МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Літва


сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання

Арсеннева Наталля. З майго жыццяпісу // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Хоць я і нарадзілася ў месце Баку, на Каўказе (20 верасня 1903 г.), але месцам майго народжання лічыцца ўлюбёная Вільня, бо жыць сведама я пачала ў Вільні, якую я й лічу сваёй бацькаўшчынай, якую люблю й па якой найбольш сумую. Было нас у сям'і чацвёра дзяцей, тры сястры і адзін брат, усе — адзін пад адным.

Шыла Мікола. Мае сустрэчы // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Было гэта ў 1909 годзе, у познюю восень. Па адбыцці кары ў астрозе я спыніўся на жыццё ў Вільні, дзе, дзякуючы стараниям Яна Луцкевіча, дастаў працу ў вайсковааружнай майстэрні К. Янкоўскага. Пасля працоўнага дня, а 6-й гадзіне вечара, я амаль заўсёды накіроўваўся ў рэдакцыю “Нашай нівы”. У той час рэдакцыя была для беларусаў свайго роду клубам, месцам сустрэчаў і знаёмстваў. Тут жа я пазнаёміўся і пасябраваў з Янкам Купалам.

Вітан-Дубейкаўская Юліяна, Кветка Вітан. “Наша ніва” і Іван Луцкевіч // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Колькі я памятаю, на з'яўленне ў продажы газеты “Наша ніва” віленчукі мала ўзялі ўвагі. Шмат з іх казалі з пагардай: “Ot chlopska gazeta”. Але з часам яна, хоць і “хлопска”, знайшла зацікаўленне сярод інтэлігенцыі, як польскай, так і расейскай. Некаторыя з палякоў глядзелі на гэта як на “хлопоманство” і выяўленне краёвага патрыятызму ды казалі, што прыпамінала гэта Яна Чачота з ягонай працай “Piosenki Wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny”.

Кушаль Францішак. Сорак два гады таму // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Першыя мае ўспаміны аб Алесю Гаруну, што друкаваліся недзе ўвосень 1941 г. у менскай “Беларускай газэце”, былі, магчыма, паўнейшыя, чымся тая жменька, што даю тут, бо тады, у 1941 г., ад трагічных падзеяў на Беларусі ў 1920 г. і майго апошняга развітання з Алесем Гаруном мінула было адно 21 год, сёння ж да іх дайшло яшчэ гэтулькі сама, а сорак два гады ў жыцці чалавека шмат значыць, асабліва ў дачыненні да гэткай нясталай ды нетрывалай рэчы, як людская памяць.

Верас Зоська, Войцікава Людвіка. Пяць месяцаў у Менску // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

“У хуткім часе ў Менск прыедзе Максім Багдановіч”,— пачулі мы голас А. Смоліча, які ўвайшоў у сталоўку “Беларускай хаткі”, трымаючы ў руках ліст. Усе прысутныя заварушыліся, пасыпаліся пытанні: “Калі? Надоўга? Што ён піша?”

Кайрыс Стэпонас. З маіх успамінаў пра Цётку // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Алаізу Пашкевічанку-Цётку пазнаў я недзе ў 1902 годзе, калі быў студэнтам-тэхнолагам трэцяга курса. Пазнаёміліся мы ў Пецярбургу. Пасля сканчэння прыватнай гімназіі Прозаравай у Вільні Алаіза Пашкевічанка запісалася на Вышэйшыя педагагічныя курсы прафесара Лесгафта ў Пецярбургу і адразу трапіла ў самы вір усё мацнеючага рэвалюцыйнага руху акадэмічнай моладзі.

Вітан-Дубейкаўская Юліяна. Cor ardens // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Мая большая сястра Жэня і я пайшлі вучыцца ў віленскую прыватную гімназію Веры Міхайлаўны Прозаравай таму, што ў казённую гімназію прымалі толькі дачок расейскіх чыноўнікаў і трэба было мець пратэкцыю, каб туды трапіць. У нашай гімназіі быў пераважна мясцовы элемент: шмат польскіх шляхцянак, яўрэйкі, была і караімка, і татарка, і колькі расеек.

