| |
Даследчыя працы дзеячаў замежжа
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
Чыквiн Ян.
Наталля Арсеннева - мiж Вiльняй i Рочэстэрам // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1
Яшчэ нядаўна імя Наталлі Арсенневай, як і іншых беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, было пад забаронай. Але ўжо ў верасні 1993 г. у Рэспубліцы Беларусь грамадства святкавала 90-ю гадавіну з дня нараджэння выдатнай паэткі. З гэтай нагоды з'явілася ў Мінску факсімільнае перавыданне яе першай кніжкі "Пад сінім небам" (1927), а ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры была наладжана літаратурная сустрэча, адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай юбілею, аднак без прысутнасці самой Наталлі Арсенневай. Найстарэйшая беларуская пісьменніца, перакладчыца твораў Гётэ, Гаўптмана, Кляйста, Шэкспіра, Міцкевіча, песняў для баптыстаў жыве цяпер у ЗША, у Рочэстэры.
|
Баршчэўскі Аляксандр.
Берлінскі крызіс у асвятленні «Бацькаўшчыны» // грамадскакультурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучаснасць, перспектывы
Эміграцыйная беларуская газета "Бацькаўшчына" выдавалася з 31 кастрычніка 1947 г. да снежня 1966 г. у Заходняй Германіі. Яе заснавальнікамі былі Станіслаў Станкевіч, Антон Адамовіч і іншыя беларускія эмігранты. У разуменні заснавальнікаў "Бацькаўшчына" была носьбітам "беларускай нацыянальнай вызвольнай думкі". На яе старонках з'явіліся шматлікія публікацыі нацыянальнага, гістарычнага, літаратурнага і палітычнага характару. Газета мела рэзка антысталінскі і антыбальшавіцкі характар. "Бацькаўшчына" распаўсюджвалася не толькі ў Заходняй Германіі, але таксама ў Францыі, Бельгіі, Англіі, Амерыцы, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі і многіх іншых краінах, дзе знайшліся беларусы. Перыёдык гэты не меў доступу да Савецкага Саюза і краін народнай дэмакратыі. Выключэннем была Польшча, дзе Інстытут славяназнаўства Польскай Акадэміі навук рэгулярна яго атрымліваў.
|
Зайка Вiталь.
Менке Кац — паэт з Мiхалiшак // Беларусь—Расія—Японія
Паэт нарадзіўся ў мястэчку Міхалішкі ў 1906 г. Яго продкі здаўна жылі на Віленшчыне — у Свіры, Міхалішках, Свянцянах, Смаргоні. Яны займаліся сплавам лесу, кавальскаи справаи, рознымі рамествамі, гандлем, вывучалі святую Тору, і за 600 гадоў зжыліся з гэтым краем, — ён стаў сапраўднай іхняй радзімай. Менавіта талерантнасць і добразычлівасць жыхароў беларускай зямлі зрабіла яе прыцягальнай для сыноў Ізраіля, што ратаваліся ад праследаванняў і ўціску ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе. Менавіта на землях Вялікага Княства Літоўскага быў рэалізаваны ідэал талмудысцкага светапогляду — свабода вывучэння Святога пісьма. Менавіта беларускія землі далі свету сотні вучоных-талмудыстаў, ешывы, і "літвацкую" гаворку мовы ідыш, кантараў, магідаў — казнадзеяў, настаўнікаў і паэтаў, сярод якіх — і Менке Кац.
|
Мальдзіс Адам.
Ураджэнец Трокенік, мастак Мар’ян Богуш-Шышка і яго спадчына // Беларусь—Расія—Японія
Упершыню пра існаванне мастака, пісьменніка і падарожніка Мар'я-на Богуша-Шышкі я даведаўся восенню 1993 г., вяртаючыся з Браціславы, з чарговага Міжнароднага кангрэса славістаў, і гартаючы ў цягніку "Слоўнік польскіх пісьменнікаў на чужыне", падараваны вядомым кракаўскім беларусістам Здзіславам Нядзеляй. Там указвалася, што аўтар з такім выразна беларускім прозвішчам выдаў кнігі "Пра мастацтва", "Леанарда да Вінчы", напісаў працу "Нарыс гісторыі выяўленчага мастацтва на землях Вялікага Княства Літоўскага".
|
Глагоўская Лена.
Браты Стаповiчы // Беларусь—Расія—Японія
Беларусь у канцы XIX - пачатку XX стст. перажывала вялікія перамены, звязаныя з адраджэннем беларускай думкі, вайной і станаўленнем сваіх межаў. Рэвалюцыйныя працэсы не абміналі таксама гэтае зямлі. Беларусь здаўна спакваля губляла сваю самастойнасць. Яегеаграфічнае становішча і палітычныя ўмовы спрыялі перамяшчэнню і ўкараненню ўсходніх — рускіх (маскоўскіх) і заходніх (польскіх) уплываў. Пачынаючы з XVI ст. крыжаваліся тут розныя плыні, якія прывялі да знікнення беларускай самабытнасці ў шляхецкіх — найбольш пашыраных колах грамадства.
|
| Весялкоўскі Ю..
