| |
Музыка
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
| Сабалеўскі Анатоль.
Данчык — шлях да Беларусі // Культура і адукацыя беларускага замежжа
Багдан Андрусішын, якога з дзяцінства ласкава называлі Данчыкам — гэта імя пазней стала псеўданімам творцы, яно, так бы мовіць, азначае мастакоўскую асобу, — нарадзіўся 2 лютага 1958 года ў Злучаных Штатах Амерыкі, у горадзе Нью-Йорку. Яго бацькі — украінец Павел і беларуска Юля — у час Айчыннай вайны былі вывезены ў Германію, а пасля вызвалення не пажадалі вярнуцца на радзіму. Баяліся сталінскіх рэпрэсій — як-ніяк знаходзіліся «пад уладай фашыстаў». З часам яны перабраліся ў Амерыку, дзе нарадзілі і выгадавалі двух сыноў: старэйшага Юрку і малодшага Багдана.
|
Мароз Уладзімір.
Калі б нават ён быў аўтарам аднае песні… // Беларусь — Бэльгія
Беларускі нонканфармізм... Гэтае азначэнне прыйшло пад 11 час працы над дакументальным фільмам пра Міколу Равенскага. Уявілася, як ён у 1941-м стаяў са скрыпічным футаралам пад пахаю ў калідоры гарадское ўправы, куды прыйшоў наймацца за скрыпача ў арганізаваны аркестр Опернага тэатра. Прыйшоў, каб знайсці працу, каб выжыць у цяжкую гадзіну. Колькі навалаў перажыў ён, як і ўсе беларусы, але не збочыў, застаўся сапраўдным сынам сваей зямлі.
|
Мяльгуй Анатоль.
Кампазітар, які даў беларусам гімн: Міколу Равенскаму – 115 // Беларусь — Бэльгія
Здавалася б, у 115-гадовы юбілей вядомага беларускага кампазітара-эмігранта Міколы Равенскага, які закончыў свой жыццёвы шлях у Бельгіі, чакаць большага, чым з'яўленне грунтоўнага артыкула ў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», у наш час не прыходзіцца. Так яно і атрымалася, і за гэта вялікі дзякуй! Таму зноў уся праца па ўшанаванню выдатнага творцы (і да гэтага трэба ўжо прывыкаць) легла на плечы грамадскіх структур і арганізацый, якія выявілі тое, што яны здатны самаарганізавацца ў дасягненні мэтаў захавання культурнай спадчыны Беларусі, маюць трывалыя арыенціры і планы ў ажыццяўленні гэтых мэтаў.
|
Равенская-Аляксеенка Вольга.
Згадкі пра Міколу Равенскага // Беларусь — Бэльгія
Калі гаварыць аб маіх уласных успамінах пра Міколу Равенскага, то гэта былі проста некалькі светлых дзіцячых момантаў. Мне было ўсяго чатыры гады, як бацька пакінуў Беларусь. I толькі праз 40 гадоў пасля яго смерці я змагла паехаць у Бельгію, дзе ён пахаваны, каб пакланіцца яго магіле. Усе гэтыя гады я хавала ў глыбіні сваёй памяці тое нямногае, што помніла пра бацьку сама. Згадваецца, як я сядзела на стале, за якім ён працаваў. Гарэла настольная лямпа, ён, як заўсёды, пісаў ці чытаў, а я займалася сваімі дзіцячымі справамі. Добра помню, як чаплялася за яго штаніну. Вось і ўсе мае ўспаміны.
|
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
У пачатак |
|
|