|
Сакрат Яновіч (Крынкі, Польшча)
ПОЛЬСКАЯ БЕЛАРУСКАЯ
ЛІТАРАТУРА *
Польская беларуская літаратура— гэта з'ява другое паловы XX ст. Трэ-ба лічыць яе прадуктам духоўнага развіцця тае часткі беларускага этнасу, які апынуўся ў межах Польскай дзяржавы пасля Ялцінскіх пагадненняў, літаратурным экспанентам Беластоцкага краю.
Фарміраванне польскай беларускай літаратуры, як i беларускай савец-кай, адбывалася ў агульнанацыянальным рэчышчы, i наваг сёння няма пад-ставаў разглядаць яе іначай, чым асаблівасць наогул беларускай літарату-ры. Так не было б, калі б надалей існаваў Савецкі Саюз. Само ўзнікненне польскай беларускай літаратуры, да канца не ўсвядомленае, праходзіла па тых жа паралелях, што i савецкай беларускай. Калі існавала адна шматмоў-ная савецкая літаратура, літаратура Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, гэтак жа існавала літаратура Народнай Польшчы, якая тым адроз-нівалася ад Краіны Саветаў, што ішла іншым шляхам, хоць i да тае ж мэты. Проста быў не той самы лес, не тая самая філасофія жыцця i чалавека.
Беларуская савецкая літаратура жьша ў цяні вялікарускай літаратуры, маскоўска-ленінградскай. Польская беларуская— вядома— у цяні польскай літаратуры, варшаўска-кракаўскай. Тая i тая доўга не выходзілі за рамкі эпігонства, нацыянальнай філіяльнасці.
Лішне здзіўляемся, што польская беларуская літаратура ўсё яшчэ не-зразумелая на мінскім Парнасе, што рэцэнзенты пішуць пра "белавежцаў" пераважна глупствы, з пазіцый сталічнага аўтарытэта пра раённага паэта… Справа ў тым, што абедзве гэтыя літаратуры ў адной (г. зн. беларускай) пе-ражываюць процілеглыя ўплывы, знаходзяцца пад рознымі, так сказаць, парасонамі. Мінскія літаратурныя крытыкі не ў стане глядзець у космас чалавецтва ўласна беларускімі вачыма, a заўсёды з дапамогаю класікаў з-над Нявы i Масквы. Нешта адваротнае бачыцца ў выпадку беластоцка-вар-шаўскіх аналітыкаў.
Расія і Польшча як два, антаганізуючыя паміж сабою, імперскія патэн-цыялы мелі i маюць натуральныя пертурбацыі ва ўзаемаразуменні, таксама ў сферы культуры. Бывае, што даходзіць да парадоксаў: папулярызаваныя ў Маскве польскія пісьменнікі аказваюцца папраўдзе другараднымі, а са-праўды вартыя ўвагі палякі зусім невядомымі. Інтэрвенцыя з польскага боку на гэты конт рэдка назіраецца з увагі на невялікае зацікаўленне адсюль расійскім кніжным рынкам. Палякі традыцыйна цэняць заходнееўрапейскае прызнанне. Гэтыя расійска-польскія рэляцыі i кладуцца ценем на інтэгра-цыю абодвух гатункаў беларускай літаратуры. Не тыя самыя інструменты ix аналізу ды ацэнак.
Ці зменіцца гэта? Несумненна так, але ў наколькі вялікіх маштабах?! Асабліва важнае значэнне будзе мець набліжэнне лёсу Рэспублікі Беларусь да польскіх, затым i заходніх стандартаў. Збудзецца тое хутчэй, чым мы думаем, i па той банальнай прычыне, што анексіянісцкая Расія XX ст. — з ча-соў Першай сусветнай вайны— знаходзіцца ў стане татальнае катастрофы, а яе цяперашні бюджэт не перавышае бюджэту Каралеўства Бельгіі або го-рада Лондана. Прычым трымаецца ён на заходніх крэдытах, пазыках. I гэта— дзяржавы, у якой пяць ці шэсць зонаў часу, а тэрытарыяльна яна роўная Паўночна-Амерыканскаму кантыненту. Беларусь, уяўляючы сабою багон-ную выспу тэхналагічнага заняпаду, амаль у цэнтры Еўропы, не можа бяс-конца існаваць у статусе "бананавай рэспублікі", што на адлегласці шасці-гадзіннага пераезду аўтамабілем з Берліна. Гэты эканамічны матыў вельмі неабходны ў літаратурных разважаннях, памятаючы, што літаратура не існуе ўвогуле. Яна ёсць душою лёсу нацыі, адбіткам пачуцця бацькаўшчыны, бу-дуе яе духоўны i матэрыяльны краявід. З'яўляецца слязой пякучай Айчы-ны. Іначай пяе паэт, тры дні не еўшы, a іначай той, каму не сніцца скарынка хлеба. Прыклад таму аўра класічнай рускай літаратуры i аўра класічнай беларускай (усіх тых жудасных матываў з "лыжкай заціркі").
