МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Беларусы Латвіі — удзельнікі працэсаў інтэграцыі грамадства (на прыкладзе горада Вентспілса) // Беларуская дыяспара як пасяродніца ў дыялогу цывілізацый

Аўтар: Нарушэвіч Алена
Кнiга: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
Год: 2001
Краiна: Латвія
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Алена Нарушэвіч (Вентспілс, Латвія)
БЕЛАРУСЬ! ЛАТВІІ — УДЗЕЛЬНІКІ ПРАЦЭСАЎ ІНТЭГРАЦЫІ ГРАМАДСТВА (НА ПРЫКЛАДЗЕ ГОРАДА ВЕНТСШЛСА)

Мне вельмі прыемна прадстаўляць перад шаноўнай аўдыторыяй кан-грэса беларускую суполку "Спадчына" з латвійскага горада Вентс-пілса, што размясціўся ля Балтыйскага мора. Спадзяюся, што назва Вентспілскага порта буйнейшага порта на Балтыйскім моры, добра вядома i ў маёй роднай Беларусь..

Тэма майго выступления "Беларусы Латвіі—удзельнікі працэсаў інтэ-грацыі грамадства" сведчыць аб тым, што па волі лёсу дзесяткі тысяч на-шых суайчыннікаў аказаліся ўключанымі ў складаныя працэсы дэмакра-тычнай эвалюцыі грамадства, якія праходзяць сёння ў Латвіі—адной з краін Балтыі i з 15 колішніх рэспублік адзінай Савецкай дзяржавы. Беларусы ў сён-няшняй Латвіі— трэцяя па колькасці нацыянальная меншасць i самая вялі-кая беларуская суполка ў крайнах Балтыі.

Да 1940 г. большая часткабеларусаўпражывалаў Латгаліі. Цяпержа там засталася толькі чацвёртая ix частка. Асаблівасцю беларускай су-польнасці ў Латвіі можна лічыць тое, што большасць нашых суайчыннікаў у гэтаи краше прцуюць у прамысловасщ, на транспарце, у гандлі, і менш за астатнія нацыянальныя меншасці—у культуры i навуцы. Гэтым тлумачыц-ца параўнальна малая доля беларускай інтэлігенцыі ў Латвіі, што, у сваю чаргу, уплывае i на адносна нізкі, на мой погляд, узровень нацыянальнай i грамадскай актыўнасці беларусаў у Латвіі.

10 гадоў мінула з той пары, як Латвія стала незалежнай краінай, і толькі сёння мы гаворым аб пачатку працэсаў інтэграцыі ў латвійскае грамадства. Гэта сведчыць таксама i аб тым, што тут адбываюцца далека не адназнач-ныя, не простыя i не заўсёды прымальныя працэсы. Здаецца, у краіне няма адкрытых этнічных канфліктаў, невырашальных праблем у міжнацыяналь-ных адносінах. Але ж існуе вядомае сацыяльнае напружанне, якое з'явілася рэакцыяй на няўпэўненасць i цьмянасць будучыні, з якімі сутыкнуліся эт-нічныя i нацыянальныя групы ў Латвіі ў выніку дэмакратычных пераўтва-рэнняў апошняга дзесяцігоддзя. Сёння, калі найбольш актыўныя беларусы Латвіі разам з іншымі этнічнымі i нацыянальнымі меншасцямі імкнуцца заняць сваю нішу ў структуры шматкулыурнага i шматнацыянальнага грамадства, галоўная мяжа, па сутнасці, пралягла не паміж латышамі i асоб-нымі нацыянальнымі меншасцямі, a галоўным чынам— паміж рускамоў-нымі i латышскамоўнымі жыхарамі Латвіі. На жаль, гэта сведчыць аб тым, што раздзяленне грамадства на дзве супольнасці—латышскую i рускамоў -ную—усё ж адбылося. Сёння многія прадстаўнікі рускай i латышскай інтэ-лігенцыі вымушаны прызнаць, што дыялогу паміж імі няма, што дзве культуры існуюць паралельна. I гэта прытым, што ў савецкі перыяд, які цяпер прынята ў нас называць савецкай акупацыяй, інтэграцью дзвюх культур існа-вала не на словах i не ў афіцыйных дакументах, a ў паўсядзённым жыцці.

