МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Беларуская прысутнасць ў Літве // Беларуская дыяспара як пасяродніца ў дыялогу цывілізацый

Аўтар: Мурашка Лявон
Кнiга: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
Год: 2001
Раздзел: Даследчыя працы дзеячаў замежжа
Краiна: Літва
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Лявон Мурашка (Вільнюс)
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫСУТНАСЦЬ Ў ЛІТВЕ

Што такое беларусы Літвы? Колькі нас? Дзе мы жывём? Чым займа-емся? Якія нашы турботы i радасці? На гэтыя i іншыя пытанні я пастараюся адказаць у сваім дакладзе

Беларусаў Літвы можна падзяліць на дзве групы. Першая— гэта тыя аўтахтоны, бацькі i дзяды якіх жылі тут да Другой i да Першай сусветных войнаў. Наступная група— гэта тыя, хто пасля Другой сусветнай вайны прыехалі ў Літву і сталі працаваць у Клайпедскім порце, на хімзаводах Йонавы i Кедайняй, на Ігналінскай атамнай электрастанцыі, на Мажэйкяйскім нафтаперапрацоўчым заводзе, на будаўніцтве Вільнюскай ЦЭЦ, і, у рэшце рэшт, тыя, хто пасля дэмабілізацыі з арміі застаўся на жыхарства ў Літве i перавёз сюды сваю сям'ю.

Месцамі кампактнага пражывання беларусаў сталі гарады Вісагінас, Мажэйкяй, Йонава, Кедайняй, Клайпеда, Шальчынінкайскі i Швянчонскі раёны, і, вядома, самы вялікі працэнт беларусаў (аўтахтонаў, i так званых мігрантаў) пражывае ў Вільнюсе. Паводле апошняга перапісу ў Літве пра-жывала каля 63 тысяч беларусаў, цяпер—каля 5 5 тысяч. Але згодна з неафі-цыйнымі звесткамі, ix налічваецца каля ПО тысяч.

Ba ўсходніх раёнах Літвы (на Віленшчыне) многа змешаных шлюбаў, сем'i дома размаўляюць па-беларуску, але па святах ходзяць у каталіцкі касцёл, дзе ксяндзы—палякі. Таму— i да Першай i да Другой сусветных войнаў пры перапісах насельніцтва ў Віленскім краі на пытанне: "Якога веравызнання? Якая родная мова?"—адказваюць: "Веры польскай—таму мы палякі, а гаворым па-простаму". Пры такім стане рэчаў узнікла небяс-пека страты беларусамі нацыянальнай самасвядомасці, асіміляцыі, асаблі-ва ў сельскіх раёнах.

Усё гэта выдатна разумелі актывісты адраджэння беларускага руху ў Літве i скарысталі магчымасць, каб сабраць беларусаў у арганізацыі. Тым больш што з часу аднаўлення незалежнасці Літоўскай дзяржавы ўлады тра-дыцыйна ставяцца да беларусаў прыхільна.

Няма неабходнасці рабіць вялікі экскурс у гісторыю беларускай пры-сутнасці на літоўскіх землях. Вільня гістарычна заўсёды бьша важным цэн-трам беларускай культуры, цэнтрам дзейнасці розных беларускіх грамадскіх арганізацый. Сярод жыхароў горада немалы працэнт складалі беларусы— прадстаўнікі дзелавых колаў, палітычных партый, царкоўных арганізацый, дзеячы навукі i культуры, у тым ліку паэты, пісьменнікі, мастакі, спевакі i музыканты. Я мог бы назваць дзесяткі і дзесяткі імёнаў вядомых беларускіх дзеячаў i гэта нягледзечы на праследаванні беларускага руху ўладамі дава-еннай Польшчы, што пачаліся ў 1930-ягг.