Беларуская польская літаратура радзілася на маіх вачах, i я добра памя-таю, якой чужою была нам, "белавежцам", уся тая калгасна-індустрыяль-ная тэматыка ў таўшчэзных тамах лаўрэатаў Сталінскай, пасля Ленінскай прэміяў Ужо на першых старонках тае прозы (паэзіі) зліпаліся павекі і траш-чалі ў пазяханні сківіцы. Непраўдападобная графаманія! Рускія празвалі яе творы "макулатурными изданиями". Толькі Чорнага давалася неяк чытаць. Захапляліся раннім Купалам, Багдановічам, амаль цэлым Коласам, усім тым, што трапляла ў нашы рукі з даваенных віленскіх выданняў, на якія часам натыкаліся, шукаючы чагосьці на гарышчах хатаў. Моцна потым з'явіўся перад намі Караткевіч, трохі Брыль. У польскай літаратуры тае пары не на-глядалася столькі смецця, халтуры "на аркушы".
Але працэс пайшоў Вырастаючы ў інтэлігентнасць, трымаліся ў сваёй твор-часці Малое Айчыны. Яшчэ жыла тады вёска, з якое ўсе мы. Была магчымасць публікавацца, i гэта нас час ад часу падсцёбвала. За пасляваенныя гады паяв i-лася болып за сотню аўтараў, з ліку якіх добры дзесятак таленавітых надзвычай, ужо ў 70-я гг. блізкіх да прафесіяналізму. Нічога такога не зда-рылася б, калі б польскія беларусы не ўяўлялі сабою этнічнай тэрыторыі з асобнай гісторыяй, побытам, псіха-ментальным кліматам. Калі б не былі яны тут адвечнымі. Характэрна, што нават наймнагалікая эміграцыя нідзе не нараджае нацыянальна-моўных паэтаў, празаікаў, драматургаў Эмігра-цыйная літаратура— гэта літаратура пакінуўшых Айчыну. Ніколі больш i не глыбей. Такая прырода чалавечага духу. Айчына па-за лесам— выдумка!
Польская беларуская літаратура дасягнула жанравае камплектнасці на-прыканцы 70-хгг. Нарадзіўшыся паэтычным дзіцём, пасталела ў еўрапейскі апагей развіцця культуры пасля страшэннае вайны ды ідэалагічнага фанатыз-му. Амаль адначасна з бурлівым вершапісаннем з'явілася проза (апавяданні, навелы). Неўзабаве i драматургія. Больш часу, натуральна, спатрэбілася дзе-ля з'яўлення літаратурнай крытыкі i эсэ. На першы погляд здзіўляюць хуткія тэмпы спеласці гэтай літаратуры. Такі веснаход чытэльна тлумачыцца паняц-цямі прыроды: прыйшла пара. Духоўны патэнцыял брьшяў раней.
Пра мастацкую каштоўнасць тае творчасці нельга выказвацца катэго-рыямі часу, народзінаў і росту. Сур'ёзны гісторык кожнай літаратуры ведае, што менавіта найпершыя творы аўтара нярэдка ўяўляюць сабою цуд даска-наласці, чаго ў паслейшай творчасці ўжо не дасягаецца. Мастацтва ёсць тайніцаю. Добрасумленны паэт не будзе клеіць з сябе дурня, апавядаючы чытачу байкі аб тым, чаму ён піша. 3 гэтым, як з вераю ў Госпада.