Тым не менш, дзеля таго, каб лепш зразумець працэсы, якія адбываюцца сёння ў латвійскім грамадстве, знайсці аптымальныя шляхі грамадскай інтэграцыі, ёсць сэнс звярнуцца да адносна нядаўняй гісторыі Латвіі. 18 лістапада 1918 г. яна была абвешчана першай незалежнай рэспублікай латышскага народа. Але ў выніку складанасцей гістарычнага працэсу Лат-вія ўжо ў пачатку стагоддзя з'яўлялася па сутнасці шматнацыянальнай дзяр-жавай. 3 ХІІІст. побач з латышамі i лівамі тут сяліліся немцы, з XVIct.— габрэі i палякі, з XVIIcx у Латвіі разам з рускімі стараверамі ўсё больш масава з'яўляліся беларусы.

Народны Савет Латвійскай Рэспублікі ў якасці сваёй палітычнай платформы адразу ж, у лістападзе 1918 г., асобна вылучыў пытанне аб правах нацьюнальных меншасцей, гарантуючы ім магчымасць выбіраць сваіх прад-стаўнікоў у парламенцкія органы, а таксама прымаць удзел у рабоце ўрада i мясцовых самакіраванняў.

У 1920 г. у Латвіі пражывала каля 1600 тысяч жыхароў сярод якіх 434,7 тысячы чалавек, або 27,24%, складалі прадстаўнікі нацьюнальных меншасцей, у тым ліку i 75 630 беларусаў У тагачасных заканадаўчых органах Латвіі нацыянальныя меншасці былі прадстаўлены наступным чынам: у Народным

Савеце (1918—1920)—18 чалавек (з 102 дэпутатаў), у Заканадаўчым сходзе (1920—1922)—17 чалавек (з 150 дэпутатаў), у Саэймах Латвіі з першага па чацвёрты (1922—1934), у склад якіх уваходзіла па 100 дэпутатаў, колькасць прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей вагалася ад 16 да 19. Трэба адзна-чыць, што такі ж расклад назіраецца i ў цяперашнім, шостым Саэйме Латвіі: са ЮОдэпутатаў 18—прадстаўнікі некарэннай нацыянальнасці. Сапраўды дэмакратычным быў закон Народнага Савета, прыняты 8 снежня 1919г., аб навучальных установах Латвіі, які вызначаў, што школьная сістэма нацыянальных меншасцей "аўтаномная ў сваёй арганізацыі". Дзяржаўным ус-тановам i ўстановам мясцовых самакіраванняў было даручана адкрыць i падтрымліваць столькі школ для кожнай нацыянальнай меншасці, колькі трэба для навучання ix дзяцей. Там, дзе школьнікаў іншых нацыянальнас-цей было не вельмі многа, дазвалялася ўтвараць асобныя нацыянальныя класы (з навучаннем на роднай мове) у латышскіх школах. Пры Міністэр-стве адукацыі быў створаны асобны Дэпартамент школ нацыянальных меншасцей, куды ўваходзілі ўпраўленні нямецкімі, рускімі, габрэйскімі, польскімі i беларускімі школамі. Ажыццяўленне гэтага закону прывяло да таго, што ў 1933/34 навучальным годзе ў Латвіі існавалі 23 пачатковыя i адна сярэдняя беларускія школы. Пра ўзровень інтэграцыі беларусаў у тага-часнае грамадскае жыццё Латвіі сведчыць той факт, што прыкладна 23,3% з ix валодалі латышскай мовай. Але асноўная частка беларусаў пражывала ва ўсходняй частцы краіны, Латгаліі, дзе большасць насельніцтва трады-цыйна не размаўляла па-латышску.

У другой палове 30-х гг., пасля перавароту 15 мая 1934 г., дэмакратыч-ныя працэсы ў Латвіі прыпыніліся, замест інтэграцыі ўсё выразней пра-водзілася палітыка асіміляцыі іншых нацыянальнасцей у латышскае ася-роддзе.

