МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Германія


сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання

“Я толькі кропля ў акіяне...” // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

У маі 1990 г. сваю радзіму Беларусь наведаў вядомы беларускі паэт і празаік Масей Сяднёў, які жыве ў ЗША. ён пабываў у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, дзе вялася размова аб выданні яго твораў, наведаў рэдакцыі часопісаў “Маладосць”, “Полымя”, штотыднёвік “Літаратура і мастацтва”, Літаратурныя музеі Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Мерляк Кастусь. Жыцьцё і дзейнасьць Кастуся Мерляка. Нью-Ёрк, 1992.

Праца-ўспаміны Кастуся Мерляка ёсьць гісторыя беларускай эміграцыі, што пачалася пасьля другой сусьветнай вайны. Яна вяжацца да падзеяў своеасаблівых, хоць і цэнтральных па значэньню. (Ёсьць іншыя працы-апісаньні мясцовага лягернага жыцьця беларусаў у Нямеччыне, беларускіх інстытутаў альбо арганізацыяў на эміграцыі. Рыхтуецца праца па агульнае гісторыі беларускай эміграцыі. У былой БССР афіцыяльная кліка старалася замоўчываць аб сьведамай беларускай эміграцыі. Часта ў друку паяўляліся паклёпы на “здраднікаў радзімы” ды “злачынцаў”, пісалася аб эміграцыі нясьведамай.)

Баршчэўскі Аляксандр. Берлінскі крызіс у асвятленні «Бацькаўшчыны» // грамадскакультурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучаснасць, перспектывы

Эміграцыйная беларуская газета "Бацькаўшчына" выдавалася з 31 кастрычніка 1947 г. да снежня 1966 г. у Заходняй Германіі. Яе заснавальнікамі былі Станіслаў Станкевіч, Антон Адамовіч і іншыя беларускія эмігранты. У разуменні заснавальнікаў "Бацькаўшчына" была носьбітам "беларускай нацыянальнай вызвольнай думкі". На яе старонках з'явіліся шматлікія публікацыі нацыянальнага, гістарычнага, літаратурнага і палітычнага характару. Газета мела рэзка антысталінскі і антыбальшавіцкі характар. "Бацькаўшчына" распаўсюджвалася не толькі ў Заходняй Германіі, але таксама ў Францыі, Бельгіі, Англіі, Амерыцы, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі і многіх іншых краінах, дзе знайшліся беларусы. Перыёдык гэты не меў доступу да Савецкага Саюза і краін народнай дэмакратыі. Выключэннем была Польшча, дзе Інстытут славяназнаўства Польскай Акадэміі навук рэгулярна яго атрымліваў.

Адзінец Аляксандар. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандар Адзінец. — Мінск: Медисонт, 2007. — 704 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 11).

Кніга складаецца з 73 успамінаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары, што пасьля 1944 г. апынуліся ў Аргентыне, Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швэцыі. У біяграфічных аповедах знайшлі сваё адлюстраваньне падзеі Другой сусьветнай вайны, эміграцыя, а таксама асаблівасьці станаўлень ня беларускага жыцьця на чужыне й яго сучасны стан.

Юрэвіч Лявон. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус” (1947—2000). Мінск: Беларускі кнігазбор, 2006. — 256 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 8).

Кніга «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага» — восьмая ўсэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» ды першая ў сумесным выданьні МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» й Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва (ЗША). Манаграфія «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага» пабудавана на архіўных матэрыялах, успамінах чальцоў рэдакцыйных калегіяў, унікальных друках часоў лягераў ДП. Аўтар прасочвае ня толькі гісторыю газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус», але й лёсы сяброў рэдакцыі, насьвятляе кола ідэяў і тэмаў, што абмяркоўваліся на старонках газэтаў. У кнігу ўключана бібліяграфія тэматычных артыкулаў, а таксама ўпершыню створаны слоўнік псэўданімаў і крыптанімаў дзеячаў эміграцыі.

Апанас Арх.. На ніве Хрыстовай

Успаміны архіепіскапа Апанаса выдадзены зь ініцыятывы і коштам спадарства Лізы Літаровіч, Надзі і Яна Закіруднікаў (Нью Джэрзі, ЗША)

За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі

Дакуманты i матар'ялы сабраныя i падрыхтаваныя для публікацыі I. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага.

Шаўцоў Сымон. Мая адысея. Успаміны. Апавяданьні. Вершы. РУНЬ - ВЫДАВЕЦТВА БЕЛАРУСАЎ ЛІТВЫ. – ВІЛЬНЯ. - 1999

Кніга ўспамінаў, прозы й паэзіі аўстралійскага беларуса Сымона Шаўцова наскрозь аўтабіяграфічная, пранізаная тугою па страчанай Радзіме. Кніга выдадзеная на сродкі аўтара.

Баршчэўскі А.. Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць. Частка 1. Варшава, 2004. — 256 с.

Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць зьяўляецца арганічнай часткай нацыянальнай культуры. На гэтую пісьмовасьць складаюцца: публіцыстыка ды зьвязаная зь ёю пэрыёдыка, мастацкая літаратура – паэзія, проза, драматургія, літаратурная крытыка, урэшце навуковыя ці папулярна-навуковыя дасьледаваньні. Эміграцыйная пісьмовасьць выдатна ўзбагаціла нацыянальную культуру, уводзячы ў яе такія непрысутныя ў беларускай савецкай публіцыстыцы, літаратуры й навуцы інтэрпрэтацыі й каштоўнасьці, як: самабытная трактоўка гісторыі Беларусі, дэмаскацыя сталінскіх і бальшавіцкіх злачынстваў, асуджэньне сілавой калектывізацыі беларускай вёскі, супраціў у адносінах да русыфікацыі Беларусі, аб’ектыўная карціна дэмакратычных прынцыпаў і нормаў у жыцьці заходніх краін, пахвала і ўзьвелічэньне духа поўнае свабоды мастака й вучонага, нескаваных прынцыпамі й наказамі сацыялістычнага рэалізму ды марксістоўска-ленінскай мэтадалёгіяй.


сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання

RSS-материал

У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by