|
Уладзімір Галуза
(Новасібірсн, Расія)
ЧАТЫРЫ СТАГОДДЗІ ЎДЗЕЛУ БЕЛАРУСКАЙ ДЫЯСПАРЫ Ў ФАРМІРАВАННІ
СОЦЫУМА СІБІРЫ
Фарміраванне сучаснага сібірскага соцыума адбывалася на працягу больш за 400 гадоў'. Сярод сібірскіх навукоўцаў запанаваў погляд на далучэнне i асваенне Сібіры як на планетарны працэс распаў-сюджвання еўрапейскай цывілізацыі, параўнальны зпрацэсам асваення Паўночнай Амерыкі. Асаблівасцю каланізацыі Сібіры з'явілася тое, што яна засялялася пераважна адной— славянскай этнічнай супольнасцю, уключа-ючы рускіх, украінцаў i беларусаў. Этнічнае адзінства не выключала спе-цыфічных для кожнага з гэтых народаў адрознення ў сферы культуры, гаспадарчых традыцый i г. д.2. Раней намі быў адзначаны ўдзел беларусаў у асваенні Сібіры ў перыяд ад паходу Ермака да цяперашняга часу3.
Масавае перасяленне беларускага насельніцтва ў Сібір у канцы XVI i на працягу XVII ст. было пераважна прымусовым, як вынік працяглых вой-наў паміж Маскоўскай дзяржавай i Рэччу Паспалітай (РП) на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, у якім беларусы складалі большасць насель-ніцтва ("літва"). Палітыка царскага ўрада, накіраваная на замацаванне беларускага насельніцтва ў Сібіры, мела поспех як з-за этнічнай i моўнай блізкасці народаў, a ў адносінах да беларускай шляхты з-за падобнай права-вой культуры дзяржаў У гэты час прадстаўнікі беларускага народа ўнеслі свой уклад укультурнае i гаспадарчае асваенне Сібіры. Яны прымалі ак-тыўны ўдзел у будаўніцтве гарадоў i астрогаў Сібіры, закладвалі вёскі, уз-ворвалі сібірскую зямлю. "Літва"-шляхта папаўняла эшалон вышэйшай ула-ды вайсковай адміністрацыі, якая рабіла палітыку ў Сібіры. Паказальны прыклад дынастыі "служылай літвы" Аршынскіх. Родапачынальнік гэтай дынастыі Павел быў родам з-пад Оршы, з літоўскіх "вязняў", i сасланы ў Та-больск на службу ў чыне "сына баярскага". Ён удзельнічаў у будаўніцтве Цюмені (1586), у бітве з войскамі хана Кучума (1598). Сын Паўла Багдан быў адным з буйнейшых i ўплывовых персон ваенна-адміністрацыйнага апарату Табольска (1654). Даніла Данілавіч быў ваяводай Нерчынскага аст-рога (1670) i начальнікам усёй Даурыі, меў выгадныя зносіны з Кітаем. Іван Данілавіч быў табольскім стралецкім галавой (1673), Сямён Іванавіч—га-лавой 1-га палка пешых казакоў (1707) у Табольску 4.
"Літвіны" сыгралі пэўную ролю ў культурным развіцці Сібіры. Яны з'яві-ліся насаджальнікамі тут першых парасткаў еўрапейскага грамадства, еўра-пейскіх уяўленняў i формаў жыцця. Служылая "літва" адрознівалася най-больш высокай пісьменнасцю, для яе характэрна была пісьмовая перадача інфармацыі.
Адзін з паплечнікаў Ермака казак Чаркас Аляксандраў Корсак на рубя-жы XVII ст. склаў т. зв. Пагодзінскі спіс Есіпаўскага летапісу. Менавіта з гэ-тага твора выйшлі ў сваёй большасці ўсе астатнія сібірскія летапісы, зара-дзілася сібірская літаратура i гісторыя. Прозвішча казака Корсак паказвае на яго этнічнае паходжанне. Яно характэрна для полацкай шляхты.
Барысаўскі шляхціц Сцяпан Станкевіч быў сасланы ў Табольск у 1659 г. Ён з'явіўся аўтарам летапісу "Сібірская гісторыя", складзенага задоўга да летапісу С. Рэмізава, якога лічаць першым гісторыкам Сібіры.
