МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае
Фрагмэнты успамінаў дзяцей і унукаў а. Мікалая Лапіцкага // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Гісторыя айца Мікалая Лапіцкага не пачалася ў 1907 годзе й ня скончылася жніўнем 1976. Ейныя карані — на землях Вялікага Княства Літоўскага, ейны працяг — на абшарах Злучаных Штатаў: ад Каліфорніі — на захадзе, да Нью Джэрзі — на ўсходзе краіны, дзе жывуць сёньня дзеці, унукі, праўнукі чалавека, якога доктар Вітаўт Кіпель назваў адным з найвыбітнейшых царкоўных і грамадзкіх дзеячоў беларускае эміграцыі. Успаміны — тая жывая гісторыя, што трывае ў памяці нашчадкаў — настолькі-ж каштоўныя для нас, як і архіўныя дакуманты, навуковыя досьледы, манускрыпты. З адным толькі адрозьненьнем, што незанатаваныя своечасова яны неадменна зьнікнуць, схаваюцца за смугою часу.

Ліставаньне з царкоўным актывам у Чыкага // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Вельмі рад, што словы мае апраўдаліся. Як Вы, так і Чыкага на сягоньняшні дзень задаволена. Спадзяюся, што так будзе й далей. Вуніятаў трымайцеся воддаль, а з сваімі навязывайце як найцясьнейшую сувязь ды супрацоўніцтва як на ніве царкоўнай, так і грамадзкай. Зразумела, „мядовы" месяц кончыцца, нармальнае жыцьцё ўвойдзе ў сваю калею.

Ліставаньне з царкоўным актывам у Таронта й Вініпэгу // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Ліст твой атрымаў. Шчыра дзякую й перапрашаю, што позна адказываю. Шкада, што мы не спаткаліся. Калі ты званіў, матушка была ў дачкі, а я ў гэты час быў у Чыкага. Прышлося адведаць Клівелянд (дзе 28 красавіка служыў), Чыкага й Ракфорд. Вось гэта й было прычынай, што ніхто не адказываў на тэлефон. Ясна, не дагаварыліся наперад, а таму й не спаткаліся.

Ліставаньне з царкоўным актывам у Ракфордзе // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Шчыра дзякую за ліст. Як я бачу, справа яшчэ не страчаная і ў мяне ёсьць маленькая надзея, што мы можам яшчэ мець і прыход у Ракфордзе. Някепска, што ў Вас служыць а. В. Вячорка. Я яго ведаю й разам зь ім служыў у Чыкага ў беларускай царкве. Ён - беларус. Да яго трэба ўмела падыйсьці й ён можа адыграць пэўную ролю ў беларусізацыі Вашага прыходу.

Ліставаньне з царкоўным актывам у Пасэйку // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Ініцыятыўнай групе па арганізацыі прыходу ў Пассэйку неабходна зараз-жа зрабіць наступнае: 1. Злажыць заяву аб чартар. Пасылаю ў ангельскай мове копію заявы з Саўт Рывэру. Перадрукуйце яе, перамяніўшы назовы й прозьвішчы і, сьцьвердзіўшы ўласнаручнасьць подпісаў у сп. Сільскага ці Хрыстановіча, вышліце ў стэіт.

Ліставаньне з царкоўным актывам у Кліўлендзе // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

На просьбу ініцыятыўнай групы я зрабіў захады аб рукапалажэньні Якава Кузьміцкага ў дыяканы з тым, што ён і Вы прыступіце да арганізацыі беларускага праваслаўнага прыходу ў Клівеляндзе. Прайінло амаль паўгоду і ў гэтай так важнай справе зроблена вельмі мала. Мала гаварыць, нада рабіць. Працай і верай пераможаце ўсе цяжкасьці.

