на паслядоўны працэс класавай барацьбы з непазбежнымі сацыяльнымі рэвалюцыямі — падстава для асэнсавання многіх праблем мінулага і сучаснага. Таму ва ўмовах нацыянальна-культурнага адраджэння асаблівую актуальнасць набывае вывучэнне гісторыі навуковай думкі і арганізацыі навукі ў Беларусі. Гэтая праблема з'яўляецца адным са звенняў разумення таго, як ішло фармаванне гістарычнай свядомасці і самасвядомасці беларускага этнасу.

Банькоўскi-Цюлiг Монiка. Студэнты i студэнткi з Беларусi ў швейцарскiх унiверсiтэтах (XVI - пачатак ХХ ст.) // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2

Што можа дакладчык са Швейцарыі сказаць змястоўнае ці хоць бы цікавае наконт асноўнай тэматыкі кангрэса — "Беларусь паміж Усходам і Захадам"? Паміж Беларуссю і Швейцарыяй, здаецца, ні ў мінулым, ні ў сучасным няма асаблівых сувязей. Праўда, здараліся кантакты і сутычкі, але на іх падставе не ўзнікалі сувязі; былі яны занадта эпізадычныя і мелі свае прычыны хутчэй у вонкавых акалічнасцях, чым у добраахвотных імкненнях.

Хадубскi Анджэй. Цывiлiзацыйная роля беларусаў на Каўказе ў ХIХ - першай палове ХХ ст. // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2

На пачатку XX ст. Каўказ знаходзіўся ў полі зроку розных дзяржаў свету. Гэты рэгіён прыцягваў увагу сваімі карыснымі выкапнямі, магчымасцямі іх эксплуатацыі, а таксама лёгкасцю за кароткі тэрмін зрабіць кар'еру. Там павялічвалі свой капітал самыя багатыя людзі свету, у тым ліку браты Нобелі, сям'я Ротшыльдаў. Там знаходзілі працу беднякі Расійскай імперыі.

Грыцкевiч Валянцiн. Сферы i формы гiстарычнай культуры // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2

У нашы дні ўплыў сродкаў масавай камунікацыі на фармаванне гістарычных ведаў сярод насельніцтва пацясняе ўплыў навуковых спосабаў іх перадачы, далучаючыся да існуючых па традыцыі пазанавуковых спосабаў перадачы ведаў пра мінулае. Гэта вядзе да таго, што павышаецца цікавасць спецыялістаў-гісторыкаў не толькі да традыцыйных навуковых спосабаў та­кой перадачы, але і да вывучэння імі пазанавуковых — як традыцыйных, так і новых — яе спосабаў. Тут непазбежнае выкарыстанне сучасных звестак сацыялогіі, псіхалогіі, гісторыі культуры.


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by