Успаміны
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
| Акіншэвіч Леў.
Балонкі з успамінаў // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Мушу сказаць, што навагу напісаць успаміны я прыняў не без некаторых хістанняў ды крыху пад націскам. Я і цяпер няпэўны, ці мае ўспаміны маюць вартасць, бо я ж не належу да людзей, якія “робяць” гісторыю, да правадыроў і дзеячаў, што прысвяцілі жыццё, каб дасягнуць пэўную мэту, ды апісваюць свой шлях да гэтае мэты. Не маю сумлеваў, што гэткія ўспаміны дзеячаў апраўданыя і карысныя.
|
| Рытар Іна, Саковіч А..
Пра тое, што ў сэрцы // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Я дабралася да ветлых берагоў Злучаных Штатаў Амерыкі на вайсковым транспартным караблі General R. L. Howze ў траўні 1950 г. Цуда? Для мяне — безумоўна. З маленства прагнула я пабачыць далёкія, нязнаныя краіны. Ды ніколі, нават у сваіх лепшых летуценнях, не ўяўляла, што аднойчы здолею апынуцца за акіянам, застануся тут назаўсёды, адчую сябе роўнай сярод роўных.
|
| Арсеннева Наталля.
З майго жыццяпісу // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Хоць я і нарадзілася ў месце Баку, на Каўказе (20 верасня 1903 г.), але месцам майго народжання лічыцца ўлюбёная Вільня, бо жыць сведама я пачала ў Вільні, якую я й лічу сваёй бацькаўшчынай, якую люблю й па якой найбольш сумую. Было нас у сям'і чацвёра дзяцей, тры сястры і адзін брат, усе — адзін пад адным.
|
| Забэйда Міхась.
Мастацтвам за мір // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Радасна ўсведамляць, што на Бацькаўшчыне цікавяцца маёй скромнай працай. Прызнаюся, што гаварыць аб сабе, а тым больш пісаць, я не ахвотны, бо ўдалося зрабіць так мала ў параўнанні з тым, што хацелася зрабіць. Аднак надзея, што мой расказ дапаможа некаму зрабіць больш, дапаможа прадоўжыць маю працу, унікшы тых ці іншых хібаў, змушае мяне да пісання.
|
| Сяднёў Масей.
Ларыса Геніюш // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
У Бельску-Падляскім мяне пусцілі з таварнага цягніка ў горад — засталіся там бацька і сястра, і канвой добра ведаў, што нідзе не дзенуся, вярнуся назад. У горадзе тым я хацеў знайсці Беларускі камітэт у надзеі, што ён можа дапамагчы мне ў маёй бядзе і я буду выратаваны ад лагера.
|
| Кіпель Яўхім.
Апошнія дні Уладзімера Жылкі // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
На ўсё жыццё запамяталіся нам тыя чэрвеньска-ліпнёвыя дні 1930 года ў Менску. “Чорныя вораны”, набітая да адказу турма, НКВД, допыты і пачатак этапаў. Праз нявыказаныя пакуты, праз турмы: менскую, маскоўскія Бутыркі, валагодскую і, нарэшце, вяцкую наша група “нацдэмаў” прыбыла ў горад Кацельніч (Вяцкая, цяпер Кіраўская вобл.).
|
| Лёсік Антон.
З жыцьця Язэпа Лёсіка // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Змест маіх успамінаў аб брату Язэпу Лёсіку абумоўлены тымі абставінамі, пры якіх яны пісаліся. Справа ў тым, што сектар навуковых працаўнікоў у інспектарыяце школ паводле сваей ініцыятывы пастанавіў збіраць матэрыялы аб беларускіх дзеячах як ранейшых, так і сучасных. Гэта ініцыятыва была прынята і кіраўнікамі інспектарыята.
|
| Віцьбіч Юрка.
Завулак імя Янкі Купалы // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
У нас, безумоўна, няма аніякіх падставаў, каб адчуваць крыўду да газеты “Новое русское слово”. Газета гэтая, як падкрэслівае самая ейная назва, не беларуская, а расейская. Таму калі мы, беларусы, ведаем гісторыю і літаратуру Расеі, дык расейцам, а тым больш на эміграцыі, зусім неабавязкова цікавіцца гісторыяй і літаратурай суседняе Беларусі.
|
| Шчаглоў (Куліковіч) Мікола.