Аршанскі шляхціц Адам Камінскі-Длужык, знаходзячыся ў Сібіры з 1659 г. каля 10 гадоў, напісаў свае ўспаміны аб доўгім падарожжы праз усю Сібір. Гэтыя ўспаміны з'яўляюцца самай першай крыніцай звестак па этнаграфіі народаў Сібіры.
У Сібіры ў 1701 г. служылых на казачай службе налічвалася 9236 чал., з ix казакоў "літоўскага спіса" было 2019 чал. (21,8%)5 • У 1720 г. у складзе томскіх земляробаў, якіх было каля двух тысяч двароў, "літва" мела 5—6% усіх двароў У 1724 г. царскі ўрад скасаваў дзяленне на шляхту-"літву", або "іншаземнага спіска" 6. "Літва" цалкам злілася з рускім насельніцтвам, ад-нак яна дала мноства нашчадкаў, якія ў далейшым пераўтваралі Сібір. Так, нашчадкі літвіна з Беларусі Сцяпана Баркоўскага заснавалі ў Томску купецкую дынастыю ў канцы XVIII ст. Буйнейшую купецкую дынастыю Ліцвінца-вых у Іркуцку заснавалі нашчадкі іркуцкага сына баярскага Сцяпана Ліцвіна 7.
У XVIII ст. царскі ўрад працягваў выкарыстоўваць ваеннапалонных з РП для фарміравання ў Сібіры вайсковых падраздяленняў. У 1744 г. у Табольс-ку па рашэнню Сената былі сфарміраваны казацкія палкі са служылых лю-дзей, у тым ліку i з палонных польскіх канфедэратаў. У 1747 г. з гэтых час-цей сфарміравалі драгунскі полк i пяхотны батальён, якія ўрад адправіў на СібірскуюіКалыванскуюлініі 8. У 1763 г. для аховы паўднёвых межаў Сібіры было сфарміравана некалькі палкоў, у тым ліку i з пасадскіх людзей, выве-дзеных з РП9. У 1764г. царскія войскі разарылі раён Веткі каля Гомеля i вывелі ў Сібір да дваццаці тысяч т. зв. "палякаў"-старавераў 10. Пражыўшы сярод беларусаў каля ста гадоў гэтыя стараверы засвоілі многія рысы іхняй духоўнай i матэрыяльнай культуры, сталі часткай беларускага народа. Яны i сёння зберагаюць элементы беларускай мовы, беларускага фальклору, аб-радаў i звачаяў 11.
Удзельнік паўстання ў Беларусі 1734г. пінскі шляхціц Юзаф Копаць быў сасланы на Камчатку. Пасля вяртання на радзіму ён напісаў свае ўспаміны аб падарожжы па Сібіры, дзе ёсць этнаграфічныя звесткі аб некаторых народах Сібіры. Ён таксама склаў дзве рукапісныя карты, на якіх пазначана тэрыторыя ад Іркуцка да Аляскіп .
У 1813 г. у Сібір саслалі больш за сотню польскіх палонных, якія ўдзель-нічалі ў паходзе на Маскву. Вясной 1814 г. у Томску была раскрыта змова польскіх ваеннапалонных, якія знаходзіліся пад уплывам ідэй Французскай рэвалюцыі. У 1810—1812 гг. губернатарам Томскай губерні быў ураджэнец Магілёва В. Марчанка, a ў 1854 г. табольскім губернатарам быў прызначаны В. Арцымовіч, ураджэнец Беластока 13.
Вядомы ўплыў ссьшьных дзекабрыстаў на культурнае жыццё Усходняй Сібіры ў 1826—1828 гг. Сярод ix былі ўраджэнцы Беларусі: Ф. Вадкоўскі (ay-тар песні "Славянскія дзевы"), А. Вайніловіч, I. Гарбачэўскі (адзін з засна-вальнікаў народнага вучылішча, публічнай бібліятэкі), I. Іваноў, А. Карні-ловіч, П. Муханаў (вядомы як літаратар i гісторык), М. Рукевіч (займаўся гаспадарчай дзейнасцю).
