МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Беларусь


сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання

Акіншэвіч Леў. Балонкі з успамінаў // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Мушу сказаць, што навагу напісаць успаміны я прыняў не без некаторых хістанняў ды крыху пад націскам. Я і цяпер няпэўны, ці мае ўспаміны маюць вартасць, бо я ж не належу да людзей, якія “робяць” гісторыю, да правадыроў і дзеячаў, што прысвяцілі жыццё, каб дасягнуць пэўную мэту, ды апісваюць свой шлях да гэтае мэты. Не маю сумлеваў, што гэткія ўспаміны дзеячаў апраўданыя і карысныя.

Рытар Іна, Саковіч А.. Пра тое, што ў сэрцы // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Я дабралася да ветлых берагоў Злучаных Штатаў Амерыкі на вайсковым транспартным караблі General R. L. Howze ў траўні 1950 г. Цуда? Для мяне — безумоўна. З маленства прагнула я пабачыць далёкія, нязнаныя краіны. Ды ніколі, нават у сваіх лепшых летуценнях, не ўяўляла, што аднойчы здолею апынуцца за акіянам, застануся тут назаўсёды, адчую сябе роўнай сярод роўных.

“Жыве яшчэ душа ў народзе гэтым...” // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Вось жа перад тым, як пачаць пісаць вершы, я шмат “надыхаўся” паэзіі Язэпа Пушчы, Уладзіміра Дубоўкі, Валерыя Маракова, Паўлюка Труса, Якуба Коласа. Парадокс, але Янкі Купалы я тады не чытаў, хоць у маёй творчасці шмат ад Купалы: грамадзянская тэматыка з патрыятычнымі матывамі.

“Я толькі кропля ў акіяне...” // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

У маі 1990 г. сваю радзіму Беларусь наведаў вядомы беларускі паэт і празаік Масей Сяднёў, які жыве ў ЗША. ён пабываў у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, дзе вялася размова аб выданні яго твораў, наведаў рэдакцыі часопісаў “Маладосць”, “Полымя”, штотыднёвік “Літаратура і мастацтва”, Літаратурныя музеі Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Арсеннева Наталля. З майго жыццяпісу // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Хоць я і нарадзілася ў месце Баку, на Каўказе (20 верасня 1903 г.), але месцам майго народжання лічыцца ўлюбёная Вільня, бо жыць сведама я пачала ў Вільні, якую я й лічу сваёй бацькаўшчынай, якую люблю й па якой найбольш сумую. Было нас у сям'і чацвёра дзяцей, тры сястры і адзін брат, усе — адзін пад адным.

Забэйда Міхась. Мастацтвам за мір // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Радасна ўсведамляць, што на Бацькаўшчыне цікавяцца маёй скромнай працай. Прызнаюся, што гаварыць аб сабе, а тым больш пісаць, я не ахвотны, бо ўдалося зрабіць так мала ў параўнанні з тым, што хацелася зрабіць. Аднак надзея, што мой расказ дапаможа некаму зрабіць больш, дапаможа прадоўжыць маю працу, унікшы тых ці іншых хібаў, змушае мяне да пісання.

З Менска — у Мінск // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Хачу напісаць пра свае нядаўнія адведзіны Мінска, пра сваю сустрэчу з Беларусяй. Хачу і не магу. Пачаў ужо і тут жа адклаў. Не выходзіць. Не асэнсаваў яшчэ матэрыялу, не ўсё яшчэ адклалася. Паспрабую дзеля гэтага паглядзець на свае адносіны эмацыянальна. Бяру сённяшні Мінск.

Сяднёў Масей. Ларыса Геніюш // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

У Бельску-Падляскім мяне пусцілі з таварнага цягніка ў горад — засталіся там бацька і сястра, і канвой добра ведаў, што нідзе не дзенуся, вярнуся назад. У горадзе тым я хацеў знайсці Беларускі камітэт у надзеі, што ён можа дапамагчы мне ў маёй бядзе і я буду выратаваны ад лагера.

Рытар Іна, Саковіч Аляксандра. Язэп Лёсік // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Увосень 1928 года я жыла ў доме Язэпа Лёсіка. Якраз у тую пару ў Беларускім дзяржаўным універсітэце здарылася прыкрая падзея. У цэнтры яе апынуліся нашы маладыя пісьменнікі.

