МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Агляды


сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання

Ляднёва Анфiса. Беларуская нацыянальная школа на эмiграцыi // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2

Эміграцыя з Беларусі існавала з даўніх часоў. Розныя сілы штурхалі людзей здымацца з родных наседжаных мясцін і адпраўляцца на пошукі шчасця ў іншыя краіны. Беларуская нацыянальная дыяспара склалася ў выніку трох масавых эміграцыйных хваляў: на рубяжы ХІХ-ХХ стст., у міжваенны перыяд і пасля Другой сусветнай вайны.

Гапоненка Вольга. Ураджэнцы Беларусі ва універсітэтах Усходняй і Заходняй Еўропы // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2

Гісторыя грамадства — гэта гісторыя развіцця яго сацыяльнага і навукова-тэхнічнага быцця. Погляд на яе як на гісторыю інтэлектуальнай дзейнасці, а не як на паслядоўны працэс класавай барацьбы з непазбежнымі сацыяльнымі рэвалюцыямі — падстава для асэнсавання многіх праблем мінулага і сучаснага. Таму ва ўмовах нацыянальна-культурнага адраджэння асаблівую актуальнасць набывае вывучэнне гісторыі навуковай думкі і арганізацыі навукі ў Беларусі. Гэтая праблема з'яўляецца адным са звенняў разумення таго, як ішло фармаванне гістарычнай свядомасці і самасвядомасці беларускага этнасу.

Сяргеева Галіна. Беларуская дыяспара ў гады Другой сусветнай вайны // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1

Пасля двух масавых эміграцыйных хваляў (з канца XIX ст. да Першай сусветнай вайны, а затым паміж двумя сусветнымі войнамі) сотні тысяч выхадцаў з беларускіх зямель пасяліліся галоўным чынам у ЗША, Канадзе, Аргенціне, Бразіліі, Францыі, іншых еўрапейскіх краінах. Напярэдадні Другой сусветнай вайны беларуская дыяспара была ў асноўным працоўнай.

Кiпель Вiтаўт. Дзейнасьць беларускай палiтычнай эмiграцыi ў Заходняй Эўропе ў пэрыядзе памiж Першай i Другой сусьветнымi войнамi // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1

Падзеі 1917-1921 гг. на тэрыторыі былое Расейскае імпэрыі істотна зьмянілі палітычны клімат у Беларусі. Дзякуючы працы беларускага нацыянальнага актыву беларускі народ пачаў паступова ператварацца з этнічнае масы ў палітычную нацыю. Дзейнічалі палітычныя партыі, адбываліся грамадска-палітычныя зьезды, шырыўся беларускамоўны друк. Скаардынаваная дзейнасьць нацыянальнага актыву прывяла да скліканьня Усебеларускага Кангрэсу, абвешчаньня 25 сакавіка 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі, a крыху пазьней, 1 студзеня 1919 г., у Смаленску была абвешчаная і Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (раней заміж тэрміну "Савецкая" ўжываўся тэрмін "Радавая").

Лыч Леанід. Ажыццяўленне ідэі беларусізацыі па-за межамі БССР у 20-я - пачатку 30-х гадоў // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1

У ліпені 1924 г. у жыцці беларускага народа адбылася вельмі важная палітычная і культурная падзея, якая атрымала шырокую вядомасць і па-за межамі дзяржавы. Пад уплывам магутнага нацыянальна-адраджэнцкага працэсу, які ішоў пераважна ініцыятыўным шляхам, да яе не маглі не праявіць пэўнай зацікаўленасці, а то і далучыцца дзяржаўныя і партыйныя органы ўсіх звенняў.

Сачанка Барыс. Беларуская эміграцыя

Пісьменнік Барыс Сачанка расказвае пра беларускіх паэтаў і празаікаў, вучоных і мастакоў, спевакоў і кампазітараў, якія жылі ці яшчэ жывуць у ЗША, Канадзе, Аўстраліі і Еўропе, пра іх культурную спадчыну, што з'яўляецца часткай нацыянальнай духоўнай культуры.

Баршчэўская Н.. Беларуская эміграцыя - абаронца роднае мовы, Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўнівэрсытэт, Варшава 2004

Прадметам дысэртацыі зьяўляецца аналіз публікацыяў, зьмешчаных на старонках беларускага эміграцыйнага друку, у якіх абмяркоўваюцца пытаньні беларускае мовы. У працы разглядаецца сузалежнасьць паміж правапіснымі нормамі й вымаўленьнем; падаюцца фанэтычныя, марфалягічныя, сынтаксічныя й лексычныя асаблівасьці; паказваецца значэньне беларусізацыйных працэсаў для будаваньня нацыянальнае тоеснасьці; прыводзяцца, з аднаго боку, прыклады русыфікацыі беларускае мовы, а з другога – імкненьне беларусаў як у замежжы, гэтак і на Бацькаўшчыне, захаваць чысьціню роднае мовы; характарызуецца сытуацыя беларускае мовы ў школьнай сыстэме Беларусі ў розных умовах: пад нямецкай акупацыяй, у савецкі пэрыяд ды ў сёньняшні час; разглядаецца навуковая й выдавецкая дзейнасьць у Беларусі ды ў замежжы, а таксама зацікаўленьне беларусікай у сьвеце, у тым ліку і ў Польшчы. (З Уступу)


сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання

RSS-материал

У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by