|
Галіна Сяргеева (Мінск)
БЕЛАРУСКАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ НА
ПОСТСАВЕЦКАЙ
ПРАСТОРЫ: ПРАБЛЕМЫ
ВЫЖЫВАННЯ I ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВЩЦЯ
Практычная цікавасць i навуковая актуальнасць асэнсавання жыцця-дзейнасці сучаснай беларускай супольнасці на постсавецкім абшары вызначаецца найперш тым, што тут сканцэнтравана значная частка ўсёй беларускай дыяспары ў свеце (больш паловы). Па-за межамі Беларусі на постсавецкай прасторы пасля распаду СССР аказалася больш за 2 млн. беларусаў. Пры гэтым у суседніх постсавецкіх дзяржавах (Расія, Літва, Латвія) на памежных з Беларуссю тэрыторыях беларусы жывуць на сваіх гістарычна этнічных землях i з'яўляюцца тут карэнным народам. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі на дзяржаўным узроўні ўпершыню пасля 1920-х гг. быў праяўлены клопат аб патрэбах беларускай супольнасці ў інша-этнічных рэгіёнах Саюза, на былой яго тэрыторыі ў шэрагу заканадаўчых актаў былі замацаваны правы суродзічаў i беларускіх грамадзян, якія жывуць за межамі Беларусі— у Законе аб грамадзянстве (1991), Законе абпарадку выезду грамадзян Беларусі і ўезду ў яе (дзейнічае з 1 студзеня 1994 г.), Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (1994).
Прынцыпова новымі i важнымі для постсавецкіх замежных беларусаў сталі палажэнні пра захаванне права на грамадзянства Беларусі, абарону правоў грамадзян рэспублікі за яе межамі, немагчымасць страты грамадзянства толькі на падставе пражывання ў іншай дзяржаве, а таксама пры-знанне за жыхарамі права свабоднага выезду з Беларусі i вяртання ў яе, за-канадаўча замацаванага ў якасці аднаго з асноўных правоў асобы1. Гэта абумовіла натуральныя працэсы эміграцыі-іміграцыі. Адметнасцю 1990-хгг. стала дадатнае сальда міграцыі з дзяржавамі на тэрыторыі экс-СССР (у ад-розненне ад савецкага часу, калі, за невялікім выключэннем, яно было ад-моўным).
У 1992—1999 гг. Беларусь прыняла з новых незалежных дзяржаў на по-стсавецкай прасторы 408 тыс. асоб, a перасялілася туды амаль 210 тыс. ча-лавек 2. Сярод перасяленцаў у Беларусь беларусы склалі 46% (прыкладна 188 тыс. чалавек) 3. Трэба ўлічыць, што 75 тыс. беларусаў прыехалі на баць-каўшчыну яшчэ ў 1990— 1991гг. Гэта значыць, што больш 11% ад ix коль-касці на тэрыторыі былога Саюза (за межамі Беларусі) вярнуліся на баць-каўшчыну. Абумоўлена гэта немагчымасцю ці няпэўнасцю атрымання грамадзянства (Латвія, Эстонія), складанасцямі адаптацыі да новых умоваў (ас-ваенне ў краінах Балтыі, Казахстане i інш. дзяржаўнай мовы, без ведання якой нельга заняць пэўныя пасады ці проста знайсці работу, прыстасавацца да жыцця ва ўмовах трансфармацыі эканомікі).
