МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае
Алейнiк Галiна. Выданнi беларускага замежжа ў фондах Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1

Сярод шматлікіх сацыяльных інстытутаў Нацыянальнай бібліятэцы належыць асаблівае месца — яна скарбніца і захавальніца агулыгачалавечых духоўных і навуковых каштоўнасцей, зафіксаваных на адпаведных носьбітах з дапамогай пэўных сімвалаў. Нацыянальная бібліятэка, апрача таго, з'яўляецца дакументальнай памяццю таго народа, імя якога яна носіць. Яна павінна быць тым адзіным месцам на Зямлі, дзе можна атрымаць вычарпальную інфармацыю пра гэты народ.

Белы Сымон. Мiхась Мiцкевiч (Антось Галiна): Беларускi i амерыканскi перыяды жыцця i творчасцi // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1

Маё даследаванне не прэтэндуе на глыбокі аналіз жыццёвага і творчага шляху малодшага брата Якуба Коласа. Прапаную пазнаёміцца толькі з асноўнымі штрыхамі грамадскай дзейнасці вернага і шчырага сына Беларусі, які любіў сваю Бацькаўшчыну як нешта святое. Мне ён даводзіцца дзядзькам.

Чыквiн Ян. Наталля Арсеннева - мiж Вiльняй i Рочэстэрам // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1

Яшчэ нядаўна імя Наталлі Арсенневай, як і іншых беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, было пад забаронай. Але ўжо ў верасні 1993 г. у Рэспубліцы Беларусь грамадства святкавала 90-ю гадавіну з дня нараджэння выдатнай паэткі. З гэтай нагоды з'явілася ў Мінску факсімільнае перавыданне яе першай кніжкі "Пад сінім небам" (1927), а ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры была наладжана літаратурная сустрэча, адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай юбілею, аднак без прысутнасці самой Наталлі Арсенневай. Найстарэйшая беларуская пісьменніца, перакладчыца твораў Гётэ, Гаўптмана, Кляйста, Шэкспіра, Міцкевіча, песняў для баптыстаў жыве цяпер у ЗША, у Рочэстэры.

Лiс Марына. Сяргей Сахараў i беларуска-балцкiя сувязi // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1

З імем Сяргея Сахарава звязаны самыя яркія старонкі беларускага нацыянальна-адраджэнцкага, культурна-асветніцкага руху ў Латвіі, ля вытокаў якога ён стаяў разам з Кастусём Езавітавым і іншымі беларускімі дзеячамі. Латвійская рэспубліка пасля атрымання незалежнасці пачала развівацца дэмакратычным шляхам. Гэта адбілася і на становішчы нацыянальных меншасцей, якія, згодна з Канстытуцыяй, мелі правы на нацыянальна-культурную аўтаномію.

Мiрачыцкi Леў. Iгнат Дварчанiн на эмiграцыi // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1

...Легендарнай постаццю Ігната Дварчаніна пашчасціла мне зацікавіцца ў часы хрушчоўскай палітычнай "адлігі". У выніку з'явіўся мой допіс "Імя, не забытае народам", апублікаваны ў часопісе "Беларусь", у майскім нумары за 1965 г. Гэтая постаць, як і асоба Браніслава Тарашкевіча, іншых адраджэнцаў-будзіцеляў, неяк адразу запаланіла велічнасцю спраў, якім яны прысвяцілі свае лепшыя свядомыя гады, клікала да вывучэння іх жыццёвых шляхоў і навукова-творчай спадчыны.

Пяткевiч Аляксей. Iгнат Дварчанiн як драматычная постаць на скрыжаваннi палiтычных i культурных шляхоў // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1

Буйныя беларускія постаці заўсёды былі драматычнымі. Гісторыя ўчыніла з зямлі Беларусі пляцоўку для няспынных ваенна-палітычных і грамадска-культурных сутычак усходніх і заходніх суседзяў. У гэтых сутычках знішчаліся нашы нацыянальныя каштоўнасці. Тут супрацьдзейнічалі розныя ідэалагічныя інтарэсы, абгрунтоўваліся агрэсіўныя прэтэнзіі на духоўную і матэрыяльную спадчыну Беларусі. Натуральна, што людзі, якія тут узрасталі, нярэдка кіраваліся на чужыя палітычныя ці культурныя гоні, дзе ўзрасталі дзеля патрэб іншага народа, якому служылі, бывала, усё жыццё. Тыя ж з сыноў і дачок Беларускага краю, што імкнуліся працаваць на яго карысць, не маглі не быць уцягнутымі ў ідэалагічныя бойкі паміж Захадам і Усходам за права валодаць Беларуссю і ў выніку рабіліся іх ахвярамі.

