МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Універсітэцкі асяродак беларусістыкі ў Літве // Беларуская дыяспара як пасяродніца ў дыялогу цывілізацый

Аўтар: Плыгаўка Лілея
Кнiга: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
Год: 2001
Раздзел: Даследчыя працы дзеячаў замежжа
Краiна: Літва
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Лілея Плыгаўка (Вільнюс)
УНІВЕРСІТЭЦКІ АСЯРОДАК БЕЛАРУСІСТЫКІ Ў ЛІТВЕ

Спецыфіка полікультурнага рэгіёна, якім з'яўляецца Паўднёва-Усход-няя Літва (Віленскі край), накладвае адбітак на чалавечыя ўзаемаад-носіны ў сферы культуры, побыту, палітыкі, эканомікі. На любым, у прыватнасці беларуска-літоўскім, памежжы актуальнымі i надзвычай ак-тыўнымі з'яўляюцца працэсы міжкультурнага асваення творчай дзейнасці адной нацыі іншай нацьюй ва ўмовах ix дыялогу У культуры беларусаў Вілен-шчыны мы знаходзім пэўнью рысы польскай, рускай, літоўскай i іншых культур, у культурах гэтых народаў— пэўныя элементы беларускай.

Асабліва выразна такое перакрыжаванне назіраецца ў сталіцы Літоў-скай Рэспублікі Вільнюсе (Вільні), якую заслужана можна назваць свое-асаблівай еўрапейскай Меккай, кангаамератам розных народаў i культур. Практычна кожная мясцовая нацыянальная група адчувае сантымент да гэ-тага горада i можа бясконца знаёміць са сваімі асобнымі старонкамі: для габрэяў гэта "Літоўскі Іерусалім"', для беларусаў, як заўважыў паэт У. Жыл-ка, —"крывіцкая Мекка".

Ля брамы з "Пагоняй" мы пройдземся пешшу,
Услухацца ў горкае рэха вякоў—
Там, дзе Саламея лілеяла вершы,
Дзе сеяў Максім аганькі васілыаэў

(С. Панізьнік)

А. Луцкевіч слушна ў свой час заўважыў, што Вільня —духоўны цэнтр Беларусі, Мінск — палітычны. У доказ гэтага згадаем дакументы Вяліка-га Княства Літоўскага, архівы Літоўскай метрыкі, Статут ВКЛ, пісаныя па-беларуску кнігі, друкаваныя вялікім Ф. Скарынам "у слаўным i вялікім месце Віленскім", К. Каліноўскага, які выдаваў "Мужыцкую праўду" пад псеўданімам Яська, гаспадар з-пад Вільні, i Ф. Багушэвіча, што сфарму-ляваў галоўныя ідэі беларускага адраджэння (сярод ix: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі" — вызначальная і, на жаль, актуальная i цяпер).

Пачатак XX ст. азнаменаваўся адраджэннем беларусаў якое таксама не-парыўна звязана з Вільняй, дзе выходзілі газеты "Наша ніва" і "Наша доля", нараджаўся беларускі тэатр, быў створаны музей беларускай культуры.

Пасля таго як Заходняя Беларусь была ўключана ў склад Польшчы, Вільня стала цэнтрам барацьбы беларусаў за свае нацыянальныя правы. У 20—30-я гг. у горадзе выдаваліся дзесяткі беларускіх газет i часопісаў, працавалі шматлікія палітычныя i культурныя арганізацыі, славутая Бела-руская гімназія, сярод настаўнікаў i выпускнікоў якой было шмат вядомых грамадскіх, культурных i палітычных дзеячаў — М. Гарэцкі, Н. Арсеннева, Р. Шырма, А. Станкевіч i інш.

Аднак у выніку дзеянняў спачатку польскай, потым савецкай уладаў па вынішчэнню беларускіх культурных асяродкаў (пры падтрымцы польскіх i рускіх) адбыўся значны заняпад беларушчыны. За апошнія 60 гадоў у Літве не было створана ніводнай кулыурнай або навучальнай установы, дзе бела-русы магаі б рэалізаваць свае культурныя i адукацыйныя патрэбы.

Такім чынам, на час аднаўлення Літоўскай дзяржавай сваёй незалеж-насці беларушчына Віленшчыны была нібы адкінута зноў да пачатку ста-годдзя. Практычна пазбаўленая ўласнай інтэлігенцыі, школьніцтва i арга-нізацыйных устаноў, яна адчувала моцную моўную i культурную дэнацыя-налізацыю.

Стварэнне нацыянальнай кулыурнай прасторы— працэс, вядома, пра-цяглы, асабліва ва ўмовах яе заняпаду, недахопу інтэлігенцыі i эканамічных магчымасцей для самастойнай адбудовы страчанага.

