МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Дапамога беларуса з Латвіі краязнаўчаму музею ў Браславе // Беларуская дыяспара як пасяродніца ў дыялогу цывілізацый

Аўтар: Шыдлоўскі Канстанцін
Кнiга: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
Год: 2001
Краiна: Латвія
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Канстанцін Шыдлоўскі (Браслаў, Беларусь)
ДАПАМОГА БЕЛАРУСА 3 ЛАТВІІ КРАЯЗНАЎЧАМУ МУЗЕЮ Ў БРАСЛАВЕ

Упамяшканні Браслаўскага гісторыка-краязнаўчага музея разгорнута выстаўка рэчаў прыватнага калекцыянера Міколы Паўловіча. Гэта не першая ў нас экспазіцыя прыватных збіральнікаў даўніны, але яна асаблівая тым, што складаецца з экспанатаў, якія ўладальнік падараваў на-шаму музею.

Мікола Паўловіч жыве ў Даўгаўпілсе, але паходзіць з Беларусь Ён нарадзіўся ў 1956г. у гарадку Карэлічы, што на Гродзеншчыне. У савецкія часы атрымаў адукацыю гісторыка ў Латвійскім дзяржаўным універсітэце. Цяпер Мікола працуе не па спецыяльнасці, аднак захаваў цікавасць дагісто-рыі, краязнаўства, збіральніцтва даўніны. Ён падтрымлівае сувязі з бела-рускімі даследчыкамі, цікавіцца навінкамі літаратуры па гісторыі Беларусі, сам збірае матэрыялы па гісторыі беларусаў у Латвіі. Актыўны сябра бела-рускага таварыства ў Даўгаўпілсе, ён з'яўляўся дэлегатам з'ездаў белару-саў свету ў Мінску.

М. Паўловіч даволі часта бывае на Браслаўшчыне. Тут, у вёсцы Ах-рэмаўцы, жывуць бацькі яго жонкі Вольгі, a ў Браславе— цётка жонкі. Так што частку сваёй даволі вялікай калекцыі Мікола збіраў на Брас-лаўшчыне.

Першае знаёмства супрацоўнікаў музея з суайчыннікам адбылося ў 1995 г. Тады ён падараваў музею медны віцмундзірны гузік ХІХст. Гэтая сустрэча стала пачаткам трывалага супрацоўніцтва, цікавага для абодвух бакоў Неўзабаве Мікола перадаў у музей шэраг рэчаў, знойдзеных на мес-цах былога Бяльмонцкага маёнтка, дакументы, побытавыя прадметы з розных вёсак Браслаўшчыны. За чатыры гады М. Паўловіч ахвяраваў музею каля 500 разнастайных экспанатаў Сярод ix— старадаўнія рэчы, манеты, папяровыя грошы, паштоўкі, дакументы, кнігі, газеты i г. д. Адметна тое, што паступова Мікола стаў дапамагаць музею збіраць гістарычны матэры-ял— у прыватнасці, да зборнікаў "Браслаўскія сшыткі".

У 1997 г. М. Паўловіч выступіў на Браслаўскіх чытаннях і падараваў музею вельмі рэдкую манету— 10 грошай, якія бьші адчаканены ў 1831 г. паўстанцамі ў Варшаве. Сёлета ён удзельнічаў у чарговай канферэнцыі. Яго выступление было прысвечана вядомым выхадцам з Браслаўшчыны, якія жывуць у Латвіі. М. Паўловіч з'яўляецца сябрам Браслаўскага краязнаўча-га таварыства, якое дзейнічае пры музеі.

Некаторыя прадметы, падараваныя музею Паўловічам, знайшлі сваё месца ў стацыянарнай экспазіцыі музея, большасць жа папоўніла фонды. Яны экспануюцца на часовых выстаўках. Так, у канцы мінулага года музей выстаўляў калекцыю бутэлек XIX—ХХстст., ці не палову якой складалі па-дарункі М. Паўловіча (у музей ён перадаў звыш 150 бутэлек).

I вось упершыню рэчы, перададзеныя М. Паўловічам у музей, дэман-струюцца на асобнай выстаўцы. Пры яе падрыхтоўцы аказалася, што ўсе прадметы паказаць немагчыма— не хапае месца. Абмежаваліся найбольш цікавымі. Некалькі стэндаў займаюць старажытныя рэчы. Сярод ix—брон-завае царкоўнае ліццё XIX — пач. XX ст., люстэрка пач. XX ст., драўляная скульптура святога, посуд, адмысловая кафля.

Цікава разглядаць падборкі паштовак зрэпрадукцый твораў вядомых мастакоў. Шмат месца займаюць кнігі і дакументы. Змешчаны "Трэбнік" канца XVIII ст., падручнікі, рэлігійныя выданні, часопісы, у тым ліку нумар папулярнага геаграфічнага часопіса "Вокруг света" пачатку стагоддзя. Ёсць цікавыя дакументы з наваколля Дрысвятаў пачатку XX ст., з архіва друйска-га святара Сімяона Кузьміча, які жыў тут у 40—50-я гг.

Хацелася б падкрэсліць наступную акалічнасць: усе экспанаты М. Паў-ловіч перадаў музею бясплатна. Калі пра гэта даведваюцца наведвальнікі выстаўкі, то часам чуеш: "Дзівак…" Няхай сабе i дзівак! Але заўважым, што гэты свет цікавы менавіта дзівакамі, адданымі сваёй справе, шчырымі i бескарыслівымі. Гэтая выстаўка— даніна пашаны аднаму з ix, беларусу з латвійскага Даўгаўпілса Міколе Паўловічу. Нядаўна ён быў госцем музея, сустракаўся з яго супрацоўнікамі, расказваў пра цікавыя экспанаты, абставі-ны ix знаходак i выслухаў шмат слоў удзячнасці ў свой адрас.


Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/



У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by