“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост. 2007 — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 12).
Адзін Госпад, адзін Спадар — для праваслаўных, католікаў, вуніятаў. Адзін — для беларусаў у Беларусі й па-за яе межамі. Гэтае адзінства — у Богу й веры — і ёсьць зьместам і ідэяй прапануемай кнігі. Кніга зьяўляец ца ўшанаваньнем памяці людзей — сьвецкіх і сьвятароў, якія прысьвяцілі сваё жыцьцё пашырэньню Божага Слова сярод беларусаў, і да ўмацавань ня ідэі царкоўнае й нацыянальнае еднасьці беларускага народу.
|
Адзінец Аляксандар.
Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандар Адзінец. — Мінск: Медисонт, 2007. — 704 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 11).
Кніга складаецца з 73 успамінаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары, што пасьля 1944 г. апынуліся ў Аргентыне, Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швэцыі. У біяграфічных аповедах знайшлі сваё адлюстраваньне падзеі Другой сусьветнай вайны, эміграцыя, а таксама асаблівасьці станаўлень ня беларускага жыцьця на чужыне й яго сучасны стан.
|
Рагуля Барыс.
Беларускае студэнцтва на чужыне / Рэдактар Лявон Юрэвіч, Лёндан (Канада) - Нью-Ёрк, 1996. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 10).
У кніжнай серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, якую заснавала МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, – юбілей! Выдадзена 10-я кніга серыі. Ёй стала кніга ўспамінаў Барыса Рагулі “Беларускае студэнцтва на чужыне”. Кніга адрэдагавана Лявонам Юрэвічам і багата насычана архіўнымі матэрыяламі. Гэта фактычна першыя і на дадзены момант адзіныя мемуары ў свеце, прысвечаныя беларускай вышэйшай адукацыі і беларускаму студэнцтву на эміграцыі. Шырокае выкарыстанне ўспамінаў дваццаці аднаго былога беларускага студэнта надало кнізе полімемуарны характар, што вельмі павялічвае яе каштоўнасць і дазваляе пазбегнуць характэрнага такім творам суб’екывізма. У выданні кнігі дапамагалі многія знакамітыя дзеячы беларускай дыяспары з розных краін: Янка Жучка, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Надзея Дробіна, Уладзімір Набагез і Марыя Ганько.
|
Эквівалент: Зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы / Укл. Л. Юрэвіч. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 412 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 7).
У склад зборніка ўвайшлі творы дзевяці беларускіх празаікаў, што былі напісаныя нашымі суайчыньнікамі на землях Амэрыкі і Аўстраліі, Нямеччыны й Фінляндыі ў XX стагодзьдзі, ад эсэ Юркі Віцьбіча, датаванага 1950 г., да апавяданьня Васі_ля Быкава, дасланага ў 1999 годзе з Гэльсінкаў у Нью-Ёрк для публікацыі. Аўтары апавядаюць пра беларускіх багоў, пра Францыска Скарыну й Міколу Гусоўскага, пра ваяроў Вялікага княства Літоўскага...
|
Варабей Ірына.
Там, дзе сэрца маё: Публіцыстыка, пераклады, апавяданьні. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 124 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 6).
Кніга Ірыны Варабей «Там, дзе сэрца маё» — шостая з сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2004 г. Артыкулы, эсэ, пераклады й аповеды аўтаркі — беларускае жанчыны, што цяпер жыве ў Канадзе — прысьвечаныя дзейнасьці беларускіх эмігрантаў у гэтай краіне, а таксама асэнсаваньню значных момантаў жыцьця чалавека й Бацькаўшчыны.
|
Гардзіенка Натальля.
Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 3).
Івонка Сурвіла:
- Хаця на працягу апошніх шасьцідзесяці гадоў было апублікавана шмат кнігаў, прысьвечаных паасобным падзеям і людзям паваеннай хвалі беларускай эміграцыі, гісторык Янка Запруднік у адным з сваіх нядаўніх інтэрвію зазначыў, што “гісторыя беларускае паваеннае эміграцыі яшчэ не напісаная”. Тыя з нас, хто перажыў паўстагодзьдзя ў выгнаньні, ведае, што застаецца яшчэ вельмі шмат не сказанага, не запісанага й належна не асэнсаванага. І таму атрымала я манускрыпт Натальлі Гардзіенкі, прысьвечаны беларускай дыяспары ў Аўстраліі, зь вялікім зацікаўленьнем.
|
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
У пачатак |