МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Рускiя лiтаратары ХIХ – пачатку ХХ ст. — ураджэнцы сучаснай Магiлёўскай вобласцi // Беларуская дыяспара як пасяродніца ў дыялогу цывілізацый

Аўтар: Карлюкевiч Алесь
Кнiга: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
Год: 2001
Краiна: Расія
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Алесь Карлюкевіч (Мінск)
РУСКІЯ ЛІТАРАТАРЫ XIX — ПАЧАТКУ XX СТ. — УРАДЖЭНЦЫ СУЧАСНАЙ МАПЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Беларуска-рускія літаратурныя сувязі настолькі шматгранныя, што да-следаванне ix уяўляе сабой, здаецца, працэс бясконцы. Магчыма, лагічным падаецца вывучэнне кантактаў, стасункаў праз рэгіянальна-краязнаўчыя аспекты. I ў дачыненні да беларуска-рускіх повязей можна на-гадаць сістэму вядомую ў Расіі яшчэ з 1920-хгг. Даследчык М. Піксанаў заўважыў (папярэдне абазначыўшы пэўную тэрыторыю як "культурнае гняз-до"): "Калі таленавіты гадаванец абласнога гнязда з'яўляецца ў сталічную культуру i набывае ў ёй вялікае значэнне, мы вывучаем яго творчасць па яе пладах, дрэнна адгадваючы карэнні i глебу. Толькі краязнавец растлумачыць нам паходжанне гэтага дзеяча i паможа выявіць у новым сталічным дзеячы адметныя асаблівасці, накладзеныя на яго паходжаннем. Не толькі асобны дзеяч, але цэлае культурнае гняздо ў сваім паходжанні, росквіце, заміранні, густах i тэндэнцыях будуць зразумелымі найбольш поўна i глыбока толькі ў святле сацыяльна-эканамічных вывучэнняў" 1.

У пэўнай ступені своеасаблівым "культурным гняздом" можна лічыць i Магілёў, яго ваколіцы. Значным кампанентам у змесце падобнага вызна-чэння ўяўляюцца факты, блізкія да гісторыі рускай літаратуры. У рускай літаратуры ХІХст.—таксама.

На некаторыя лёсы (або ўраджэнцаў або тых літаратараў, хто меў з Магілёўшчынай сталыя стасункі) i хацелася б звярнуць увагу. 30 чэрвеня або 31 ліпеня (12 ліпеня ці 12 жніўня) 1842г. у Магілёве нарадзіўся крытык i публіцыст Ігнацій Піатроўскі. Вывучэнне яго жыцця патрабуе асаблівай увагі да любой з драбніц. Пражыў пісьменнік меней 20-ці гадоў— памёр у Пецярбургу 18(30) сакавіка 1862 г. Яго лес нечым нагадвае яркія лёсы беларускіх талентаў -зорачак— Сяргея Палуяна, Міколы Дзяшкевіча, Ігара Хадановіча, жыццёвы шлях якіх таксама быў зусім кароткім. Біябібліягра-фічны слоўнік "Рускія пісьменнікі. 1800—1917" падае наступныя звесткі пра нараджэнне I. Піатроўскага: "3 дваран, верагодна, польскага паходжання (сям'я— каталіцкага веравызвання). Бацька П. служыў у Магілёўскай ка-зённай палаце. Пасля яго ранняй смерці П. быў аддадзены ў Гатчынскі Мікалаеўскі сіроцкі інстытут (1853)…"2. Інстытут малады чалавек скончыў у 1859 г. Вядома, што адным з настаўнікаў яго быў К. Ушынскі (руская сла-веснасць, юрыдычнью дысцыпліны). Не выключана, што пасля Піатроўскі ў якасці вольнага слухача наведваў Пецярбургскі універсітэт. За ўдзел у сту-дэнцкай дэманстрацыі перад універсітэтам арыштаваны 12 кастрычніка 1861 г. Два месяцы правеў у турме. Дэбют I. Піатроўскага ў друку адносіцца да 1860 г. — гэта артыкул "Праявы грамадскай дзейнасці" ў часопісе "Русский педагогический вестник". Неўзабаве малады чалавек збліжаецца з М. Чарнышэўскім, М. Дабралюбавым. У красавіку-верасні 1861г. стано-віцца адным з галоўных супрацоўнікаў часопіса "Современник". Праўда, пасля выхаду з-пад арышту супрацоўніцтва свае аднавіць не змог. М. Чар-нышэўскі, будучы незадаволены шырынёй кругагляду свайго маладога калегі, параіў яму на некаторы час пакінуць літаратурную работу i заняцца самаадукацыяй. Піатроўскі вырашыў усё па-свойму магчыма, адчуваючы, што часу яму адведзена няшмат. Крытык працягвае друкавацца, але ўжо ў часопісе "Северная пчела", газеце "Русский инвалид". У "Иллюстрациях" друкуе некралог "Н. А. Добролюбов" 3. Піатроўскі лічыў сябе вучнем Чарнышеўскага і Дабралюбава, прапагандаваў неабходнасць хутчэйшай змены грамадска-палітычнага ладу. Мастацкую літаратуру разглядаў як ма-тэрыял для сацыяльна-палітычных вывадаў крытыкі, лічыў недахопам тво-раў адлюстраванне непрааналізаваных пачуццяў "Паэзія да таго часу паэ-зія, пакуль яна адпавядае свядомай рэчаіснасці, a значыць, не адрозніваецца ў поглядзе з навуковымі вывадамі" 4.