Другая сусветная вайна, савецкі рэжым, сталінскія рэпрэсіі ў адносінах да беларускай інтэлігенцыі, ліквідацыя беларускіх грамадскіх арганізацый нанеслі непапраўны ўдар па беларускім жыцці ў Літве. Апошняя беларус-кая інстытуцыя, Беларуская гімназія, была зачынена ў 1944 г. Перастаў існа-ваць i унікальны, вельмі багаты музей імя Івана Луцкевіча.

Здавалася, беларуская дзейнасць у Вільні зусім замерла. Аднак гэта было не так. Змянілася толькі форма беларускага грамадскага жыцця. Сярод тых беларусаў, хто пазбегнуў лагераў i доўгачасовай высьшкі, наладжваліся кан-такты. Паступова сталі вяртацца i былыя ссыльныя. Беларусы Вільні сус-тракаліся на сямейных i царкоўных святах, збіраліся па кватэрах, дзяліліся ўспамінамі, спявалі народныя песні. Я магу назваць такія сем'і, як Ефрасін-ня i Сяргей Падагелі, Зоя i Лявон Новікі, Зоф'я i Пятро Сергіевічы, Зоя Коўш i Кратовіч, Вера i Іван Шостакі. Там я сустракаўся з Лявонам Кара-лём, Кастусём Шышэяй i інш.

У пачатку 80-х гг. гадоў сталі інтэнсіўна наладжвацца сувязі паміж беларусамі i нават з літоўцамі, прыхільнымі да беларусаў. Гэтаму спрыяла некаторае пацяпленне ў палітычным клімаце краіны. Не замірала бела-рускае жыццё i ў так званай "Лясной хатцы" Зоські Верас, куды пры-ходзілі браты Луцкевічы, Мікалай Матач, Янка Багдановіч i нават бываў Уладзімір Караткевіч, прыязджаючы з Беларусь Да найбольш актыўных у той час трэба аднесці доктара Валдаса Банайціса, Валянціна Стэха, Мікалая Матача, мастакоў Алега Аблажэя i Хрысціну Балаховіч. Гэта ім мы ўдзячныя за арганізацыю беларускага клуба "Сябрына", які існуе з 1988 г., (цяпер яго старшыня Р. Вайніцкі). З'явіліся i іншыя актыўныя беларусы: мастакі Уладзімір Кузьменка, Станіслаў Зялёнка i Сяргей По-клад, грамадскія дзеячы Хведар Нюнька, Людвіка Кардзіс-Вітушкова, Міраслава Русак, Ангяліна Якшцене, Таццяна Стэрліна, Таццяна Карот-чанкава, Юрый Зімніцкі, Лявон Кароль i іншыя. Тады ж быў створаны i хор "Сябрына" пад кіраўніцтвам Ю. Зімніцкага. Акрыленыя першымі поспехамі беларускія актывісты пачалі пашыраць сваю дзейнасць. У 1989 г. было заснавана Таварыства беларускай культуры (ТБК) у Літве, старшынёй якога ад пачатку з'яўляецца Хведар Нюнька. Яно, як i клуб "Сябрына", займаецца адраджэннем беларускай грамадскай дзейнасці, арганізацыяй вечарын, народных i царкоўных святаў, сустрэч з бела-рускімі дзеячамі культуры. ТБК з дапамогай дзяржаўных і грамадскіх арганізацый Рэспублікі Беларусь устанавіла ў Вільні мемарыяльныя дошкі вядомым беларускім дзеячам Ф. Скарыне, Я. Купалу, В. Ластоў-скаму, Р. Шырме, К. Каліноўскаму, Б. Тарашкевічу, П. Сергіевічу. На жаль, некалькі апошніх гадоў ТБК займаецца пераважна палітыкай, i яго уклад у кулыурнае жыццё беларусаў Літвы зменшыўся.

3 1990 г. выходзіць у эфір перадача пад назвай "Беларускае слова на хвалях Літоўскага радыё" (галоўны рэдактар Галіна Войцік). Таксама рэгу-лярна гучыць перадача на беларускай мове "Навіны для беларусаў" (з 1989 г.).