Ліставаньне з царкоўным актывам у Аўстраліі // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

У нядзелю 16. 8. 1964 г. адбыўся прыхадзкі сход, які афіцыйна зацьвердзіў стварэньне прыходу БПЦ у Мэльборне пад сьвятой беларускай Сьв. Еўфрасіньняй Полацкай. Выбраны Царкоўны Камітэт. Але паколькі а. Мадэст яшчэ ня поўнасьцю аправіўся ад хваробы й апэрацыі, быў выбраны старшыня Камітэту, каб не абцяжваць а. Мадэста. На старшыню выбраны сын Мадэста - Юры Яцкевіч.

Ф. Чарняўскі. Ліставаньне // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Дзякую за ліст і рэлігійную літаратуру, ды адначасна паведамляю, што друкарню мы купілі, але яшчэ не ўрухомілі. Спадзяюся, што неўзабаве гэта зробім і тады ахвотна выканаем Ваш заказ.

М. Сяднёў. Ліставаньне // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Атрымаў Ваш ліст і бачу, што першы блін комам. Справа ў тым, што мне не хацелася ехаць у каносу, а таксама зварочывацца за дапамогай на месцы. Сам я меў першы раз дачыненьне зь лентай і, паскупіўшыся, нагаварыў свае слова на ўжыванай ленце. Зьмест і мова - таксама выключна мая апрацоўка.

І. Касяк. Ліставаньне // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Дзякую за прысланы апошні „Сьветач". Належыць разаслаць яго як найшырэй сярод беларусаў, па бібліятэках, іншанацыянальных арганізацыях, газэтах беларускіх і іншанацыянальных. Адрасы мае сп. Сенька, якому я даваў для рассылкі матар'ялаў Кангрэсавага Камітэту.

Дз. Касмовіч. Ліставаньне // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Пры гэтым лісьце дасылаем Вам пастановы Зьезду й копію ліста да арх. Афанасія. Адначасна пры гэтым інфармуем, што Зьезд быў беларусаў ЗПІА й Канады. Пажаданым ёсьць, каб падобны зьезд адбыўся ў Нямеччыне й каб беларусы таксама прынялі пастановы ў гэтай справе ды даслалі нам або непасрэдна арх. Афанасію, перасылаючы нам копію.

а. П. Вялікі. Ліставаньне // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Згодна дагаворанасьці на зьездзе ў Чыкага з сп. М. Кухарчыкам пішу Вам гэты ліст з тым, каб паінфармаваць Вас аб варунках, зь якімі Вы спаткаецеся, калі пераедзіце ў Канаду ці Амэрыку. Варункі гэтыя для духаўніка, які працуе сярод беларусаў, вельмі цяжкія, але пачэсныя. Цяжкія, па-першае, тым, што народ наш расьсеяны й адначасна ў сваёй масе нацыянальна нясьведамы. Па-другое, калі Вы прыбудзіце ў Амэрыку, Вы мусіце арганізовываць прыход і адначасна працаваць на фабрыцы.

В. Войтанк. Ліставаньне // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Найлепшыя навагоднія й сьвяточныя пажаданьні. Карыстаючыся з гэтай сьвяточнай нагоды, хачу паразумецца ў справе агульна-беларускай і праваслаўнай. У мяне даўно ўжо маецца думка аб'яднаньня нас, праваслаўных беларусаў розных царкоўных юрысдыкцыяў, у некую Раду ці каардынацыйны асяродак, які дапамог-бы нам супольна дзеяць у тых галінах рэлігійнага й царкоўнага жыцьця, дзе прыналежнасьць да розных епіскапаў мае малое значэньне.

Ю. Віцьбіч. Ліставаньне // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Даруйце, але гэтак ужо павялося, што я часам дасылаю Вам копіі тых маіх лістоў, якія цалкам або часткова датычуць нашых веравызнавальных ці царкоўных справаў. Магчыма гэтае тлумачыцца тым, што ўсё-ж я - колішні рэфэрэнт па рэлігійных справах Беларускага (крывіцкага) Цэнтральнага Дапамаговага Камітэту, рэдактар час.[апісу] „Зьвіняць званы Сьвятое Сафіі", пілігрым да Тырсгайму. I т.д., і т.д.

