МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Беларуская школа ў Латвіі: мінулае і сучаснае // Беларуская дыяспара як пасяродніца ў дыялогу цывілізацый

Аўтар: Целеш Вячка
Кнiга: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
Год: 2001
Раздзел: Даследчыя працы дзеячаў замежжа
Краiна: Латвія
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Вячка Целеш (Рыга)
БЕЛАРУСКАЯ ШКОЛА Ў ЛАТВІІ: МІНУЛАЕ I СУЧАСНАЕ
МІНУЛАЕ БЕЛАРУСКАЙ ШКОЛЫ

Гісторыя беларускай школы ў Латвіі пачынаецца з 1921 г. У 1920г. латышек! народ, вызваліўшы сваю зямлю ад расійскага імперскага ды нямецкага панавання, пачаў актыўна будаваць сваю незалежную дзяр-жаву. Даўнія жыхары гэтай зямлі беларусы, якіх у той час у Латвіі налічва-лася каля 70 тыс., атрымалі статус нацыянальнай меншасці, грамадзянства i права на культурную аўтаномію, развіццё культурна-асветнай дзейнасці для захавання сваей ідэнтычнасці. Культурна-асветная дзейнасць беларусаў распачалася з 1921 г. менавіта ў Латгаліі, якая ў часы Расійскай імперыі ўва-ходзіла у Віцебскую губерню i дзе жьшо найбольш беларусаў. У тым жа годзе мясцовая беларуская інтэлігенцыя ў Даўгаўпілсе (Дзвінску) заснава-ла Беларускае культурна-асветнае таварыства "Бацькаўшчына". Адразу ж гэтым таварыствам у вёсках i гарадах Даўгаўпілскага i Лудзенскага раёнаў былі створаны аддзяленні таварыства, якія заняліся арганізацыяй на-стаўніцкіх курсаў i адкрыццём беларускіх пачатковых школ.

Пасля адкрыцця каля 20 беларускіх школ па заяве "Бацькаўшчыны" i з да-памогай вядомага латышскага паэта i сябра беларусаў Я. Райніса, міністра адукацыі i дэпутата латвійскага Сейма, пастановай Кабінета міністраў Лат-війскай Рэспублікі ў 1921 г. быў адкрыты Беларускі аддзел пры Міністэрстве асветы Латвіі. У аддзеле працавалі кваліфікаванью i вядомью педагогі, бела-рускія патрыёты Кастусь Езавітаў i Сяргей Сахараў. Створаны Беларускі аддзел займаўся кіраваннем, кантраляваннем створаных i арганізацыяй новых беларускіх школ у Латвіі. Ca з'яўленнем аддзела ў 1922г. у Даўгаўпілсе i Лу-дзе бьші адкрыты дзяржаўныя беларускія гімназіі. У 1924г. у Рызе, у Лат-гальскім прадмесці (вул. Маскоўская, 173) бьша адчынена 1-я Беларуская ас-ноўная школа, a ў Саркандаўгаве (вул. Сіманя, 14/16)— 2-я Беларуская ас-ноўная школа. У 20-хгг. у Латвіі дзейнічала больш за 50 беларускіх школ.

У пачатку 30-хгг. у Рызе акрамя асноўных беларускіх школ працавалі беларускія школы для дарослых: на вул. Сіманя (вячэрняя беларуская ас-ноўная школа) i на вул. Маскоўскай (Беларуская вячэрняя гімназія імя Фран-цішка Скарыны). У Рызе меліся таксама дзве прыватныя беларускія школы: па вул. Сіманя— прыватная Беларуская пачатковая школа для дарослых, а па вул. Брыўземніека (у Прадаўгаве) — прыватная Беларуская ас-ноўная школа.