На тэлебачанні рэгулярна з 1989 г. вядзецца перадача "Віленскі сшытак" (рэдактар Таццяна Дубавец).

Паявіліся і іншыя беларускія грамадскія арганізацыі, напрыклад, Вілен-скае беларускае згуртаванне палітычных вязняў i ссыльных (з 1994г., стар-шыня Алексей Анішчык). Пасля доўгага перапынку, у 1994 г., узнавіла дзей-насць Таварыства беларускай школы (страшыня Іна Аляшкевіч). 3 1994 г. існуе Вісагінская суполка беларусаў. Пры ёй працуе харавы калектыў "Шча-ра" (мастацкі кіраўнік Святлана Антанян). 3 1995 г. у Вісагінасе дзейнічае i беларускі культурны цэнтр "Крок" (старшыня Алег Давідзюк). Пры ім ар-ганізаваны змешаны мастацкі калектыў "Світанак". Праз мясцовае тэлеба-чанне рэгулярна ідуць беларускія праграмы. Цэнтр арганізаваў пры сярэд-няй школе "Атэйціс" беларускія класы.

3 1994г. існуе Друскеніцкі філіял ТБК (старшыня I. Ломаць). У 2000 г. ён ператварыўся ў самастойную суполку. Пры ёй працуе выдатны школьны калектыў "Спадчына" (мастацкі кіраўнік Маргарыта Пузіновіч), які добра зарэкамендаваў сябе на розных фестывалях, святах песні, іншых мерапры-емствах, часта заваёўваючы пачэсныя месцы. У Каунасе з 1994 г. дзейнічае беларуская суполка, якой кіруе Васіль Казлоўскі. Арганізавана i нядзельная школка, дзе вучыцца каля 10 дзяцей.

Пад кіраўніцтвам вядомага грамадскага дзеяча Пётры Малафея ў 1993 г. быў арганізаваны Беларускі культурны цэнтр Шальчынінкайскага (Салечн-іцкага) раёна, які выдае беларускую газету "Наша старонка". У 1994 г. за-снавана Беларускае таварыства Салечніцкага раёна. На жаль, гэтая суполка цяпер не існуе, бо кіраўніцтва не здолела яе перарэгістраваць. 3 1994 г. у г. Швянчоніс (Свянцяны) арганізаваны дзве беларускія суполкі: Беларускае таварыства Швянчонскага раёна (старшыня Ніна Сусвіла) i Свянцянскі філіял ТБК, які ў 1997г. аб'яднаўся з Беларускім таварыствам Швянчонскага раёна. 3 1994 г. дзейнічаюць Беларускае таварыства Тракайскага раёна (узна-чальвае М. Рулінскі) і Шаўляйская суполка беларусаў (старшыня Георгі Пракаповіч). Трэба адзначыць i два філіялы беларускага клуба "Сябрына": Пабрадскі (з 1993 г.) i Ваўчунскі (з 1994 г.).

У 1995 г. пры Віленскай самаўправе было зарэгістравана Згуртаванне беларускай моладзі Віленшчыны. Яго старшынёй стаў Валеры Савянкоў На жаль, цяпер яно знаходзіцца ў летаргічным стане, бо В. Савянкоў мае праблемы з уладамі, і гэта наносіць шкоду беларускай справе.

3 1992 г. існуе Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Вілен-скага краю (старшыня Юрый Гіль). Паколькі гэтая суполка ўваходзіць у склад польскай палітычнай арганізацыі "Akcja Wyborcza Polakуw Litwy", то, нягледзечы на паданую заяву аб далучэнні да Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы, яна не можа быць сябрам нашага згуртавання, у статуце якога дакладна вызначана, што гэтая ар-ганізацыя не палітычная. Тым не менш, згуртаванне не губляе кантактаў з ТБМ імя Ф. Скарыны. 3 1991 г. дзейнічае Асацыяцыя беларусістаў Літвы (старшыня Альма Лапінскене), якая ўваходзіць у Міжнародную асацыя-цыю беларусістаў..