Р. Астроўскі. Ліставаньне // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Перасылаю Вам не копію, а ліст Весялкоўскага й адначасна прашу не рабіць ніякіх выясьненьняў пакуль ён не адкажа на мой ліст. Ліст яму я ўжо напісаў і вышлю, калі Вы акцэптуеце маю прапанову Весялкоўскаму. Я яму пішу: „Адносна Вашых прэтэнзыяў да Астроўскіх, найлепш было-бы, каб Вы з сябрамі ХАБР беспасрэдна напісалі сп. прэзыдэнту Р. Астроўскаму.

Арх. Апанас. Ліставаньне зь беларускімі царкоўнымі інстытуцыямі на эміграцыі // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

У сувязі з пастановаю Царкоўнага Беларускага Зьезду з дня 25 сьнежня 1964 году ў складзе прадстаўнікоў беларускіх прыходаў з Чыкага, Таронта, Саўт Рывэра й Кліўлянда на чале зь іх настаяцелямі, якія зьвярнуліся да мяне з просьбаю ўзглавіць іх, гэтым паведамляю Вас, што...

арх. Апанасам (Афанасіем). Ліставаньне // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Высокапрэасьвяшчэньнейшы Ўладыка! Шчыра дзякую за ліст і прывітаньне з Днём Ангела ды прашу прабачыць за так спозьнены адказ. Справы, абавязкі, хвароба, а таксама лень спрычыніліся да гэтага. Дык яшчэ раз прашу, прабачце!...

Лапіцкі Мікалай. Жыцьцёвы шлях а. Сьвятаслава Каўша // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Айцец Сьвятаслаў Коўш нарадзіўся 25 сьнежня 1916 году ў Вільні ў сям'і сьвяшчэньніка. Ягоны бацька - ведамы ў свой час змагар за беларускую мову ў царкве й беларускі незалежнік а. Аляксандр Коўш, маці - Альжбета з дому Суравец, нястомная дапаможніца айца Аляксандра ў ягонай барацьбе.

Лапіцкі Мікалай. Прот. Іван Кушнер // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Дня 5 ліпеня 1963 году мінула 20 гадоў ад трагічнай сьмерці а. прот. Івана Кушнера, каторы дня 5 ліпеня 1943 году быў забіты падчас выбуху міны, калі ехаў зь Менску ў мястэчка Ракаў. Да ахвяр, якія нёс беларускі народ у барацьбе за сваю вольнасьць і незалежнасьць, далучылася яшчэ адна вялікая ахвяра. Загінуў беларускі сьвятар-патрыёт, які аддана працаваў над адбудовай Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, каторая была зьнішчана бальшавіцкім тэрорам.

Лапіцкі Мікалай. Сьвятой памяці Анатоль Коўш // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Яшчэ адна магіла на беларускім могільніку ў Саўт Рывэры. Адыйшоў ад нас у лепшы сьвет, ня скончыўшы 22 год, поўны духовых і фізычных сілаў, сьв. п. жаўнер Анатоль Коўш. Новапрыстаўлены нарадзіўся на Беларусі 14 жніўня 1940 году.

Гарбінскі Юры. Прадмова (а. Мікалай Лапіцкі) // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Гэтыя словы мы сустракаем бадай за кожным разам, калі гартаем старонкі фундамэнтальных энцыкляпэдый, аднатомных біяграфічных слоўнікаў ці проста звычайных даведнікаў. Ад іх пачынаем пошукі біяграфічных зьвестак пра тую або інпіую асобу, яе жыцьцё, палітычную, грамадзка-культурную ці сьвятарскую дзейнасьць. Паўтараючыся ў такой безьлічы людзкіх лёсаў, у кожным асобным выпадку гэтыя максімы-дэфініцыі за скупымі энцыкляпэдычнымі радкамі хаваюць свой адметны сэнс і глыбіню, якую адкрываюць гадамі й стагодзьдзямі.


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by