Выйшаўшы з заключэння, I. Піатроўскі нарабіў даўгоў Найперш— у М. Някрасава. Знаёмыя перасталі пазычаць яму літаратуру. Заблытаўшы-ся ў сваім матэрыяльным становішчы, ва ўзросце 19 гадоў ён скончыў жыццё самагубствам. У хатнім архіве нашага земляка была знойдзена амаль по-ўная калекцыя рэвалюцыйных пракламацый. Па сведчанню А. Панаевай, Някрасаў пахаваў Піатроўскага i аплаціў усе яго даўгі. Сённяшняму чытачу спадчына крытыка невядома. У Беларусі варта было б камусьці заняцца вы-даннем яго кніжачкі…

Магілёў увайшоў у жыццёвы i творчы лёс публіцыста, празаіка, мемуа-рыста, выдаўца Станіслава Акрэйца (1836 — пасля 1921). У 1856г. ён скон-чыў Віцебскую гімназію. Затым вучыўся ў Горы-Горацкім земляробчым вучылішчы. У 1859—1862 гг. служыў у Магілёўскай палаце дзяржаўнай маёмасці. 3 Магілёва Акрэйц дасылаў свае першыя артыкулы ў "Искру" i "Экономический указатель". Першы яго раман прысвечаны падзеям у Заходнім краі напярэдадні паўстання 1863 г.

Калі зірнуць на літаратурную карту Магілёўшчыны, то Шклоў, Шклоўскі край— гэта творчыя i жыццёвыя лёсы беларускіх пісьменнікаў Анатоля Сербантовіча, Ніны Галіноўскай, Алеся Жыгунова, Міколы Жыгоцкага… A калі зірнуць далей, глыбей, напрыклад, у XIX ст., то можна пабачыць, што Шклоў— i асобная старонка ў гісторыі рускай літаратуры.

У 1793 г. у Волагдзе нарадзіўся Мікалай Коншын. Вучыўся ён там у гімназіі. 3-за адсутнасці дакументаў аб дваранстве быў залічаны ў роту для разначынцаў (у Пецярбургу). Са снежня 1811г.— прапаршчык 2-й запасной артылерыйскай брыгады. У 1812г. знаходзіўся з 20-й коннай ротай пад Смаленскам, затым у Бранску. У 1814 г. удзельнічаў у паходзе пад Варшаву i Кракаў. Пас ля служыў у Шклове. У адным з энцыклапедычных расійскіх даведнікаў чытаем: "… у Шклове [Коншын] знаёміцца з настаўні-кам французскай мовы А. Старынкевічам, які аказаў на яго сур'ёзнае ма-ральнае i інтэлектуальнае ўздзеянне". Мікалай Коншын працягваў у Шклове звычайнае афіцэрскае жыццё: таварыскія вечарыны, гульні, амурныя прыгоды. Але тут пачынаў афіцэр i сачыць за літаратурай, асабліва— за паэзіяй. Быў захоплены вершамі В. Жукоўскага. Сімпатыі зразумелыя: да таго часу Жукоўскі ўжо напісаў шмат выдатных вершаў A многія свае радкі 1812 г. паэт напісаў у Беларусі.

У лютым 1818г. М. Коншын выйшаў у адстаўку. Праўда, ужо ў сакавіку 1819 г. шклоўскі жыхар служыў зноў На гэты раз— у Фінляндыі (з лютага 1821г.— капітан), у адной роце з паэтам Яўгеніем Баратынскім. Першая публікацыя— пасланне "Баратынскаму". У 1820—1824 гг. друкуецца ў часопісах "Благонамеренный", "Соревнователь", "Новости литературы", у альманахах "Полярная звезда", "Мнемозина". Асобным выданнем выходзіць казка "Уладальнік чароўнага крышталіка". Шырокую вядомасць атрымаў яго верш "Арыя" ("Век юный, прелестный…"), пакладзены на музыку А. Гуры-лёвым. Знаёмы быў М. Коншын i з Аляксандрам Сяргеевічам Пушкіным. Мо наваг расказваў яму пра Шклоў. Памёр Коншын у 1859г. у Омску, куды пае-хаў каб заняць пасаду галоўнага інспекгара вучьшішчаў Заходняй Сібіры.