У пачатку XIX ст. у Сібір ссылаліся ўдзельнікі вызваленчага руху ў Бе-ларусі i Польшчы. Сярод ix бьші i ўраджэнцы Беларусі: А. Ажэшка (Арэш-ка), Ю. Бакшанскі (публіцыст), І. Высоцкі, М. Гаўрыленка, 3. Далэнга -Хадакоўскі (славяназнавец, этнограф), А. Далеўскі, М. Лавіцкі (асветнік, публіцыст), Ю. Масальскі (пісьменнік), А. Петрашкевіч, Е. Фялінская (пісьменніца), А. Янушкевіч (пісьменнік, падарожнік), I. Ястржэмбскі (эка-наміст). 3. Далэнга-Хадакоўскі сабраў i апублікаваў звесткі пра насельніцт-ва гэтага краю, яго побыт, вусную народную творчасць, абрады, звычаі. Е. Фя-лінская апісала паўстанне хантаў i ненцаў супраць царызму, побыт паўноч-ных жыхароў, іхні фальклор.
На катаргу i пасяленне было адпраўлена з Беларусі 12483 удзельніка паўстання 1863—1864гг.14. Сярод ix бьші ўраджэнцы Беларусі: грамадскія дзеячы—I. Агрызка (журналіст), А. Аскерка, Т. Булгак (мемуарыст), С. Гры-неўскі (бацька пісьменніка А. Грына), К. Кастравіцкі (бацька беларускага пісьменніка К. Каганца), 3. Мінейка (пазней стаў ганаровым грамадзянінам Грэцыі); вучоныя— М. Віткоўскі (палеантолаг, даследчык Сібіры), Б. Ды-боўскі (заолаг, урач, даследчык Сібіры), Ф. Зянковіч (даследчык Сібіры), М. Маркс (мемуарыст, даследчык Сібіры), З. Урублеўскі (фізік, педагог), I. Чэрскі (геолаг, палеантолаг, географ, даследчык Сібіры); урачы— Ф. Ажэш-ка (Арэшка), С. Горскі, Ц. Цэханоўскі; беларускія пісьменнікі—А. Абуховіч, Я. Вуль, А. Вярыга-Дарэўскі; мастакі—К. Альхімовіч, Ю. Беркман i інш.
На фарміраванне юнага сібірскага паэта Н. Амулеўскага (Фёдарава) моцны ўплыў зрабіла творчасць неўміручага А. Міцкевіча i У. Сыракомлі, з якой яго пазнаёмілі польскія паўстанцы 15.
У сярэдзіне ХІХст. у Сібір перасяляліся прадстаўнікі беларускага народа ідобраахвотна. Так, дваранін Віцебскай губерні А. Паклеўскі-Козел за-снаваў ў Сібіры буйнейшую дынастыю прадпрымальнікаў. У Омску ён па-будаваў мураваны двухпавярховы будынак для мяшчанскага дзявочага ву-чылішча i прытулка "Надзея", быў ганаровым апекуном шмат якіх гарадскіх вучылішчаў i розных таварыстваў, ахвяраваў значныя сумы на развіццё на-роднай адукацыі i аховы здароўя 16. Д. Мамін-Сібірак у нарысе "Варнакі" даў яскравую характарыстыку Паклеўскаму: "Вось калі Паклеўскі быў— усе хлеб елі, аднагалосна сцвярджаюць усе старажылы. Разумовы быў ча-лавек… I сябе не крыўдзіў i нам каля яго цёпла было". Таксама адзначаны актыўны выхад на ніву прадпрымальніцтва ў Сібіры габрэяў, якія перасялі-ліся з Беларусі пасля адмены т. зв. "мяжы аселасці". Сярод ix іркуцкія купцы Кальмееры, канскія Камінеры, нованікалаеўскія Каганы п.