Тысячы беларусаў вяртаюцца на бацькаўшчыну як бежанцы (з раёнаў нацыянальных, этнічных канфліктаў ускладнення сацыяльнай ці палітыч-най сітуацыі). У 2000 г. на статус бежанца ў Беларусі прэтэндавала больш за 30 тыс. асоб, у тым ліку з Сярэдняй Азіі, Закаўказзя, Прыднястроўя, Літвы, Латвіі, Эстоніі. 3 ix не менш паловы— беларусы 4. Але закон аб бежанцах, які ўступіў у дзеянне з 1 ліпеня 1995 г., a затым прыняты ў 1999 г. новы закон не даюць ім ніякіх ільгот, пераваг перад іншымі прэтэндэнтамі нагэты статус. Ненатуральна, што рэпатрыяцыя этнічных беларусаў на баць-каўшчыну адбываецца без дзяржаўнай падтрымкі. Яны не маюць дастатко-вых гарантый для ўключэння ў жыццё i працу, сутыкаюцца з абыякавасцю ўлады i адсутнасцю ад яе дапамогі. I справа тут не толькі ў адсутнасці сродкаў але i ў неразуменні кіраўніцтвам краіны важнасці кансалідацыі карэннай нацыі. Прыклады збірання нацыі даюць многія краіны (і на аб-сягах былога Саюза). 3 улікам эканамічных абставін Польшча ў 2000 г. прыняла закон аб рэпатрыяцыі, якому падлягаюць палякі з Каўказскага i Азіяцкага рэгіёнаў былога СССР. Цывілізаваным спосабам вырашэння гэ-тай праблемы маглі б стаць пагадненні паміж Беларуссю i новымі незалежным! постсавецкімі краінамі, з якіх ідзе значны адток беларусаў аб рэгуляванні перасяленняў i абароне правоў перасяленцаў Першай такой спробай стала пагадненне, падпісанае з Расіяй у 1996г., ратыфікаванае Беларуссю ў 1998г.5, але яно да гэтага часу фактычна не дзейнічае, не вызначаны i механізмы яго рэалізацыі.
Для дынамікі іміграцыі ў Беларусь з тэрыторыі экс-СССР (у тым ліку i беларусаў) характэрна штогадовае зніжэнне. Абумоўлена гэта пагаршэн-нем сацыяльна-эканамічнага становішча ў Беларусі, цяжкасцямі ўладкавання на бацькаўшчыне (прапіска, работа), прыстасаваннем часткі суродзічаў да новых умоў жыцця на постсавецкай прасторы. Калі ў 1992 г. у ліку перася-ленцаў у Беларусь беларусаў было 54 тыс., то ў 1997г.— 13,5 тыс.6.
Прыток беларусаў ў новыя незалежныя дзяржавы на постсавецкай тэ-рыторыі за 1992—1999 гг. зБеларусі быў адносна невялікі: у 1995 г.—7,5 тыс. беларусаў, у 1997 г.— 3 тыс.
Аналіз міграцыйных працэсаў сведчыць, што ў адрозненне ад савецкіх часоў, калі нацыянальная дыяспара з кожным годам павялічвалася і кож-ны пяты беларус у 1989 г. пражываў у іншаэтнічных рэгіёнах СССР, то ў 1990-я гг. на постсавецкай тэрыторыі яна зменшылася. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што беларусы адсюль эмігравалі яшчэ i на Захад, а коль-касць ix там паволі расце. Цяпер беларусы на постсавецкай прасторы най-больш сканцэнтраваны ў суседніх дзяржавах: Расіі— болып 1 млн., Украі-не— да 450 тыс., Латвіі— 100 тыс., Літве— болып 50 тыс., у Малдове асела каля 20 тыс., Казахстане— 170 тыс.
3 улікам такіх абставін абарона правоў замежных суайчыннікаў за-кладзена ў міжнародных дагаворах аб узаемаадносінах Беларусі з Расіяй, Украінай, Казахстанам, Літвой, Узбекістанам. Там ёсць артыкулы аб маг-чымасці свабоднага выяўлення, захавання i развіцця суайчыннікамі этніч-най, культурнай, моўнай, рэлігійнай самабытнасці. Першае міжурадавае спецыяльнае пагадненне аб абароне інтарэсаў суродзічаў Беларусь пад-пісала з Малдовай (1997), такія ж пагадненні рыхтуюцца з памежнымі дзяр-жавамі— Украінай, Расіяй, Літвой. Аднак, нягледзячы на значную нацыя-нальную дыяспару ў свеце (больш 3 млн. беларусаў), правы замежных су-родзічаў не адрэгуляваны. Закон аб суайчынніках, якія жывуць за мяжой, павінен юрыдычна замацаваць правы i льготы, якія прадаставіць ім баць-каўшчына (гэта можа быць палёгка ў набыцці маёмасці, большае спрыянне прадпрымальнікам, інвестарам з беларускай дыяспары i інш.). Дзяржава павінна прызнаць пэўныя ix правы дзеля захавання інтарэсаў у краіне ix паходжання, на гістарычнай радзіме.