Лёсік Антон. З жыцьця Язэпа Лёсіка // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Змест маіх успамінаў аб брату Язэпу Лёсіку абумоўлены тымі абставінамі, пры якіх яны пісаліся. Справа ў тым, што сектар навуковых працаўнікоў у інспектарыяце школ паводле сваей ініцыятывы пастанавіў збіраць матэрыялы аб беларускіх дзеячах як ранейшых, так і сучасных. Гэта ініцыятыва была прынята і кіраўнікамі інспектарыята.

Віцьбіч Юрка. Завулак імя Янкі Купалы // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

У нас, безумоўна, няма аніякіх падставаў, каб адчуваць крыўду да газеты “Новое русское слово”. Газета гэтая, як падкрэслівае самая ейная назва, не беларуская, а расейская. Таму калі мы, беларусы, ведаем гісторыю і літаратуру Расеі, дык расейцам, а тым больш на эміграцыі, зусім неабавязкова цікавіцца гісторыяй і літаратурай суседняе Беларусі.

Шчаглоў (Куліковіч) Мікола. Мае успаміны // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Праз увесь час свайго жыцця пад Саветамі Янка Купала, нібы човен на ўзбураным моры, то ўзнімаўся на хвалі, то ляцеў уніз. Бо не трэба забывацца на тое, што ў савецкую літаратуру Я. Купала прыйшоў як ужо ведамы змагар за нацыянальную беларускую справу, іншымі словамі, быў тым, каго тады ахрысцілі “буржуазнымі нацдэмамі” і каго тады так старанна выкарчоўвалі.

Сяднёў Масей. Юбілейныя сустрэчы // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Можна смела сказаць, што Я. Колас і Я. Купала адразу ж, яшчэ ў школьныя гады вызначылі ў ладнай меры маю жыццёвую пуцявіну — у нацыянальным і літаратурным сэнсе. Праўда, тое “нацыянальнае” тады не ўсведамлялася: яно было самой існасцю.

Калубовіч Аўген. Якуб Колас і Янка Купала // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Я не магу пахваліцца, што быў сябрам ці блізкім да Я. Купалы і Я. Коласа. Але ў 1934—1941 гг. пры розных нагодах — юбілейных імпрэзах, сходах, службовых абвязках і прыватна — сустракаўся з імі. Мэта гэтых нататак — аднавіць з памяці колькі паасобных выпадкаў з жыцця вялікіх песняроў.

А.С., Савёнак Апалёнія. На Лысай гары // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Улетку 1926 года я з мужам наведала дом Ядвігіна Ш. у Карпілаўцы. Паблізу, у Акопах, гасцяваў у сваіх родзічаў Янка Купала з жонкаю. Мы разам хадзілі па квяцістых лугах, узмежках, палявых дарожках. Купала вельмі любіў такія паходы і ведаў цудоўныя маляўнічыя мясцінкі.

Рытар Іна. Якуб Колас // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

У кабінеце на сцяне, у светлай дубовай рамцы,— вялікі партрэт Янкі Купалы. Побач, у такіх жа рамках,— Ф. Скарына і Цётка. Пад партрэтамі — нізкія шырокія шафы, поўныя беларускіх кніжак. На нашых сценах — беларускія краявіды.

Рытар Іна. На суд гісторыі // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

У кабінеце на сцяне, у светлай дубовай рамцы,— вялікі партрэт Янкі Купалы. Побач, у такіх жа рамках,— Ф. Скарына і Цётка. Пад партрэтамі — нізкія шырокія шафы, поўныя беларускіх кніжак. На нашых сценах — беларускія краявіды.

Уласаў Аляксандар. Якуб Колас і “Наша ніва” // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Мне ўжо 62 гады. Я належу да пакалення, якое адышло ў гісторыю. 90 працэнтаў маіх равеснікаў ужо скончылі зямную кар'еру. Я яшчэ на пару гадоў затрымаўся. Варта было б мне напісаць свой “кінематограф” на працягу якіх 35 гадоў для беларускай моладзі. Можа, і ўдасца гэта зрабіць перад смерцю. Малады пясняр Жылка (ён ужо на тым свеце!) мне купіў; тоўсты сшытак на гэта.

Будзька Эдвард. Пясняр у жыцьці // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Чуваць было пра яго тут, на Бацькаўшчыне; чулі пра яго сведамыя беларусы, якія мелі ў сябе і чыталі беларускую газету “Наша ніва”. А ён, малады, шмат гадоў далека ад Бацькаўшчыны тужыў па ей, сасланы за тры тысячы кіламетраў ад яе,— як змагар з рэакцыйным царскім рэжымам, як змагар за лепшую будучыню свайго народа.

