Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна: Артыкулы, дакумэнты / Укл. Ю. Грыбоўскага; Прадм. Х. Кажаневіча. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004. — 124 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 2).
Кніга прысьвечаная адной з самых трагічных баталіяў Другой сусьветнай вайны — бітве пры Монтэ-Касіна, у якой бралі ўдзел тысячы беларусаў. На яе старонках дасьледуецца гісторыя стварэньня «арміі генэрала Андэрса», упершыню апублікаваны поўны сьпіс нашых суайчыньнікаў, якія загінулі ў Італіі й пахаваныя на монтэ-касінскіх могілках. Зьмешчаная таксама дакумэнтальная аповесьць Пётры Сыча «Сьмерць і салаўі», прысьвечаная падзеям пры Монтэ-Касіна. Кніга разьлічаная на чытача, неабыякавага да гісторыі Беларусі. |