Мае успаміны // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Праз увесь час свайго жыцця пад Саветамі Янка Купала, нібы човен на ўзбураным моры, то ўзнімаўся на хвалі, то ляцеў уніз. Бо не трэба забывацца на тое, што ў савецкую літаратуру Я. Купала прыйшоў як ужо ведамы змагар за нацыянальную беларускую справу, іншымі словамі, быў тым, каго тады ахрысцілі “буржуазнымі нацдэмамі” і каго тады так старанна выкарчоўвалі.
|
| А.С., Савёнак Апалёнія.
На Лысай гары // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Улетку 1926 года я з мужам наведала дом Ядвігіна Ш. у Карпілаўцы. Паблізу, у Акопах, гасцяваў у сваіх родзічаў Янка Купала з жонкаю. Мы разам хадзілі па квяцістых лугах, узмежках, палявых дарожках. Купала вельмі любіў такія паходы і ведаў цудоўныя маляўнічыя мясцінкі.
|
| Уласаў Аляксандар.
Якуб Колас і “Наша ніва” // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Мне ўжо 62 гады. Я належу да пакалення, якое адышло ў гісторыю. 90 працэнтаў маіх равеснікаў ужо скончылі зямную кар'еру. Я яшчэ на пару гадоў затрымаўся. Варта было б мне напісаць свой “кінематограф” на працягу якіх 35 гадоў для беларускай моладзі. Можа, і ўдасца гэта зрабіць перад смерцю. Малады пясняр Жылка (ён ужо на тым свеце!) мне купіў; тоўсты сшытак на гэта.
|
| Шыла Мікола.
Мае сустрэчы // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Было гэта ў 1909 годзе, у познюю восень. Па адбыцці кары ў астрозе я спыніўся на жыццё ў Вільні, дзе, дзякуючы стараниям Яна Луцкевіча, дастаў працу ў вайсковааружнай майстэрні К. Янкоўскага. Пасля працоўнага дня, а 6-й гадзіне вечара, я амаль заўсёды накіроўваўся ў рэдакцыю “Нашай нівы”. У той час рэдакцыя была для беларусаў свайго роду клубам, месцам сустрэчаў і знаёмстваў. Тут жа я пазнаёміўся і пасябраваў з Янкам Купалам.
|
| Вітан-Дубейкаўская Юліяна, Кветка Вітан.
“Наша ніва” і Іван Луцкевіч // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Колькі я памятаю, на з'яўленне ў продажы газеты “Наша ніва” віленчукі мала ўзялі ўвагі. Шмат з іх казалі з пагардай: “Ot chlopska gazeta”. Але з часам яна, хоць і “хлопска”, знайшла зацікаўленне сярод інтэлігенцыі, як польскай, так і расейскай. Некаторыя з палякоў глядзелі на гэта як на “хлопоманство” і выяўленне краёвага патрыятызму ды казалі, што прыпамінала гэта Яна Чачота з ягонай працай “Piosenki Wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny”.
|
| Кушаль Францішак.
Сорак два гады таму // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Першыя мае ўспаміны аб Алесю Гаруну, што друкаваліся недзе ўвосень 1941 г. у менскай “Беларускай газэце”, былі, магчыма, паўнейшыя, чымся тая жменька, што даю тут, бо тады, у 1941 г., ад трагічных падзеяў на Беларусі ў 1920 г. і майго апошняга развітання з Алесем Гаруном мінула было адно 21 год, сёння ж да іх дайшло яшчэ гэтулькі сама, а сорак два гады ў жыцці чалавека шмат значыць, асабліва ў дачыненні да гэткай нясталай ды нетрывалай рэчы, як людская памяць.
|
| Будзька Эдвард.
Пясняр у жыцьці // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Чуваць было пра яго тут, на Бацькаўшчыне; чулі пра яго сведамыя беларусы, якія мелі ў сябе і чыталі беларускую газету “Наша ніва”. А ён, малады, шмат гадоў далека ад Бацькаўшчыны тужыў па ей, сасланы за тры тысячы кіламетраў ад яе,— як змагар з рэакцыйным царскім рэжымам, як змагар за лепшую будучыню свайго народа.
|
| Шыла Мікола.
Алесь Гарун // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Прыкра, жудасна і несамавіта адчувае сябе чалавек, папаўшы першы раз у астрог. Фізіяноміі дазорцаў суровыя, здаецца, што бязлітасныя. Кепска было і ў мяне на сэрцы. Прывялі, у канторы распранулі, абыскалі, забралі сякія-такія рэчы, запісалі і павялі.
|
| Кайрыс Стэпонас.