Па сьлядах Другой сусьветнай вайны
У сваю новую кнігу беларускі публіцыст і гісторык з Англіі Юры Весялкоўскі ўключыў артыкулы пра Другую сусьветную вашу. Аднак, хаця іхны аўтар быў непасрэдным сьведкам і ўдзельнікам самая жахлівай ў гісторыі чалавецтва сусьветнай бойні, кніга, за рэдкім выняткам, не зьяўляецца аўтабіяграфічнай. Гэта, хутчэй, ёсьць спроба далёка не безстароннага чалавека, лёс якога апяклі й крута зьмянілі гады ваеннага ліхалецьця, - разабрацца ў далёкіх ужо ад нас трагічных падзеях, асэнсаваць тое, што адбылося зь ім і зь ягоным пакаленьнем. Кніга цікавая яшчэ й тым, што яна паўстала пераважна на літаратуры пра Другую сусьветную ванну заходніх аўтараў. Шмат што ў кнізе зьявіцца новым і здасца нязвыклым для тых, хто ведае вайну па савецкіх кнігах і фільмах.
|
Баршчэўскі А..
Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць. Частка 1. Варшава, 2004. — 256 с.
Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць зьяўляецца арганічнай часткай нацыянальнай культуры. На гэтую пісьмовасьць складаюцца: публіцыстыка ды зьвязаная зь ёю пэрыёдыка, мастацкая літаратура – паэзія, проза, драматургія, літаратурная крытыка, урэшце навуковыя ці папулярна-навуковыя дасьледаваньні. Эміграцыйная пісьмовасьць выдатна ўзбагаціла нацыянальную культуру, уводзячы ў яе такія непрысутныя ў беларускай савецкай публіцыстыцы, літаратуры й навуцы інтэрпрэтацыі й каштоўнасьці, як: самабытная трактоўка гісторыі Беларусі, дэмаскацыя сталінскіх і бальшавіцкіх злачынстваў, асуджэньне сілавой калектывізацыі беларускай вёскі, супраціў у адносінах да русыфікацыі Беларусі, аб’ектыўная карціна дэмакратычных прынцыпаў і нормаў у жыцьці заходніх краін, пахвала і ўзьвелічэньне духа поўнае свабоды мастака й вучонага, нескаваных прынцыпамі й наказамі сацыялістычнага рэалізму ды марксістоўска-ленінскай мэтадалёгіяй.
|
Баршчэўская Н..
Беларуская эміграцыя - абаронца роднае мовы, Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўнівэрсытэт, Варшава 2004
Прадметам дысэртацыі зьяўляецца аналіз публікацыяў, зьмешчаных на старонках беларускага эміграцыйнага друку, у якіх абмяркоўваюцца пытаньні беларускае мовы. У працы разглядаецца сузалежнасьць паміж правапіснымі нормамі й вымаўленьнем; падаюцца фанэтычныя, марфалягічныя, сынтаксічныя й лексычныя асаблівасьці; паказваецца значэньне беларусізацыйных працэсаў для будаваньня нацыянальнае тоеснасьці; прыводзяцца, з аднаго боку, прыклады русыфікацыі беларускае мовы, а з другога – імкненьне беларусаў як у замежжы, гэтак і на Бацькаўшчыне, захаваць чысьціню роднае мовы; характарызуецца сытуацыя беларускае мовы ў школьнай сыстэме Беларусі ў розных умовах: пад нямецкай акупацыяй, у савецкі пэрыяд ды ў сёньняшні час; разглядаецца навуковая й выдавецкая дзейнасьць у Беларусі ды ў замежжы, а таксама зацікаўленьне беларусікай у сьвеце, у тым ліку і ў Польшчы. (З Уступу)
|
| Анікееў Леанід.
Белорусская Сибирь. Нарысы аб беларусах, якія ўдзельнічалі ў асваенні Заходняй Сібіры, г. Масква, 2002 г
Герои книги — посланцы Республики Беларусь, участво вавшие в освоении Западно-Сибирской «нефтяной целины». Это строители треста №37, благодаря усилиям которых на берегу Оби в рекордно короткие сроки «из тьмы лесов, из топи болот возник уникальный, отвечающий европейским стандартам город Лангепас. Это буровики, штурмовавшие подземные «вершины» и вершины славы. Это дорожники и автомобилисты, обеспечивающие доступ к природным кладовым тюменского Севера.
|
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
У пачатак |
|
|