У пасляваенны перыяд— да аднаўлення незалежнасці ў 1990г.— этнічны склад насельніцтва Латвіі хутка змяняўся ў бок павелічэння коль-касці прадстаўнікоў некарэннай нацыянальнасці. 3 1935 да 1989 г. удзель-ная вага латышоў зменшылася ад 75,5% да 52,04%, доля рускіх павялі-чыласяз 10,6% амаль да 34%, беларусаў—ад 1,38% да4,4%. Такоерэз-кае змяненне нацыянальнага складу насельніцтва тлумачылася вялікім прытокам мігрантаў у Латвію ў савецкі перыяд. Колькасць беларусаў у Латвіі падвоілася i складае цяпер каля 100 тысяч чалавек. Асноўная частка ix прыехала сюды з 1959 па 1970 г. (330 чал.). Але ў Латвіі бела-русы траплялі ў асноўным у рускае асяроддзе, што тады мала адрозніва-лася ад сітуацыі на іншых тэрыторыях Савецкай дзяржавы, у тым ліку i ў самой Беларусь

Адзін з найболыіі цяжкіх наступстваў савецкай нацьюнальнай палітыкі— абрусенне традыцыйных гістарычных меншасцей, у тым ліку ў Латвіі. У той час, калі латышы захавалі сваю нацыянальную інфраструктуру, мову i нацыя-нальна-кулыурнае асяроддзе (школы, тэатры i г. д.), іншыя нацыянальнасці, акрамя рускіх, сваё культурнае асяродцзе фактычна страцілі. Аб гэтым свед-чаць i вынікі перапісу насельніцтва 1989г., паводле якога сваю нацыяналь-ную мову прызналі роднай 43,8% беларусаў, 27,1% палякаў, 27% габрэяў, 34% немцаў што пражываюць у Латвіі.

Па сутнасці, на такіх, даволі слабых, стартавых пазіцыях пачыналася адраджэнне нацыянальнага самаўсведамлення этнічных меншасцей пасля аднаўлення незалежнасці Латвіі ў 1990г.

Беларусы лічацца гістарычна традыцыйнай меншасцю ў Латвіі. Трэцяя частка ўсіх пражываючых сёння ў Латвіі беларусаў там жа i нарадзілася, пятая частка (20770 беларусаў) з'яўляецца грамадзянамі Латвійскай Рэс-публікі. Рыхтуючыся да гэтага выступления на кангрэсе беларусістаў я звяр-нулася ў гарадскі архіў i гарадскі музей Вентспілса, каб даведацца, калі ж з'явіўся першы беларус у самым заходнім горадзе Латвіі. Зрабіць гэта ака-залася няпроста, a дакладней— немагчыма. Справа ў тым, што ў архіўных дакументах Вентспілса да 1945 г. беларусы не значацца наогул. Першае ўпа-мінанне пра беларусаў датавана зусім нядаўнім часам— 1970г., калі ў горадзе, паводле архіўных звестак, пражывала 2430 беларусаў.

3 таго часу колькасць нашых суайчыннікаў у горадзе на ўзбярэжжы Бал-тыйскага мора амаль не змянілася. Яны складаюць сёння трэцюю па коль-касці нацыянальную групу ў складзе гарадскога насельніцтва. Асноўная частка беларусаў з'явілася ў Вентспілсе пасля Другой сусветнай вайны, калі савецкая ўлада пачала аднаўляць мясцовы порт i аб'яўляла арганізаваныя наборы рабочых з усіх рэспублік Савецкага Саюза.

Адна з актыўных удзельніц беларускай суполкі "Спадчына" ў Вентс-пілсе Валянціна Краснапёрава правяла анкетаванне некалькіх дзесяткаў ту-тэйшых беларусаў, пытаючыся ў ix, калі i чаму яны прыехалі ў Вентспілс. Аказалася, што большасць з ix прыехалі па набору— на будаўніцтва пра-мысловых аб'ектаў Шмат беларусаў працуе сёння на прадпрыемствах Вент-спілскага порта, у будаўнічых арганізацыях, ёсць сярод ix настаўнікі i пра-цаўнікі культуры. Але ў апошнія гады прадстаўнікам інтэлігенцыі нацыя-нальных меншасцей даводзіцца з асаблівай цяжкасцю інтэгравацца ў лат-війскае грамадства, бо цяперашні Закон аб дзяржаўнай мове патрабуе ад работнікаў культурнай сферы валодання латыше кай мовай на ўзроўні роднай мовы.