На грамадскае, навуковае i культурнае жыццё Сібіры ў канцы XIX — пачатку XX ст. таксама аказвалі свой уплыў выхадцы з Беларусі. Сярод ix былі ссыльныя рэвалюцыянеры: М. Абрамовіч (у Верхаянску ў 1898 г. арга-нізаваў бібліятэку), Э. Абрамовіч (урач), С. Андрайковіч, А. Аўгусціновіч, М. Багушэвіч, А. Балоціна, А. Барэйша, А. Бонч-Асмалоўскі, У Бычкоў, К. Брэшка-Брашкоўская (яе называлі "бабкай рускай рэвалюцыі"), Р. Васільеў (аўтар успамінаў "Зрэвалюцыйнага мінулага"), М. Вігдорчык (урач, аўтар працы "Матэрыялы да характарыстыкі вясковай медыцыны Сібіры"), Я. Гальперын, А. Гарун (бел. паэт), У Гінтаўт-Дзевалтоўскі, В. Гласка, I. Глас-ка, У Горын-Галкін (удзельнік стварэння ў 1901 г. Сібірскага сацыял-дэмак-ратычнага саюза), I. Гурвіч (аўтар працы "Эканамічныя пытанні Сібіры", "Перасяленне сялян у Сібір"), Г. Дабрускіна (педагог), A. Данілевіч, М. Да-ніловіч (урач), В. Зелязей, С. Кавалік (аўтар працы "Катарга i ссылка"), Дз. Ла-по (бел. пісьменнік), П. Лепяшынскі (публіцыст, пісьменнік), Я. Лёсік (бел. пісьменнік), М. Манцэвіч, Я. Масалкоў, Ю. Тарыч (акцёр), Э. Пякарскі (лінгвіст, аўтар "Слоўніка якуцкай мовы", даследчык Сібіры) i інш.
У Сібіры працавалі выхадцы, якія добраахвотна прыехалі з Беларусі: Т. Аўгусціновіч (урач, даследчык Сібіры), К. Багдановіч (геолаг, аўтар прац "Геалагічныя даследаванне ўздоўж Сібірскай чьпункі", "Матэрыялы па геа-логіі i карысных выкапнях Іркуцкай губерні"), А. Бялыніцкі-Біруля (заолаг, даследчык Байкала, узбярэжжа Ледавітага акіяна), А. Вількіцкі (гідрограф-геадэзіст, аўтар працы "Паўночны марскі шлях"), А. Дунін-Горкавіч (географ, аўтар 3-х томнай працы "Табольская поўнач"), У. Дыбоўскі (палеан-толаг, заолаг, батанік), В. Кавалеўскі (манголазнавец), Ф. Kapo (батанік, даследчык флоры Усходняй Сібіры), Н. Кірпічоў (інжынер, удзельнічаў у бу-даўніцтве гідратэхнічных збудаванняў на Амуры), М. Краўчанка (прафесар Томскагауніверсітэта), П. Лячыцкі (камандуючы войскамі Прыамур-скайваен. акругі ў 1910 г.), М. Марцьянаў (заснавальвік навуковага музея ў Мінусінску), К. Меер (батанік, аўтар працы "Матэрыялы па флоры вода-расцеў Байкала i Забайкалля"), I. Міхайлоўскі (праф. Томск, ун-та), М. Рэй-нер (праф. Томск, ун-та), В. Сямеўскі (эканаміст, аўтар працы "Рабочыя на сібірскіх залатых промыслах"), К. Яльніцкі (асветнік, выкладчык Сібірскай ваеннай гімназіі), О. Шміт (географ, геафізік, даследчык Арктыкі) i інш.
