| Антонава Т..
У землякоў за акіянам
У землякоў за акіянам у Злучаных Штатах Амерыкі ў жніўні мінулага года пабывала карэспандэнт «Голасу Радзімы» Таццяна Антонава. Так яна і назвала сваю кніжку — «У землякоў за акіянам», у якой расказвае аб сустрэчах з замежнымі беларусамі, многая з якіх доўгія гады заставаліся для нас абсалютна невядомымі, хоць прозвішчы іх чулі даволі часта. Наталля Арсеннева, Міхась Кавыль, Антон Шукелойць, З. і В. Кіпелі, Ала Орса-Рамана. Аўтарка дала ім магчымасць расказаць пра сябе, выказаць свой погляд на складанае і ўсё яшчэ не вельмі зразумелае нам мінулае. Наогул нашы землякі за акіянам сталі бліжэй нам, бо мы больш даведаліся пра іх побыт, паўсядзённае жыццё, пра іх любоў да Радзімы.
|