Малецкі Язэп. Пад знакам Пагоні. Успаміны. Таронта, 1976

Мэта кніжкі - перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну, паказаць вялікі ўздым народу ў змаганьні за свае правы ды ягоную працу над адбудовай вольнага жыцьця. Яна разам і прызнаньне тысячам суродзічаў, якія ў цяжкую пару змаганьня з ворагамі не шкадавалі сваіх сілаў, здароўя, маёмасьці, свайго жыцьця. Што апісаў у кніжцы, таго ў бальшыні быў сьветкам, тое сам перажыў. Чаго-ж ня бачыў, тое запісана ад веры годных людзей. Калі пісаў, ніколі ня мінаўся з праўдай, ці гэта будзе каму падабацца, ці не.

Лапiнскене Альма. Беларусiстыка ў Лiтве // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2

Пра беларусістыку ў Літве можна гаварыць шмат і ў розных аспектах, таму што гісторыя беларусістыкі ў нашай краіне ў нейкім сэнсе — гэта гісторыя культур двух народаў, дзвюх дзяржаў. Гісторыя цікавая, неадназначная і вельмі змястоўная. Каб у гэтым упэўніцца, даволі глянуць на наша стагоддзе.

Яцкевiч Мечыслаў. Вiльня як асяродак беларускай культуры i лiтаратуры пачатку ХХ ст. на фоне польскай i лiтоўскай культур // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2

Пачатак XX ст. — гэта рубеж верхаводства шляхецкае інтэлігенцыі ў жыцьці беларускага народа. Ужо ад 1861г., ад скасаваньня прыгону, зь беларускае вёскі спадаюць адвечныя путы, якія прыкоўвалі да аднаго месца маладыя сілы. У новых варунках — як вольныя людзі — растуць новыя пакаленьні, што ідуць у школу, ідуць у горад, разьвіваючы свой інтэлект і свой кругагляд, раней абмежаваны вузкім колам спраў і інтарэсаў адно толькі свайго куточка. I з гэтых новых пакаленьняў людзей, што вырасьлі на волі, выходзяць усё больш і больш шматлікія народныя інтэлігенты, якім час ад часу ўдаецца пранікнуць і ў гімназіі, і ва універсітэты.

Глагоўская Лена. Браты Стаповiчы // Беларусь—Расія—Японія

Беларусь у канцы XIX - пачатку XX стст. перажывала вялікія перамены, звязаныя з адраджэннем беларускай думкі, вайной і станаўленнем сваіх межаў. Рэвалюцыйныя працэсы не абміналі таксама гэтае зямлі. Беларусь здаўна спакваля губляла сваю самастойнасць. Яегеаграфічнае становішча і палітычныя ўмовы спрыялі перамяшчэнню і ўкараненню ўсходніх — рускіх (маскоўскіх) і заходніх (польскіх) уплываў. Пачынаючы з XVI ст. крыжаваліся тут розныя плыні, якія прывялі да знікнення беларускай самабытнасці ў шляхецкіх — найбольш пашыраных колах грамадства.

Катковіч Анеля, Катковіч-Клентак Вероніка. Успаміны. рэд. Л. Глагоўская, В. Харужы, Беласток 1999, сс. 142, ілюстр.
Баршчэўскі А.. Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць. Частка 1. Варшава, 2004. — 256 с.

Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць зьяўляецца арганічнай часткай нацыянальнай культуры. На гэтую пісьмовасьць складаюцца: публіцыстыка ды зьвязаная зь ёю пэрыёдыка, мастацкая літаратура – паэзія, проза, драматургія, літаратурная крытыка, урэшце навуковыя ці папулярна-навуковыя дасьледаваньні. Эміграцыйная пісьмовасьць выдатна ўзбагаціла нацыянальную культуру, уводзячы ў яе такія непрысутныя ў беларускай савецкай публіцыстыцы, літаратуры й навуцы інтэрпрэтацыі й каштоўнасьці, як: самабытная трактоўка гісторыі Беларусі, дэмаскацыя сталінскіх і бальшавіцкіх злачынстваў, асуджэньне сілавой калектывізацыі беларускай вёскі, супраціў у адносінах да русыфікацыі Беларусі, аб’ектыўная карціна дэмакратычных прынцыпаў і нормаў у жыцьці заходніх краін, пахвала і ўзьвелічэньне духа поўнае свабоды мастака й вучонага, нескаваных прынцыпамі й наказамі сацыялістычнага рэалізму ды марксістоўска-ленінскай мэтадалёгіяй.


сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання

RSS-материал

У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by