У канцы XIX ст. Беларусь уключылася ў вялікае аграрнае перасяленне насельніцтва Расіі ў Сібір. 3 Беларусі ў Сібір з 1896 па 1912 г. добраахвотна мігрыравала 716600 чал. Беларускія перасяленцы ў Сібіры засноўвалі но-выя вёскі, пасёлкі, пашыралі рамёствы i ўкаранялі новыя сельскагаспадар-чыя традыцыі свайго народа. У вёсцы рабіла поспехі хутарская гаспадарка. У гарадах яны займаліся каўбасным, масларобным, мьшаварным, кравецкім, вінакурным i піваварным вытворчасцямі, працавалі на будаўніцтве чыгу-нак, на водным транспарце. Традьщыйная беларуская культура ўлілася ў тра-дыцыйную ўсходнеславянскую культуру Сібіры, a ў склад лексікі гаворак Сібіры арганічна ўлілася нямала слоў, запазычаных з беларускай мовы18. Значна ўзрасло беларускае насельніцтва Сібіры ў 1915—1917 гг. за кошт бе-жанцаў з прыфрантавых раёнаў. Шмат хто з ix пазней вярнуўся на радзіму. У другой палове 20-хгг. беларусы ў Сібіры атрымалі магчымасць для раз-віцця сеткі нацыянальных школ, утварэння нацыянальных вясковых саве-таў. Па дадзеных перапісу 1926г. уСібіры налічвалася 371840 беларусаў. Асноўная колькасць ix бьша засяроджана ў Сібіры (323 170 чал.) i Далёкім Усходзе (41124 чал.). 3 1929 г. у Сібір з Беларусі пайшоў паток раскулача-ных сялян. На неабжытых мясцінах сібірскай зямлі пачалі зноў узнікаць беларускія вёскі. У 30-хгг. на беразе Чулыма, недалёка ад яго ўпадзення ў Об, узнікла веска Калаберга. Сваю назву веска атрымала ад беларускіх слоў "каля берага". На гэтую дзікую, неабжытую мясціну неяк увосень баржа высадзіла i пакінула некалькі соцень чалавек з дзецьмі, выселеных з двух вёсак Беларусі за нейкія антыпралетарскія грахі19.
Сталінскія рэпрэсіі ў 30-хгг. у Беларусі асабліва ўдарылі па нацыянальнай інтэлігенцыі. У сібірскіх лагерах апынуліся беларускія пісьменнікі 3. Астапенка, М. Багун, С. Баранавых, С. Грахоўскі, С. Дарожны, У Дубоўка, У Дудзіцкі, С. Зна-ёмы, У Клішэвіч, М. Кавыль, Т. Лебяда, М. Лужанін, Б. Мікуліч, С. Новік-Пяюн, П. Пруднікаў А. Смоліч, Я. Скрыган, М. Сяднёў У Хадыка i інш.
3 сярэдзіны 30-хгг. i да 1941 г. характар міграцыі насельніцтва з Бела-русі ўСібір змяніўся з аграрнага на індустрыяльны ў сувязі з прамысловым i культурным развіццём гарадоў Сібіры. У даваенны час адзначым некато-рых выхадцаў з Беларусі, якія ўнеслі уклад у далейшае развіццё Сібіры: грамадскія дзеячы— I. Біч (член Краснаярскагагубрэўкама), I. Клопаў (пра-цаваў на адміністратыўна-гаспадарчай рабоце ў Томску), I. Луцкевіч (член Сібрэўкама), М. Мандрыкаў (старшыня Анадырскага рэўкама, Чукотка); ва-енныя— І. Васілевіч (камандзір стралковага корпуса на ДалёкімУсходзе), Б. Гарбачоў (камандуючы войскамі Забайкальскай ваеннай акругі), М. Гры-гаровіч (начальнік Омскага пяхотнага вучылішча), С. Грыцавец (камандзір знішчальнага авіяпалка), А. Лапацін (інжынер кавалерыі Забайкальскай ваеннай акругі), С. Любарскі (генерал, удзельнік баёў на р. Халхін-Гол); вучо-ныя—Б. Вярыга (праф. Томскага ун-та), М. Яфімаў (праф. Томскага ун-та), A. Іваноў (заолаг, працаваў ваУладзівастоку), А. Пальмбах (філолаг, адзін са стваральнікаў тувінскай пісьменнасці), К Пушкарэвіч (філолаг, выклад-чык Томскага ун-та), I. Строд (гісторык грамадзянскай вайны ў Сібіры), Б. Фукс (праф. Томскага ун-та); сібірскія пісьменнікі— К. Львова, Е. Цярэшэнкаў, М. Усціновіч, Е. Фёдараў, Г. Эцінгоф; дзеячы культуры— A. Аркадзьеў (ак-цёр i рэжысёр, Омск), А. Быхоўскі (мастак, Іркуцк), УГулецкі (мастак, Іркуцк), Ф. Дарашэвіч (мастак, Омск), С. Талкачоў (артыст, Іркуцк), Р. Пукст (кампазітар, Омск).