Шыла Мікола. Алесь Гарун // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Прыкра, жудасна і несамавіта адчувае сябе чалавек, папаўшы першы раз у астрог. Фізіяноміі дазорцаў суровыя, здаецца, што бязлітасныя. Кепска было і ў мяне на сэрцы. Прывялі, у канторы распранулі, абыскалі, забралі сякія-такія рэчы, запісалі і павялі.

Верас Зоська, Войцікава Людвіка. Пяць месяцаў у Менску // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

“У хуткім часе ў Менск прыедзе Максім Багдановіч”,— пачулі мы голас А. Смоліча, які ўвайшоў у сталоўку “Беларускай хаткі”, трымаючы ў руках ліст. Усе прысутныя заварушыліся, пасыпаліся пытанні: “Калі? Надоўга? Што ён піша?”

На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Успаміны, сабраныя ў гэтай кнізе, пісаліся на працягу многіх гадоў самымі рознымі аўтарамі і друкаваліся ў пераважнай большасці на старонках выданняў, што выходзілі за межамі Беларусі, і таму не дзіўна, былі недаступныя шырокім чытацкім колам. Толькі сёння, быццам птушкі вясною, вяртаюцца яны з далёкага выраю ў родны край. Раней, да тых пазітыўных змен, што адбыліся за апошнія часы у нашым грамадстве, пра іх вяртанне не магло быць нават і гутаркі.

Васіль Рагуля. Успаміны. Нью-Ёрк, Выданьне і ўступ Міхася Рагулі, 1957. 127 с.

"Успаміны" Васіля Рагулі - цікавы дакумант свайго часу. Яны ўводзяць нас у атмасфэру заходнебеларускай рэчаіснасьці 20-ых гадоў. Перад намі жывыя малюнкі по-быту, а таксама палітычнай барацьбы паміж рознымі пар-тыямі й грамадзкімі арганізацыямі па выбарах у сейм Рэчы Паспалітай. Дэпутатам ад беларусаў і быў аўтар "Успамінаў". Піша ён дакладна й шчыра, жывой гутарко-вай мовай, даючы характарысгыкі людзям, якія займалі самае рознае становішча ў тагачасным грамадзтве.

Малецкі Язэп. Пад знакам Пагоні. Успаміны. Таронта, 1976

Мэта кніжкі - перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну, паказаць вялікі ўздым народу ў змаганьні за свае правы ды ягоную працу над адбудовай вольнага жыцьця. Яна разам і прызнаньне тысячам суродзічаў, якія ў цяжкую пару змаганьня з ворагамі не шкадавалі сваіх сілаў, здароўя, маёмасьці, свайго жыцьця. Што апісаў у кніжцы, таго ў бальшыні быў сьветкам, тое сам перажыў. Чаго-ж ня бачыў, тое запісана ад веры годных людзей. Калі пісаў, ніколі ня мінаўся з праўдай, ці гэта будзе каму падабацца, ці не.

Шматаў В.. Нататкі мастацтвазнаўчай Скарыніяны // Культура і адукацыя беларускага замежжа

Праблема даследавання мастацкай аздобы выданняў; Францішка Скарыны — значная галіна скарыназнаўства — пачала фарміравацца ў XVIII ст., калі Бакмейсцер, Штрытэр і інш., апісваючы яго кнігі, упершыню згадалі і іх мастацкае ўбранне (у гэтым сэнсе «пальма першынства» належыць Штрытэру, які не толькі назваў шэраг ілюстрацый, але таксама звярнуў увагу на паперу, геральдычныя выявы і г.д.).

Сабалеўскі Анатоль. Данчык — шлях да Беларусі // Культура і адукацыя беларускага замежжа

Багдан Андрусішын, якога з дзяцінства ласкава называлі Данчыкам — гэта імя пазней стала псеўданімам творцы, яно, так бы мовіць, азначае мастакоўскую асобу, — нарадзіўся 2 лютага 1958 года ў Злучаных Штатах Амерыкі, у горадзе Нью-Йорку. Яго бацькі — украінец Павел і беларуска Юля — у час Айчыннай вайны былі вывезены ў Германію, а пасля вызвалення не пажадалі вярнуцца на радзіму. Баяліся сталінскіх рэпрэсій — як-ніяк знаходзіліся «пад уладай фашыстаў». З часам яны перабраліся ў Амерыку, дзе нарадзілі і выгадавалі двух сыноў: старэйшага Юрку і малодшага Багдана.