Новым у жыцці беларускай супольнасці ў свеце стала з'яўленне ў яе складзе грамадзян Беларусь У ліку 19 тыс. асоб, якія ў 2000г. знаходзіліся на консульскім уліку ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, пэўную коль-касць складаюць беларусы на постсавецкай прасторы. 3 просьбамі атры-мання беларускага грамадзянства найчасцей звяртаюцца асобы беларуска-га паходжання ў Латвіі, Эстоніі (напрыклад, 80% беларусаў што стала пра-жываюць у Латвіі, з'яўляюцца ў адпаведнасці з яе законам неграмадзянамі). Праблемай для многіх беларусаў у некаторых дзяржавах СНД i Балтыі, якія прэтэндуюць на грамадзянства, работу на пэўных пасадах у гэтых краінах, з'яўляецца неабходнасць ведання дзяржаўнай мовы. Складаная працэдура атрымання грамадзянства ў Латвіі, Эстоніі, дзе вялікая доля рускамоўнага насельніцтва, успрымаецца як дыскрымінацыя, a ўладамі гэтых краін тлу-мачыцца як клопат пра будучыню карэннага народа, мера па стрымліванню русіфікацыі.
Спазненне з прьшяццем спрошчанага парадку (шляхам рэгістрацыі) на-быцця беларускага грамадзянства (толькі ў 1993 i 1998 г.) прывяло да таго, што нямала суродзічаў сутыкнуўшыся са складанасцямі яго атрымання ці вяртання, набылі расійскае ці іншае. Крокам да вырашэння гэтага пытання стала пагадненне аб спрошчаным парадку набыцця грамадзянства пры пэў-ных умовах паміж Беларуссю, Казахстанам, Кыргызстанам i Расіяй (1999). 3 улікам сталага пражывання грамадзян Беларусі ў новых незалежных дзяржавах заключаны міжурадавью пагадненні аб узаемнай абароне правоў сваіх грамадзян натэрыторыі Расіі, Украіны, Літвы, Казахстана. У студзені 1999г. Беларусь ратыфікавала дагавор з Расіяй аб роўных правах грамадзян на тэ-рыторыі адна адной. Але на цяперашні час ён— дэкларацыя аб намерах, таму што ў Расіі i Беларусі розны жыццёвы ўзровень, несумяшчальныя са-цыяльныя, палітычныя i эканамічныя працэсы, заканадаўства.
Пры савецкай уладзе БССР была пастаўшчыком рабочай сілы, асаблі-ва на поўнач i ўсход СССР. I ў 90-хгг. сфарміравалася часовая працоўная міграцыя з Беларусі ў Расію, Літву i інш., у тым ліку i нелегальная, некант-ралюемая. Гэтаму спрыяла адсутнасць да сярэдзіны 1990-хгг. прававой базы для легальнага, сацыяльна абароненага ўладкавання на работу за мяжой. Затым дзяржава зрабіла крокі па наданню працэсу працоўнай мігра-цыі заканадаўча аформленых норм. 3 1995 г. міграцыйная служба пачала выдаваць ліцэнзіі фірмам на замежнае працаўладкаванне па кантрактах. Але ёсць факты махлярства, злоўжыванняў нелегальных фірм ці нават тых, што маюць ліцэнзіі. Беларусь заключылаў 1998 г. i ратыфікавала ў 1999г. пагадненне краін СНД аб супрацоўніцтве ў барацьбе з нелегальнай мігра-цыяй. Але да гэтага часу Беларусь не падпісала Міжнародную канвен-цыю па абароне правоў працоўных мігрантаў (1977), канвенцыю "Аб злоўжываннях у галіне міграцыі i забеспячэнні працоўным мігрантам роў-ных магчымасцей" (1975) i інш.
