|
Леакадзія Мілаш (Вільнюс)
У ШМАТГАЛОССІ ВІЛЬНІ ГУЧЫЦЬ МАЯ РОДНАЯ МОВА
Там, дзе Максімава сэрца б'ецца з Пагоняй у такт,
Там, дзе ў
нябёсы мкнецца Ганны святой спічак…
Там, дзе спаткацца з музай
марыць любы паэт,—
Вільня— для беларусаў— стары i новы свет!
Эдуард Акулін
Па звестках апошняга перапісу насельніцтва ў Вільнюсе (Вільні) пра-жывала 60 тысяч беларусаў. Тадыж, у 1989г., тутутварьшісяпершыя беларускія суполкі — "Сябрына" i Таварыства беларускай культуры, якія ў мінулым годзе адзначылі дзесяцігоддзе сваёй плённай дзейнасці. У гэтым жа годзе свой пяцігадовы юбілей адзначыла i адзіная ў Літве бела-руская школа.
Не ў лепшым стане знаходзяцца сёння беларускія грамадскія арганізацыі, асабліва Таварыства беларускай культуры. Уся бяда— у адсутнасці сродкаў Тым не менш, кожную апошнюю нядзелю месяца ў ТБК праводзяцца кулыур-нью мерапрыемствы, прысвечаныя вядомым беларускім дзеячам, сустрэчы з пісьменнікамі. A гэта Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў Валянціна Коўтун i іншью. Апошняя імпрэза была прысвечана 70-годдзю Уладзіміра Ка-раткевіча i 80-годдзю Слуцкага паўстання. Невьшадкова гэтью даты супалі. Пройдзе сто гадоў— i нашы нашчадкі будуць адзначаць 170- i 180-годдзе, з го-нарам будуць канстатаваць: тут, у Вільні, пакінулі адметныя сляды Ф. Скары-на, К. Каліноўскі, у нашым горадзе працаваў У Караткевіч, шукаючы матэры-ялы для гістарычнага рамана "Каласы пад сярпом тваім". Як вядома, пісьменнік балюча перажываў зніжэнне чытацкай цікавасці да беларускай кніжкі i лічыў, што ўзняць гэтую цікавасць можна i трэба ўважлівым стаўлен-нем да вывучэння беларускай мовы. Mapa пісьменніка здзяйсняецца. У вілен-скай Беларускай школе імя Ф. Скарыны адбылося пяць выпускаў з кожным годам вучняў тут становіцца ўсё больш, яна карыстаецца аўтарытэтам у лі-тоўскім грамадстве. Вядома, ёсць праблемы з наборам вучняў нават можна пачуць, што трэба зрабіць так, як на Беласточчыне—адкрыць школы з беларускай мовай выкладання як прадмета, i жадаючых прыбудзе. Але пакуль ас-ноўныя прадметы ў нас выкладаюцца па-беларуску, a беларуская мова i літа-ратура— на высокім узроўні. I вучні назвалі адным з цікавейшых беларускіх пісьменнікаў якраз У. Караткевіча. Тыя, хто нават зусім не любіць чытаць, з задавальненнем адолелі "Чорны замак Альшанскі" i "Дзікае паляванне ка-раля Стаха". Упэўнена: сярод вучняў нашай школы, можа, у будучым, з'явіц-ца, выспее пісьменнік, які пяройме гістарычную эстафету ў Караткевіча як свайго папярэдніка. У школе адзначылі дату нараджэння пісьменніка разам з Літоўскай асацьюцыяй беларусістаў Многія вучні потым пайшлі ў ТБК, дзе была наладжана выстаўка малюнкаў па творах У Караткевіча. Нашы Эмілія Стральчэня (4 кл.) праілюстравала казкі i "Зямлю пад белымі крыламі", а Мар-гарыта Стральчэня (7 кл.)— вершы "Дзяўчына пад дажджом", "Вадарод", "На Беларусі Бог жыве!" i нават намалявала партрэт пісьменніка. Ён атры-маўся незвычайным— такім, якім яго ўяўляе дзяўчынка.
3 вучнямі мы ходзім на экскурсіі па беларускіх мясцінах Вільні: "Сядзі-ба першадрукара Францішка Скарыны", "Базыльянскія муры", "Па слядах Максіма Багдановіча i Францішка Багушэвіча", "Антокаль", "Росы" i г. д.