Паэт i перакладчык Яфім Люцэнка нарадзіўся 23 кастрычніка 1776 г. у Чарнігаўскай губ. у сям'і святара. У 1791 г. вучыўся ў Чарнігаўскай духоў-най семінарыі, затым— у Высакародным вучылішчы ў Шклове. Які ж след пакінуў Люцэнка ў рускай літаратуры? У друку дэбютаваў у 1792 г. (у 16 ці нават 15 гадоў!)— у часопісе "Дело от безделья". Хутчэй за ўсё пісаў ca Шклова. Бо толькі з 1793 г. Люцэнка знаходзіўся ў Маскве, у Маскоўскім універсітэце. У 1805 г. колішні шклоўскі вучань рэдагаваў "Журнал для пользы и удовольствия". Шмат часу аддаваў перакладчыцкай працы. У1811 г. выдаў "Поўную найноўшую французскую граматыку".

Яшчэ адна повязь са Шкловам— праз лес Льва Неваховіча (1776-1831), публіцыста, драматурга, перакладчыка, яшчэ i камерсанта. У энцыклапедычным

1даведніку чытаем: "Нарадзіўся ў габрэйскай сям'і. Магчыма, вучыўся ў Шклове, які быў у той час буйным габрэйскім адукацыйным цэнтрам. Акрамя іўрыта авалодаў асноўнымі еўрапейскімі мовамі, добра арыента-ваўся ў еўрапейскай, асабліва нямецкай літаратуры i філасофіі…"

Удакладнім сувязі Л. Неваховіча са Шкловам. У1803 г. у Пецярбургу вый-шла яго публіцыстычная кніга "Лямант дочкі іудзейскай"— алегарычнае апа-вяданне пра становішча габрэяў у Расіі ў пачатку ХІХст. A ў 1804г. кніга (у перапрацаваным i дапоўненым выгаядзе) бьша вьщадзена на іўрыце ў Шклове. Між іншым, гэта— першы твор расійскага габрэя, напісаны на рускай мове. I яшчэ— тут упершыню на рускай мове было пастаўлена пытанне пра абмежаванні правоў габрэяў У тым жа 1804г. Неваховіч выдаў у Санкт-Пе-цярбургу філасофскі трактат "Чалавек у прыродзе". 3 1813 г. літаратар жыў у Польшчы. 3 часам стаў адным з самых багатых людзей Царства Польскага. Але i зрабіўшыся буйным камерсантам, Неваховіч не пакідаў літаратурных заняткаў У Расію пісьменнік вярнуўся ў 1830 г., памёр у 1831 г.

Такія вось мо i не кідкія, але, тым не менш, выразныя ў кантэксце агуль-най гісторыі i значныя па-свойму шклоўскія фрагменты ў рускай літаратуры.

Магілёўшчына— гэта i лесы дзекабрыста, аўтара запісак пра Айчьшную вайну 1812 г. Васіля Горава (1793—1853), які служыўу Бабруйску, удзельнічаў у Бабруйскай змове; празаіка, урача Уладзіміра Касакова (1845—1911), што таксама служыў у Бабруйску, а пасля ў Мінску; паэта, драматурга, ваеннага дзеяча Уладзіміра Касінскага (1830-1889, у 1854г. у чыне капітана ён быў прызначаны ў Магілёўскі пяхотны полк—згодна з даведнікам Ш. Бекцінеева 5, месцам дыслакацыі яго на той час з'яўляўся якраз Магілёў); публіцыста Льва Касуновіча (1864 — пасля 1920, верагодна, i нарадзіўся ў Магілёве), які ву-чыўся ў Магілёўскай гімназіі, служыў станавым прыставам у Мсціслаўскім павеце; мемуарыста Айнкрыта Ламачэўскага (1804—1884), гаспадара маёнт-ка ў Лапічах цяперашняга Асіповіцкага р-на (магчыма, у Лапічах i нарадзіўся), літаратара-самавука Андрэя Лоцманава (1807 — не раней 1836; знаходзіўся ў заключэнні ў Бабруйскай крэпасці ў 1824 г.).

Прыведзеныя i іншыя факты пераконваюць, што беларуска-рускія літара-турныя ўзаемасувязі на Магілёўшчыне— гэта вялікі даследчыцкі абсяг. Вынікам яго можа быць i такі плён: хрэстаматью твораў рускіх пісьменнікаў створаных імі ў час знаходжання ў Беларусі або маючых дачыненне да Беларусь

Мы можам сцвярджаць, што ў XIX ст. Магілёўшчына шчодра аддавала свае таленты Расіі. Ужо тады мясцовыя ўраджэнцы пачыналі фарміраваць там своеасаблівую, няхай i неарганізаваную, хутчэй "зямляцкую", дыяспа-ру, якая садзейнічала азнаямленню рускага грамадства з жыццём i культу-рай беларускіх зямель. Гэта быў пачатак няхай i не зусім усвядомлены, паз-нейшага дыялогу.

Спасылкі:

1 Пиксанов Н. К. Областные культурные гнезда. М.; Л., 1928. С. 69.

2 Русские писатели. 1800-1917. М.; СПб., 1999. С. 606.

3 Иллюстрации. 1862. 18 янв.

4 Современник. 1861. № 8. С. 256.

5 Бектинеев Ш. Формирования российской армии с белорусскими. Минск, 1999. С. 59.


Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/



У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by