Бельгія
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
Саўка Міхась.
(Янка Жучка) // Беларусь — Бэльгія
Міхась Саўка нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Першапачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай школе. У час нямецкай акупацыі актыўна ўдзельнічаў у маладзёжным руху, быў адным з кіраўнікоў Саюза беларускай моладзі. У 1944 г. выехаў у Германію, а затым, у 1947 г., пераехаў у Бельгію. Спачатку працаваў вуглякопам. Маючы мастацкія здольнасці, паступіў на вячэрнія курсы Мастацкай акадэміі. У гэты час пры Лювенскім універсітэце было арганізавана Згуртаванне беларускіх студэнтаў.
|
Клыбік Лаўрэн.
Жыццяпіс // Беларусь — Бэльгія
Нарадзіўся я 23 кастрьганіка 1928 г. у вёсцы Хадзявічы на Слонімшчыне. Бацькі мае былі земляробамі. Працавалі яны цяжка — ад пачатку вясны аж да канца зімы, бо трэба ж было накарміць і пусціць у жыццё шасцёра дзяцей — пяць сыноў і дачку. У час хутарызацыі сельскай гаспадаркі ў Заходняй Беларусі бацька мой пайшоў з сям'ёю жыць на ўласным хутары. Пабудаваў там хату і гаспадарчыя будынкі. Хата была яшчэ не зусім закончана, як пачалася вайна Германіі з Полынчай. У хуткім часе да нас прыйшлі савецкія танкі і кавалерыя. Пры савецкай уладзе бацькі працавалі на сваей зямлі, а мы, дзеці, хадзілі ў школу ў нашай вёсцы. На наступны год мой старэйшы брат, сястра і я пайшлі ў няпоўную сярэднюю школу ў Слоніме.
|
Тамільчык Ірына.
Янка Жучка // Беларусь — Бэльгія
Жучка Янка (15.04.1928, в. Лучыны Нясвіжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл.), інжынер-будаўнік, журналіст, дзеяч беларускай дыяспары ў Бельгіі. Нарадзіўся Я. Жучка ў беднай сялянскай сям'і. Быў выхаваны маці, якую страціў у маладым веку, у беларускім духу. Дзякуючы ёй, атрымаў вышэйшую адукацыю. Скончыўшы чатыры класы польскай вясковай школы, павінен быў, каб працягнуць далейшую вучобу, перайсці ў сямікласную (таксама польскую) у Сіняўцы. Там трэба было здаваць экзамены ў пяты клас.
|
Арэшка Аляксей.
Жыццяпіс // Беларусь — Бэльгія
Нарадзіўся 18 лістапада 1923 г. у вёсцы Жарабковічы Ляхавіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Бацька—Сільвестр, маці—Палуся з роду Праневічаў. Сям'я была праваслаўная, але недалёкія продкі былі рыма-католікамі, прынамсі ад 1844 г., калі нарадзіўся мой прадзед Людвік, які быў сынам Фабіяна Арэшкі (Fabian Orzeszko). Паводле выпісаў з парафіяльнай метрыкі Ляхавіцкага рыма-каталіцкага касцёла, у той час гэтае прозвішча пісалі і Арэшко (Areszko). Думаю, што яшчэ ранейшыя мае продкі былі уніятамі. Відаць, гэта водгук нашай скамплікаванай рэлігійнай гісторыі.
|
Мароз Уладзімір.
Калі б нават ён быў аўтарам аднае песні… // Беларусь — Бэльгія
Беларускі нонканфармізм... Гэтае азначэнне прыйшло пад 11 час працы над дакументальным фільмам пра Міколу Равенскага. Уявілася, як ён у 1941-м стаяў са скрыпічным футаралам пад пахаю ў калідоры гарадское ўправы, куды прыйшоў наймацца за скрыпача ў арганізаваны аркестр Опернага тэатра. Прыйшоў, каб знайсці працу, каб выжыць у цяжкую гадзіну. Колькі навалаў перажыў ён, як і ўсе беларусы, але не збочыў, застаўся сапраўдным сынам сваей зямлі.
|
Іпатава Вольга.
Беларуская эміграцыя ў Бельгіі (Сям'я Смаршчкоў) // Беларусь — Бэльгія
Славутага беларускага кампазітара Міколу Равенскага адпяваў, пры ягоным пахаванні ў Лювене, праваслаўны святар айец Аўген Смаршчок. Гэтае імя праходзіць ва ўспамінах многіх нашых землякоў-эмігрантаў, асабліва ж тых, хто студыяваў у Лювене — невялікім гарадку ў Бельгіі, сама назва якога сталася для нашай культуры сімвалам мужнай беларускасці, калі так можна ахарактарызаваць усю тую вялікую культурна-асветніцкую работу, якую праводзілі студэнты-беларусы, што воляю лёсу апынуліся ў гэтым кутку Еўропы — кутку, які для многіх з іх стаў другой радзімай.
|
Запруднік Янка.