Усё гэта стала відавочным у 80-ягг., калі польская беларуская літарату-ра ўзвысілася да еўрапейскага кантэксту. "Белавежцаў" пачалі перакладаць на Захадзе— у Англіі, Германіі, Нарвегіі. Часта, здавалася б, цалкам дэбю-танцкія тэксты. Бо неспасціглыя шляхі мастацкасці слова.
Прынагодна заўважма фактар часу. У літаратурную маладосць нікому не прыходзіла ў галаву ісці ca сваімі творамі ў шырокі свет. Не было пачуц-ця ўласнае вартаснасці. Юначая сарамлівасць. Багдановічава радасць ад першае аўтарскае кніжкі. Выйшаў як вядома, адзін "Вянок" i аніякіх тамоў больш, a вось адбыўся пералом у роднай літаратуры. Не колькасць, але якасць вырашае. Дзеля кантрасту дадам, што пачынальнікамі польскай беларускай літаратуры былі людзі, так сказаць, з голым талентам, без асаблівай адука-ванасці на тую пару, без пісьменніцкай самасвядомасці. Пісалі інстынктыў-на, заядла спасцігаючы веданне беларускай літаратурнай мовы, пераважна саматугам. Энтузіязм тады дзеля гэтага цяжка нават уявіць сёння! Гэта была эйфарыя адораных дзяўчат i хлопцаў, якія адчулі сябе не бязбацькавічамі, a ў дадатак i валодаючымі айчыннымі прасторамі. У сваёй хаце. Так нара-джаюцца нацыі. Успомнім слёзы Гаруна, калі трапіла яму ў рукі друкаванае матчынае слова. "Матчын дар".
Кантакт з беларускай савецкай літаратураю не перавышаў хрэстаматый-най дозы ў вясковых школах, дзе наладжвалі якраз навучанне прадмета беларускай мовы. Славуты "Камсамольскі білет" i т. п. успрымаўся як незра-зумелая экзотыка.
Усё ж існавала галоўная з галоўных прычына ўзнікнення польскай бе-ларускай літаратуры. Так, быў i ёсць ёю асобны свет Беластоцкага краю, адрозны ад польскага i ад савецкага. Ягоныя параметры, вядома, змяняюц-ца, але ён застаецца. Беларусь надалей савецкая па інерцыі, хоць савецкая сістэма—савецкі космас—перажывае непазбежны распад. Беластоцкі край толькі няцэлыя два гады пабыў савецкім (кастрычнік 1939г.— чэрвень 1941 г.). Духоўныя сляды савецкай улады ў нас выключна змрочныя. 3 дру-гога боку ззяла i ззяе Польшча, якая, нягледзячы на таксама агульную не-прывабнасць нам, сваімі, аднак, стандартамі ва ўсіх адносінах непараўнальна перавышае савецка-беларускія ці савецка-расійскія. Гэта праўда, што ніхто ў нас не пытаў, ці хочам мы апынуцца ў Польшчы. Але калі i дайшло б да нечага накшталт такога рэферэндуму, дык яго вынік аказаўся б несумненна карысны Польшчы, аб чым сведчыць цалкам маргінальная рэпатрыяцыя беластоцкіх беларусаў у СССР, блізкі нулю эфект камісарскіх агітатараў у 1944—1947 гг. Горка пасмакавала "родная ўлада" пасля 17 верасня.
3 польска-варшаўскай перспектывы Беластоцкі край— гэта працяг эка-намічна дэфіцытных даваенных Крэсаў якія стала абцяжарвалі бюджэт дзяр-жавы. Калі ў выпадку далучэння да Польшчы паслянямецкіх тэрыторыяў уздоўж Одры i Балтыкі высоўваўся аргумент ix гаспадарчай значнасці, дык польска-беларуская мяжа ўсталявана ўсяго дзеля беластоцкага камунікацый-нага вузла i надзелу палякам… часткі Белавежскай пушчы (успаміны тага-часнага прэм'ера Асубкі-Мараўскага, які перамаўляўся са Сталіным). Гэ-тая наша эканамічная неістотнасць у сістэме Польскай дзяржавы абумоўлі-вае тую асобнасць свету Беластоцкага краю ад заходняга напрамку.