Нацыянальная дыяспара на постсавецкай тэрыторыі папоўнілася наву-ковай, творчай, спартыўнай элітай, асабліва ў Расіі. Неспрыяльныя ўмовы гаспадарання ў Беларусі вымусілі тысячы яе жыхароў весці свой бізнес ў Расіі, Украіне, Прыбалтыцы, паляпшаючы дабрабыт гэтых дзяржаў Ад-ток высокапрафесійных працаўнікоў у постсавецкія дзяржавы павялічваец-ца. Але кіраўніцтва беларускай дзяржавы не прымае эканамічных мераў для стрымлівання "ўцечкі мазгоў" i "залатых рук", не праяўляе клопату аб захаванні нацыянальнага генафонду У адрозненне ад краін Балтыі, Украі-ны беларускія ўлады не выкарыстоўваць даволі значны эканамічны, інтэ-лектуальны патэнцыял беларускай супольнасці на тэрыторыі былога СССР, яе дзелавыя сувязі ва ўсіх сферах на карысць бацькаўшчыны. "Калі латышская дыяспара вярнулася ў Латвію,— адзначае былая эмігрантка член парламента Латвіі Інэса Бізніеце, — нас вітала краіна i народ. Людзі з нашага асяроддзя сталі першымі пасламі Латвіі ў замежных краінах, многія былі абраны ў парламент, у іншыя органы ўлады"7 .
Яшчэ адна новая адзнака часу— Беларусь першая з постсавецкіх дзяр-жаў (з сярэдзіны 1990-хгг.) займела палітычную эміграцыю. Апаненты па-нуючай улады, якія не прымаюць яе адносіны да дзяржаўнасці, беларускай мовы, культуры, унутраны i знешні курс, выязджаюць не толькі ў заходнія краіны, але i ў Літву. Тут дзейнічае Віленскі цэнтр грамадскіх ініцыятыў "Дэмакратыя дзеля Беларусі". 3 2000г. у Вільнюсе пачала вяшчанне пры-ватная (з удзелам беларусаў) радыёстанцыя на беларускай мове "Балтый-скія хвалі". Еўрапейскі сектар Рады БНР папоўніўся прадстаўнікамі бела-рускіх суполак Санкт-Пецярбурга, Масквы, Вільнюса i інш. Сярод літоўскіх беларусаў набыла водгук акцыя прыняцця сімвалічнага грамадзянства БНР.
У адрозненне ад заходняй дыяспары, дзе дзейнічае беларуская нацыянальная царква (ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Аўстралія), спробы аргані-заваць царкоўна-рэлігійнае жыццё на нацыянальнай аснове на постсавецкай прасторы сутыкнуліся з цяжкасцямі. У Маскве з 1991 г. дзейнічаюць намаганнямі сяброў Таварыства беларускай культуры уніяцкая i каталіцкая суполкі. Дзякуючы Каталіцкай грамадзе ў Вільнюсе i вернікам іншых на-цыянальнасцей у касцёле св. Барталамея з 1998 г. адбываюцца багаслужэнні на беларускай мове. Арганізаваная беларусамі-вернікамі Санкт-Пецярбурга праваслаўная абшчына без тлумачэння прычын была забаронена ў 1998 г., i дзейнасць яе спынілася.
У 1990-ягг. паскорыўся працэс гуртавання беларусаў у новых незалежных дзяржавах, які распачаўся ў канцы 1980-хгп, актывізавалася ix нацыя-нальна-кулыурнае жыццё. У 2000г. кулыурна-асветную i сацыяльна-дабрачынную дзейнасць праводзілі дзесяткі арганізацый, суполак, згуртаванняў, цэнтраў, клубаў у Расіі (больш 40), Літве (больш 20), Украіне (больш 20), Малдове, Казахстане, Кыргызстане, Узбекістоне, Эстоніі, Латвіі, Арменіі. Нацыянальна-арганізаванью асяродкі спрьююць захаванню традыцый свайго народа, яго мовы, гісторыі, культуры, ix папулярызацыі шляхам заснавання беларускіх школ, беларускага друку, аматарскіх фальклорных i мастацкіх гурткоў, арганізацыі курсаў вывучэння беларускай мовы, лекцый па гісторыі i культуры Беларусі, святкавання юбілеяў вядомых культурных дзеячаў i адметных падзей у жыцці беларускага народа, яго абрадавых святаў.
