|
Янна Сычэўсні (Беластон, Польшча)
УДЗЕЛ БЕЛАРУСКАГА ГРАМАДСКА-КУЛЬТУРНАГА ТАВАРЫСТВА
Ў ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНЫМ ДЫЯЛОГУ КУЛЬТУР БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКАГА ПАМЕЖЖА
Пачатак дзейнасці Беларускага грамадскага-культурнага таварыства ў Польшчы ўпісваецца ў цяжкія, як у эканамічным, гэтак i палітыч-ным сэнсе, пасляваенныя гады. Беларусы праваслаўнага веравызнан-ня, якія пражывалі на тэрыторыі Усходняй Беласточчыны, надта балюча пе-ражывалі яшчэ свежыя раны вайны i першых пасляваенных гадоў, калі па нацыянальнай ці канфесійнай прымеце знішчаліся бандыцкімі атрадамі цэ-лыя вёскі. Такім чынам згінулі Залешаны, Зані, Шпакі, Сыпна, а таксама 30 чалавек, якіх замардаваў бандыцкі атрад Рамуальда Райса (мянушка Буры). Сотні i тысячы беларусаў былі вымушаны выязджаць за ўсходнюю мяжу са сваіх спрадвечных вёсак пад пагрозай смерці.
На жаль, i раней на працягу доўгай гісторыі не ўсе грамадскія ася-роддзі на памежжы жылі ў агульнай згодзе i поўным паразуменні, з па-чуццём высокай талерантнасці i дэмакратыі. Гісторыя двух народаў i двух меншасцей, а таксама каталіцкай i праваслаўнай канфесій дае нямала прыкладаў канфліктаў, агрэсіі i крыўдаў паасобных людзей, што пражы-ваюць на беларуска-польскім сумежжы. Якім жа несправядлівым i крыўд-ным для праваслаўных у міжваенны перыяд было знішчэнне некалькіх соцень праваслаўных цэркваў на усходняй тэрыторыі II Рэчы Паспалі-тай. Нельга таксама сказаць, каб наступствы Брэсцкай уніі ці экспансіў-насць каталіцкага касцёла сярод праваслаўных на Беларусі ўспрымаліся з энтузіязмам.
3 вялікім непакоем мы сочым цяпер увесь час за адносінамі дзвюх дзяр-жаў— Рэчы Паспалітай i Рэспублікі Беларусь. Няма нармальных дыплама-тычных ці палітычных кантактаў на высокіх дзяржаўных узроўнях, няма нармальнага гаспадарча-эканамічнага супрацоўніцтва, a жыццё i палітыка Рэспублікі Беларусь у польскіх сродках масавай інфармацыі паказваюцца ўвесь час маргінальна i аднабакова, нязгодна з праўдай.
Неспакойна, у несправядлівасці жьші беларусы Беласточчыны да па-чатку 50-х пасляваенных гадоў. Няпрошаныя i нечаканыя "госці" надта часта з'яўляліся ў беларускіх мясцовасцях, каб грабіць, біць, мардаваць i пад-пальваць ні ў чым не вінаватых жыхароў i ix сціплыя сялібы. I якраз у гэты вельмі неспакойны час пачынае абуджацца сярод прадстаўнікоў беларускай нацыі ўнутраны пратэст, пачуццё гонару i нацыянальнай годнасці. Самыя актыўныя, патрыятычныя сілы беларускай інтэлігенцыі пачалі арганізоўвац-ца, бараніць свае правы i гонар. Першыя ix ініцыятывы накіроўваліся на станаўленне беларускага школьніцтва, як асновы развіцця сваёй нацыі. Якраз інтэлігенцыя была галоўнай сілай аднаўлення нацыянальнага гонару, развіцця свядомасці i збірання беларускай нацыі на Беласточчыне. Першыя беларускія школы арганізаваліся непасрэдна пасля заканчэння ваенных дзе-янняў, так, Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй у Бельску-Падляшскім рас-пачаў сваю дзейнасць ужо ў 1944г.
На хвалях патрыятычнага нацыянальнага ўздыму беларускай інтэліген-цыі ў 1956г. арганізуецца першы, заснавальны з'езд Беларускага грамад-ска-культурнага таварыства (БГКТ), які выбірае першых кіраўнікоў Галоў-нага праўлення гэтай арганізацыі. Удзельнікамі першага з'езда i адначасова заснавальнікамі таварыства былі настаўнікі першых беларускіх школ, вучні беларускага ліцэя i прадстаўнікі інтэлігенцыі іншых прафесій. Такім чы-нам, пагарджаная нацыя сіламі сваёй інтэлігенцыі пачала будаваць беларус-кую асвету, культуру, літаратуру, навуку i выхоўваць пачуццё нацыянальнай годнасці i пашану ў адносінах да сваіх суседзяў, палякаў-католікаў Дзякую-чы працавітасці, сціпласці, мэтанакіраванасці сваіх дзеячаў БГКТ змагло на працягу многіх дзесяцігоддзяў выхаваць не адно пакаленне новай беларускай інтэлігенцыі.
