Ганько Марыя.
Каб сьведчылі пра Беларусь: Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 192 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 5).
Кніга ўспамінаў Марыі Ганько пра свайго мужа, чальца Саюзу Беларускай Моладзі, аднаго з заснавальнікаў і старшыні Згуртаваньня Беларусаў Канады Міколу Ганька (1924—1999). Друкуецца дзёньнік М. Ганька, дзе занатаваны асноўныя падзеі 1943—1948 гадоў, ліставаньне з грамадзкімі дзеячамі Канады і ЗША, выбраныя артыкулы. Гэтая кніга — пятая ў сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» ў 2004 г. |

Ганько Марыя.