| |
Літаратура
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
|
“Жыве яшчэ душа ў народзе гэтым...” // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Вось жа перад тым, як пачаць пісаць вершы, я шмат “надыхаўся” паэзіі Язэпа Пушчы, Уладзіміра Дубоўкі, Валерыя Маракова, Паўлюка Труса, Якуба Коласа. Парадокс, але Янкі Купалы я тады не чытаў, хоць у маёй творчасці шмат ад Купалы: грамадзянская тэматыка з патрыятычнымі матывамі.
|
| Фядосік Віктар.
Радзінна-хрэсбінная і вясельная паэзія // Культура і адукацыя беларускага замежжа
Як і паэзія земляробчага календара беларусаў, сямейна-абрадавая вылучаецца з песеннай творчасці славян надзвычайным багаццем зместу і хараством паэтычнай формы. Калі меркаваць па тых творах, якія дайшлі да нас у запісах М. Федароўскага і многіх мінулых і сучасных збіральнікаў традыцыйнага фальклору, тое ж самае можна сказаць і пра песні Беласточчыны, асабліва калі да яе аднесці тую вобласць, якая ўтварылася пасля Тыльзіцкага дагавору 1807 г. (у адпаведнасці з указам цара ў вобласць уваходзілі паветы: Беластоцкі, Бельскі, Сакольскі і Драгічынскі; дарэчы, у снежні 1939 г., пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР, у Беластоцкую вобласць увайшлі паветы: Аўгустоўскі, Беластоцкі, Бельскі, Ваўкавыскі, Высока-Мазавецкі, Граеўскі, Гродзенскі, Ломжынскі і Сакольскі).
|
| Адамовіч Я..
Вучоны, паэт, грамадзянін (штрыхі да творчага партрэта Аляксандра Баршчэўскага — Алеся Барскага) // Культура і адукацыя беларускага замежжа
Асобу чалавека, асабліва творчага, фарміруюць зямля, асяроддзе і абставіны... Гістарычна склалася так, што беларускай зямлі апошнімі стагоддзямі вельмі не шанцавала. Маючы некалі прававую дзяржаўнасць, высокую духоўную і матэрыяльную культуру, Беларусь дзеяннямі сваіх моцных суседзяў паступова страціла амаль усё і нават гістарычную памяць. Страціла свае абшары разам з людзьмі на ўсходзе і на захадзе, на поўдні і на поўначы. Але і з тае зямлі, якая усе ж засталася Беларуссю, колькі людзей змушаны былі ратавацца эміграцыяй у блізкі і далёкі свет зноў жа выкліканымі гістарычнымі абставінамі і сітуацыямі.
|
| Савік Лідзія.
“Мне песня дадзена для мукі” ( Штрыхі да творчага партрэта Масея Сяднёва) // Культура і адукацыя беларускага замежжа
Беларускае пісьменніцкае замежжа — амаль невядомая для нас зямля... І адкрыццём для айчыннага чытача з'яўляюцца сёння вершы, паэмы, раманы Масея Сяднёва — аднаго з найбольш таленавітых прадстаўнікоў беларускай пісьменніцкай эміграцыі. Яго кнігі паэзіі «Патушаныя зоры» (1975), «Ачышчэнне агнём» (1985), «А часу больш, чым вечнасць» (1989), раманы «Раман Корзюк» (1985), «І той дзень надыйшоў» (1987), якія ён падараваў нашай Нацыянальнай бібліятэцы ў час свайго наведвання Беларусі ў траўні 1990 г., уведзены ў адкрыты фонд і іх легальна ўжо можна прачытаць.
|
| Мішчанчук Мікола.
“Між берагамі” (Лёс і творчасць Н. Арсенневай) // Культура і адукацыя беларускага замежжа
На сучасным этапе адбываецца пераацэнка эстэтычных каштоўнасцей пад уплывам новых абставін, у атмасферы галоснасці і паступовай, хай сабе і нясмелай, дэмакратызацыі жыцця. Адкінуўшы дэмагагічныя лозунгі і заклікі, камуфляж утапічных ідэй, мы стараемся паглядзець па-новаму на літаратурны працэс ХХ ст., упісаць у яго імёны забытых і забітых мастакоў і тым самым пашырыць гарызантальныя параметры ўспрымання эстэтыкі слова. Прычым дзейнічаць у такім напрамку трэба рашуча і смела: вопыт канца 50—70-х гадоў пераконвае, што можа здарыцца, калі абмяжуешся частковым, няпоўным адкрыццём праўды, будзеш прыслухоўвацца да камандаў зверху, чакаць установак.
|
Каўка Аляксей.
