Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост. 2007 — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 12).
Адзін Госпад, адзін Спадар — для праваслаўных, католікаў, вуніятаў. Адзін — для беларусаў у Беларусі й па-за яе межамі. Гэтае адзінства — у Богу й веры — і ёсьць зьместам і ідэяй прапануемай кнігі. Кніга зьяўляец ца ўшанаваньнем памяці людзей — сьвецкіх і сьвятароў, якія прысьвяцілі сваё жыцьцё пашырэньню Божага Слова сярод беларусаў, і да ўмацавань ня ідэі царкоўнае й нацыянальнае еднасьці беларускага народу. |
