МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Якуцкія матэрыялы аб рэпрэсаваных беларусах // Беларуская дыяспара як пасяродніца ў дыялогу цывілізацый

Аўтар: Баркоўскі Алесь
Кнiга: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
Год: 2001
Раздзел: Даследчыя працы дзеячаў замежжа
Краiна: Расія
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Алесь Баркоўскі (Якуцк, Расійсная Федэрацыя)
ЯКУЦКІЯ МАТЭРЫЯЛЫ АБ РЭПРЭСАВАНЫХ БЕЛАРУСАХ

Яшчэ з часоў царызму Якуція атрымала назву "турма без кратаў", бо туды высылаліся на пасяленне розныя "злачынцы", у тым ліку i ўра-джэнцы Беларусі, пачынаючы з XVIIct. He забыліся пра яе i баль-шавікі, толькі высылку зрабілі больш масавай i арганізаванай, прымушаю-чы працаваць выгнанцаў на лесапавале, у шахтах i рудніках.

У Якуцку, сталіцы Рэспублікі Саха (Якуція), на вул. Дзяржынскага, знаходзяцца амаль побач два ведамасныя архівы— архіў МУС РС (Я) i архіў УФСБ па РС (Я). У першым з ix захаваліся невялічкія скрыначкі з карт-камі (цяпер яны ўводзяцца у камп'ютэр) на сасланых ў 1930г. у Алданскі р-н ЯАССР кулакоў. ("Кулацкая" ссылка ў ЯАССР была ліквідавана ў 1947 г.). Усяго туды, па звестках даследчыкаў, бьшо саслана 4724 чала-векі, сярод якіх з Беларускай ССР 287 сем'яў'. Гэтыя карткі дапаўняюцца наступнымі спісамі: "Список спецпереселенцев Алданского Промышленного района Алданского Оперативного Сектора ГПУ ЯАССР на предмет восстановления директивы ГУЛАГа ППУ 1 октября 1932г.", "Алданский оперсектор", "Спецпереселенцы 1933 г.", "Списки трудпоселенцев, призванных в Красную Армию и прямых членов их семей (жена, дети), снятых с учета в Комендатуре Трудовых Поселений Алданского Окр. Отд. НКВД ЯАССР на основании приказа НКВД СССР № 002303 от 22. Х. 1942г. по состоянию на 1 марта 1943 года" (дарэчы, беларускія часткі гэтых спісаў дасылаліся ў г. Чкалаў, дзе ў час вайны знаходілася УНКУС БССР), а так-сама "Списки трудопоселенцев из бывших офицеров царской армии, полицейских, бывших белогвардейцев, участников банд, восстаний, лиц судимых за к-р преступления, содержащиеся в трудопосёлках Алданского района ЯАССР. 1943 г.".

На жаль, указаная картатэка па кулаках няпоўная i недакладная, бо яна складалася ў 1944 г. i пазней. Асабістыя ж справы кулакоў былі знішчаны "шляхам спалення", аб чым сведчаць "Отборочные списки на уничтоженные дела спецпереселенцев— финнов, немцев, б/кулаков согласно приказа МВД СССР 0026 — 1955 г. (Окончено 26 марта 1956г.)". Таму немагчыма, напрыклад, цяпер прасачыць лес сасланага "кулака" Язэпа Сушынскага з Пет-рыкава, які, як пазначана ў картцы, "15 VIII — 32 г. здзейсніў уцёкі з с/п".

"Кулацкую" картатэку архіва МУС РС (Я) добра дапаўняюць як лісты саміх былых "кулакоў" ці ix сваякоў калі яны звярталіся за рэабілітацыяй, так i матэрыялы Рэспубліканскага архіва ЗАГС РС (Я), які таксама на той жа вулі-цы Дзяржынскага, у будынку Рэспубліканскага дзяжархіва РС (Я). Тут былі

1 ЗемсковВ. Н. Судьба "кулацкой ссылки" (1930-1954 гг.) // Отечественная история. 1994. № 1. С. 119.