У канцы 80-хгг., адначасова з адраджэннем (атмодай) нацыянальнай свядомасці саміх латышоў пачалося i масавае ўтварэнне нацьюнальных культурных таварыстваў— галоўным чынам у Рызе. З'явілася Балта-славянскае таварыства, габрэйская, польская, украінская, руская, беларуская суполкі, якія пазней аб'ядналіся ў Асацыяцыю нацыянальных культурных тавары-стваў Латвіі (сёння яе ўзначальвае Рафі Хараджанян).

У адзін з напружаных дзён, здаецца, гэта было у 1989 г., калі знешне спа-койнае i міралюбівае грамадства раптам раскалолася на прыхільнікаў Народ-нага фронту i Інтэрфронту, калі абвастрэнне міжнацыянальнага напружання дайшло да свайго апагею, у рэдакцыю мясцовай газеты "Советская Вента", як яна ў той час называлася, да мяне зайшоў чалавек i амаль з парога пачаў гаварыць па-беларуску. Гэта быў Уладзімір Скрабатун, якога пазней я сама для сябе назвала беларускім нацыяналістам у самым станоўчым сэнсе гэта-га слова. Ён пачаў прыходзіць у рэдакцыю ўсе часцей: прыносіў кнігі на дзіўнай для мяне беларускай мове (дзіўнай таму, што кнігі друкаваліся ў да-лёкім замежжы i захавалі мову першай i другой хваляў беларускай эміграцыі на Захадзе). У. Скрабатун уваходзіў у праўленне латвійскага таварыства беларусаў "Сьвітанак", наколькі мне вядома, быў яго актыўным удзельні-кам, але адначасова вельмі хацеў стварыць беларускую суполку i ў Вентс-пілсе. Прыхільнік ідэі нацыянальнага адраджэння, У. Скрабатун не раз звяртаўся праз газету да беларусаў Вентспілса з заклікам аб'яднацца, рас-казваў на газетных старонках пра дзейнасць першых беларускіх культурных аб'яднанняў у Рызе, пра жыццё беларускай эміграцыі ў далёкім замежжы, з якім, хутчэй за ўсё, ён падтрымліваў нейкія сувязі. У 1989 ці 1990 г. мы з Уладзімірам нават падрыхтавалі тэматычны выпуск газеты "Советская Вента" на беларускай мове. Гэта быў, напэўна, унікальны ў сваім родзе нумар вентспілсьскай газеты на беларускай мове— адзіны за амаль 80-гадовую яе гісторыю.

На жаль, шчыры энтузіязм У. Скрабатуна не знайшоў падтрымкі ў суай-чыннікаў нашага горада. Мы не атрымалі амаль ніводнага водгуку на свае заклікі праз газету. Хутка Уладзімір ад'ехаў на радзіму, у Глыбокае, дзе, як я нядаўна даведалася, распачаў шырокую выдавецкую і асветніцкую дзейнасць. Прызнаюся шчыра: у той час я паабяцала сама сабе, што ніколі больш не буду брацца за стварэнне беларускай суполкі ў Вентспілсе— такой вялі-кай бьша мая крыўда і разгубленасць.

Калі ж два гады назад да мяне ў рэдакцыю ўсё той жа гарадской газеты, якая цяпер называецца "Вентас Балсс", зноў прыйшлі людзі, якія раз-маўлялі па-беларуску, доўга ўгаворваць мяне ім не прыйшлося. 22 сту-дзеня 1999 г. у Вентспілсе нарадзілася беларуская суполка "Спадчына". Яе заснавалі 10 асоб пры вельмі актыўнай падтрымцы i дапамозе Рыж-скага беларускага таварыства "Прамень", якому нядаўна споўнілася 10 год. Але на першым жа сходзе беларусаў Вентспілса ў суполку запісалася ўжо больш як 100 чалавек. Узначальвае яе праўленне Мікалай Жаўрыд, інжынер адной з будаўнічых арганізацый. Яго намесніцы— Валянціна Краснапёрава i я.