Мальцаў Уладзiмiр. Беларуская iнтэлiгенцыя ў вяцкай ссылцы (1930-я гады) // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1

З 106 чалавек, прыцягнутых АДПУ ў 1930-1931 гг. да следства па справе "Саюза вызвалення Беларусі", было асуджана 86 чалавек. Амаль трэць з іх адбывалі палітычную ссылку ў Кіраўскай вобласці РСФСР. Да рэвалюцыі яна называлася Вяцкай губерняй1, якая стала надзейным месцам ссылкі яшчэ ў першай палове XIX ст. Да пачатку цяперашняга стагоддзя тут, у дзесяці калоніях, ссыльных штогод прабывала ад 250 да 300 чалавек. За нядобранадзейны лад думак і антыўрадавую дзейнасць у вяцкую ссылку траплялі людзі розных палітычных перакананняў і прафесійных заняткаў.

Корсак Анатоль. Беларусы на Смаленшчыне // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1

Маё даследаванне датычыцца жыцця беларусаў у Смаленскай губерні, Заходняй вобласці пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і да другой паловы 30-х гадоў. Пытанне пра беларусаў, якія жывуць на Смаленшчыне, і сёння застаецца няясным. У грамадстве і навуковых колах бытуе тэрмін Беларуская Смаленшчына. Да нядаўняга часу многія лічылі смалянаў беларусамі.

Баршчэўскi Аляксандр. Малая i вялiкая айчына ва ўспрыняццi беларусаў з Усходняй Беласточчыны // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1

Пачынаючы з 1960 г. я досыць часта праводзіў размовы — галоўным чынам з жыхарамі сваёй вёскі Бандары (але не толькі з імі) на тэму малой і вялікай айчыны. I з пэўнай прыкрасцю пераканаўся, што ўсе мае размоўцы не ўжываюць такіх тэрмінаў, як: айчына, радзіма, бацькаўшчына для абазначэння ўсходнебеластоцкага рэгіёна або ўсёй Беларусі.

Жук-Грышкевiч Раiса. Роля беларускай эмiграцыi ў Канадзе // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1

Беларусы пачалі прыязджаць у Канаду на пачатку XX ст. — сьпярша з царскай імпэрыі, а пасьля, паміж войнамі, з Заходняй Беларусі. У першым вьшадку паводле дакумэнтаў запісвалі іх расейцамі, у другім вьшадку — палякамі. Была гэта эміграцыя эканамічная, пераважна нацыянальна нясьве-дамая. Нацыянальных беларускіх арганізацыяў у Канадзе тады ня было.

Сяргеева Галіна. Беларуская дыяспара ў гады Другой сусветнай вайны // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1

Пасля двух масавых эміграцыйных хваляў (з канца XIX ст. да Першай сусветнай вайны, а затым паміж двумя сусветнымі войнамі) сотні тысяч выхадцаў з беларускіх зямель пасяліліся галоўным чынам у ЗША, Канадзе, Аргенціне, Бразіліі, Францыі, іншых еўрапейскіх краінах. Напярэдадні Другой сусветнай вайны беларуская дыяспара была ў асноўным працоўнай.

Кiпель Вiтаўт. Дзейнасьць беларускай палiтычнай эмiграцыi ў Заходняй Эўропе ў пэрыядзе памiж Першай i Другой сусьветнымi войнамi // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1

Падзеі 1917-1921 гг. на тэрыторыі былое Расейскае імпэрыі істотна зьмянілі палітычны клімат у Беларусі. Дзякуючы працы беларускага нацыянальнага актыву беларускі народ пачаў паступова ператварацца з этнічнае масы ў палітычную нацыю. Дзейнічалі палітычныя партыі, адбываліся грамадска-палітычныя зьезды, шырыўся беларускамоўны друк. Скаардынаваная дзейнасьць нацыянальнага актыву прывяла да скліканьня Усебеларускага Кангрэсу, абвешчаньня 25 сакавіка 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі, a крыху пазьней, 1 студзеня 1919 г., у Смаленску была абвешчаная і Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (раней заміж тэрміну "Савецкая" ўжываўся тэрмін "Радавая").

Iваноў Мiкола. Рыжскi мiр i эмiграцыйны ўрад БНР // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1

Здавалася б, як толькі ні шкуматалася беларуская нацыянальная тэрыторыя на працягу яе гісторыі далёкімі і блізкімі суседзямі... Але нават у сумнай шматвяковай гісторыі яе фармаваньня Рыжскі мір 1921 г. займае асобае месца. Тады ў латышскай сталіцы тэрыторыя існуючай у той час "дэ-юрэ" Беларускай Народнай Рэспублікі была падзеленая Польшчай і Савецкай Расіяй на дзьве няроўныя часткі. Для Беларусі гэты падзел азначаў знішчэньне апошняй надзеі на стварэньне сваёй, незалежнай нацыянальнай дзяржавы.

Лыч Леанід. Ажыццяўленне ідэі беларусізацыі па-за межамі БССР у 20-я - пачатку 30-х гадоў // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1

У ліпені 1924 г. у жыцці беларускага народа адбылася вельмі важная палітычная і культурная падзея, якая атрымала шырокую вядомасць і па-за межамі дзяржавы. Пад уплывам магутнага нацыянальна-адраджэнцкага працэсу, які ішоў пераважна ініцыятыўным шляхам, да яе не маглі не праявіць пэўнай зацікаўленасці, а то і далучыцца дзяржаўныя і партыйныя органы ўсіх звенняў.


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by