З маіх успамінаў пра Цётку // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Алаізу Пашкевічанку-Цётку пазнаў я недзе ў 1902 годзе, калі быў студэнтам-тэхнолагам трэцяга курса. Пазнаёміліся мы ў Пецярбургу. Пасля сканчэння прыватнай гімназіі Прозаравай у Вільні Алаіза Пашкевічанка запісалася на Вышэйшыя педагагічныя курсы прафесара Лесгафта ў Пецярбургу і адразу трапіла ў самы вір усё мацнеючага рэвалюцыйнага руху акадэмічнай моладзі.
|
| Вітан-Дубейкаўская Юліяна.
Cor ardens // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Мая большая сястра Жэня і я пайшлі вучыцца ў віленскую прыватную гімназію Веры Міхайлаўны Прозаравай таму, што ў казённую гімназію прымалі толькі дачок расейскіх чыноўнікаў і трэба было мець пратэкцыю, каб туды трапіць. У нашай гімназіі быў пераважна мясцовы элемент: шмат польскіх шляхцянак, яўрэйкі, была і караімка, і татарка, і колькі расеек.
|
|
На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Успаміны, сабраныя ў гэтай кнізе, пісаліся на працягу многіх гадоў самымі рознымі аўтарамі і друкаваліся ў пераважнай большасці на старонках выданняў, што выходзілі за межамі Беларусі, і таму не дзіўна, былі недаступныя шырокім чытацкім колам. Толькі сёння, быццам птушкі вясною, вяртаюцца яны з далёкага выраю ў родны край. Раней, да тых пазітыўных змен, што адбыліся за апошнія часы у нашым грамадстве, пра іх вяртанне не магло быць нават і гутаркі.
|
| Мерляк Кастусь.
Жыцьцё і дзейнасьць Кастуся Мерляка. Нью-Ёрк, 1992.
Праца-ўспаміны Кастуся Мерляка ёсьць гісторыя беларускай эміграцыі, што пачалася пасьля другой сусьветнай вайны. Яна вяжацца да падзеяў своеасаблівых, хоць і цэнтральных па значэньню. (Ёсьць іншыя працы-апісаньні мясцовага лягернага жыцьця беларусаў у Нямеччыне, беларускіх інстытутаў альбо арганізацыяў на эміграцыі. Рыхтуецца праца па агульнае гісторыі беларускай эміграцыі. У былой БССР афіцыяльная кліка старалася замоўчываць аб сьведамай беларускай эміграцыі. Часта ў друку паяўляліся паклёпы на “здраднікаў радзімы” ды “злачынцаў”, пісалася аб эміграцыі нясьведамай.)
|
| Васіль Рагуля.
Успаміны. Нью-Ёрк, Выданьне і ўступ Міхася Рагулі, 1957. 127 с.
"Успаміны" Васіля Рагулі - цікавы дакумант свайго часу. Яны ўводзяць нас у атмасфэру заходнебеларускай рэчаіснасьці 20-ых гадоў. Перад намі жывыя малюнкі по-быту, а таксама палітычнай барацьбы паміж рознымі пар-тыямі й грамадзкімі арганізацыямі па выбарах у сейм Рэчы Паспалітай. Дэпутатам ад беларусаў і быў аўтар "Успамінаў". Піша ён дакладна й шчыра, жывой гутарко-вай мовай, даючы характарысгыкі людзям, якія займалі самае рознае становішча ў тагачасным грамадзтве.
|
Малецкі Язэп.
Пад знакам Пагоні. Успаміны. Таронта, 1976
Мэта кніжкі - перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну, паказаць вялікі ўздым народу ў змаганьні за свае правы ды ягоную працу над адбудовай вольнага жыцьця. Яна разам і прызнаньне тысячам суродзічаў, якія ў цяжкую пару змаганьня з ворагамі не шкадавалі сваіх сілаў, здароўя, маёмасьці, свайго жыцьця.
Што апісаў у кніжцы, таго ў бальшыні быў сьветкам, тое сам перажыў. Чаго-ж ня бачыў, тое запісана ад веры годных людзей. Калі пісаў, ніколі ня мінаўся з праўдай, ці гэта будзе каму падабацца, ці не.
|
Саўка Міхась.