У сувязі з тым, што ў рэспубліцы працуе даволі шмат беларускіх гра-мадскіх арганізацый, многія з якіх знаходзяцца на значнай адлегласці ад Вільні, узнікла неабходнасць i прагучала прапанова актывістаў аб стварэнні аб'яднання беларускіх грамадскіх арганізацый для каардынацыі ix дзейнасці. Такая ідэя ўзнікла яшчэ ў першью гады адраджэння беларускага руху ў Літве, аднак далей планаў справы не пайшлі. I толькі ў 1995 г. намаганнямі віднага беларускага грамадскага дзеяча Сцяпана Дуж-Душэўскага (бацька яго — Клаўдзій Дуж-Душэўскі — галоўны архітэктар даваеннай Літвы са сталі-цай у Каунасе) быў скліканы арганізацыйны сход актывістаў беларускага руху, на якім прынялі рашэнне стварыць каардынацыйны орган беларускіх суполак. Старшынёй гэтага згуртавання быў абраны С. Дуж-Душэўскі, на-меснікам— Лявон Мурашка. Аднак па прычыне сур'ёзнай хваробы С. Дуж-Душэўскага справа зацягнулася. Толькі 22 верасня 1996г. на ўстаноўчым сходзе прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый было выбрана но-вае кіраўніцтва згуртавання, прыняты праект статута, вызначаны асобы, ад-казныя за падрыхтоўку канчатковага яго тэкста. Прэзідэнтам Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый абралі мяне. Асноўныя накірункі дзей-насці згуртавання— захаванне беларускай прысутнасці ў Літве, гэта зна-чыць адраджэнне ў краіне беларускай грамадскай дзейнасці, захаванне i да-лейшае развіццё беларускай мовы, культуры, беларускіх звычаяў i трады-цый, абуджэнне i выхаванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

У аб'яднанне ўвайшло 10 беларускіх арганізацый: клуб "Сябрына", Згур-таванне палітычных вязняў Віленшчыны, Таварыства беларусаў Вісагіна-са, Беларускі культурны цэнтр "Крок" г. Вісагінаса, беларускія таварыствы гарадоў Шаўляй, Каунас, Швянчонскага i Тракайскага раёнаў, Беларускі культурны цэнтр у Шальчынінкаі, філіял Таварыства беларускай культуры ў Друскінінкаі, пазней— Таварыства беларускай школы. У кожнай аргані-зацыі, вядома, ёсць свае планы дзейнасці, якія каардынуюцца згуртаван-нем, аднак многія культурныя і іншыя мерапрыемствы праводзяцца сумес-на: гэта традыцыйнае свята Купалле, якое арганізуецца суполкамі Швянчо-ніса i "Сябрынай" для ўсіх беларусаў. Запрашаюцца таксама госці і гурты з Беларусі. Адзначаюцца гістарычныя даты: 25 сакавіка, 27 лістапада, 6 верасня, дні памяці ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы. Святкуюцца юбілеі знакамітых беларускіх грамадскіх дзеячаў, майстроў навукі i культуры, у тым ліку i мясцовых. Адзначаюцца царкоўныя святы — Каляды, Запусты, Вялі-кдзень, Дзень Ефрасінні Полацкай i інш. Арганізуюцца выстаўкі мастакоў i традыцыйна— Свята беларускай песні.

Вельмі ўрачыста мы адзначылі 75-годдзе беларускай гімназіі (арганіза-вала ТБК) i яе 80-годдзе (ладзіла Згуртаванне беларусаў Літвы). 24 лістапа-да 2000 г. адзначьші 70-годдзе знакамітага беларускага піьсменніка У Ка-раткевіча.