Але на маштабы i характар развіцця беларускага нацыянальнага руху на постсавецкай тэрыторыі адмоўна паўплывалі моцная дэнацыяналізацыя беларусаў не толькі тут, але i на бацькаўшчыне, ix русіфікацыя ва ўсіх былых савецкіх рэспубліках. Слабая згуртаванасць, недастатковая ўнутраная самаарганізацыя, падзеленасць па палітычных прычынах і, што самае тра-гічнае, у адносінах да дзяржаўнасці Беларусі. Паміж суполкамі існуе непа-разуменне i наваг канфрантацью (Масква, Санкт-Пецярбург, Вільнюс, Талін).
Увядзенне прэзідэнцтва з 1994 г., майскі (1995) i лістападаўскі (1996) рэферэндумы карэнным чынам змянілі палітычную i сацыяльна-эканаміч-ную сітуацыю ў Беларусі i моцна паўплывалі на раскол беларускай дыяспа-ры на постсавецкім абшары. Прынцыповыя змены ўнутранай i знешняй палітыкі абумовілі новы афіцыйны падыход да дыяспары: прыярытэтнай вызначана работа з суайчыннікамі ў новых незалежных дзяржавах на постсавецкай тэрыторыі (т. зв. "блізкім замежжы"). Гэтым зноў падзялілі суро-дзічаў за мяжой— цяпер ужо на "блізкіх" i "далёкіх", на афіцыйных (лаяль-ных пануючай у Беларусі ўладзе) i "апазіцыйных". Заходняя дыяспара нега-тыўна аднеслася да новага курса беларускай улады. Такім чынам, сучасныя праблемы, цяжкасці ў развіцці беларускага нацыянальнага руху на постса-вецкім абшары абумоўлены як яго ўнутраным станам, так i складаным пра-цэсам станаўлення дзяржаўнасці Беларусі, неадназначным стаўленнем да замежных суполак беларусаў Да дзвюх міжнародных арганізацый па сувя-зях з замежнымі суродзічамі (адзяржаўленая "Радзіма" i Згуртаванне бела-русаў свету "Бацькаўшчына"— грамадская арганізацыя з 10-гадовым во-пытам, у тым ліку правядзення i агульнабеларускіх маштабных акцый) да-лучылася з 1999 г. асацыяцыя "Святло Радзімы". Яе старшыня праўлення— адначасова i старшыня Дзяржкамітэта па справах рэлігій i нацыянальных меншасцей. Менавіта камітэт выконвае ролю куратара па пытаннях дыяспары. Час пакажа, чым стане асацыяцыя.
Да расколу беларускіх суполак у буйнейшых цэнтрах краін СНД i Бал-тыі падштурхоўвае рэалізацыя ідэі ix гуртавання адпаведнымі органамі Бе-ларусі на аснове лаяльнасці да існуючага рэжыму. 3 канца 1990-хгг. пасоль-ствы актывізавалі дзейнасць па стварэнню аб'яднанняў у межах краін пра-жывання беларусаў. Пры ўдзеле беларускіх пасольстваў створаны Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве (1998), Каардынацыйная рада ў Малдове, Нацыянальна-кулыурная аўтаномія "Беларусы ў Расіі"
(1999), Усеўкраінскае аб'яднанне "Беларусь" (2000). Старшыня Дзяржкамі-тэта па справах рэлігій i нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь А. Білык падкрэсліў на старонках друку, што станоўчыя вынікі ад сумеснай дзей-насці беларускіх аб'яднанняў бачацца як самімі арганізацыямі, так i дзяр-жаўнымі, грамадскімі структурамі Беларусі 8. Але амаль ва ўсіх краінах паза створанымі ўладамі каардынацыйнымі органамі аказаліся многія суполкі, якія бачаць у дапамозе сучаснай выканаўчай улады Беларусі рычаг уціску на змест працы суполак, ix пазіцыю ў адносінах да падзей на бацькаўшчы-не (Міжрэгіянальнае аб'яднанне беларусаў Расіі, Таварыства беларускай культуры i іншыя арганізацыі у Літве, Украіне). Само па сабе старание па-сольства стварыць аб'яднанні і павялічыць колькасць суполак— справа добрая, калі яны сапраўды будуць жыццяздольныя i разгорнуць кулыурна-ас-ветную, адукацыйную i іншую нацыянальную работу. Але практыка свед-чьщь, што частка ix існуе фармальна, асаблівай цікавасці да беларускай куль-турнай спадчыны, традыцый яны не праяўляюць ці ўвогуле ставяцца да гэ-тых каштоўнасцей, як i незалежнасці Беларусі, варожа. Калі ў Беларусі ўзмоц-няцца працэсы ўмацавання дзяржаўнасці, паскарэння