(Янка Жучка) // Беларусь — Бэльгія
Міхась Саўка нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Першапачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай школе. У час нямецкай акупацыі актыўна ўдзельнічаў у маладзёжным руху, быў адным з кіраўнікоў Саюза беларускай моладзі. У 1944 г. выехаў у Германію, а затым, у 1947 г., пераехаў у Бельгію. Спачатку працаваў вуглякопам. Маючы мастацкія здольнасці, паступіў на вячэрнія курсы Мастацкай акадэміі. У гэты час пры Лювенскім універсітэце было арганізавана Згуртаванне беларускіх студэнтаў.
|
Клыбік Лаўрэн.
Жыццяпіс // Беларусь — Бэльгія
Нарадзіўся я 23 кастрьганіка 1928 г. у вёсцы Хадзявічы на Слонімшчыне. Бацькі мае былі земляробамі. Працавалі яны цяжка — ад пачатку вясны аж да канца зімы, бо трэба ж было накарміць і пусціць у жыццё шасцёра дзяцей — пяць сыноў і дачку. У час хутарызацыі сельскай гаспадаркі ў Заходняй Беларусі бацька мой пайшоў з сям'ёю жыць на ўласным хутары. Пабудаваў там хату і гаспадарчыя будынкі. Хата была яшчэ не зусім закончана, як пачалася вайна Германіі з Полынчай. У хуткім часе да нас прыйшлі савецкія танкі і кавалерыя. Пры савецкай уладзе бацькі працавалі на сваей зямлі, а мы, дзеці, хадзілі ў школу ў нашай вёсцы. На наступны год мой старэйшы брат, сястра і я пайшлі ў няпоўную сярэднюю школу ў Слоніме.
|
Арэшка Аляксей.
Жыццяпіс // Беларусь — Бэльгія
Нарадзіўся 18 лістапада 1923 г. у вёсцы Жарабковічы Ляхавіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Бацька—Сільвестр, маці—Палуся з роду Праневічаў. Сям'я была праваслаўная, але недалёкія продкі былі рыма-католікамі, прынамсі ад 1844 г., калі нарадзіўся мой прадзед Людвік, які быў сынам Фабіяна Арэшкі (Fabian Orzeszko). Паводле выпісаў з парафіяльнай метрыкі Ляхавіцкага рыма-каталіцкага касцёла, у той час гэтае прозвішча пісалі і Арэшко (Areszko). Думаю, што яшчэ ранейшыя мае продкі былі уніятамі. Відаць, гэта водгук нашай скамплікаванай рэлігійнай гісторыі.
|
Запруднік Янка.
Студэнцкія гады ў Бэльгіі (Урыўкі з кнігі «Дванаццатка», якую завяршае аўтар) // Беларусь — Бэльгія
Мітусяцца адзін за адным вобразы дзесяцігадовага пэрыяду (1946—1955 гг.): паваенная Нямеччына, старажытнае места Рэгенсбург, баварская вёсачка Міхэльсдорф, гімназія ймя Янкі Купалы, пасьля — выезд у Англію, маляўнічая Шатляндыя, вугальныя шахты, выдаваньне часапісу «Наперад!», а далей — студэнцкія гады ў Бэльгіі, гарачае лета ў Рыме, хор кампазытара Равенскага й гастрольныя падарожжы ў Брусэль, Бон, Парыж, Лёндан, наведаньне Злучаных Штатаў і Канады. I нарэшце — дыплём Лювэнскага ўнівэрсытэту, як пуцёўка ў далейшае жыцьцё, г. зн. на працу ў Беларускай рэдакцыі радыёстанцыі «Вызваленьне» (пазьнейшая «Свабода») — спачатку ў Мюнхэне, а пасьля ў Нью-Ёрку. Адным з эпізодаў у гэтым жыцьцёвым калейдаскопе была Дванаццатка.
|
Равенская-Аляксеенка Вольга.
Згадкі пра Міколу Равенскага // Беларусь — Бэльгія
Калі гаварыць аб маіх уласных успамінах пра Міколу Равенскага, то гэта былі проста некалькі светлых дзіцячых момантаў. Мне было ўсяго чатыры гады, як бацька пакінуў Беларусь. I толькі праз 40 гадоў пасля яго смерці я змагла паехаць у Бельгію, дзе ён пахаваны, каб пакланіцца яго магіле. Усе гэтыя гады я хавала ў глыбіні сваёй памяці тое нямногае, што помніла пра бацьку сама. Згадваецца, як я сядзела на стале, за якім ён працаваў. Гарэла настольная лямпа, ён, як заўсёды, пісаў ці чытаў, а я займалася сваімі дзіцячымі справамі. Добра помню, як чаплялася за яго штаніну. Вось і ўсе мае ўспаміны.