Ужо некалькі гадоў кіруе хорам "Сябрына" таленавітая Валянціна Ка-вальчук. Яна прывабіла ў хор моладзь i вельмі актыўна ўдзельнічае з калек-тывам у культурных мерапрыемствах як у Вільні, так i ў іншых гарадах. Пад кіраўніцтвам Пятра Малафея Беларускі культурны цэнтр Шальчынінкайскага раёна асабліва шмат папрацаваў для адраджэння беларускага жыцця ў раё-не, што атрымала рэзананс як у Літве, так i ў Беларусь Па яго ініцыятыве наладжаны плённыя сувязі паміж беларусамі Шальчынінкайскага i Вора-наўскага раёнаў Беларусі. У Шальчынінкаі часта выступаў вядомы ансамбль "Лявоны", цэнтр запрашаў да сябе i іншыя калектывы. У Шальчынінкаі ад-быўся першы фестываль беларускай песні. У 1999 г. прайшоў фестываль-конкурс беларускай песні, у якім удзельнічалі калектывы 10 палацаў культуры раёна. Увесь раён літаральна заспяваў па-беларуску. Цэнтр прымаў актыўны ўдзел у адкрыцці помніка Адаму Міцкевічу.

Асаблівай падзеяй у жыцці ўсёй беларускай супольнасці Літвы стала адкрыццё ў Шальчынінкаі помніка Кастусю Каліноўскаму, у чым вялікую дапамогу аказалі i арганізацыі Рэспублікі Беларусь.

Друскінінкайскі калектыў "Спадчына"— таксама актыўны ўдзельнік усіх культурных мерапрыемстваў беларусаў Літвы. Кіраўнікі суполкі бела-русаў гэтага горада i калектыў "Спадчына" наладзілі цесныя сувязі з Грод-нам i асабліва з кампазітарам Маркам Копам, з абухаўскім Домам культуры Гродзенскай вобл. У бягучым годзе калектыў "Спадчына" паспяхова выс-тупіў на фестывалі царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы (Польшча).

Старанием згуртавання i асабістымі намаганнямі вечнай памяці Сцяпа-на Дуж-Душэўскага ў Вільнюсе беларусам-католікам быў аддадзены кас-цёл св. Барталамея, дзе ксяндзом з'яўляецца Ян Шуткевіч. Набажэнствы пра-водзяцца на беларускай мове. Згуртаванне атрымала таксама блаславенне мітрапаліта Віленскага i Літоўскага Хрызастома на правядзенне набажэн-стваў для беларусаў у адным з праваслаўных храмаў, дзе настаяцелямі з'яў-ляюцца святары-беларусы. Такіх цэркваў у Вільнюсе тры. Аднак права-слаўныя храмы размешчаны ў розных раёнах горада, i таму праваслаўныя вернікі, асабліва старэйшага ўзросту, ходзяць кожны ў сваю бліжэйшую царкву.

Добрай традыцыяй стала арганізацыя фестываляў беларускай песні. Па ініцыятыве П. Малафея першы з ix у 1996 г. праходзіў у Шальчынінкаі. У ім прымалі ўдзел толькі творчыя калектывы беларусаў Літвы: "Спадчына" (Друскінінкай), "Шчара" (Вісагінас), "Сябрына" (Вільнюс), тры групы з Шальчынінкая i Салечніцкага раёна, ансамбль клуба "Гярвечай", ансамбль беларускай песні г. Вільнюса (кіраўнік Л. Мурашка) i салісты-прафесіяна -лы Н. Ступнянак, А. Гуене i Л. Мурашка. Друк асвятляў гэтае мерапрыем-ства, i водгукі былі самымі станоўчымі. Гледачоў у зале было больш за 400 чалавек.