Сёння ў Вільні ёсць беларускі куток па вуліцы Жыгіманта, 12/3, дзе зна-ходзіцца ТБК. Тут некалькі разоў ладзіліся выстаўкі беларускіх мастакоў Вільні i вучняў нашай школы, тут месціцца рэдакцыя газеты i выдавецтва "Рунь", ёсць невялікая бібліятэка. Сюды часта прыязджаюць госці з Беларусі, i тады за кубкам гарбаты праходзяць цікавыя сустрэчы, абмяркоўваюцца розныя пытанні жыцця беларускай дыяспары. Гэты "куток" стаў вядомы ў Вільні.
Зоська Верас ва ўспамінах пра М. Багдановіча пісала, што калі ён упер-шыню трапіў у наш горад, на вуліцы Вялікай у шматгалоссі розных моваў пачуў i родную беларускую мову. I сёння, у канцы XXст., у Вільні таксама гучыць мая родная мова. Так сталася, што Вільня— шматнацыянальны горад, i кожная з нацый лічыць яго сваім родным, ганарыцца ім. Сярод іншых народаў беларусы былі ад сівой даўніны i ёсць да сённяшняга часу ства-ральнікамі шматнацыянальнай культуры. Беларуская мова гучала тут ад са-мага пачатку, калі старажытнае паселішча набьшо статус стольнага горада. Лявон Луцкевіч у кнізе "Вандроўкі па Вільні" піша: "Менавіта тут сфарма-валася старабеларуская літаратурная мова, узнікла найраней з усіх усходніх славянаў беларускае кнігадрукаванне, нарадзіўся першы Літоўскі статут, першыя літоўскія хронікі,— i ўсё гэта на старабеларускай мове…" Максім Гарэцкі ў аповесці "Меланхолія", выкарыстоўваючы форму ліста героя да
свайго сябра, сцвярджае: "Пішу да цябе з Вільні, адкуль свяціла сваім ма-гутным святлом наша старадаўняя культура […] Нага мая ступала ўжо па тых вуліцах, дзе за колькі сот гадоў ступаў вялікі сейбіт гуманізму i асветы доктар Францішак Скарына i дзе яшчэ так нядаўна вялі бязлітасныя каты на кару смерці адважнага правадыра паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Тут пяяў свае мужыцкія песні бацька нашага адраджэння Мацей Бурачок…"
Многія імёны віленскіх беларусаў увайшлі ў гісторыю культуры не ад-наго народа. Гэта Петра Сергіевіч, чыё стагоддзе з дня нараджэння нядаўна шырока адзначьші ў Вільні, Канстанцін Галкоўскі i іншыя. Вільня натхняла многіх паэтаў. Уладзімір Жылка яшчэ ў 1925 г. у Празе напісаў такія радкі пра гэты горад:
А там—па-над мурамі даўнімі, Дзе места ўсенькае відно, Руіна думамі дзяржаўнымі Гадае там: чыё яно?
Паэт назваў горад "Крывіцкаю Меккаю", a ў "Тастаменце", напісаным у 1933 г., ён пажадаў тут спачыць:
… Пара падумаць i пра кут: На могілках зацішных Росы Хачу спачыць ад каламут. Сачыцьмуць мой спакой найпільней Муры старой каханай Вільні.
У ТБК мы адзначылі стогадовы юбілей У. Жылкі. Трэба адзначыць, што ў нас кожны год у маі ладзіцца імпрэза, прысвечаная паэту.
Трыма вехамі нашай нацыянальнай традыцыі, трапна вылучанымі Га-рэцкім, не абмяжоўваецца ўся наша гістарычная спадчына Вільні. Яе тут шмат. I сёння ў суладдзі i згодзе ў шматнацыянальнай літоўскай сталіцы жывуць многія народы, развіваюцца многія культуры, дапаўняючы i ўзбага-чаючы адна адну. I сярод ix не апошняе месца займае беларуская культура. Л. Луцкевіч у названай вышэй кнізе піша: "Без пазнання Вільні заўсёды за-стануцца белыя плямы ў разуменні гісторыі дзяржаўнага жыцця Беларусі ў старажытнасці i вельмі істотных старонках беларускага адраджэнскага руху, асабліва станаўлення новай беларускай літаратуры".
А вось радкі верша сучаснага беларускага паэта Віктара Шніпа "Мне снілася Вільня", датаваныя 2000 г.:
Як кветак букет на шляхецкай магіле, Зноў Вільня маім уладарыла сном, Калі мяне ў Вільню, бы ў храм, не пусцілі, Нібы гандляра, што гандлюе віном… Мне снілася Вільня, як Храм перад раем, Мне снілася Вільня, як Ерусалім.
Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1
БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/
