| |
Зайка Вiталь.
Менке Кац — паэт з Мiхалiшак // Беларусь—Расія—Японія
Паэт нарадзіўся ў мястэчку Міхалішкі ў 1906 г. Яго продкі здаўна жылі на Віленшчыне — у Свіры, Міхалішках, Свянцянах, Смаргоні. Яны займаліся сплавам лесу, кавальскаи справаи, рознымі рамествамі, гандлем, вывучалі святую Тору, і за 600 гадоў зжыліся з гэтым краем, — ён стаў сапраўднай іхняй радзімай. Менавіта талерантнасць і добразычлівасць жыхароў беларускай зямлі зрабіла яе прыцягальнай для сыноў Ізраіля, што ратаваліся ад праследаванняў і ўціску ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе. Менавіта на землях Вялікага Княства Літоўскага быў рэалізаваны ідэал талмудысцкага светапогляду — свабода вывучэння Святога пісьма. Менавіта беларускія землі далі свету сотні вучоных-талмудыстаў, ешывы, і "літвацкую" гаворку мовы ідыш, кантараў, магідаў — казнадзеяў, настаўнікаў і паэтаў, сярод якіх — і Менке Кац.
|
Мальдзіс Адам.
Ураджэнец Трокенік, мастак Мар’ян Богуш-Шышка і яго спадчына // Беларусь—Расія—Японія
Упершыню пра існаванне мастака, пісьменніка і падарожніка Мар'я-на Богуша-Шышкі я даведаўся восенню 1993 г., вяртаючыся з Браціславы, з чарговага Міжнароднага кангрэса славістаў, і гартаючы ў цягніку "Слоўнік польскіх пісьменнікаў на чужыне", падараваны вядомым кракаўскім беларусістам Здзіславам Нядзеляй. Там указвалася, што аўтар з такім выразна беларускім прозвішчам выдаў кнігі "Пра мастацтва", "Леанарда да Вінчы", напісаў працу "Нарыс гісторыі выяўленчага мастацтва на землях Вялікага Княства Літоўскага".
|
Глагоўская Лена.
Браты Стаповiчы // Беларусь—Расія—Японія
Беларусь у канцы XIX - пачатку XX стст. перажывала вялікія перамены, звязаныя з адраджэннем беларускай думкі, вайной і станаўленнем сваіх межаў. Рэвалюцыйныя працэсы не абміналі таксама гэтае зямлі. Беларусь здаўна спакваля губляла сваю самастойнасць. Яегеаграфічнае становішча і палітычныя ўмовы спрыялі перамяшчэнню і ўкараненню ўсходніх — рускіх (маскоўскіх) і заходніх (польскіх) уплываў. Пачынаючы з XVI ст. крыжаваліся тут розныя плыні, якія прывялі да знікнення беларускай самабытнасці ў шляхецкіх — найбольш пашыраных колах грамадства.
|
Куль-Сяльверстава Святлана.
Паплечнік Гашкевіча // Беларусь—Расія—Японія
У 60-я гады мінулага стагоддзя Пецярбургская Акадэмія мастацтваў, збіраючы звесткі аб найбольш вядомых сваіх сябрах, звярнулася да акадэміка жывапісу Кандрата Ільіча Карсаліна з прапановай адказаць на некалькі пытанняў, якія датычыліся яго жыцця і творчасці. Мастак быў вельмі сціплым чалавекам, і яго адказы вызначаліся лаканізмам. Але гэтыя скупыя радкі хавалі за сабой незвычайны лес. Здарылася так, што жыццё кідала Карсаліна з адной часціны свету ў другую, "майстэрняй" яму служылі два кантыненты, а яго творчая манера ўвабрала ў сябе цалкам непадобныя мастацкія традыцыі.
|
Арлоў Уладзімір, Орлов Владимир.
Путешествие длиною в жизнь // Беларусь—Расія—Японія
Если вы читали известную книгу путевых очерков Ивана Гончарова "Фрегат "Паллада", то, возможно, вспомните, как автор не раз иронизировал над одним из своих спутников, Иосифом Гошкевичем, — "фотографом и завзятым собирателем лягушек, камней и насекомых". Писатель называл этого чудака "малороссиянином". Остается пожалеть, что их знакомство не стало более близким. Иначе Гошкевич не только просветил бы будущего классика относительно своего белорусского происхождения, но и смог бы в неторопливых беседах в каюткомпании поведать такие сюжеты, которые, без сомнения, вдохновили бы талантливое перо автора "Обыкновенной истории" не на одно новое произведение.
|
Дзюн-iцi Сато.
Iосіф Гашкевiч i першыя японскiя студэнты ў Пецярбургу // Беларусь—Расія—Японія
Ужо даўно было ўстаноўлена, што Іосіф Антонавіч Гашкевіч у лютым 1865 г. (за два-тры месяцы да свайго ад'езду з Японіі) у час перамоў у Эда параіў прадстаўнікам японскага ўрада паслаць маладых людзей вучыцца ў рускую сталіцу за казённы кошт і выказаў гатоўнасць суправаджаць іх на сваім зваротным шляху ў Пецярбург.
|
Грыцкевiч Вялянцiн.
Жыццё i дзейнасць Iосiфа Гашкевiча // Беларусь—Расія—Японія
Ваш зямляк Іосіф Антонавіч Гашкевіч (1814-1875) вядомы тым, што стаў адным з першых японазнаўцаў Расіі і першым "трывалым" расійскім дыпламатам у Японіі. Ён нарадзіўся ў Мінскай губерні ў сям'і праваслаўнага святара. Дакладнае месца яго нараджэння невядома. Меркаванне аднаго з біёграфаў I. Гашкевіча наконт нараджэння апошняга ў в. Ліпаў ці на станцыі Якімаўская Рагачоўскага павета не пацвердзіліся пошукамі ў метрычных кнігах названых мясцін, якія па нашай просьбе ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве РБ у Мінску правёў З. Яцкевіч.
|
Краўчанка Пётр.
Белавалосы консул // Беларусь—Расія—Японія
Беларус. Нарадзіўся ў Мінскай губерні, усё жыццё сумленна і праведна служыў на карысць навуцы. Вучоны-энтамолаг, падарожнік-усходазнаўца, лінгвіст, дыпламат. Спіс талентаў I. Гашкевіча можна працягваць. Пералік усяго, чым займаўся гэты чалавек, дае нам падставу называць яго першапраходцам у многіх галінах грамадскай практыкі. I ўсё, што ён рабіў, рабіў з адказнасцю і грунтоўна.
|
У пачатак |
|
|