1мной прагоеджаны ўліковыя дакументы аб шлюбе, нараджэнні і смерці па Алданскаму раёну ЯАССР за 1930-1947гг. Выявілася, што сасланью бела-рускія кулакі паміралі ў асноўным ад "пароку сэрца" i (пераважна дзеці) ад дызентэрыі летам, a зімой ад запалення лёгкіх. Бралі шлюбы ў асноўным з землякам!, указваючы нацыянальнасць рускую ці польскую (зрэдку беларускую). Гэта, пэўна, тлумачыцца веравызнаннем, бо, напрыклад, нацьюнальнасць Растоўскага Фелікса Станіслававіча, высланага з в. Лупенькі Ушацкага р-на Полацкай акругі, у акце аб смерці, якая наступіла 3 снежня 1942 г. ад "дэкам-пенсаванага пароку сэрца", запісана "католік", дарэчы, як i ў яго жонкі, Сце-паніды Ігнацьеўны, якая памерла 10 лютага 1944 г. А вось нацыянальнасць Чарнецкага Вітольда Адамавіча, высланага з х. Бахмат Петрыкаўскага р-на, пазначана: "паляк з Беларусі". Але ў час вайны i пасля яе тыя ж людзі запісвалі сябе i сваіх дзяцей ужо беларусамі. Тут можна адзначыць i тое, што сваякі беларускага пісьменніка Міхася Тычыны, народжанага ў Алданскай высылцы (акрамя аднаго-двух выпадкаў) скрозь пісаліся беларусамі. У актах сустракаюцца беларускія формы імёнаў такія, як Язэп, Хадора i г. д.

Архіў ЗАГС РС (Я) таксама дапамагае выявіць памылкі ў картатэцы МУС РС (Я). Нарыклад, на картцы з архіва МУС РС (Я) пазначана, што Стахоў-ская Вольга Васільеўна, 1908т. н., з в. Хочань Мазырскага р-на Палескай вобл., але ў акце аб яе шлюбе з Архіва ЗАГС РС (Я) паведамляецца, што працапасяленка Сідарава Вольга Васільеўна, 1908 г. н., народжаная ў в. Ру-чай Валагодскай вобл., з дазволу камендатуры 10 жніўня 1935 г. выйшла замуж за Стахоўскага Філарэта Рыгоравіча, 1893 г. н., народжанага ў в. Хо-чань Мазырскага р-на Палескай вобл., які, як удакладняюць матэрыялы Архіва МУС РС (Я), быў у 1930г. высланы "як кулак-шпіён, што займаўся шпіёнскай дзейнасцю на карысць Польшчы".

У архіве МУС РС (Я) таксама знаходзяцца скрыначкі з карткамі на так званы "спецкантынгент", які згодна з указанием пракурора ЯАССР ад 14 мая 1949 г.2, падзяляўся на спецперасяленцаў адміністрацыйна-высяленцаў і сасланых, куды ўваходзілі розныя "ненадзейныя" народы, "указнікі", "ула-саўцы", "аунаўцы" i г. д. Гэтая картатэка ўключае ў сябе i карткі на былых вязняў лагераў Дальбуда (справы на ix захоўваюцца ў тым жа архіве), што былі затым паселены ўЯкуціі "навечна". Сярод ix ёсць i справа беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна.

У архіве МУС РС (Я) таксама асобна захоўваецца картатэка вязняў Дальбуда, лагераў якога, да смерці Сталіна, у Якуціі налічалася каля сотні. Самі ж справы знаходзяцца ў Магадане— "сталіцы Калымскага краю". Туды ж з Якуціі адпраўлялася пасля смерці зняволенага дзеля ідэнтыфікацыі "ску-ра з рук ці самі кісці"3 .

2 Сіўцава С. Дэпартацыя народаў у Якуцію // Весці Акадэміі нацыянальных меншасцей (Брэст).1977. № 3. С38.

3 Яковлев-Далан В. На острове ГУЛАГа // Полярная звезда (Якутск). 1997. № 1. С. 6.

