| |
Польшча
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
| Забэйда Міхась.
Мастацтвам за мір // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Радасна ўсведамляць, што на Бацькаўшчыне цікавяцца маёй скромнай працай. Прызнаюся, што гаварыць аб сабе, а тым больш пісаць, я не ахвотны, бо ўдалося зрабіць так мала ў параўнанні з тым, што хацелася зрабіць. Аднак надзея, што мой расказ дапаможа некаму зрабіць больш, дапаможа прадоўжыць маю працу, унікшы тых ці іншых хібаў, змушае мяне да пісання.
|
| Фядосік Віктар.
Радзінна-хрэсбінная і вясельная паэзія // Культура і адукацыя беларускага замежжа
Як і паэзія земляробчага календара беларусаў, сямейна-абрадавая вылучаецца з песеннай творчасці славян надзвычайным багаццем зместу і хараством паэтычнай формы. Калі меркаваць па тых творах, якія дайшлі да нас у запісах М. Федароўскага і многіх мінулых і сучасных збіральнікаў традыцыйнага фальклору, тое ж самае можна сказаць і пра песні Беласточчыны, асабліва калі да яе аднесці тую вобласць, якая ўтварылася пасля Тыльзіцкага дагавору 1807 г. (у адпаведнасці з указам цара ў вобласць уваходзілі паветы: Беластоцкі, Бельскі, Сакольскі і Драгічынскі; дарэчы, у снежні 1939 г., пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР, у Беластоцкую вобласць увайшлі паветы: Аўгустоўскі, Беластоцкі, Бельскі, Ваўкавыскі, Высока-Мазавецкі, Граеўскі, Гродзенскі, Ломжынскі і Сакольскі).
|
| Ліс Арсен.
Каляндарна-абрадавыя творы // Культура і адукацыя беларускага замежжа
У мастацкай сістэме фальклору кожнага народа ёсць жанр або некалькі жанраў, неабавязкова дамінантных, якія надаюць яму нацыянальную адметнасць. Непаўторнасць, спецыфіка кожнай асобнай народна-паэтычнай культуры абумоўлена, як вядома, этнапсіхалагічнай асаблівасцю носьбіта дадзенай творчасці, прыродна-геаграфічнымі і гістарычнымі абставінамі яго жыцця. Ёсць і ў беларускім фальклоры свае вызначальныя напрамкі развіцця, жанры, што надалі яму самабытны характар, вылучаюць сярод народнапаэтычных культур іншых, нават самых блізкіх этнасаў.
|
Мальдзіс Адам.
Ураджэнец Трокенік, мастак Мар’ян Богуш-Шышка і яго спадчына // Беларусь—Расія—Японія
Упершыню пра існаванне мастака, пісьменніка і падарожніка Мар'я-на Богуша-Шышкі я даведаўся восенню 1993 г., вяртаючыся з Браціславы, з чарговага Міжнароднага кангрэса славістаў, і гартаючы ў цягніку "Слоўнік польскіх пісьменнікаў на чужыне", падараваны вядомым кракаўскім беларусістам Здзіславам Нядзеляй. Там указвалася, што аўтар з такім выразна беларускім прозвішчам выдаў кнігі "Пра мастацтва", "Леанарда да Вінчы", напісаў працу "Нарыс гісторыі выяўленчага мастацтва на землях Вялікага Княства Літоўскага".
|
Адзінец Аляксандар.
Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандар Адзінец. — Мінск: Медисонт, 2007. — 704 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 11).
Кніга складаецца з 73 успамінаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары, што пасьля 1944 г. апынуліся ў Аргентыне, Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швэцыі. У біяграфічных аповедах знайшлі сваё адлюстраваньне падзеі Другой сусьветнай вайны, эміграцыя, а таксама асаблівасьці станаўлень ня беларускага жыцьця на чужыне й яго сучасны стан.
|
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
У пачатак |
|
|