нацыянальнага адра-джэння, беларусізацыі ўсіх сфер жьщця, тады арганізаваныя пры ўдзеле ўладаў Беларусі на постсавецкім абшары суполкі i каардынуючыя арганіза-цыі, што не прымаюць гэтых каштоўнасцей, знікнуць ці зменшацца i павя-лічацца непалітызаваныя нацыянальна арыентаваныя таварыствы, галоў-най мэтай якіх будзе наладжванне нацыянальнага, кулыурна-асветнага жыцця i ўзаемадзеяння з бацькаўшчынай на гэтай аснове. Пастаянны кло-пат дзяржавы пра беларускую дыяспару, а не выкарыстанне яе ў палітыч-ных мэтах, зможа прадухіліць асіміляцыю беларускіх асяродкаў на постса-вецкім абшары. Цяпер жа існуе вельмі абмежаваная эканамічная падтрым-ка беларускага нацьюнальнага руху не толькі ўладамі краін на постсавецкай прасторы, але i самой Беларусь Дзяржаўная праграма "Беларусы ў свеце", прынятая ў 1993 г., слаба рэалізуецца з-за адсутнасці сродкаў.
Ненадежная падтрымка суродзічаў з боку існуючай у Беларусі ўлады, заняпад усяго беларускага ў самой дзяржаве сталі прычынамі адсутнасці беларускіх школ, нацыянальнага друку нават у багатых на інтэлектуальныя сілы беларускіх асяродках у Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Новасібірск), Украіне, Казахстане i інш. 3 улікам таго, што беларусы ў інша-этнічных рэгіёнах СССР у аднолькавай ступені не мелі магчымасцей для выяўлення сваёй нацыянальнай самабытнасці, уражвае ix вельмі адрозны сучасны вопыт нацыянальнага жыцця i інтэграцыі ў грамадства новых незалежных дзяржаў Аўтар кнігі "Беларусы ў Латвіі" Ілга Апіне падкрэслі-вае: "Можна сцвярджаць, што ў Латвіі складваецца інфраструктура беларускай культуры ca сваімі цэнтрамі, друкам, школай, а таксама адраджаец-ца беларускае асяроддзе ў Рызе, дзе трывалае месца пачынае займаць беларуская мова"9. Toe ж вызначае i беларускую супольнасць у Літве. Істотна іншая сітуацыя ў Расіі. Блізкасць моваў працягаае пражыванне ў Расійскай імперыі, а затым СССР, палітычныя падзеі i рашэнні апошняга пяцігодцзя, моцна паўплывалі там на дэнацыяналізацыю, асіміляцыю беларусаў. Інтэ-грацыйныя працэсы, якія рэальна адбываюцца ў ваеннай i ваенна-прамыс-ловай сферы i замаруджваюцца ў сацыяльна-эканамічнай (амаль не дзейні-чаюць законы аб мытным саюзе, аб роўных магчымасцях суб'ектаў гаспа-дарання, роўных правах грамадзян на тэрыторыі дзвюх дзяржаў), аказва-юць маральна-псіхалагічны ціск на расійскіх беларусаў, паскараюць ix ад-рыў ад свайго этнасу, супярэчліва адбіліся i на самавызначэнні беларусаў на тэрыторыі экс-СССР Сведчанне таму— амаль поўная асіміляцыя белару-саў на беларуска-расійскім паграніччы, дзе яны жывуць на этнічна гіста-рычных землях. Прыгадаем, што ў Літве, Польшчы на сваіх этнічных тэры-торыях беларусы маюць пэўную нацыянальную адукацыю, нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі, кнігадрукаванне, a ў Польшчы— i нацыянальную палітычную партыю. Практычных высноў як з боку самой беларускай супольнасці ў Расіі, так i ўладаў абедзвюх дзяржаў вымагае неадпаведнасць узроўню нацыянальна-культурнага жыцця суродзічаў у Расіі ў параўнанні з беларускімі дыяспарамі ў іншых памежных краінах (Літве, Латвіі, Украі-не), a таксама са становішчам рускай дыяспары ў Беларусі, якая аказвае значны ўплыў на грамадска-палітычнае становішча Беларусі, у большасці сваёй адстойвае пазіцыі суседняй Расіі. Падпісанае пагадненне аб супра-цоўніцтве паміж Дзяржкамітэтам па справах рэлігій i нацыянальнасцей Бе-ларусі i Міністэрствам нацыянальнай палітыкі Расіі (1999) прадугледжвае ўлічванне інтарэсаў беларускай дыяспары ў Расіі i рускай у Беларусі 10. Але рэальнасць можа аказацца іншай, бо пагадненне 1990 г. паміж расійскім i беларускім ведамствамі аб адкрыцці ў Расіі школ з беларускай мовай наву-чання не выканана.