3 усіх беларускіх школ Латвіі найбольш вядомай бьша Даўгаўпілская дзяржаўная гімназія, якая мела добрыя памяшканні па вул. Варшаўскай, 16. У яе бьша добрая матэрыяльна-тэхнічная база з слясарна-такарнай, сталяр-на-такарнай майстэрнямі для хлопцаў і шавецка-ткацкай майстэрняй для дзяўчат. Працавалі ў гімназіі і гурткі: драматычны, літаратурна-гістарыч-ны, мастацкі, фотаграфічны, радыётэхнічны i інш. Меліся таксама балетны i спартыўны гурткі, гімназічны хор i струнны аркестр.

Нягледзячы на тое, што Латвія тады толькі пачала будаваць сваю дзяр-жаву, яе эканоміку, яна амаль да 1934 г. шмат дапамагала беларускім школам, наваг прыватныя атрымоўвалі частковую дзяржаўную дапамогу. У бе-ларускіх школах вучняў з бяднейшых сямей вызвалялі ад аплаты за вучобу, а некаторыя з ix нават атрымоўвалі бясплатнае харчаванне. Таму i вялі бела-русы сваіх дзяцей не ў рускія ці латышскія школы, a ў свае, нацыянальныя, хоць i ведалі, што пасля заканчэння беларускай школы ці гімназіі вучні не паедуць паступаць у навучальныя ўстановы Беларусі, бо там бьша Савецкая дзяржава, a ў Латвіі— капіталізм. Аднак, атрымаўшы добрыя веды як па латышскай мове, так i па іншых прадметах, вучні паспяхова паступалі і за-канчвалі латышскія навучальныя ўстановы.

Хаця беларускія школы не атрымлівалі падручнікаў з Беларусі, яны, аднак, добра забяспечваліся Беларускім выдавецтвам у Латвіі, а таксама Беларускім выдавецтвам у Вільні, дзе ix друкавалі. I хоць многа шкоды для беларускага асветніцтва зрабілі ворагі беларушчыны Латвіі і асабліва сфаб-рыкаваны імі ў 1925 г. "беларускі працэс", аднак адраджэнне беларусаў i дзейнасць беларускіх школ свабодна працягваліся аж да 1934 г. Але з пры-ходам да ўлады шляхам перавароту аўтарытарнага прэзідэнта Латвіі Кар-ліса Ульманіса ў краіне пачаўся працэс латышызацыі, найперш у Латгаліі, дзе менш за ўсё жыло латышоў. 3 1934 г. нацыянальныя школы ў гэтым рэ-гіёне былі ліквідаваны. Усе беларускія, польскія i рускія школы былі аб'яд-наны ў т. зв. змешаныя школы з латышскім ухілам. I толькі ў Рызе захавала-ся некалькі беларускіх школ, a астатнія, не атрымаўшы дастатковай фінан-савай дапамогі, былі зачынены. Беларускія школы ў Рызе працавалі i з пры-ходам у 1940 г. у Латвію Чырвонай Арміі. У час нямецка-фашысцкай акупа-цыі яны былі зноў адкрыты—як у Рызе, так i ў Латгаліі. I толькі калі ў Латвіі пасля вайны ўсталяваўся савецкі рэжым, беларускія школы, як i іншыя нацыянальныя, акрамя рускіх, перасталі існаваць, а ix настаўнікі былі рэпрэ-саваны.

