МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Цюменская «Беларусь»: учора, сёння, заўтра // Беларуская дыяспара як пасяродніца ў дыялогу цывілізацый

Аўтар: Бальшакоў Сяргей
Кнiга: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
Год: 2001
Раздзел: Даследчыя працы дзеячаў замежжа
Краiна: Расія
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Сяргей Бальшакоў (Цюмень, Расія)
ЦЮМЕНСКАЯ "БЕЛАРУСЬ": УЧОРА, СЁННЯ, ЗАЎТРА

Цюменская абласная грамадская арганізацыя (ГА) "Нацыянальна-куль-турнае таварыства Беларусь" створана ў чэрвені 1997 г. i зарэгістра-вана Упраўленнем юстыцыі Адміністрацыі Цюменскай вобласці 14жніўня 1997г.

Згодна са статутам таварыства "Беларусь", асноўнымі яго мэтамі i задачам! з'яўляюцца: задавальненне нацыянальных духоўных i культурных пат-рэб выхадцаў з Беларусі, якія пражываюць у Цюменскай вобл.; захаванне i развіццё беларускіх нацыянальных традыцый, культуры i мастацтва; рас-паўсюджванне праўдзівай інфармацыі аб сучасным становішчы ўРэспуб-ліцы Беларусь; замацаванне традыцыйных сяброўскіх сувязей паміж народам!, якія насяляюць Цюменскую вобл.

Наша таварыства яшчэ вельмі маладое. 14 жніўня 2000 г. яму споўнілі-ся тры гады, але яно ўжо добра вядома ў Цюменскай вобл, дзякуючы ўдзелу ў кулыурна-масавых мерапрыемствах, выступлениях патэлебачанні, радыё, артыкулах у мясцовых газетах.

Цяпер "Беларусь" аб'ядноўвае 100 чалавек. Характэрна, што мэты, ідэі i сама дзейнасць таварыства далучылі да яго i некалькі рускіх. Пры "Беларусі" створаны i актыўна дзейнічаюць секцыі вайскоўцаў моладзі, ветэранаў Уз-начальваюць ix члены ўправы, людзі энергічнью i захопленью сваёй справай.

Першым са значных мерапрыемстваў, арганізаваных таварыствам, была яго афіцыйная прэзентацыя грамадскасці Цюменскай вобл. 2 красавіка 1998 г. 3 гэтай нагоды ў Доме нацыянальных культур Цюмені сабраліся прадстаўнікі Адміністрацыі, нацыянальна-кулыурных i грамадскіх арганізацый вобласці i горада. Ужо ў наступным месяцы самадзейныя артысты таварыства пры-нялі ўдзел у святкаванні Дзён славянскай культуры i пісьменства— разам

1з творчай групай беларускіх артыстаў на чале з I. Лучанком, які з'яўляецца ганаровым сябрам "Беларусі". 3 ліпеня таго ж года таварыства арганізавала i з поспехам правяло "круглы стол" з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, урабоце якога прынялі ўдзел кіраўнікі Адміністрацыі вобласці i горада, старшыні нацыянальных дыяспар вобласці, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. A ў канцы верасня 1998г. у Заводаукоўску адбылося адкрыццё першага філіяла "Беларусі".

Неўзабаве быў створаны наш першы беларускі фальклорны ансамбль "Лянок"— цяпер сталы ўдзельнік практычна ўсіх кулыурна-масавых ме-рапрыемстваў рэгіёна. Мастацкі кіраўнік ансамбля—колішняя выпускніца Беларускай кансерваторыі, артыстка аркестра народных інструментаў імя Жыновіча Тамара Грыгор'ева. У ансамблі ёсць таксама i прафесійны ба-яніст, заслужаны работнік культуры Расіі Фёдар Валодзін. Хутка быў створаны адпаведны дзіцячы калектыў— ансамбль "Пралескі". Цяпер ужо можна гаварыць, што ў ансамбляў сфарміравалася ўласнае аблічча, пры гэтым па-вялічваецца колькасць удзельнікаў, удасканальваецца ix майстэрства, пашы-раецца рэпертуар.