Высокі аўтарытэт беларусаў у мясцовым асяроддзі выклікала дзейнасць Бельскага беларускага ліцэя i яго паважанага дырэктара Яраслава Кастыцэ-віча, a таксама настаўнікаў i выступленні выдатнага духавога аркестра. Высокі ўзровень i канкурэнтаздольнасць навучання ў ліцэі, папулярнасць аркестра выклікалі прызнанне i пашану сярод усіх жыхароў Бельска. Трэба падкрэсліць, што высокую якасць дыялогу культур памежжа надалі праца-вітасць i таленавітасць настаўнікаў i моладзі ліцэя, а пасля i іншых школ Усходняй Беласточчыны.
У 1956г. у Варшаўскім універсітэце ствараецца кафедра беларускай філалогіі, a ў Беластоку выходзяць першыя нумары тыднёвіка "Ніва" на беларускай мове, які выдаецца i да гэтай пары.
Дзякуючы многім актыўным стараниям БГКТ, дынамічна развіваецца беларускае школьніцтва і беларускі літаратурны pyx. Навучанне беларускай мове вядзецца ў 171 падставовай школе Беласточчыны для 11 тысяч вучняў, у 36-ці школах навучанне ўсіх прадметаў ідзе на беларускай мове. Аргані-зуюцца агульнаадукацыйныя беларускія ліцэі ў Гайнаўцы і Міхалове, а ў Бельскім педагагічным ліцэі паралельна адкрываюцца беларускія класы
1для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх пачатковых школ. Чарговы крок у развіцці беларускай асветы— утварэнне кафедры беларускай філагогіі ў Настаўніцкай студыі ў Беластоку. Усе згаданыя вышэй дасягненні непас-рэдна ўплывалі на дынамічны інтэлектуальны, маральны, прафесійны i на-цьюнальны рост чарговых пакаленняў, асабліва тых беларусаў, якія паходзілі з бедных, занядбаных, пакрыўджаных лёсам i гісторыяй вёсак Беласточчы-ны. Маладая беларуская інтэлігенцыя пачала ганарыцца сваёй нацыяналь-най адметнасцю, а дзякуючы сваім духоўным якасцям i асабістай культуры заваявала высокі аўтарытэт i пашану з боку грамадства, польскай нацыі. Доказам таму з'яўляецца факт, што ў беларускія ліцэі ў Бельску-Падляшскім i ў Гайнаўцы паступаюць вучні польскай нацыянальнасці. I гэта якраз адзін з лепшых прыкладаў нацыянальнага дыялогу дзвюх культур. Часам польскія выпускнікі ліцэяў паступаюць наваг на далейшую вучобу ў вышэйшыя на-вучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь.
Галоўным ініцыятарам i арганізатарам беларускага літаратурнага руху ў Польшчы было таксама БГКТ. Некаторыя беларускія літаратары з'яўля-ліся яго дзеячамі. Пасля пісьменнікі вырашьші заснаваць Літаратурнае аб'яд-нанне "Белавежа". Беларуская літаратура набыла аўтарытэт у Польшчы i ў іншых краінах i стала раўнапраўным партнёрам у цывілізацыйным дыялогу з літаратурай польскай.
Важным стымулам пашырэння ведаў пра беларускую нацыю i гарма-нічных суадносін паміж палякамі і беларусамі з'яўляецца багацце беларускай культуры, яе разнастайнасць, высокі духоўны ўзровень. БГКТ было галоўным арганізатарам i беларускага самадзейнага мастацкага руху ў Польшчы, асабліва ва Усходняй Беласточчыне. Многія дзесяткі драм-гурткоў, эстрадных, харавых i фальклорных калектываў вядуць актыўную дзейнасць у многіх гарадах i вёсках, выклікаюць шчырае захапленне i ат-рымліваюць высокія ацэнкі з боку публікі польскай нацыянальнасці. Па іні-цыятыве БГКТ склаліся ўжо шматгадовыя традыцыі вялікіх, мнагалюд-ных мерапрыемстваў, характэрных багатымі праграмамі i прысутнасцю многіх польскіх удзельнікаў.