«Усход» і «Захад» у мастацкім светабачанні Янкі Купалы // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2
У кожнага народа, як і ў асобнага чалавека, — свой непаўторны лёс. Адметнасць беларускага лёсу, Беларускага Шляху — у замаруджанасці, незавершанасці нацыянальнатворчага працэсу і, як вынік, — у нікласці самасцвярджальных, волевыяўленчых якасцей беларускай супольнасці. Драматычная, з трагікамічным адценнем дылема паміж тэрыторыяй і нацыяй, насельніцтвам і народам, ускраінай і краінай, тутэйшасцю і нацыянальнасцю гэтак жа востра, як і на пачатку XX ст., на зыходзе яго працінае розум і сэрца ледзь не кожнага свядомага беларуса.
|
Кiпель Зора.
Беларуская перакладная лiтаратура XV-XVI стст. як мост памiж Усходам i Захадам // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2
Важнасьць беларускай перакладной літаратуры XV-XVI стст. велізарная ў агульным літаратурным працэсе ўсходняга славянства. На вялікі жаль, перакладной літаратуры таго пэрыяду пакідалася мала мейсца ў літаратурных досьледах XIX ст. Тым больш роля беларускай літаратуры альбо зусім ігнаравалася, альбо была гэтак замаскаваная заблытанай тэрміналёгіяй ("северо-западная", "юго-западная","літоўска-руская", "польска-руская", найчасцей — "руская" і толькі зрэдку з'яўлялася беларускае "наречие"), што літаратураведы проста абыходзілі гэтае пытаньне, ці, у лепшым выпадку, успаміналі мімаходзь.
|
Чыквiн Ян.
Наталля Арсеннева - мiж Вiльняй i Рочэстэрам // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1
Яшчэ нядаўна імя Наталлі Арсенневай, як і іншых беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, было пад забаронай. Але ўжо ў верасні 1993 г. у Рэспубліцы Беларусь грамадства святкавала 90-ю гадавіну з дня нараджэння выдатнай паэткі. З гэтай нагоды з'явілася ў Мінску факсімільнае перавыданне яе першай кніжкі "Пад сінім небам" (1927), а ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры была наладжана літаратурная сустрэча, адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай юбілею, аднак без прысутнасці самой Наталлі Арсенневай. Найстарэйшая беларуская пісьменніца, перакладчыца твораў Гётэ, Гаўптмана, Кляйста, Шэкспіра, Міцкевіча, песняў для баптыстаў жыве цяпер у ЗША, у Рочэстэры.
|
| Сачанка Барыс.
Беларуская эміграцыя
Пісьменнік Барыс Сачанка расказвае пра беларускіх паэтаў і празаікаў, вучоных і мастакоў, спевакоў і кампазітараў, якія жылі ці яшчэ жывуць у ЗША, Канадзе, Аўстраліі і Еўропе, пра іх культурную спадчыну, што з'яўляецца часткай нацыянальнай духоўнай культуры.
|
Баршчэўскі А..
Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць. Частка 1. Варшава, 2004. — 256 с.
Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць зьяўляецца арганічнай часткай нацыянальнай культуры. На гэтую пісьмовасьць складаюцца: публіцыстыка ды зьвязаная зь ёю пэрыёдыка, мастацкая літаратура – паэзія, проза, драматургія, літаратурная крытыка, урэшце навуковыя ці папулярна-навуковыя дасьледаваньні. Эміграцыйная пісьмовасьць выдатна ўзбагаціла нацыянальную культуру, уводзячы ў яе такія непрысутныя ў беларускай савецкай публіцыстыцы, літаратуры й навуцы інтэрпрэтацыі й каштоўнасьці, як: самабытная трактоўка гісторыі Беларусі, дэмаскацыя сталінскіх і бальшавіцкіх злачынстваў, асуджэньне сілавой калектывізацыі беларускай вёскі, супраціў у адносінах да русыфікацыі Беларусі, аб’ектыўная карціна дэмакратычных прынцыпаў і нормаў у жыцьці заходніх краін, пахвала і ўзьвелічэньне духа поўнае свабоды мастака й вучонага, нескаваных прынцыпамі й наказамі сацыялістычнага рэалізму ды марксістоўска-ленінскай мэтадалёгіяй.
|
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
У пачатак |
|
|