У гады Вялікай Айчыннай вайны Сібір прыняла з Беларусі эвакуірава-ных. Толькі ў Новасібірску на 1 снежня 1943 г. налічвалася 141 тыс. эвакуі-раваных людзей з Беларусь У г. Курган было эвакуіравана абсталяванне Гом-сельмаша. Сцэну Томскага тэатра заняў Першы беларускі тэатр. У Но-васібірск з Мінска быў эвакуіраваны габрэйскі тэатр. Харавая капэла Р. Шыр-мы ў Новасібірску давала канцэрты. Выхадцы з Беларусі ўносілі свой уклад у перамогу над фашызмам: грамадскія дзеячы— П. Лявіцкі (сакратар Ал-тайскага крайкама УКП (б)), В. Хайноўскі (старшыня гарвыканкама Новасі-бірска); ваенныя—М. Вавілаў (нач. штаба арміі Далёкаўсходняга фронту), A. Гасціловіч (камандуючы арміяй Забайкальскага фронту), У Дубовік (генерал, удзельнік вайны зЯпоніяй), Я. Леашэня (нач. штаба інжынерных войск Забайкальскага фронту), І. Мазарук (нач. паветранай трасы Аляска—Красна-ярск, па якой пераганялі самалёты з ЗША); вучоныя— П. Каган (прафесар
У пасляваенныя гады, a таксама ў 50—60 гг. працягваўся адток насель-ніцтва з Беларусі ў Сібір у працэсе дэпартацыі, асваення цалінных зямель, арганізаваных набораў рабочых у прамысловыя раёны, размеркавання вы-пускнікоў ВНУ, тэхнікумаў, школ сістэмы працоўных рэзерваў, у выніку наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, службы ў Савецкай Арміі i г. д. Да 1990г. у Сібіры жыло i працавала больш за 200тыс. беларусаў. Яны бралі актыўны ўдзел устварэнні Ангара-Енісейскага энергапрамысловага комплексу, здабычы нафты i газу ў Цюменскай вобл., будаўніцтве i гаспадарчым асваенні Байкала-Амурскай магістралі. На карце Сібіры з'явіліся ўзведзе-нью беларускімі будаўнікамі г. Лангепас (Цюменская вобл.), пасёлкі на БАМе Залацінка, Тындзінскі, Таёжны, Зорны, Магістральны, Муякан, Таксіма 20. У гэты перыяд выхадцы з Беларусі садзейнічалі далейшаму развіццю Сібіры: у металургіі— Л. Волкаў (Усходненікель), С. Падвышэнскі (руднік "Запа-лярны"); у нафтавым комплексе—A. Шамаль (Іркуцкгеафізіка), В. Дзёмкін (Падводсіббуд), А. Мядзвежанка (Пурнафтагаз), А. Сяніла (Пурнафтагаз); у энергетыцы— М. Абызаў (Новасібірскэнерга), А. Брытвін (Краснаярск-энерга), У Пяшкун (Прамдзяржэнерганагляд), А. Радзюк (Іркуцкэнерга), М. Хільковіч (Электразахсібмантаж); у галіне навукі—А. Гудкін (праф. Бла-гавешчанскага сельскагаспадарчага ін-та), Ю. Камінскі (праф. Уладзівастоц-кага медыцынскага ін-та), Е. Каваленка (праф. Томскага ін-та аўтаматыза-ваных сістэм кіраўніцтва i радыёэлектронікі), А. Капеліовіч (філолаг, Кам-самольск-на-Амуры, пед. ін-т), В. Капцюг (акадэмік РАН, Новасібірск), Е. Красік (праф. Томскага медыцынскага ін-та), Ф. Куляшоў (філолаг, вы-кладчык Сахалінскага пед. ін-та), В. Лазоўскі (праф. Сібірскага ін-та механі-зацыі сел. гаспадаркі), Д. Маціеўскі (праф. Алтайскага політэх. ін-та), В. Мац (праф. Іркуцкага політэх. ін-та), В. Пармон (акадэмік РАН, Но-васібірск), В. Петухоў (праф. Новасібірскага аграрнага ун-та), Ж. Семінскі (праф. Іркуцкага політэх. ін-та), А. Цілічэнка (праф. Хабараўскага ін-та