Жыве, як умее, наш рэгіён, папраўдзе, нікому не патрэбны, i мае ўжо ўласную літаратуру, не так i бедную. Духоўнасць жа самое Беларусі, разгор-нутая ў нашаніўскую пару, дзівосна пакрывілася ў стагоддзе ідэалогіяў і таталітарызмаў. На яе міжваенным захадзе "бал правила" Камуністычная партыя Заходняй Беларусі. Нешта ідэнтычнае можна сказаць i пра Бела-стоцкі край, але не далей, чым да чэрвеня 41-га. Самакампраметацыя савецкай сістэмы як нявольніцкай дала той вынік, што Польшча, a ўжо зусім цудоўна Народная Польшча, бачылася ў пазітывах (без павальных арыш-таў, расстрэлаў i Сібіры). Індактрынацыя— іншы раз цэнзарская— пісьмен-нікаў не мела ў нас рысаў тэрору, i нікога нікуды не высылалі па прычыне нязгоды з афіцыйнымі ўстаноўкамі. Толькі ў рэдкіх выпадках паніжалі каго па службе або абмяжоўвалі яму вольныя заробкі. Польская беларуская літа-ратура выспявала ў атмасферы адноснай свабоды ў сэнсе зместу твораў i цалкам, калі гаварыць пра ўсякія т. зв. фармалізмы (эксперыментатарства).
Насоўваецца, урэшце, пытанне пра непазбежнасць узнікнення польскай беларускай літаратуры. Хаця i вельмі агістарычнае яно, тым не менш, вартае развагі таму, што паглыбляе разумение прычынаў такое з'явы. У шэрагу важных—трэба памятаць пра ненацыянальны, a чыста сацыяльны характар Беларускай рэспублікі, яе імперскую правінцыйнасць, праграмнае ігнараванне беларускіх этнічных анклаваў у блізкім замежжы (Беласточчына, Віленш-чына, Смаленшчына). Генеральная палітычная мэта СССР зводзілася да па-ступовае ліквідацыі маемых нацыяў i пераўтварэнне ix у новую этнічную цэласць, якасць, менавіта— ад савецкага народа да савецкай нацыі. Павод-ле сусветных аналагаў у посткаланіяльных краінах Афрыкі, Лацінскай Аме-рыкі, поўдня Азіі. Трымаючыся канцэпцыі будучай савецкай нацыі—польскі беларускі анклаў цалкам выпадаў з поля зроку Беларускай ССР. Наваг горш таго— уяўляў сабою нязручны элемент у гармоніі савецка-польскіх суад-носінаў На беларускую нацыянальную меншыню ў нас Масква (Мінск быў яе палітычным прадмесцем) глядзела толькі ў катэгорьюх міжнародных інта-рэсаў Як на плацдарм для супрацьдзеянняў эвентуальны непамыснаму раз-віццю падзей у самой Польшчы. Разглядаліся мы не вышэй дыверсійных патрэб імперыі, шчыранацыянальныя дзеячы ў Беластоцкім краі таемна прападалі, як выявілася потым, у выніку акцьюў савецкіх спецслужбаў Ста-білізацыя ладу Народнай Польшчы закончьша перыяд асаблівага зацікаў-лення польскімі беларусамі з боку палітыкаў; мелі месца спробы мінімалі-зацыі структураў ix нацыянальнага жыцця, аднак не ў савецкім стылі дзяр-жаўнага тэрору (указаў ці наказаў). У Польшчы ўсё ж законнасць вышэй начальніцкага сваволля. Заўсёды існавала магчымасць самаабароны або i выигрышу, перамогі ў канфлікце. Увесь час пульсавалі, хоць i з перамен-ным напружаннем, даўнія дэмакратычныя традыцыі. Вядома, што культура выканання закону знаходзіцца ў простай залежнасці ад культуры ягонага выканаўцы. Што з таго, што т. зв. Сталінская Канстытуцыя ўяўляла сабою найбольш дэмакратычную ў свеце (для прыкладу, Вялікабрытанія па сёння абыходзіцца без канстытуцыі— i нічога, не наракае).
Толькі ў адным выпадку не дайшло б да ўзнікнення польскай беларускай літаратуры, a менавіта ў сітуацыі адсутнасці глухое сцяны між Савецкім Саюзам i Народнай Польшчаю, кшталтам заходніх дзяржаўных межаў Такое вырашэнне, аднак, не было магчымае па прычыне непадабенства эка-номік, перш за ўсё ўзроўняў быту (Польшчу напаткаў бы тады лёс Эстоніі, Латвіі, затопленых рускамоўнымі).