8 Беларусіка 17 1У архіве УФСБ па РС (Я) захоўваюцца справы беларусаў, прыцягну-тых да адказнасці ўжо на тэрыторыі ЯАССР4.1 гэта былі ў асноўным усё тыя ж "кулакі" з Алданскага р-на, якія неабачліва выказваліся пра свае становішча, тыя ж "нямецкія паліцаі", якіх на пачатку 50-хгг. пачалі пры-цягваць да новага следства. Там жа захоўваюцца справы беларусаў і ўра-джэнцаў Беларусі, што трапілі пад молат рэпрэсій 1937г., калі знаходзілі-ся на той ці іншай рабоце ў ЯАССР. Напрыклад, Антон Лук'янавіч Зыза (1896г. н., в. Уз'езд Лепельскага р-на), які на час арышту працаваў загад-чыкам аддзела Якуцкага абкама УКП (б), ці Якаў Засімавіч Каўрас (1895 г. н., в. Чарэмшычы Віленскай губ.), які на час арышту працаваў начальнікам 3 аддзялення НКУС ЯАССР. Увогуле Архіў УФСБ па РС (Я) значна дапаў-няе архіў МУС РС (Я).

Больш канкрэтна спынімся на трагічным лёсе адной з ахвяр рэпрэсій— Міканора Бялькевіча.

У лютым 1992 г. у камісію па рэабілітацыі У УС Мінаблвыканкама звяр-нулася Кузняцова Лідзія Мікалаеўна ca Слуцка з просьбай аб рэабілітацыі яе бацькоў У сваей заяве яна паведамляе, што яе бацькі ў 1930г. бьші раску-лачаны i высланы, a ўся маёмасць забрана ў калгас. "Мой бацька, Бялькевіч Міканор Іванавіч, 1882 г. н., жыў у в. Старадворцы Старобінскага р-на (ця-пер Салігорскі р-н Мінскай вобл.). У канцы 1929г., на пачатку калектыві -зацыі, ён быў арыштаваны i сасланы ў Сібір, у Якуцкую АССР без суда. Там ён працаваў спачатку на здабычы золата, а потым яго перавялі ў брыгаду цесляроў, бо ён быў добры столяр […] Сям'я наша на момант раскулачвання складалася з шасці чалавек:

• бацька Бялькевіч Міканор Іванавіч 1882 г. н.,

• маці Бялькевіч Вольга Парфір'еўна 1889 г. н.,

• брат Бялькевіч Антон Міканоравіч 1913 г. н.,

• сястра Бялькевіч Лідзія Міканораўна 1922 г. н.,

• дзядуля, бацька бацькі Бялькевіч Іван Ілліч (г. н. не ведаю).

У 1930 г. у нашай хаце была бальніца, а мы жылі ў кухні і былі задаволе-ны, але нас выслалі. Мяне i маю сястру забрала цётка, сястра бацькі, дзядуля перайшоў да другога сына, г. зн. да брата бацькі, Бялькевіча Антона Іва-навіча, які жыў ў гэтай жа вёсцы, a маці i брат былі высланы на Урал па адрасу: Уральская вобл. Іўдзельскі р-н., лесапункт Палкіна. Туды ix сагналі ў баракі, не даўшы ні працы, ні харчу, i яны ў хуткім часе памерлі ад голаду i тыфусу. Бацька, знаходзячыся ў Сібіры, пісаў шмат прашэнняў каб яго сям'ю перавялі да яго ці яго да ix, але адказу не было, a калі яны памерлі, яму далі адказ, што сям'і яго ўжо няма […] Хата бацькі яшчэ ў мінулым годзе стаяла ў в. Стара-Дворцы, яна бьша перанесена, а потым [стала] кух-няй для школьнікаў няпоўнай сярэдняй школы".

4 Кинилэр аатгара тилиннэ // Чолбон (Якурсткай). 1990. № 10—12; Беларускія ахвяры ў Якуціі // Голас Радзімы. 1995. 23 сак., 6 крас.

1У картцы Архіва МУС РС (Я) адзначана, што Бялькевіч Міканор Іва-навіч быў 20 студзеня 1938г. арыштаваны на шахце Незаметная органамі НКУС i зняволены ў турме.

