| |
Адукацыя
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
Запруднік Янка.
Студэнцкія гады ў Бэльгіі (Урыўкі з кнігі «Дванаццатка», якую завяршае аўтар) // Беларусь — Бэльгія
Мітусяцца адзін за адным вобразы дзесяцігадовага пэрыяду (1946—1955 гг.): паваенная Нямеччына, старажытнае места Рэгенсбург, баварская вёсачка Міхэльсдорф, гімназія ймя Янкі Купалы, пасьля — выезд у Англію, маляўнічая Шатляндыя, вугальныя шахты, выдаваньне часапісу «Наперад!», а далей — студэнцкія гады ў Бэльгіі, гарачае лета ў Рыме, хор кампазытара Равенскага й гастрольныя падарожжы ў Брусэль, Бон, Парыж, Лёндан, наведаньне Злучаных Штатаў і Канады. I нарэшце — дыплём Лювэнскага ўнівэрсытэту, як пуцёўка ў далейшае жыцьцё, г. зн. на працу ў Беларускай рэдакцыі радыёстанцыі «Вызваленьне» (пазьнейшая «Свабода») — спачатку ў Мюнхэне, а пасьля ў Нью-Ёрку. Адным з эпізодаў у гэтым жыцьцёвым калейдаскопе была Дванаццатка.
|
Міцкевіч Марыя.
Беларускія студэнты ў Лювенскім універсітэце // Беларусь — Бэльгія
Лювенскі каталіцкі універсітэт — самы старэйшы універсітэт Бельгіі. Датай яго заснавання лічыцца 1425 г., калі брабанцкі князь Ян IV, які збанкрутаваў у час вайсковых дзеянняў, для таго, каб вярнуць гораду багацце і славу, звярнуўся да папы Марціна V за дазволам на школу—studium generale. У сваёй просьбе князь падкрэсліваў зручнасць мясцовасці і дабрату жыхароў горада, а таксама наяўнасць адпаведнага будынка для школы. Гэты гістарычны будынак з'яўляўся адміністрацыйным цэнтрам універсітэта нават у XX ст.
|
Рагуля Барыс.
Беларускае студэнцтва на чужыне / Рэдактар Лявон Юрэвіч, Лёндан (Канада) - Нью-Ёрк, 1996. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 10).
У кніжнай серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, якую заснавала МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, – юбілей! Выдадзена 10-я кніга серыі. Ёй стала кніга ўспамінаў Барыса Рагулі “Беларускае студэнцтва на чужыне”. Кніга адрэдагавана Лявонам Юрэвічам і багата насычана архіўнымі матэрыяламі. Гэта фактычна першыя і на дадзены момант адзіныя мемуары ў свеце, прысвечаныя беларускай вышэйшай адукацыі і беларускаму студэнцтву на эміграцыі. Шырокае выкарыстанне ўспамінаў дваццаці аднаго былога беларускага студэнта надало кнізе полімемуарны характар, што вельмі павялічвае яе каштоўнасць і дазваляе пазбегнуць характэрнага такім творам суб’екывізма. У выданні кнігі дапамагалі многія знакамітыя дзеячы беларускай дыяспары з розных краін: Янка Жучка, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Надзея Дробіна, Уладзімір Набагез і Марыя Ганько.
|
Гардзіенка Натальля.
Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 3).
Івонка Сурвіла:
- Хаця на працягу апошніх шасьцідзесяці гадоў было апублікавана шмат кнігаў, прысьвечаных паасобным падзеям і людзям паваеннай хвалі беларускай эміграцыі, гісторык Янка Запруднік у адным з сваіх нядаўніх інтэрвію зазначыў, што “гісторыя беларускае паваеннае эміграцыі яшчэ не напісаная”. Тыя з нас, хто перажыў паўстагодзьдзя ў выгнаньні, ведае, што застаецца яшчэ вельмі шмат не сказанага, не запісанага й належна не асэнсаванага. І таму атрымала я манускрыпт Натальлі Гардзіенкі, прысьвечаны беларускай дыяспары ў Аўстраліі, зь вялікім зацікаўленьнем.
|
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
У пачатак |
|
|