Адначасна цывілізацыйны прагрэс Беластоцкага краю быў i застаўся самым нізкім у дзяржаве, нават у супастаўленні з мазавецкай паласою на захадзе рэгіёна (ваяводства). 3 аднаго боку, гэта выдатна кансервавала эт-нічнасць нацыі, але, з другога, дрэнна паўплывала на адаптацыю ёю сучас-насці, што ў выніку давяло цяпер да масавае міграцыі ў вялікія гарады ў по-шуках жыццёвага прытулку. Абвальная паланізацыя цяпер набыла рысы самапаланізацыі, эмігранцкага прыстасаванства.
Польская беларуская літаратура застанецца літаратураю беларускай мовы. Яе польскамоўе нефункцыянальнае па прычыне народнай жывучасці тут самое беларушчыны, як i перыферыйна невялікай тэрыторыі, заселенай гэтай мяншынаю. Польскамоўе будзе раўназначна яе гістарычнай смерці, выра-джэнню ў польскую рэгіянальнасць. Паланізацыя адбывалася i адбываецца без тае заядласці, якую нагаядаем у русіфікатараў Рэспублікі Беларусь. Проста маштабы не тыя: Беластоцкі край Варшаве— гэта дробязь, не вартая асаблівай увагі ў значэнні палітычнай істотнасці.
Польская беларуская літаратура будзе кантрастна існаваць на фоне цал-кам рускамоўнай ужо самое Беларусі, русіфікацыя якой беззваротна закон-чьшася. Прыгадайма саму натуру мовы,—калі знікае яна, дык ужо не ажы-вае (адзіны прыклад, які пацвярджае гэтае правіла, уяўляе сабою Ізраіль, у якім адміністрацыйна ажыўлены іўрыт). Разам з адыходам у нябыт пака-лення, якое яшчэ памятае мелодыку беларускага маўлення, беларуская мова пераўтворыцца канчаткова ў дэкаратыўную i ў літургічную (хто сёння зару-чыцца, напрыклад, якая была інтанацыя маўлення ў антычных рымлянаў?).
Калі скажу, што будучая рускамоўная беларуская літаратура апусціцца ў расійскую правінцыйнасць, то хачу гэтым падкрэсліць непаўторнасць на-цыянальнай мовы як сістэмы арыгінальнай філасофіі свету i чалавека. Бе-ларускі склад думкі—гэта не тое, што рускі ці польскі. Пішучы па-польску, гадуеш у сабе паляка. Пішучы па-руску, гадуеш у сабе рускага. Яскрава тлу-мачыць нам тое ўся дасведчанасць Еўропы, у якой— прыкладам— ідзе га-ворка пра пісьменнікаў арэалу французскай мовы, а ўжо пасля ўдакладня-ецца: уласна французскі каторы, ці бельгійскі або швейцарскі, люксем-бургскі, канадскі. Цэнтр ініцыяцыі французскай лексікі, яе ўзоры ў Пары-жы, а не ў Брусэлі або Жэневе. У рускім пісанні, хочам таго або не, машы-нальна арыентуемся на Расію, на Маскву, а не на Мінск або Гомель. Руская мова—то i рускае светабачанне, замест беларускага. Не палічыўшыся з усім гэтым, не зразумеем сэнсу нацыянальных літаратур.
Беларуская рускамоўная не перажыве беларускай дзяржаўнасці, знікне разам з ею. Польская беларускамоўная вечная, бо непадобная, дакладней: не такая самая. Гаворыць пра свет i чалавека думкамі і катэгорыямі беларускага слова, яго граматыкі. Абараняць беларускую мову—гэта абараняць i свой лес, i свой стыль жыцця. Сваю перспектыву ўрэшце.
* Погляд аўтара на лес беларускай літаратуры ў Беларусі здаецца нам празмерна песімістыч-ным, а беларускай літаратуры ў Польшчы — занадта аптымістычным, бо ў абодвух выпадках ён будзе ў той ці іншай ступені залежаць ад глабальных працэсаў. — Рэдкал.
Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1
БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/