Па дадзеных перапісу Расійскай імперыі (1897) у Віленскай губ., у якую на той час уваходзілі Віленскі, Вілейскі, Дзісенскі, Лідскі, Ашмянскі, Свян-цянскі, Трокскі паветы, беларусы складалі 56,2% (ад агульнай колькасці насельніцтва 1591207 чал.)2. A прыблізна праз сто гадоў у Літоўскай Рэс-публіцы ix налічвалася толькі 63 тыс. (звесткі Усесаюзнага перапісу 1989г.). Ад агульнай колькасці насельніцтва краіны гэта складае 1,7%. Мы тут не ставім мэтай падрабязна даследаваць тыя абставіны i прычыны, якія істот-ным чынам паўплывалі на такія дэмаграфічныя пераўтварэнні. Адзначым толькі, што яны сталі вынікам перакрыжавання на гэтай тэрыторыі розных палітычных інтарэсаў.

Тым не менш, на сучасны момант беларусы ў Літве з'яўляюцца трэцяй па велічыні нацыянальнай меншасцю (пасля палякаў i рускіх) i сканцэнтра-ваны наступным чынам: у Вільні ix 5,3% ад агульнай колькасці жыхароў горада, у Клайпедзе— 2,7%, у Шаўляі— 0,9%, у Вісагінасе— 11,0%, Дру-скінінкаі— 3,8%, Каунасе— 0,7%, Паланзе— 1,2%3.

Калі ў краіне распачаліся працэсы адраджэння нацыянальна-духоўных пачаткаў літоўскага народа i іншых этнічных груп, беларусы не маглі заста-вацца па-за межамі гэтых працэсаў. Аднаўленне беларускага кулыурнага жыцця з канца 80-хгг. праз дзейнасць клуба аматараў беларускай народнай творчасці "Сябрына" i Таварыства беларускай культуры, пазней— Згурта-вання беларускіх арганізацый, праз беларускія праграмы на Літоўскім ра-дыё i тэлебачанні, газеты "Наша ніва" i "Рунь" — працэс гістарычна абумоўлены і заканамерны. Гэта, у сваю чаргу, зрабіла актуальным адра-джэнне беларускай адукацыі, без якой немагчыма існаванне нацыянальнай культуры i самаўсведамленне народа.

У 1991 г. паводле пастановы Урада Літоўскай Рэспублікі на факультэце славістыкі Віленскага педагагічнага універсітэта бьша адкрыта кафедра беларускай мовы, літаратуры i этнакулыуры (з 1999 г.— кафедра беларускай філалогіі) i з'явіліся спецыялісты, якія пачалі прафесійна займацца аду-кацыйнымі пытаннямі.

Кафедра сёння— гэта навукова-метадычны цэнтр па наступных на-кірунках:

• каардынацыя i падрыхтоўка спецыялістаў для беларускіх навучальныхустаноў у Літве i літоўскіх — у Беларусі;

• канцэпцыя беларускай школы ў агульнаадукацыйнай сістэме адукацыікраіны;

• удасканальванне методыкі выкладання роднай мовы ў іншамоўным ася-роддзі;

• стварэнне (адаптацыя) вучэбных дапаможнікаў i распрацоўка навучальных праграм i стандартаў

Па ініцыятыве кафедры арганізавана сярэдняя школа з беларускай мо-вай навучання (СПІ імя Ф. Скарыны) у Вільні, адноўлена дзейнасць Тава-рыства беларускай школы, распрацаваны праграмы i стандарты па беларускай мове, аказваецца іншая метадычная дапамога адукацыйным ася-родкам Літвы.

Сёння на пяці курсах беларускага аддзялення вучыцца 81 чалавек, ся-род якіх ёсць грамадзяне Рэспублікі Беларусь з Мінска, Брэста, Баранаві-чаў, Ліды, Навагрудка, Маладзечна, Ашмяны, Воранава i інш. гарадоў

Акрамя асноўнай спецыяльнасці "беларуская філалогія" студэнты па-ралельна займаюцца па такіх напрамках, як псіхалогія, літоўская мова, ня-мецкая мова, мастацтва i інш.