інжы-нераў чыгунач. тр-та), А. Трафімук (акадэмік РАН, Новасібірск), М. Шура-наў (праф. Кемераўскага ун-та); у галіне культуры— С. Бройда (мастак, Іркуцк), Д. Брук (мастак, Ачынск), В. Галаўчынер (рэжысёр, Іркуцк), С. Га-луза (акцёр, Новасібірск), Б. Гаравы (мастак, Новасібірск), А. Гутэрзон (мастак, Іркуцк), A. Дашкевіч (мастак, Хабараўск), С. Дрэчын (балетмайстар, Улан-Удэ), М. Калека (рэктар Цюменскага ін-та мастацтва), Б. Лагода (рэжысёр, Новасібірск), A. Mirac (мастак, Краснаярск), В. Мароз (актры-са, Новасібірск), Н. Равінская (актрыса, Хабараўск), П. Філіпаў (акцёр,
Кемерава), Г. Шляга (мастак, Новасібірск), М. Шубскі (музейны работнік, Краснаярск); сібірскія пісьменнікі —Е. Беленькі (Омск), С. Бытавы (Далёкі Усход), Я. Васілёнак (Далёкі Усход), В. Варна (Петрапаўлаўск-Камчацкі), В. Казько (Кемерава), В. Конанаў (Хабараўск), I. Ласкоў (Якуцк), А. Паль-чэўскі (Краснаярск), Г. Рапапорт (Новасібірск), Л. Хрылёў (Іркуцк), Г. Шпак (Новасібірск) i інш.
Сёння беларуская дыяспара Сібіры ў адпаведнасці з заканадаўствам Расіі стварае грамадскія нацыянальна -культурныя аб'яднанні, якія садзейнічаюць павышэнню нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Найбольш актыўна яны дзейнічаюць у Цюмені, Кемераве, Новасібірску, Краснаярску, Іркуцку. У Новасібірску створана дзяржаўная ўстанова "Новасібірскі абласны цэнтр беларускай культуры", будуецца праваслаўная царква св. Ефрасінні Полац-кай, пачата сумесная работа сібірскіх i беларускіх вучоных па навукова-дас-ледчых праектах "Беларусы ў Сібіры XVII—ХХстст." i "Беларускі фальклор Сібіры i Далёкага Усходу", якія ажыццяўляюцца ў рамках пагаднення аб навуковым супрацоўніцтве Сібірскага аддзялення РАН i Нацыянальнай ака-дэміі навук Беларусь
У Маскве ў 1999 г. створана Федэральная нацыянальна-кулыурная аў-таномія "Беларусы Расіі", якая прызначана для каардынацыі дзейнасці рэ-гіянальных нацыянальна-кулыурных аўтаномій беларусаў ФНКА "Беларусы Расіі" можа стаць прыкметным суб'ектам сацыяльна-палітычнага, эка-намічнага i кулыурнага жыцця беларускай дыяспары Расіі. Ад яе эфектыў-най дзейнасці будзе залежаць поспех пераадолення крызісу этнічнай ідэн-тычнасці, уласцівай беларускай дыяспары Сібіры. Мінімізаваць гэты крызіс можа i палітычны фактар, звязаны са спрыяльным развіццём міждзяржаў-ных расійска-беларускіх адносін, а таксама рэалізацыя ў Рэспублікі Беларусь дзяржаўнай праграмы "Беларусы ў свеце" (1993).
Спасылкі:
1 Да 1917 г. у афіцыйных дакументах і навуковай літаратуры ўся тэрыторыя ад Урала да Щха-га акіяна называлася Сібір'ю.
2 Ламин В. А., Сташкевич Н. С. Проблемы изучения истории белорусской диаспоры в Сибири// Белорусы в Сибири. Новосибирск, 2000. С. 3-9.
3 ГалузаУ. Беларусы Заходняй Сібіры: гісторыя i сучаснасць // Кантакты i дыялогі. 1998. № 10-11. С. 8—14; Ён жа: Беларусы Сібіры: гісторыя i сучаснасць//Культура беларускага замежжа. Мн., 1998. Кн. З. С. 15-21.
4 РезунД. Я., Соколовский И. Р. О "литве" в Сибири XVII в. // Белорусы в Сибири. С. 22—64.