СУЧАСНЫ СТАН

У1988 г., калі пачалося латышскае Адраджэнне, у Рызе было заснава-на Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак", аргані-затарамі якога выступілі нацыянальна свядомыя беларусы Вячка Це-леш, Сяржук Кузняцоў, Уладзімір Вусік і іншыя. Адной з галоўных задач таварыства было ўзнаўленне дзейнасці беларускай школы ў Латвіі. 3-за таго, што беларускае адраджэнне ў самой Беларусі запазнялася, цяжка было знайсці ў Рызе бацькоў-беларусаў, якія згадзіліся б у той час весці сваіх дзяцей у беларускую нацыянальную школу. Але спачатку яны прывялі дзя-цей у Беларускую мастацкую студыю "Вясёлка", якая была заснавана ў 19 89 г. намеснікам старшыні "Сьвітанку" В. Целешам i пачала працаваць у Доме культуры прафсаюзаў Латвіі (вул. Амату, 5). Акрамя заняткаў па маляванню дзеці ў асобным класе вывучалі беларускую мову i літаратуру— i гэта быў пачатак рыжскай Беларускай нядзельнай школы. У 1993 г. Управа школ Лат-гальскага прадмесця Рыгі па заяве "Сьвітанку" пры 15-й Рыжскай сярэдняй рускамоўнай школе (вул. Вісвалжа, 9), дзе ўжо месцілася студыя "Вясёлка", адкрыла Беларускую нядзельную школу, у якой выкладаліся беларуская мова i літаратура, а таксама асновы гісторыі і культуры Беларусь Гэтая школа існавала да 1998 г. Аднак з-за таго, што яе перастала фінансаваць Латвій-ская дзяржава, з-за цяжкага эканамічнага становішча колькасць вучняў у ей зменшылася да трох чалавек, таму школа перастала працаваць. Некаторыя выпускнікі рыжскай Беларускай нядзельнай школы цяпер вучацца ў ВНУ Беларусі.

У 1993 г., калі над Беларуссю лунаў дзяржаўны бел-чырвона-белы сцяг i ішло беларускае адраджэнне, пры той жа рускамоўнай школе ў Рызе была адчынена падрыхтоўчая група да першага беларускага класа, а 1 верасня 1994 г. па пастанове Камітэта па адукацыі, справах моладзі і спорту Рыжскай думы Управа школ Латгальскага прадмесця Рыгі па заяве ЛТБК "Сьвіта-нак" адчыніла першы беларускі клас будучай нацыянальнай школы. У1995 г. першы i другі беларускія класы былі прыпісаны да рускамоўнай 75 Рыжскай сярэдняй школы-гімназіі, аднак працавалі яны асобна, у дзіцячым са-дзе № 220 (вул. Огрэс, 8). У 1996 г. 1—3 класы вытрымалі дзяржаўную акрэ-дытацыю як пачатковая школа, a ў 1998 г. ужо 1—5 беларускія класы прайшлі другую дзяржаўную акрэдытацыю як асноўная школа, бкастрычніка 1998 г. пастановай Рыжскай думы беларускім класам быў нададзены статус Беларускай асноўнай школы. У 1999 г. яна атрымала частку памяшкання ў дзіця-чым садзе № 254 (вул. Акадэміка М. Келдыша, 4), дзе цяпер месціцца ўся беларуская школа. У ей сёлета працуе сем класаў з 64 вучнямі і падрыхтоў -чая група да першага класа. Заняткі ў школе вядуцца на беларускай, рускай i латышекай мовах па праграме латвійскай адукацыі. Паколькі экзамены ў старэйшых класах павінны будуць здавацца на рускай i латышскай мовах, a ў Міністэрстве адукацыі Латвіі няма беларускага аддзела, які мог бы інспек-таваць i прымаць экзамены на беларускай мове, а таксама няма мясцовых беларускіх падручнікаў пад латвійскую праграму, але яны ёсць на рускай i латышскай мовах, таму некаторыя прадметы даводзіцца выкладаць на рускай мове.

Увогуле ж палітычнае, эканамічнае i нават дэмаграфічнае становішча ў сучаснай Латвіі намнога адрозніваецца ад становішча ў 20—30-хгп, калі ў краіне дзейнічала шмат беларускіх школ. У пачатку 30-х гг. у Рызе пражы-вала каля 5 тысяч беларусаў, a беларускіх школ тады тут было шэсць. Цяпер у Рызе пражывае каля 30 тысяч беларусаў аднак у адзіную беларускую школу цяжка набраць наваг сто вучняў

Безумоўна, ёсць шмат прычын i фактараў чаму беларускія дзеці не ідуць у беларускую школу, a папаўняюць рускамоўныя. Адзін з такіх фактараў— русіфікацыя беларусаў, як i іншых нацыянальнасцей, у часы савецкай ула-ды, калі выхоўваліся сённяшнія бацькі вучняў Другі фактар—сучасны стан Беларусі, дзе фактычна няма беларускіх ВНУ, a ўжыванне беларускай мовы, хоць яна i лічыцца дзяржаўнай, вельмі абмежаванае. Гэтыя i іншыя прычы-ны, безумоўна, уплываюць на беларусаў Латвіі, бо яны ж маюць пастаян-ную сувязь з этнічнай радзімай.