У студзені 1999 г. таварыства зрабіла значны крок наперад у замаца-ванні i развіцці беларускіх нацыянальных традыцый, культуры i мастацт-ва— распачала дзейнасць беларуская нядзельная школа, у якой дзеці i ўнукі беларусаў Цюменскай вобл, вывучаюць родную мову i літаратуру, знаёмяц-ца з багатай кулыурнай спадчынай гістарычнай радзімы, атрымоўваюць звесткі аб тым, што там адбываецца ў нашыя дні. Вядома, яшчэ шмат скла-данасцей, не хапае падручнікаў, хрэстаматый, наглядных дапаможнікаў i іншага, што неабходна для нармальнага навучальнага працэса. Большасць настаўнікаў школы— аматары без адпаведнай прафесійнай адукацыі — пра-цуюць выключна па ўласнай ініцыятыве, на грамадскіх пачатках; пры гэтым усе падручнікі i кнігі набываюцца імі за ўласныя сродкі ў час наведван-няў радзімы ў час адпачынку ці камандзіроўкі. Відавочна, што для далей-шага паспяховага існавання нядзельнай школе патрэбна дапамога Міністэр-ства адукацыі Рэспублікі Беларусь,— гэта мусіць быць апека ў метадыч-ным плане, у тым ліку i арганізацыя хуткатэрміновага навучання выкладчы-каў пачатковай школы.

Дзейнасць таварыства не абмяжоўваецца аднымі толькі выступленнямі калектываў мастацкай самадзейнасці i інтэрв'ю ў медыя-сродках. Так, управа аказала дапамогу ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, удзельніцы бела-рускага партызанскага руху Е. Папковай, цяпер жыхарцы адной з вёсак Цюменскай вобл., ва ўстанаўленні тэлефона.

У красавіку бягучага года таварыства брала ўдзел у з'ездзе беларусаў Расіі, на якім прадстаўнік управы "Беларусі" У Шугля быў абраны ў кіраў-ніцтва створанай на з'ездзе Нацыянальнай аўтаноміі беларусаў Расіі.

У ліпені 1999 г. пры падтрымцы старшыні Саюза кампазітараў Беларусі I. Лучанка таварыствам была арганізавана экскурсія для групы цюменскіх

1беларусаў i ix дзяцей па Мінску, у Хатынь i на Курган Славы. "Паездка на гістарычную радзіму стала сапраўднай падзеяй, асабліва для нашых дзяцей, многія з якіх прыехалі сюды ўпершыню. Бомы звонаў Хатыні не да-дуць зачарсцвець нашым душам ніколі",— такія бьші водгукі.

Варта згадаць таксама такія праведзеныя сумесна з аддзяленнем пасоль-ства мерапрыемствы, як прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь І56-ГОДДЗЯ яе вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў; адкрыццё вы-стаўкі тавараў беларускіх вытворцаў, якая адбылася ў маі 1999 г.; святка-ванне Дня Расіі з выездам у раённы цэнтр Новую Таўду, дзе пражывае вял-ікая колькасць выхадцаў з Беларусі, дарэчы, адміністрацыю там узначаль -вае этнічны беларус.

У рабоце таварыства значную ролю адьпрываюць найбольш актыўныя яго сябры, якія заслугоўваюць таго, каб сказаць аб ix асобна.

Асноўным "лакаматывам" "Беларусі", галоўным завадатарам усіх па-чынанняў i арганізатарам мерапрыемстваў, бясспрэчным лідэрам з'яўляец-ца старшыня ўправы таварыства, прэзідэнт холдынгавай кампаніі Гандлё-вы дом "Мангазея" Уладзімір Шугля, бацькі якога з'яўляюцца выхадцамі з Барысава,—там дагэтуль жывуць яго сваякі. Менавіта дзякуючы яго фун-дацыям таварыства мае ўласны офіс, аргтэхніку i неабходныя фінансавыя сродкі.

Леанід Ксяндзоў — намеснік старшыні "Беларусі", палкоўнік, таксама ініцыятыўны i энергічны чалавек. Ён сабраў вакол сябе вялікую групу вай-скоўцаў іўзначаліў адпаведную секцыю, колькасць сяброў якой увесь час павялічваецца.

Людміла Татарынцава адказвае ў таварыстве за мастацкую самадзей-насць. Без спецыяльнай адукацыі, але надзеленая ад прыроды цудоўным пачуццём гумару, жыццёвай энергіяй i арганізатарскімі здольнасцямі, яна выконвае ролю рэжысёра i вядучай кулыурна-масавых мерапрыемстваў "Беларусі". Ва ўсіх пачынаннях ёй дапамагае 9-гадовы сын Уладзіслаў

Значную работу вядзе таварыства сярод пенсіянераў: запрашае ix на вечарыны, спрыяе вырашэнню побытавых праблем, аказвае мажлівую ма-тэрыяльную дапамогу. За гэты накірунак адказвае Лариса Шпартова.

Секцыю моладзі ўзначальвае Юрый Куліна.