5 История Сибири: Первоисточники. Вып. 7: Первое столетие сибирских городов. XVII век. Новосибирск, 1996. С. 280.
6 Емельянов Н. Ф. Томские служилые люди "литва" в XVII — первой четверти XVIII в. // Проблемы исторической демографии СССР. Томск, 1982. Вып. 2. С.38, 42.
7 Барковские (Борковские) // Краткая энциклопедия по истории купечества и коммерции Сибири: В 4т. Новосибирск, 1994. Т. 1. Кн. 1. С. 81; Литвинцовы (Литвинцевы) // Краткая энциклопедия… Новосибирск, 1996. Т. 3. Кн. 1. С. 35—37; РезунД. Я., Соколовский И. Р. О"литве"… С.37, 55.
8 Емельянов Н. Ф. Спорные вопросы истории феодальной Сибири. Курган, 1991. С. 50.
9 Сибирь периода феодализма. Новосибирск, 1962. Вып. 1. С. 149.
10 Беликов Д. Н. Первые русские крестьяне— насельники Томского края и разные особенности в условиях их жизни и быта. Томск, 1898. С. 39.
11 Боловнев Ф. Ф. Белорусско-украинские элементы в духовной культуре семейских Забайкалья // Белорусы в Сибири. С. 139—146.
12 Хачевская С. Две рукописные карты Сибири XVIII в. из коллекции Национальной библиотеки Варшавы // Русско-польские связи в области наук о Земле. М., 1975. С. 18-22.
13 Звесткі пра выхадцаў з Беларусі ўзяты з біяграфічных даведнікаў: Ведущие ученые агроин-женерной науки: Справочник. М., 1999; Военная энциклопедия. М., 1997-1999. Т. \-А; Ктоесть кто в высшей школе: Справочник: В 5т. М., 1992; Кто есть кто в металлургии России: Справочник. М, 1999; Кто есть кто в нефтяном комплексе России: Справочник. СПб., 1997; Кто есть кто в энергетике России: Биограф, справочник. СПб., 1999; МенуаА. И. Российскаяакадемия естественных наук. СПб., 1998; Профессора Томского университета: Биограф, слов. Томск, 1996. Т. 1; 1998. Т.2; Художники народов СССР: Биобиблиогр. слов.: В 6т. М., 1970; Энциклопедический словарь: Биографии: В 12 т. (Брокгауз и Ефрон). Репринт. М. 1991; Эн-цыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6т. Мн., 1993—1999; Энцыклапедыя літаратуры і мастацтваБеларусі: У 5т. Мн., 1984-1987; ЯновскийН. Н. Русские писатели Сибири XX века: Материалы к словарю. Новосибирск, 1997.
14 Паўстанне 1863—1864 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1999. Т.5. С.450.
15 Дубровский К. Рожденные в стране изгнания. Пг., 1916. С. 131.
16 Поклевские-Козелл (Козелло) // Краткая энциклопедия… Новосибирск, 1997. Т. З. Кн. З. С.22-24.
17 Купечество сибирское // Краткая энциклопедия… Новосибирск, 1995. Т.2. Кн.2. С. 144.
18 Мельников М. Н. Традиционная культура восточных славян Сибири и современные культурные процессы // Аборигены Сибири. Новосибирск, 1995. Т. 2. С. 173—180; Мусорын А. Лексічныя беларусізмы ў рускіх гаворках Новасібірскай вобласці // Беларусь паміж Усходам i Захадам. Мн., 1997. Ч. 2. С 325-328.
19 БерязевВ. Могота // Советская Сибирь. 1998. 28 июня. 1Томскага ун-та), A. Клібанаў (гісторык, Краснаярскі пед. ін-т), П. Купалаў (праф. Томскага ун-та), Ф. Хейфец (праф. Томскага ун-та). Героямі Савец-кага Саюза сталі беларусы -сібіракі П. Аўрамкаў, А. Кубліцкі, А. Парцянка, Г. Пісараў П. Юрчанка i інш.
20Марчанка1. Я., Мельянкоў Г. С. Удзел Беларускай ССР у эканамічным развіцці СібірыўбО— 80-я гады // Весці АН БССР. Сер. грам. навук. 1991. № 5. С. 36-46.
Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1
БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/