УII фестывалі ўдзельнічалі, акрамя беларускіх калектываў Літвы, "БЭЗ" з Эстоніі, "Паазер'е" з г. Паставы (Беларусь) i таленавіты калектыў адной з мінскай ВНУ— усяго 150 удзельнікаў. На працягу двух дзён дзейнічала вы-стаўка-продаж вырабаў прыкладнога мастацтва i беларускай кнігі з Мінска. Гледачоў ў зале "Банта" было звыш 600 чалавек i больш 400 чалавек—у культурным цэнтры.

III фестиваль праходзіў у Вільнюсе, у зале Палаца культуры прафсаюзаўшто змяшчае 1000 іледачоў Выступілі беларускія калектывы Літвы, а таксама"Паазер'е" (г. Паставы), танцавальны калектыў "Юнацтва" (г. Баранавічы), пра-фесійнью салісты Я. Васілеўскі, Л. Мурашка, Н. Нарэйка-Краўтэр, акампанаваліГ. Знайдзілоўская i Ж. Нарэйкене. У друку падкрэслілася, што беларусы вельмісур'ёзна заявілі аб сваей прысутнасці i грамадскай дзейнасці ў Літве, многіяпрызнаваліся, што ніколі не думалі, што беларуская дьюспара ў Літве такаямоцная. Такія выказванні зусім зразумелыя, калі ўлічваць, што пакаленні людей, якія жылі ў Літве ў савецкія гады, аб беларусах тут амаль нічога не ведалі.

IV фестываль беларускай песні прайшоў 6 верасня 1999 г. у Друскінінкаіў зале санаторью "Нямунас". Мэр горада ў сваім прывітальным слове ўдзельні-кам фестывалю падкрэсліў што зала, у якой змяшчаецца 800 чалавек, яшчэніколі на працягу 10 гадоў не бачыла такой колькасці гледачоў Выступілі бела-рускія калектывы Літвы, салісты В. Кавальчук, В. Іванова i Л. Мурашка, а таксама ансамбль Дома культуры шклозавода "Неман" з г. Бярозаўка (Беларусь).

V фестываль беларускай песні адбыўся ў жніўні 2000г. у г. Швянчоніс, яго гаспадаром стала Беларускае таварыства гэтага раёна. Разам з беларускімікалектывамі Літвы і салістамі вялікім поспехам карыстаўся ансамбль "Паазер'е" з г. Паставы. Мастацкім кіраўніком ўсіх святаў беларускай песні быўЛявон Мурашка.

Калі арганізацыя першых фестываляў была магчымая дзякуючы матэ-рыяльнай падтрымцы Дэпартамента па справах нацыянальнасцей пры ўра-дзе Літвы i Міністэрства культуры Літвы, а таксама асобных спонсараў то ўсе наступныя фестывалі i іншыя мерапрыемствы запатрабавалі большага энтузіязму i самаахвярнасці ix удзельнікаў.

Згуртаваннем праведзена таксама выстаўка твораў беларускіх маста-коў Літвы (лістапад 1997 г.), у якой удзельнічалі Уладзімір Голуб— заслу-жаны мастак Беларусі, Станіслаў Зялёнка, Хрысціна Балаховіч, Андрусь Балаховіч, Эдуард Падбярэскі, Сяргей Поклад, Уладзімір Кузьменка, Алег Аблажэй. Выстаўкі мастакоў праходзілі таксама ў фае Дома культуры праф-саюзаў Вільнюса ў час свята песні i канцэрта Народнага хору імя Г. Цітові-ча. У галерэі "Амацінінкай" адбыліся персанальныя выстаўкі мастакоў бра-тоў Покладаў, Пётры Сергіевіча (экспанаваліся i творы з Дзяржаўнага мас-тацкага музея Беларусі).