Не скажу, што беларуская суполка ў Вентспілсе працуе вельмі актыўна. У асноўным уся работа суполкі ляжыць на плячах Валянціны Краснапёра-вай—у нядаўнім мінулым настаўніцы, якая, аднак, бьша вымушана пайсці на пенсію пасля таго, як Закон аб дзяржаўнай мове стаў больш жорсткім. Дзякуючы, галоўным чынам, яе намаганням, суполка цяпер даволі адчу-вальна дапамагае беларусам Вентспілса вырашаць пытанні з афармленнем віз у Беларусь, арганізуе сустрэчы з супрацоўнікамі беларускага пасольства ў Латвіі, сустрэчы за святочным стадом— з беларускімі песнямі, жартамі. У пачатку 2000 г. мы набылі ў Мінску некалькі беларускіх нацыянальных касцюмаў i спрабуем стварыць сваю мастацкую самадзейнасць. Ёсць заду-ма арганізаваць беларускую нядзельную школу, прымаць у сябе гасцей з Бе-ларусі, ездзіць самім часцей на радзіму. Ажыццяўленню ўсіх нашых планаў перашкаджаюць пакуль што вядомыя матэрыяльныя праблемы. Але мы не губляемся i спадзяемся, што калі-небудзь усё гэта ў нас будзе. Вялікі дзякуй за дапамогу i падтрымку i пасольству Беларусі ў Латвіі, i вентспілскім прад-прыемствам, асабліва тым, якія маюць партнёраў у Беларусі, напрыклад, Акцыянернаму таварыству "Калія-парк", якое перагружае ў порце бела-рускі калій.

Станаўленне беларускай суполкі ў Вентспілсе прыйшлося на той час, калі ў нашым горадзе даволі актыўна распачалася грамадская інтэграцыя, хаця ў цэлым у краіне яна існуе пакуль што больш на канцэптуальным узроўні. Дастаткова сказаць, што Закон аб грамадзянстве Латвійскай Рэс-публікі ўсё яшчэ неадназначна ўспрымаецца ў еўрапейскіх інстытуцыях. Латвія дагэтуль не ратыфікавала Еўрапейскую канвенцыю па правах нацыянальных меншасцей, пакуль што не прыняла Закон аб нацыянальных меншасцях, не створаны Фонд інтэграцыі. А вылучэнне ў якасці галоўна-га механізма інтэграцыі латышскай мовы i латышскай культуры можа не-ўзабаве замест інтэграцыі прывесці да асіміляцыі. На мой погляд, адна з прычын такой сітуацыі тоіцца ў недасканаласці заканадаўства. Адна з галоўных праблем сённяшняй Латвіі — асабліва ў кантэксце яе намаган-няў як мага хутчэй увайсці ў Еўрапейскі Саюз— заключаецца ў тым, што вельмі вялікая частка нелатышоў, у тым ліку i беларусаў, выключана з ак-тыўнага палітычнага жыцця, бо не мае грамадзянства Латвійскай Рэс-публікі. Пасля рэферэндума, што адбыўся ў мінулым годзе, былі адмене-ны так званыя "вокны" натуралізацыі, i практычна кожны, хто мае статус сталага жыхара, можа прэтэндаваць на грамадзянства Латвійскай Рэс-публікі. Але для гэтага кожнаму трэба здаць экзамены па латышскай мове i гісторыі Латвіі, а таксама заплаціць у дзяржаўную казну прыкладна 50 долараў ЗША. I тое, i другое цяжка зрабіць людзям пажылага ўзросту. Многім прадстаўнікам некарэннай нацыянальнасці, якія, аднак жа, нара-дзіліся ў Латвіі i лічаць яе сваёй радзімай, няпроста пераадолець псіхала-гічны бар'ер i часткова зразумелую крыўду на тое, што грамадзянства ім прапануюць "купіць" за грошы, даказаць веданне латышскай мовы, гісто-рыі і Канстытуцыі Латвіі. Праўда, сярод найболып адукаванай моладзі такія настроі амаль не назіраюцца— прагматычныя маладыя людзі, зда-ецца, не жадаюць дарэмна губляць час на крыўды i пошукі праўды, без асаблівых цяжкасцей праходзяць экзамены i імкнуцца знайсці сваё месца ў досыць жорсткай канкурэнцыі на рынку працы. Як я ўжо гаварыла ра-ней, больш за паўмільёна жыхароў Латвіі не з'яўляюцца яе грамадзянамі, але грамадзянамі якой-небудзь іншай краіны. A прадстаўнікі нацыянальных меншасцей не карыстаюцца аднолькавымі з карэннай болыііасцю насель-ніцтва сацыяльнымі гарантыямі —галоўным чынам з-за праблем з латыш-скай мовай. Нарэшце, вялікая частка латвійцаў іншых нацыянальнасцей, не маючы грамадзянства той краіны, дзе яны жывуць, не ўдзельнічае ў дзяржаўным i мясцовым кіраванні.