Студэнцкія гады ў Бэльгіі (Урыўкі з кнігі «Дванаццатка», якую завяршае аўтар) // Беларусь — Бэльгія
Мітусяцца адзін за адным вобразы дзесяцігадовага пэрыяду (1946—1955 гг.): паваенная Нямеччына, старажытнае места Рэгенсбург, баварская вёсачка Міхэльсдорф, гімназія ймя Янкі Купалы, пасьля — выезд у Англію, маляўнічая Шатляндыя, вугальныя шахты, выдаваньне часапісу «Наперад!», а далей — студэнцкія гады ў Бэльгіі, гарачае лета ў Рыме, хор кампазытара Равенскага й гастрольныя падарожжы ў Брусэль, Бон, Парыж, Лёндан, наведаньне Злучаных Штатаў і Канады. I нарэшце — дыплём Лювэнскага ўнівэрсытэту, як пуцёўка ў далейшае жыцьцё, г. зн. на працу ў Беларускай рэдакцыі радыёстанцыі «Вызваленьне» (пазьнейшая «Свабода») — спачатку ў Мюнхэне, а пасьля ў Нью-Ёрку. Адным з эпізодаў у гэтым жыцьцёвым калейдаскопе была Дванаццатка.
|
Мяльгуй Анатоль.
Кампазітар, які даў беларусам гімн: Міколу Равенскаму – 115 // Беларусь — Бэльгія
Здавалася б, у 115-гадовы юбілей вядомага беларускага кампазітара-эмігранта Міколы Равенскага, які закончыў свой жыццёвы шлях у Бельгіі, чакаць большага, чым з'яўленне грунтоўнага артыкула ў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», у наш час не прыходзіцца. Так яно і атрымалася, і за гэта вялікі дзякуй! Таму зноў уся праца па ўшанаванню выдатнага творцы (і да гэтага трэба ўжо прывыкаць) легла на плечы грамадскіх структур і арганізацый, якія выявілі тое, што яны здатны самаарганізавацца ў дасягненні мэтаў захавання культурнай спадчыны Беларусі, маюць трывалыя арыенціры і планы ў ажыццяўленні гэтых мэтаў.
|
Равенская-Аляксеенка Вольга.
Згадкі пра Міколу Равенскага // Беларусь — Бэльгія
Калі гаварыць аб маіх уласных успамінах пра Міколу Равенскага, то гэта былі проста некалькі светлых дзіцячых момантаў. Мне было ўсяго чатыры гады, як бацька пакінуў Беларусь. I толькі праз 40 гадоў пасля яго смерці я змагла паехаць у Бельгію, дзе ён пахаваны, каб пакланіцца яго магіле. Усе гэтыя гады я хавала ў глыбіні сваёй памяці тое нямногае, што помніла пра бацьку сама. Згадваецца, як я сядзела на стале, за якім ён працаваў. Гарэла настольная лямпа, ён, як заўсёды, пісаў ці чытаў, а я займалася сваімі дзіцячымі справамі. Добра помню, як чаплялася за яго штаніну. Вось і ўсе мае ўспаміны.
|
Міцкевіч Марыя.
Беларускія студэнты ў Лювенскім універсітэце // Беларусь — Бэльгія
Лювенскі каталіцкі універсітэт — самы старэйшы універсітэт Бельгіі. Датай яго заснавання лічыцца 1425 г., калі брабанцкі князь Ян IV, які збанкрутаваў у час вайсковых дзеянняў, для таго, каб вярнуць гораду багацце і славу, звярнуўся да папы Марціна V за дазволам на школу—studium generale. У сваёй просьбе князь падкрэсліваў зручнасць мясцовасці і дабрату жыхароў горада, а таксама наяўнасць адпаведнага будынка для школы. Гэты гістарычны будынак з'яўляўся адміністрацыйным цэнтрам універсітэта нават у XX ст.
|
Адзінец Аляксандар.
Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандар Адзінец. — Мінск: Медисонт, 2007. — 704 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 11).
Кніга складаецца з 73 успамінаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары, што пасьля 1944 г. апынуліся ў Аргентыне, Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швэцыі. У біяграфічных аповедах знайшлі сваё адлюстраваньне падзеі Другой сусьветнай вайны, эміграцыя, а таксама асаблівасьці станаўлень ня беларускага жыцьця на чужыне й яго сучасны стан.
|
сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання
У пачатак |