Інтэрв'ю
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
|
“але, думкай, сэрцам толькі я вас знаю...” // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Сваю духоўную радзіму — Беларусь наведаў вядомы спявак са Злучаных Штатаў Амерыкі Данчык (Багдак Андрусішын). Ён пабываў у Ленінградзе, Кіеве, Львове,, выступіў з канцэртамі ў Мінску, Віцебску, Полацку, Гродне, Вільнюсе, Маскве. Выручаныя ад канцэртаў сродкі ён перадаў у фонд пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі, а таксама Таварыству беларускай мовы. Пісьменнік Барыс Сачанка сустрэўся з Данчыкам і яга маці спадарыняй Юляй Андрусішынай. Іх гутарку прапануем вашай увазе.
|
|
“Жыве яшчэ душа ў народзе гэтым...” // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Вось жа перад тым, як пачаць пісаць вершы, я шмат “надыхаўся” паэзіі Язэпа Пушчы, Уладзіміра Дубоўкі, Валерыя Маракова, Паўлюка Труса, Якуба Коласа. Парадокс, але Янкі Купалы я тады не чытаў, хоць у маёй творчасці шмат ад Купалы: грамадзянская тэматыка з патрыятычнымі матывамі.
|
Адзінец Аляксандар.
Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандар Адзінец. — Мінск: Медисонт, 2007. — 704 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 11).
Кніга складаецца з 73 успамінаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары, што пасьля 1944 г. апынуліся ў Аргентыне, Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швэцыі. У біяграфічных аповедах знайшлі сваё адлюстраваньне падзеі Другой сусьветнай вайны, эміграцыя, а таксама асаблівасьці станаўлень ня беларускага жыцьця на чужыне й яго сучасны стан.
|
| Антонава Т..
У землякоў за акіянам
У землякоў за акіянам у Злучаных Штатах Амерыкі ў жніўні мінулага года пабывала карэспандэнт «Голасу Радзімы» Таццяна Антонава. Так яна і назвала сваю кніжку — «У землякоў за акіянам», у якой расказвае аб сустрэчах з замежнымі беларусамі, многая з якіх доўгія гады заставаліся для нас абсалютна невядомымі, хоць прозвішчы іх чулі даволі часта. Наталля Арсеннева, Міхась Кавыль, Антон Шукелойць, З. і В. Кіпелі, Ала Орса-Рамана. Аўтарка дала ім магчымасць расказаць пра сябе, выказаць свой погляд на складанае і ўсё яшчэ не вельмі зразумелае нам мінулае. Наогул нашы землякі за акіянам сталі бліжэй нам, бо мы больш даведаліся пра іх побыт, паўсядзённае жыццё, пра іх любоў да Радзімы.
|
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
У пачатак |