У сувязі з тым, што ў беларускім асяроддзі Польшчы увесь час працуе каля 50 аматарскіх калектываў, існуе патрэба фінансавай i псіхалагічнай падтрымкі эмацыянальнай ix дзейнасці. Усе беларускія калектывы нярэдка выступаюць перад публікай двухнацыянальнай ці выключна польскай. Бела-рускае таварыства супрацоўнічае з калектывамі, дапамагае ім, каб удзел у розных мерапрыемствах быў стымулам ix працы i развіцця.
Агульнапольскі фестываль "Беларуская песня", які кожны год право-дзіцца ў раённых гарадах, а пасля ў Беластоку, з'яўляецца аўтарытэтным конкурсам усіх выканаўцаў беларускай песні. У заключным канцэрце пры-маюць удзел лаўрэаты конкурсу, найлепшыя калектывы з Рэспублікі Беларусь i каля трох тысяч гледачоў. Канцэрты наведваюць высокія прадстаўнікі цэнтральных i рэгіянальных улад з Польшчы i Беларусь
Свята беларускай культуры ў беластоцкім амфітэатры— гэта ўсебако-вы паказ яе дасягненняў на працягу кожнага чарговага года. Сярод ства-ральнікаў і выканаўцаў— пісьменнікі, майстры народных рамёстваў, мно-гія мастацкія (песенныя i танцавальныя) калектывы з Беласточчыны i Рэс-публікі Беларусь. Публікі збіраецца да пяці тысяч. На Купалле ў Белавежу прыязджае кожны год з усёй краіны i нярэдка з-за яе межаў да 10 тысяч прыхільнікаў беларускай культуры. 3 абрадавымі i эстраднымі праграмамі выступаюць на сцэне мясцовага амфітэатра калектывы з Брэстчыны i Беласточчыны, разам збіраецца да 400 выканаўцаў. Сцэна ўпрыгожваецца ку-пальскімі вянкамі, прывезенымі на свята калектывамі-выканаўцамі. У поў-нач усе ўдзельнікі свята ідуць на раку пускаць вянкі, а пасля едуць у Бела-вежскую пушчу на вясёлыя гульні пры вогнішчах.
Кожны год БГКТ ладзіць агляды фальклорных калектываў. Раней яны праходзілі ў Нарве, пасля два гады ў Ласінцы, а апошні год— у Гарадку, у мясцовым Доме культуры. Такім чынам зберагаюцца i перадаюцца новым пакаленням беларускія абрады. На агляд прыязджае каля 10 калектываў і збіраецца некалькі соцень гледачоў Багацце i старажытнасць беларускага народнага абрада на Беласточчыне з'яўляецца доказам шматвяковасці гіста-рычнай традыцыі тутэйшага люду.
У два апошнія гады, у згодзе i пры ўдзеле мясцовых гмінных улад, пра-водзім па нашай ініцыятыве агульнапольскія прэзентацыі культуры нацыя-нальных меншасцей "Музычныя дыялогі над Бугам" у Мельніку. Ідэя ме-рапрыемства— дыялог культур нацыянальных меншасцей, якія пражыва-юць у Польшчы, з польскай нацыянальнай культурай. Мэтай двухдзённых дыялогаў з'яўляецца лепшае ўзаемапазнанне, кантакты i паразуменне, та-лерантнасць i збліжэнне прадстаўнікоў розных культур. Вельмі карысны фактар мерапрыемства— удзел прадстаўнікоў розных нацый з боку выка-наўцаў i з боку публікі.
Па ініцыятыве i пры ўдзеле мясцовага Дома культуры мы прыступілі ў 2000 г. да рэалізацыі новай формы мастацкай дзейнасці ў Гарадку. Галоў-ны прынцып двухдзённай імпрэзы, якую назвалі "Сяброўскай бяседай", за-сноўваецца на тым, каб даць магчымасць ажыццяўлення непасрэдных кан-тактаў усім выканаўцам i ўсёй, у прынцыпе двухнацыянальнай, публіцы. Сярод дамінуючых колькасна беларускіх калектываў выступаюць як госці калектывы польскія або іншых нацыянальнасцей. Пасля канцэрта адбыва-ецца вясёлая сяброўская сустрэча каля вогнішча, за сталамі, з музыкай, з танцам! ўсіх удзельнікаў сустрэчы. Такім чынам яднаюцца паміж сабой усе выканаўцы і публіка, прадстаўнікі ўсіх нацый. Першая бяседа бьша вельмі плённай, i таму гэтую імпрэзу будзем прадаўжаць i ў наступныя гады.