Сябрамі "Беларусі" з'яўляюцца розныя па ўзросту, сацыяльнаму стану i адукацыі людзі, сярод якіх ёсць такія, хто цяпер займае адказныя пасады ў кіраўніцтве вобласці i горада. Гэта мэр Цюмені С Кірычук, дэпутат Дзяр-жаўнай Думы Расійскай Федэрацыі Г. Райкоў, старшыня лічыльнай палаты Цюменскай вобл. С. Шэрагаў, рэктар Цюменскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў i культуры М. Капека. Нягледзячы на занятасць ў сваёй асноў-най дзейнасці, гэтыя людзі заўсёды гатовыя аказаць (і аказваюць) "Бела-русі" мажлівую дапамогу.

Сябры таварыства, якія сур'ёзна займаюцца камерцыяй, спрыяюць па-шырэнню гандлёва-эканамічных сувязей паміж Беларуссю i Цюменскай

1вобласцю. Шэраг такіх фірм, напрыклад, Гандлёвы дом "Мангазея", "Міла-віца — Цюмень", "Віцязь" ужо шмат гадоў займаюцца рэалізацыяй бела-рускіх тавараў на мясцовым рынку. Да гэтага супрацоўніцтва гатовыя ак-тыўна далучыцца i іншыя цюменскія кампаніі, якімі кіруюць сябры ГА "Беларусь"—напрыклад, "Цюменьзнешэканамсэрвіс", "Парфум-Цюмень" i г. д.

2000 г. таксама прынёс суполцы новыя дасягненні. Створана футбольная каманда "Белая Русь", якая адразу ж заняла 2 месца на абласным чэм-піянаце па міні-футболу. Па сумеснай ініцыятыве таварыства "Беларусь", аддзялення пасольства i кіраўніцтва Цюменскага дзяржуніверсітэта на кафедры агульнага мовазнаўства гэтага універсітэта была ўведзена спецыя-лізацыя "Беларуская мова і літаратура". Выкладанне вядзе лінгвіст А. Жу-раўская.

Адкрыты філіялы таварыства ў Ялутароўску, Табольску, Ніжняй Таўдзе.

На базе ГА "Беларусь" створана Цюменская гарадская нацыянальна-культурная аўтаномія, плануецца стварэнне абласной нацыянальна-кулыур-най аўтаноміі, куды ўвойдуць іншыя арганізацыі вобласці.

Варта адзначыць, што працы "Беларусі" значна паспрыяла б падтрым-ка збоку рэспублікі. Таварыства мае патрэбу ў беларускамоўнай літарату-ры—мастацкай i спецыяльнай, краязнаўчых матэрыялах, сувенірнай бела-рускай прадукцыі i г. д. Іншыя дзяржавы аказваюць сваім цюменскім дыяс-парам лепшую (у параўнанні з Рэспублікай Беларусь) дапамогу. Тым больш, удзячны члены таварыства кампазітару I. Лучанку, які акрамя згаданай ўжо экскурсіі па Мінску i Хатыні арганізаваў, з удзелам Мінгарвыканкама, Дні беларускай культуры ўЦюменскай вобласці (лістапад 1999г. — студзень 2000 г.).

Якія ж планы "Беларусі" на будучыню? Ix шмат, i ў ix ліку:

• Збор матэрыялаў i напісанне кнігі "Беларусы ў Цюменскай вобласці";

• Стварэнне музея гісторыі асваення беларусамі Цюменскай вобласці;

• Пашырэнне арганізацыі праз адкрыццё новых філіялаў у розных гара-дах Цюменскай вобл., аб'яднанне ўсіх беларускіх нацыянальна-куль-турных арганізацый Урала i Заходняй Сібіры;

• Стварэнне пры адной з абласных газет рэгулярнай (штомесячнай ці што-тыднёвай) "беларускай старонкі", вывучаецца магчымасць стварэнняўласнай, няхай i невялікай, тэлепраграмы. Усё гэта патрабуе сур'ёзныхсродкаў, якіх "Беларусь" цяпер не мае, але ў будучым яны могуць з'явіц-ца, таму i распачата адпаведная дзейнасць.

Усё сказанае сведчыць, што нягледзячы на сваю маладосць ГА "Беларусь" ужо даволі сур'ёзна зарэкамендавала сябе. Няма сумненняў, што ўсе планы таварыства здзейсняцца, калі з боку Рэспублікі Беларусь ей будзе аказвацца адпаведная дапамога.

Пераклад з рускай Вольгі Мазуравай


Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/



У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by