Са справы (арх. № 457Р) Бялькевіча, што захоўваецца ў Архіве УФСБ па РС (Я), відаць, што: "Белькевич Никанор Иванович, 1882 года рождения, уроженец деревни Старо-Дворцы Старобинского р-на БССР, по национальности белорус, грамотный, в прошлом чиновник царской армии [слу-жыў у чыне фельдфебеля. — А. Б.], бывший почётный дворянин, в период белопольской оккупации Советских районов Белоруссии принимал активное участие против Советской власти. До 1930 г. проживал на территории БССР, среди крестьянского населения проводил контрреволюционную агитацию, направленную против проводимых мероприятий Партии и Советского правительства. В 1930 г. органами ОГПУ БССР выслан на Север как контрреволюционный элемент", а потым быў абвінавачаны "в том, что, проживая на прииске Незаметном и будучи враждебно настроен к Советской власти, среди населения систематически проводил контрреволюционную агитацию […], опошляя политику Партии и Советского правительства и восхваляя бывший царский строй. Распространял к-р измышления о плохой жизни в колхозах и о вымирании крестьян на почве голода […]. Распространял среди населения контрреволюционные измышления в отношении вождей Партии, Советского правительства и героев Советского Союза […] и контрреволюционные пораженческие измышления о гибели Советской власти в предстоящей войне с Японией и Германией […]. В кон-треволюционных целях восхвалял врагов народа Тухачевского, Убореви-ча, Гамарника […], дискредитировал т. Ворошилова […]. Допрошеный в качестве обвиняемого по настоящему делу Белькевич Никонор Иванович в предъявленном ему обвинении виновным себя не признал […]". Абапіра-ючыся на сказанае вышэй, выязная крымінальна-судовая калегія ВС ЯССР у закрытым судовым пасяджэнні 24 красавіка 1938 г. на шахце Незаметная, "руководствуясь 319,320 и 326 стст. УПК РСФСР, приговорила: Белькеви-ча Никанора Ивановича на основании ст. 58 ч. 1 УК РСФСР подвергнуть к лишению свободы в исправительно-трудовых лагерях сроком на десять (10) лет, с поражением в избирательных правах сроком на пять (5) лет после отбытия наказания".

У картцы на імя Бялькевіча, што захоўваецца ў картатэцы Архіва МУС РС (Я), на адвароце прыпісана: "Напр, в Спецлаг. Север, дорожн. п. Верхне-Гончеровск". Дачка Бялькевіча Лідзія Міканораўна ў сваёй заяве сцвярджае, што пасля суда яго саслалі ў Карэлію, дзе ён адбываў свой тэрмін у вельмі цяжкіх умовах, у 1942 г. памёр ад голаду, a можа, яго i забілі, "у гады вайны ўсяго можна было чакаць". На запыт УУС Мінаблвыканкама з Карэліі прый-шоў адказ, што Міканор Бялькевіч па лініі МУС—НКУС там не праходзіць. Дакументы ж Архіва ЗАГС РС (Я) сведчаць, што Бялькевіч Міканор Іванавіч памёр 18 мая 1943 г. у турме г. Алдана ад "міякардыту".

1I толькі "по протесту заместителя генерального Прокурора СССР" Прэ-зідыум ВС РСФСР 28 ліпеня 1989 г. знайшоў, што "беседы Белькевича со знакомыми выражали его личную, субъективную точку зрения при оценке отдельных политических и экономических процессов в стране. Его высказывания о тяжёлом материальном положении колхозников клеветы на Советский государственный и общественный строй не содержали, а отражали фактическое положение дел в сельском хозяйстве в 30-х годах. Критические высказывания Белькевича в адрес отдельных членов правительства страны выражали его недовольство деятельностью определенного круга лиц, а не политикой партии и правительства в целом, как это указано в приговоре, и призывов к свержению, подрыву или ослаблению существующего строя не содержали. Что касается "восхваления" Белькевичем условий жизни в царской России, то подобного рода высказывания состава контрреволюционного преступления не образуют". Таму было выра-шана: "Приговор Верховного суда Якутской АССР 24 апреля 1938 года и определение специальной коллегии Верховного суда РСФСР от 10 июля 1938 года по делу Белькевича Никанора Ивановича отменить, а дело производством прекратить за отсутствием в его действиях состава преступления".

13 жніўня 1993 г. Бялькевіч Міканор Іванавіч, Бялькевіч Вольга Пар-фір'еўна i Бялькевіч Антон Міканоравіч пастановай УУС Мінаблвыканка-ма былі рэабілітаваны.


Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/



У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by