Выпускнікі беларускага аддзялення працуюць у Віленскай сярэдняй школе імя Ф. Скарыны, беларускіх пачатковых класах Вісагінаса, беларускіх праграмах Літоўскага радыё i тэлебачання, школах Беларусі, а таксама пра-цягваюць вучобу ў магістратуры. За час свайго існавання наладжаны кан-такты з шэрагам навуковых i навучальных устаноў розных краін, у прыват-насці, Беларусі, Польшчы, ЗША, аказана дапамога ў стварэнні цэнтра літуа-ністыкі ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка. Зусім нядаўна было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне да-следаванняў беларуска-літоўскага памежжа з Аб'яднаннем кафедраў сацы-яльна-гуманітарных навук Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Супрацоўнікі кафедры часта выступаюць з навуковымі дакладамі на міжнародных канферэнцыях па праблемах мовы, адукацыі i культуры, выкладаюць у летніх міжнародных школах славянскіх краін, друкуюцца ў навуковых зборніках i часопісах.

б Беларусіка 17 Літоўска-беларускія міжнацыянальныя ўзаемадачыненні— надзвычай цікавая i пленная галіна даследаванняў якая дазваляе высветліць лінгвістыч-ныя i этнічныя працэсы ў кантактнай зоне, раскрыць уздзеянне на гэтыя працэсы літоўска-беларускіх сувязей, акрэсліць дынаміку этнасацыяльнай, канфесійнай i іншых структур насельніцтва, асэнсаваць сацыякультурную функцыю канкрэтнай нацыі. У сітуацыі, калі Беларусь i Літва сталі незалежным! дзяржавамі, моўная i культурная сітуацыі не могуць быць нязмен-нымі. Адсюль вынікае цікавасць да пытанняў кулыурнай інтэрферэнцыі двух народаў ва ўмовах ix кампактнага пражывання.

У1992 г. сумесна з Нацыянальным навукова-асветным цэнтрам імя Ф. Ска-рыны i Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў намі была праведзена навуко-вая канференцыя, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніцы Зоські Верас. У 1997 г. кафедра выступіла суарганізатарам Міжнароднай на-вукова-практычнай канференцыі "Культура беларуска-літоўска-польскага па-межжа", якую можна лічыць пачаткам навуковых даследаванняў па тэме "Бе-ларуская культура ў Літве i яе транс фармацыя праз беларуска-літоўскае па-межнае ўзаемадзеянне". Гэта прадугледжвае: а) вывучэнне семантычнай структуры ўзораў нацыянальнай культуры праз міжкулыурнае засваенне з ix фікса-цыяй i трансляцыяй у сродках масавай інфармацыі, асветніцкіх i іншых ася-родках; б) аналіз лінгвістычнай інтэрферэнцыі ва ўмовах мулыыкулыурнай кантактнай зоны; в) вырашэнне адукацыйных патрэб беларускай нацыянальнай меншасці ў Літве i літоўскай— у Беларусі.

Такія доследы акрамя навуковага маюць таксама метадалагічнае зна-чэнне для вывучэння развіцця культур літоўскага i беларускага народаў, рас-працоўкі дыдактыкі роднай мовы ў іншаэтнічным i полікулыурным ася-роддзі, асэнсавання самакаштоўнасці ўласнай культуры яе носьбітамі ў спа-лучэнні з культурай тытульнага этнасу i народаў-суседзяў. Акрамя таго, могуць быць распрацаваны практычныя рэкамендацыі па нацыянальна-куль -турнаму развіццю нацыянальных меншасцей для выкарыстання ў сваёй дзей-насці адпаведнымі структурамі. Рэцэнзіі на асобныя навуковыя праграмы i канцэпцыі, прапановы для міждзяржаўных пагадненняў, якія рэгламенту -юць жыццядзейнасць нацыянальных меншасцей, падрыхтаваныя беларус-ка-літоўскі размоўнік i зборнік твораў беларускамоўных аўтараў Літвы— гэта практычная рэалізацыя азначанай тэмы.

У 2001 г. кафедра беларускай філалогіі будзе адзначаць 10-годдзе сваёй дзей-насці. За гэты час яна заняла належнае месца ў дыялогавай сутворчасці дзвюх краін, прэзентуючы беларускую культуру ў Літве i прадстаўляючы de facto бе-ларусістыку Літоўскай Рэспублікі па-за яе межамі, найперш у Беларусь

Спадзяюся, што навуковая i кулыурна-асветніцкая дзейнасць кафедры будзе i надалей спрыяць таму, каб Вільня заставалася духоўным апірышчам беларусаў i злучала два народы, якія калісьці жылі ў адной дзяржаве.

Спасылкі:

1 Гл.: Аграновский Г., Гузенберг И. Литовский Иерусалим. Вильнюс, 1998.

2 Первая Всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. // Ширяев Е. Русь Белая, Русь Чёрная и Литва в картах. Минск, 1991. С. 76.

3 Tautines maїumos Lietuvos Respublikoje. Vilnius, 1992. P. 16.


Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/



У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by