Адамовіч Я.. Вучоны, паэт, грамадзянін (штрыхі да творчага партрэта Аляксандра Баршчэўскага — Алеся Барскага) // Культура і адукацыя беларускага замежжа

Асобу чалавека, асабліва творчага, фарміруюць зямля, асяроддзе і абставіны... Гістарычна склалася так, што беларускай зямлі апошнімі стагоддзямі вельмі не шанцавала. Маючы некалі прававую дзяржаўнасць, высокую духоўную і матэрыяльную культуру, Беларусь дзеяннямі сваіх моцных суседзяў паступова страціла амаль усё і нават гістарычную памяць. Страціла свае абшары разам з людзьмі на ўсходзе і на захадзе, на поўдні і на поўначы. Але і з тае зямлі, якая усе ж засталася Беларуссю, колькі людзей змушаны былі ратавацца эміграцыяй у блізкі і далёкі свет зноў жа выкліканымі гістарычнымі абставінамі і сітуацыямі.

Савік Лідзія. “Мне песня дадзена для мукі” ( Штрыхі да творчага партрэта Масея Сяднёва) // Культура і адукацыя беларускага замежжа

Беларускае пісьменніцкае замежжа — амаль невядомая для нас зямля... І адкрыццём для айчыннага чытача з'яўляюцца сёння вершы, паэмы, раманы Масея Сяднёва — аднаго з найбольш таленавітых прадстаўнікоў беларускай пісьменніцкай эміграцыі. Яго кнігі паэзіі «Патушаныя зоры» (1975), «Ачышчэнне агнём» (1985), «А часу больш, чым вечнасць» (1989), раманы «Раман Корзюк» (1985), «І той дзень надыйшоў» (1987), якія ён падараваў нашай Нацыянальнай бібліятэцы ў час свайго наведвання Беларусі ў траўні 1990 г., уведзены ў адкрыты фонд і іх легальна ўжо можна прачытаць.

Мішчанчук Мікола. “Між берагамі” (Лёс і творчасць Н. Арсенневай) // Культура і адукацыя беларускага замежжа

На сучасным этапе адбываецца пераацэнка эстэтычных каштоўнасцей пад уплывам новых абставін, у атмасферы галоснасці і паступовай, хай сабе і нясмелай, дэмакратызацыі жыцця. Адкінуўшы дэмагагічныя лозунгі і заклікі, камуфляж утапічных ідэй, мы стараемся паглядзець па-новаму на літаратурны працэс ХХ ст., упісаць у яго імёны забытых і забітых мастакоў і тым самым пашырыць гарызантальныя параметры ўспрымання эстэтыкі слова. Прычым дзейнічаць у такім напрамку трэба рашуча і смела: вопыт канца 50—70-х гадоў пераконвае, што можа здарыцца, калі абмяжуешся частковым, няпоўным адкрыццём праўды, будзеш прыслухоўвацца да камандаў зверху, чакаць установак.

Культура і адукацыя беларускага замежжа. «НАВУКА I ТЭХНІКА». Мінск, 1993.

Расказваецца пра беларускую эміграцыю ў блізкім і далёкім замежжы. Разглядаюцца праблемы адукацыі, захавання роднай мовы, аналізуюцца літаратурныя творы найбольш вядомых пісьменнікаў беларускай дыяспары. Апавядаецца пра культурнае жыццё суайчыннікаў у Амерыцы, Канадзе, Сібіры і інш.

Юрэвіч Лявон. Камэнтары, Менск 1999
Мазура Хведар, Тодар. 1944 год // Месца выдання – Парыж
Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост. 2007 — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 12).

Адзін Госпад, адзін Спадар — для праваслаўных, католікаў, вуніятаў. Адзін — для беларусаў у Беларусі й па-за яе межамі. Гэтае адзінства — у Богу й веры — і ёсьць зьместам і ідэяй прапануемай кнігі. Кніга зьяўляец ца ўшанаваньнем памяці людзей — сьвецкіх і сьвятароў, якія прысьвяцілі сваё жыцьцё пашырэньню Божага Слова сярод беларусаў, і да ўмацавань ня ідэі царкоўнае й нацыянальнае еднасьці беларускага народу.