Кожны год, на працягу летняга сезона, БГКТ у паразуменні з самаўра-дамі арганізуюць на Беласточчыне каля 25 пленарных мерапрыемстваў (фэс-таў), на якіх ладзяцца канцэрты самадзейных калектываў, ствараюцца экс-пазіцыі ці адбываецца продаж вырабаў беларускіх народных майстроў.
Разнастайных мерапрыемстваў, якія арганізуе нашае таварыства, адбы-ваецца ў год каля 80, у ix прымае ўдзел каля 60 тысяч публікі. Асаблівую ролю ў цывілізацыйным дыялогу культур беларуска-польскага памежжа ігра-юць мерапрыемствы, якія ў 1993 г. па нашай ініцыятыве, пры ўдзеле Саюза палякаў на Беларусі пачалі рэалізавацца i да гэтай пары праводзяцца без перапынкаў папераменна ў Беластоку i ў Гродне. Гэта— Міжнародная на-вуковая канферэнцыя "Шлях да ўзаемнасці" i фестываль польскай i бела-рускай песні "Беласток —Гродна". Удзельнікі канферэнцыі, якімі з'яўляюц-ца палякі i беларусы, маюць магчымасць атрымаць шмат новых звестак па гісторыі, культуры, мовазнаўству, этнаграфіі, сацыялогіі i іншых навуковых дысцыплінах. Кожны год у канферэнцыі прымае ўдзел каля 40 дакладчы-каў, a яе матэрыялы выдаюцца тыражом 400 экземпляраў У рамках жа фе-стывалю "Беласток—Гродна" гледачы знаёмяцца з польскай i беларускай пес-няй у выкананні польскіх калектываў з Беларусі i беларускіх калектываў з Польшчы (па 150 выканаўцаў з кожнага боку). Канферэнцыя i фестываль спрыяюць лепшаму ўзаемапазнанню гісторыі i культуры народаў і ix мен-шасцей, развіццю міжнацыянальных кантактаў, дыялогу культур памежжа, ix узаемнаму ўзбагачэнню, развіццю багатых духоўных кантактаў паміж грамадзянамі, вучонымі- даследчыкамі, калектывамі, мастакамі i прадстаў-нікамі ўлад, гарманічнаму суіснаванню i супрацоўніцтву народаў i ix культур, асабліва на памежжы, развіццю пачуццяў прыхільнасці i захаплення высокімі вартасцямі культур сваіх суседзяў, працэсам узаемапранікнення i інтэграцыі культур памежжа.
БГКТ стараецца супрацоўнічаць са школамі, якія вядуць вывучэнне беларускай мовы, паколькі дзеці i моладзь стануць у будучыні носьбітамі нашай нацыянальнай культуры. На Беласточчыне навучанне беларускай мове вядзецца цяпер у 29 пачатковых школах, 12 гімназіях i 2 ліцэях. Родную мову вывучаюць 3615 навучэнцаў Сваёй дзейнасцю дапамагаем больш эфек-тыўнаму вывучэнню роднай мовы i мацаванню эмацыянальных сувязей вуч-няў з роднай кулыурай. 3 гэтай мэтай кожны год праводзім пяць конкурсаў для дзяцей i моладзі, якія вывучаюць беларускую мову ў школах Беласточ-чыны: "Звязда i калядаванне", дэкламатарскія конкурсы "Роднае слова" i "Сцэнічнае слова", конкурсы тэатральных калектываў i "Беларуская песня для школьнікаў". Гэтыя мерапрыемствы, у якіх прымаюць удзел сотні ма-ладых выканаўцаў i якія павышаюць зацікаўленасць роднай мовай i кулыурай, спрыяюць развіццю нацыянальнага гонару i пашанавання культур i людзей іншых нацый.
Уся разнастайная, багатая формамі, шматгадовая дзейнасць БГКТ была накіравана на развіццё беларускай нацыянальнай асветы i культуры ў гар-манічным супрацоўніцтве i дыялогу з культурай польскай, а таксама з куль-турамі іншых нацыянальных меншасцей, якія пражываюць у нашай краі-не. Нашыя два народы, дзве канфесіі пойдуць шляхам разумнага паспяхо-вага развіцця, калі здолеюць выкарыстаць (асабліва ix інтэлектуальныя i палітычныя эліты) шансы дэмакратычнага развіцця i ўзбагачэння сваіх на-цыянальных культур шляхам узаемнага пазнання, паразумення i талерант-насці. Дзейнасць БГКТ, як i дагэтуль, будзе такім працэсам спрыяць.
Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1
БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/