У правядзенні мерапрыемстваў згуртаванне адчувала вялікую падтрымку Пасольства Рэспублікі Беларусь, з дапамогай якога на фестывалі накіроў-валіся мастацкія калектывы з Беларусь Дапамогу нам аказвае Камітэт па справах рэлігій i нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь i асабіста спадары A. Білык, І. Яновіч, Н. Петухова, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь i асабіста міністр В. Стражаў Г. Пяцігор i іншью адказнью работнікі, Міністэр-ства культуры Рэспублікі Беларусь. Пры ix удзеле суполкі атрымалі выдавецкі камп'ютэрны комплекс для газеты "Наша старонка", музычныя інструмен-ты, нацыянальныя касцюмы для калектыва самадзейнасці Беларускай школы імя Ф. Скарыны, для школьнага ансамбля "Спадчына" ў Друскінінкаі, ансам-бляў "Шчара" i "Світанак" у Вісагінасе, хора "Сябрына" ў Вільнюсе.

Вялікай маральнай падтрымкай для беларусаў Літвы з'явіліся арганіза-ваныя Пасольствам Беларусі ў Літве мерапрыемствы— вечар беларускага балета, выстаўкі кніг у Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя М. Мажвідаса, выстаўкі мастакоў Беларусі, спектаклі Беларускага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы, канцэрты сімфанічнага аркестра, калектыва "Юныя віртуозы Беларусі", выступленні камернага хора на фестывалях царкоўнай музыкі, канцэрт ансамбля "Песняры", сеансы беларускіх кінафільмаў i інш.

Вельмі важная праблема для літоўскіх беларусаў— нацыянальная адука-цью. Беларуская мова ў савецкай Літве нідзе не выкладалася, на ей размаў-лялі толькі на сустрэчах у некаторых сем'ях, таму актывістаў адраджэння беларускага жыцця ў Літве з першых дзён стала цікавіць пытанне аб заха-ванні беларускай мовы, арганізацыі школы. Школа i дзеці— гэта будучыня беларускай супольнасці ў Літве. Вядомая ісціна: няма мовы— няма нацыі.

Вопытны педагог Галіна Сівалава ўжо ў 1992г. пачала весці беларускі першы клас пры дзіцячым садку. Для гэтага трэба было праявіць вялікую настойлівасць, знайсці сем'і, якія жадалі б аддаць сваіх дзяцей у яшчэ не існуючую беларускую школу. Праблемамі адкрыцця беларускай школы зай-маліся Л. Луцкевіч, Л. Кароль, X. Нюнька, В. Стэх, А. Анішчык. У1993 г. пры школе № 13 ужо дзейнічалі 1—4 беларускія класы, а 5—11 класы пры 17-й школе. Нарэшце намаганнямі шматлікіх актывістаўу 1993 г. з 1 верасня пачала працаваць сярэдняя школа з беларускай мовай выкладання, якой пасля было прысвоена імя Францыска Скарыны. На жаль, памяшканне для школы выдзелена ў былым будынку аднаго з дзіцячых садкоў на ўскраіне Вільню-са. Але ўсё ж тут падабраўся педагагічны калектыў высокакваліфікаваных спецыялістаў-беларусаў, якія з вялікім энтузіязмам узяліся за работу. Цяпер беларуская сярэдняя школа імя Ф. Скарыны— гэта адзіная поўная беларуская школа ў свеце (170 вучняў).

Шмат намаганняў прыклалі настаўнікі, каб школа была прыведзена ў па-радак. Яны самі ў вольны ад урокаў час удзельнічаюць у рамонце будынка i ўпарадкаванні тэрыторыі. Вядома, бракуе сродкаў, якія асігнуюцца дзяржа-вай. I тут трэба падкрэсліць, што з дапамогай Пасольства Беларусі ў Літве ўрадавыя арганізацыі Беларусі аказалі школе вельмі вялікую матэрыяль-ную дапамогу. Школа атрымала парты, дошкі, шафы, абсталяваны кабінеты фізікі, хіміі, лінгафонны i камп'ютэрныя класы, кабінет беларускай мовы, папоўнена бібліятэка. Школа забяспечваецца падручнікамі, матэрыяламі для рамонту памяшкання, ёй падараваны новы мікрааўтобус. Многія вучні ма-лодшых класаў падвозяцца да школы i адвозяцца дамоў ў аддаленыя раёны горада. Настаўнікі атрымліваюць магчымасць павышаць кваліфікацыю на курсах у Мінску. Вучні адпачываюць у летніх лагерах у Беларусь Ужо кагоры год у школу ў сакавіку прыязджае аўтарытэтная камісія і прымае экзамены ў жадаючых паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі. Напрыклад, у 1999 г. у ВНУ Беларусі прынялі больш 20 маладых людзей, якія скончылі беларускую школу або іншыя сярэднія школы ў Літве.