Выключэннем з агульнай сітуацыі, якая пакуль што захоўваецца ў Латвіі, стаў менавіта наш горад Вентспілс —дзякуючы разумнай палітыцы гарад-ской улады на чале з яе кіраўніком Айварам Лембергам, вядомым сваёй энергічнасцю i прадпрымальнасцю не толькі ў Латвіі, але i ў Расіі, i ў Беларусь Па асабістай ініцыятыве вентспілскага мэра ў канцы 1999 г. пачалася работа над гарадской Праграмай інтэграцыі грамадства. A ўжо ў маі 2000 г. Праграма была прынята на Форуме інтэграцыі. Галоўнай мэтай было аб-вешчана змяншэнне сацыяльнай i этнічнай падзеленасці грамадства; налад-жванне пастаяннага i выразнага дыялогу паміж жыхарамі i інстытуцыямі муніцыпальнага кіравання; садзейнічанне якаснаму авалодванню i творча-му развіццю латышскай мовы i культуры; а таксама— асваенню кожнай нацыянальнай меншасцю сваёй культурнай спадчыны. Улічваючы той факт, што ў гарадской думе, думскіх камісіях і іншых структурах нацыянальныя меншасці прадстаўлены вельмі слаба (5,2%) i што амаль трэцяя частка па-даткаплацелыіічыкаў не ўдзельнічае ў гарадскім самакіраванні, пры гарадской думе— па ініцыятыве нашага мэра—некалькі месяцаў таму быў ство-раны Кансультацыйны савет па пытаннях неграмадзян, надзелены статусам думскай камісіі. Гэты акт вентспілскага гарадскога самакіравання вьплядае сапраўды прагрэсіўна на фоне астатняй Латвіі. У пэўным сэнсе Кансультацыйны савет неграмадзян дазваляе кампенсаваць адсутнасць у амаль трэ-цяй часткі вентспілсчан выбарчых правоў Праз Кансультацыйны савет не-грамадзяне атрымалі магчымасць разам з грамадзянамі ўзяць на сябе i ад-казнасць за лес свайго горада.

Кансультацыйны савет працуе ў нашым горадзе ўсяго некалькі меся-цаў Аналагаў яму няма не толькі ў Латвіі, але, напэўна, i на астатняй тэры-торыі былога СССР. Але мы спадзяемся, што вопыт першага рэальнага органа самакіравання нацыянальных меншасцей, створаны ў нашым горадзе, дапаможа нам больш паспяхова абараняць інтарэсы нацыянальных меншасцей, паскорыць працэс натуралізацыі вентспілсчан i атрымання імі грамадзянства Латвіі; будзе садзейнічаць больш добразычлівым адносінам паміж жыхарамі карэннай i некарэнных нацый, прадухіліць асіміляцыю нацыянальных меншасцей, будзе садзейнічаць больш паспяховаму развіццю на-цыянальна -кулыурных суполак (ix сёння ў Вентспілсе— 11) i нацыянальных культур, а таксама ўзаемадзеянню розных культур, прадстаўленых у Вентспілсе і Латвіі.

Кіраўнік місіі АБСЕ ў Латвіі Торстен Орнс, пазнаёміўшыся з вентспіл-скай Праграмай інтэграцыі грамадства, шчыра здзівіўся i ахарактарызаваў яе так: "Гэта вялізны скачок з Савецкага Саюза ў Еўрапейскі Саюз…"

У кастрычніку ў Вентспілсе адбылася яшчэ адна падзея, якая стала на-ступным крокам на шляху інтэграцыі грамадства— 8 з 11 нацыянальна-культурных суполак Вентспілса, у тым ліку i беларуская суполка "Спадчы-на", аб'ядналіся ў асацыяцыю.

Мы спадзяемся, што інтэграцыя ў Вентспілсе ператворыцца ў шматга-лосны, шматнацыянальны канструктыўны дыялог, дзе сваё месца знойдзе i беларуская суполка "Спадчына".


Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/



У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by