|
|
Фрагмэнты успамінаў дзяцей і унукаў а. Мікалая Лапіцкага // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі
Гісторыя айца Мікалая Лапіцкага не пачалася ў 1907 годзе й ня скончылася жніўнем 1976. Ейныя карані — на землях Вялікага Княства Літоўскага, ейны працяг — на абшарах Злучаных Штатаў: ад Каліфорніі — на захадзе, да Нью Джэрзі — на ўсходзе краіны, дзе жывуць сёньня дзеці, унукі, праўнукі чалавека, якога доктар Вітаўт Кіпель назваў адным з найвыбітнейшых царкоўных і грамадзкіх дзеячоў беларускае эміграцыі. Успаміны — тая жывая гісторыя, што трывае ў памяці нашчадкаў — настолькі-ж каштоўныя для нас, як і архіўныя дакуманты, навуковыя досьледы, манускрыпты. З адным толькі адрозьненьнем, што незанатаваныя своечасова яны неадменна зьнікнуць, схаваюцца за смугою часу.
|
Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост. 2007 — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 12).
Адзін Госпад, адзін Спадар — для праваслаўных, католікаў, вуніятаў. Адзін — для беларусаў у Беларусі й па-за яе межамі. Гэтае адзінства — у Богу й веры — і ёсьць зьместам і ідэяй прапануемай кнігі. Кніга зьяўляец ца ўшанаваньнем памяці людзей — сьвецкіх і сьвятароў, якія прысьвяцілі сваё жыцьцё пашырэньню Божага Слова сярод беларусаў, і да ўмацавань ня ідэі царкоўнае й нацыянальнае еднасьці беларускага народу.
|
Адзінец Аляксандар.
Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандар Адзінец. — Мінск: Медисонт, 2007. — 704 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 11).
Кніга складаецца з 73 успамінаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары, што пасьля 1944 г. апынуліся ў Аргентыне, Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швэцыі. У біяграфічных аповедах знайшлі сваё адлюстраваньне падзеі Другой сусьветнай вайны, эміграцыя, а таксама асаблівасьці станаўлень ня беларускага жыцьця на чужыне й яго сучасны стан.
|
Рагуля Барыс.
Беларускае студэнцтва на чужыне / Рэдактар Лявон Юрэвіч, Лёндан (Канада) - Нью-Ёрк, 1996. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 10).
У кніжнай серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, якую заснавала МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, – юбілей! Выдадзена 10-я кніга серыі. Ёй стала кніга ўспамінаў Барыса Рагулі “Беларускае студэнцтва на чужыне”. Кніга адрэдагавана Лявонам Юрэвічам і багата насычана архіўнымі матэрыяламі. Гэта фактычна першыя і на дадзены момант адзіныя мемуары ў свеце, прысвечаныя беларускай вышэйшай адукацыі і беларускаму студэнцтву на эміграцыі. Шырокае выкарыстанне ўспамінаў дваццаці аднаго былога беларускага студэнта надало кнізе полімемуарны характар, што вельмі павялічвае яе каштоўнасць і дазваляе пазбегнуць характэрнага такім творам суб’екывізма. У выданні кнігі дапамагалі многія знакамітыя дзеячы беларускай дыяспары з розных краін: Янка Жучка, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Надзея Дробіна, Уладзімір Набагез і Марыя Ганько.
|
| Апанас Арх..
На ніве Хрыстовай
Успаміны архіепіскапа Апанаса выдадзены зь ініцыятывы і коштам спадарства Лізы Літаровіч, Надзі і Яна Закіруднікаў (Нью Джэрзі, ЗША)
|
| Бярозка Анатоль.
Бярозка Анатоль. Выбранае
Кніга выдаецца да 90-годдзя з дня нараджэння Анатоля Бярозкі, беларускага паэта, доктара медыцыны, які зараз жыве ў ЗША. Яго імя з'явілася на літаратурным небасхіле ў 30-я гады XX стагоддзя. Упершыню амаль уся творчая спадчына Анатоля Бярозкі сабрана пад адной вокладкай. У кнігу ўвайшлі вершы і ўспаміны паэта, артыкулы аб ім, фотадакументы і бібліяграфія твораў (1933-2002 гг.). Кніга будзе цікава прыхільнікам лірыкі і карысна даследчыкам гісторыі беларускай літаратуры.
|
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
У пачатак |