Школа ўрачыста адзначае пачатак i заканчэнне навучальнага года, ста-днёўку, гістарычныя даты, юбілеі беларускіх вучоных, паэтаў, пісьменні-каў, грамадскіх дзеячаў, удзельнічае ў мерапрыемствах, што арганізуюцца ў Вільнюсе. Яна аказвае значную дапамогу беларускім класам, якія адчынілі-ся намаганнямі каардынатара Беларускага культурнага цэнтра ў Вісагінасе Алега Давідзюка пры рускай школе. Цяпер там працуюць чатыры класы, дзе вучацца 40 школьнікаў. 3 мінулага года ў дзіцячым садку № 151 заснава-на беларуская трупа (10 дзяцей, кіраўнік Галіна Баран). Садок атрымаў 10 ложкаў, фіранкі, дыван. ПасольстваБеларусіў Літверыхтавалападарункі дзецям "пад ёлачку". 3 1993 г. існуе кафедра беларускай мовы, літаратуры i этнакультуры пры Вільнюскім педуніверсітэце, якая выпусцілаўжо 39 магі-странтаў (загадчыца Лілея Пльггаўка).

3 1997 г. выходзіць газета "Рунь" (галоўны рэдактар Алег Мінкін), якая асвятляе жыццё Літвы, Беларусі, беларускага замежжа, працуе выдавецтва "Рунь" у Вільнюсе. Выдаюцца беларускія кнігі. Дзевяць беларусаў узнага-роджаны медалямі за ўдзел у адраджэнні дзяржаўнасці Літвы.

Такім чынам, беларусы Літвы маюць падставы ганарыцца, бо маюць магчымасць выхоўваць сваіх дзяцей у беларускім дзіцячым садку, вучыць ix у адзінай у замежжы беларускай поўнай сярэдняй школе i на беларускай кафедры педагагічнага універсітэта.

Да беларускіх спраў, праблем вельмі ўважліва адносіцца генеральны дырэктар Дэпартамента па справах нацыянальнасцей пры Урадзе Літоўскай Рэспублікі сп. Рэмігіюс Мотузас, дырэктар Дангуале Грынавічэне i галоў-ны спецыяліст Раса Палюкене.

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве, асабіста пасол Уладзімір Гаркун, a таксама дарадчык па культуры прафесар Уладзімір Скараходаў апе-ратыўна рэагуюць на нашы звароты i просьбы аб дапамозе, i мы атрымліва -ем канкрэтную дапамогу, асабліва школа.

Прадстаўнікі пасольства прысутнічаюць на мерапрыемствах, што пра-водзяцца школай i Згуртаваннем беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы.

Калі ў пачатку 2000 навучальнага года ўзнікла пагроза закрыцця беларускіх класаў у Вісагінасе, то пасол У. Гаркун асабіста звярнуўся ў адпаведныя дзяр-жаўнью арганізацыі Літоўскай Рэспублікі, наведаў мэра Вісагінаса, у выніку чаго беларускія класы пры сярэдняй школе "Атэйціс" былі адноўлены.

Усё згаданае сведчыць аб тым, што беларусы Літвы не толькі адрадзілі але i пашырылі сваю прысутнасць у Літве. Беларуская супольнасць інтэгру-ецца ў дэмакратычную грамадскасць Літвы, але не асімілюецца.


Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/



У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by