Усё яшчэ недастатковая матэрыяльная падтрымка, якую атрымлівае школа з Беларусь Зразумела, пра рыжскую Беларускую асноўную школу ведаюць у Беларусі i дапамагаюць ёй патроху. У 1999 г. Рэспубліка Беларусь выдзеліла 10 тысяч долараў на рэканструкцыю памяшкання, але ж на гэта трэба не менш 50 тысяч долараў

Да 2000 г. Беларуская дзяржава поўнасцю забяспечвала школу падруч-нікамі i падпіснымі выданнямі школьнай перыёдыкі, a настаўнікі штогод мелі магчымасць бясплатна павышаць сваю кваліфікацыю на курсах у Мінску. На жаль, сёлета беларуская школа не змагла атрымаць усе заказаныя пад-ручнікі, a падпісаную перыёдыку ўвогуле не атрымала. 3-за фінансавых цяж-касцей не змаглі сёлета нашы педагогі павысіць сваю кваліфікацыю ў Мінску. Не атрымала школа i мэблю для класаў, заказаную ў мінулым годзе.

У даваенны час беларускім школам у асноўным дапамагала Латвійская дзяржава i крыху бацькоўскі фонд школы. Цяпер яна аплочвае працу на-стаўнікаў, арэнду памяшкання i яго абслугоўванне, на астатняе, асабліва на рэканструкцыю i стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы школа не атрымала ад яе грошай. Толькі сёлета Рыжскае самаўпраўленне выдала 17 камп'ю-тэраў. Невялікую дапамогу беларуская школа атрымоўвае ад мясцовых фун-датараў-беларусаў ці фірмаў, звязаных з Беларуссю. Гэта Янка Кабановіч, Васіль Трафімчык, Васіль Зайцаў, Валянціна Піскунова, фірмы "Нёман", "Элпіс", Гандлёвы дом "Беларусь". Вядома, гэта падтрымка не вельмі вя-лікая і нерэгулярная.

Латвійская дзяржава найперш клапоціцца пра школы, якія працуюць на дзяржаўнай мове, i імкнецца ліквідаваць рускамоўныя школы, якіх у краіне амаль столькі, колькі i латышскіх. Дзяржаўныя чыноўнікі менш удзяляюць увагі нацыянальным школам i раяць ім звяртацца за дапамогай да этнічнай

5 Беларусіка 17 радзімы. Безумоўна, этнічная радзіма павінна не стаяць убаку i дапамагаць сваім дзецям, якіх лёс закінуў у Латвію. Такая дапамога павінна быць па-стаяннай i афіцыйнай, для чаго трэба падпісаць двухбаковае пагадненне паміж міністэрствамі адукацыі Беларусі i Латвіі. На жаль, такога пагаднен-ня пакуль што няма, яно яшчэ толькі распрацоўваецца. Яно павінна забяс-печыць дапамогу з боку абедзвюх дзяржаў, застрахаваць школу ад закрыц-ця i даць прыярытэт выпускнікам школы, якія захочуць атрымаць вышэй-шую адукацыю ў Беларусь У выніку бацькі будуць зацікаўлены, каб пасы-лаць сваіх дзяцей у беларускую школу, палепшыцца матэрыяльна -тэхнічная база i ўвогуле ўзрасце прэстыж школы.

Добрая, моцная беларуская нацыянальная школа ў Латвіі павінна не толькі выхоўваць у беларусаў нацыянальную свядомасць дзеля таго, каб захаваць нашу дыяспару ад асіміляцыі, але i дапамагаць ім інтэгравацца ў Латвійскую дзяржаву, узбагачацца латышскай кулыурай, садзейнічаць дыялогу паміж беларускім i латышскім этнасамі.


Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/



У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by