Эквівалент: Зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы / Укл. Л. Юрэвіч. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 412 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 7).

У склад зборніка ўвайшлі творы дзевяці беларускіх празаікаў, што былі напісаныя нашымі суайчыньнікамі на землях Амэрыкі і Аўстраліі, Нямеччыны й Фінляндыі ў XX стагодзьдзі, ад эсэ Юркі Віцьбіча, датаванага 1950 г., да апавяданьня Васі_ля Быкава, дасланага ў 1999 годзе з Гэльсінкаў у Нью-Ёрк для публікацыі. Аўтары апавядаюць пра беларускіх багоў, пра Францыска Скарыну й Міколу Гусоўскага, пра ваяроў Вялікага княства Літоўскага...

Ганько Марыя. Каб сьведчылі пра Беларусь: Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 192 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 5).

Кніга ўспамінаў Марыі Ганько пра свайго мужа, чальца Саюзу Беларускай Моладзі, аднаго з заснавальнікаў і старшыні Згуртаваньня Беларусаў Канады Міколу Ганька (1924—1999). Друкуецца дзёньнік М. Ганька, дзе занатаваны асноўныя падзеі 1943—1948 гадоў, ліставаньне з грамадзкімі дзеячамі Канады і ЗША, выбраныя артыкулы. Гэтая кніга — пятая ў сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» ў 2004 г.

Ізыдар Плашчынскі, Менскі Язэп. Язэп Лёсік // З гісторыяй на “Вы” кн. 3
Каранеўскі Язэп, Станкевіч Станіслаў. Чаму нас не разумее Захад? // З гісторыяй на “Вы” кн. 3
Каранеўскі Язэп, Станкевіч Станіслаў. Распачынаючы новы этап // З гісторыяй на “Вы” кн. 3
Калубовіч Аўген. Крокі гісторыі. Менск, 1993.
Юхнавец Янка. Яно // Каханы горад
Адамовіч Антон. Менску
За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі

Дакуманты i матар'ялы сабраныя i падрыхтаваныя для публікацыі I. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага.

Касяк Іван, Найдзюк Язэп. Беларусь учора і сяньня
Юхнавец Янка. Сны на чужыне
Шаўцоў Сымон. Мая адысея. Успаміны. Апавяданьні. Вершы. РУНЬ - ВЫДАВЕЦТВА БЕЛАРУСАЎ ЛІТВЫ. – ВІЛЬНЯ. - 1999

Кніга ўспамінаў, прозы й паэзіі аўстралійскага беларуса Сымона Шаўцова наскрозь аўтабіяграфічная, пранізаная тугою па страчанай Радзіме. Кніга выдадзеная на сродкі аўтара.

Весялкоўскі Ю.. Па сьлядах Другой сусьветнай вайны

У сваю новую кнігу беларускі публіцыст і гісторык з Англіі Юры Весялкоўскі ўключыў артыкулы пра Другую сусьветную вашу. Аднак, хаця іхны аўтар быў непасрэдным сьведкам і ўдзельнікам самая жахлівай ў гісторыі чалавецтва сусьветнай бойні, кніга, за рэдкім выняткам, не зьяўляецца аўтабіяграфічнай. Гэта, хутчэй, ёсьць спроба далёка не безстароннага чалавека, лёс якога апяклі й крута зьмянілі гады ваеннага ліхалецьця, - разабрацца ў далёкіх ужо ад нас трагічных падзеях, асэнсаваць тое, што адбылося зь ім і зь ягоным пакаленьнем. Кніга цікавая яшчэ й тым, што яна паўстала пераважна на літаратуры пра Другую сусьветную ванну заходніх аўтараў. Шмат што ў кнізе зьявіцца новым і здасца нязвыклым для тых, хто ведае вайну па савецкіх кнігах і фільмах.

Катковіч Анеля, Катковіч-Клентак Вероніка. Успаміны. рэд. Л. Глагоўская, В. Харужы, Беласток 1999, сс. 142, ілюстр.
Баршчэўская Н.. Беларуская эміграцыя - абаронца роднае мовы, Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўнівэрсытэт, Варшава 2004

Прадметам дысэртацыі зьяўляецца аналіз публікацыяў, зьмешчаных на старонках беларускага эміграцыйнага друку, у якіх абмяркоўваюцца пытаньні беларускае мовы. У працы разглядаецца сузалежнасьць паміж правапіснымі нормамі й вымаўленьнем; падаюцца фанэтычныя, марфалягічныя, сынтаксічныя й лексычныя асаблівасьці; паказваецца значэньне беларусізацыйных працэсаў для будаваньня нацыянальнае тоеснасьці; прыводзяцца, з аднаго боку, прыклады русыфікацыі беларускае мовы, а з другога – імкненьне беларусаў як у замежжы, гэтак і на Бацькаўшчыне, захаваць чысьціню роднае мовы; характарызуецца сытуацыя беларускае мовы ў школьнай сыстэме Беларусі ў розных умовах: пад нямецкай акупацыяй, у савецкі пэрыяд ды ў сёньняшні час; разглядаецца навуковая й выдавецкая дзейнасьць у Беларусі ды ў замежжы, а таксама зацікаўленьне беларусікай у сьвеце, у тым ліку і ў Польшчы. (З Уступу)

Adamovic Anton, Адамовіч Антон. The Official Parnassus of Belorussian Literature
Hlybinny U., Сядура-Глыбінны Уладзімір. The Latest Developments in the Struggle for the Independence of Belorussian Culture
Nedasek N., Адамовіч Антон. National Self-Determination under the Soviets
Niamiha H., Паланевіч Гіпаліт. The Academy of Sciences of the BSSR
Kabys Symon, Кандыбовіч Сымон. The Development of Belorussian Agriculture Under Soviet Rule I
Zaprudnik Jan, Запруднік Янка. The Communist Party of Belorussia: An Outline of its History
Kabys Symon, Кандыбовіч Сымон. The Sovnarkhoz and Industry in Belorussia
Adamovic Anton, Адамовіч Антон. Some Notes on Kupala's Attitude to the Bolsheviks
Bierazniak Ales, Гуткоўскі Ізыдар. Soviet Belorussian Literature in 1957
Hlybinny U., Сядура-Глыбінны Уладзімір. Belorussian Culture After World War II
Urban P., Урбан Павал. Belorussian Opposition to the Soviet Regime
Niamiha H., Паланевіч Гіпаліт. The Belorussian Academy of Sciences (October 13,1928—July 7,1936)
Kulikovic M., Куліковіч Мікола. Soviet Belorussian Opera
Bierazniak Ales, Гуткоўскі Ізыдар. Recent Soviet Belorussian Literature
Niamiha H., Паланевіч Гіпаліт. The Institute of Belorussian Culture
Marhovic A., Марговіч Алесь. "Belorussia — The Making of a Nation" by N. P. Vakar
Kabys S., Кандыбовіч Сымон. Belorussian Agriculture and the 6th Five Year Plan
Stankievic Jan, Станкевіч Янка. The Soviet Falsification of Belorussian History
Adamovic A., Адамовіч Антон. UZVYSSA — The Belorussian Literary Club
Stankievic St., Станкевіч Станіслаў. Jakub Kolas
Kabys S., Кандыбовіч Сымон. Belorussian Industry and the Sixth Five-Year Plan
Haroska Leu, Гарошка Леў. Religion in Belorussia Today
Niamiha H., Паланевіч Гіпаліт. Education in the Belorussian SSR and Communist Doctrine
Stankievic St., Станкевіч Станіслаў. Kupala in Fact and Fiction
Karpovic A., Карповіч Алесь. The Belorussian Theater and Drama by V. Seduro
Niamiha H., Паланевіч Гіпаліт. Soviet Nationality Policy: The Case History of Belorussia by N. Vakar
Archimovic Ant., Адамовіч Антон. The Cultivation of Long Fiber Flax in Belorussia
Kabys S., Кандыбовіч Сымон. The 1955 Harvest in the USSR
Volacic M., Пануцэвіч Вацлаў. The Curzon Line and Territorial Changes in Eastern Europe
Haroska L., Гарошка Леў. Soviet Policy Toward Religion After 1942
Budzimier V., Кандыбовіч Сымон. Problems of Corn Cultivation in the Belorussian SSR
Adamovic Ant., Адамовіч Антон. The Sovietization of Belorussian Literature
Kulikovic M., Куліковіч Мікола. Belorussian National Art under Soviet Control
Stankievic J., Станкевіч Янка. The Language Policy of the Bolsheviks in the Belorussian SSR
Mienski J., Гуткоўскі Ізыдар. The Establishment of the Belorussian SSR

сартаваць па назве, сартаваць па аўтару, сартаваць па даце дадання

RSS-материал

У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by