Беларуская супольнасць на тэрыторыі экс-СССР аказалася ў розных цы-вілізацыях, а сама Беларусь знаходзіцца на гістарычным раздарожжы i ў пя-рэдадзень XXI ст. Пры якіх умовах беларуская дьюспара на постсавецкай прасторы зможа выконваць ролю пасрэдніка ў дыялогу цывілізацый, паўплы-ваць на гістарычны выбар Беларусі i як ён адаб'ецца на самапачуванні, са-масцвярджэнні беларусаў на постсавецкім абшары?
Перспектывы паспяховага, натуральнага развіцця замежнай беларускай супольнасці тут звязаны са зменамі сітуацыі ў Беларусі, умацаваннем яе незалежнасці, усталяваннем добрасуседскіх дзяржаўных адносін з памеж-нымі краінамі, уваходжаннем у еўрапейскую i міжнародную супольнасць. Беларусь як незалежная дэмакратычная еўрапейская прававая дзяржава будзе прыцягальнай для большасці нацыянальнай дыяспары, у тым ліку i эмігра-цыі, якія адчуваюць сябе працягам нацыі ў замежжы, а Беларусь зможа вы-карыстаць ix інтэлекгуальны i эканамічны патэнцыял, дзелавью сувязі з палі-тычнымі, фінансавымі i іншымі коламі краін пражывання. Толькі сама-стойная Беларусь, нацыянальна ўсвядомленая, зможа забяспечыць існаван-не беларускага народа i яго працягу ў эміграцыі як адзінага арганізма. Гэта— адна з цаглінак падмурка для самазахавання i развіцця нацыі ў эпоху глаба-лізацыі. Бацькаўшчына i дыяспаратады стануць як адно цэлае. Яшчэ ў 1953 г. беларуска-ўкраінскі гісторык у эміграцыі прафесар Л. Акіншэвіч пісаў што Беларусь, "здабыўшы магчымасць вольнага развіцця […] дасягне […] зда-ровай, арганічнай, да апошняй грані праведзенай сінтэзы сваіх цывіліза-цыйных асноў […] Дасягнуўшы гэтай сваёй сінтэзы, беларускі народ будзе мець перад сабой вялікія творчыя магчымасці. I хто ведае, можа— карыс-нью не толькі для яго аднаго" 11.
У любым выпадку Беларусь павінна вытрымаць гістарычныя выпраба-ванні, не згубіць сваю незалежнасць. Не можа не спрацаваць інстынкт самазахавання народа, хоць ён i моцна падарваны. Глыбінныя зрухі, якія сталі відавочнымі, сведчаць пра абуджэнне нацыянальнага духу. Дзесяць гадоў незалежнасці даюць свае вынікі. I ўжо на падыходзе новае маладое пака-ленне свядомых беларусаў для якіх незалежнасць—кардынальная каштоў-насць, a дыяспара, нацыянальная эміграцыя— неад'емная частка беларускага народа, якая жыве па-за Беларуссю.
Спасылкі:
1 Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Мн., 1994. С 7; Ведамасці Вярхоўнага Савета РэспублікіБеларусь. 1991. № 321, арт. 421; 1993, № 22, арт. 274.
2 Гл.: Республика Беларусь в цифрах: Стат. сб. Минск, 1997. С. 33, 50; Toe ж. 2000. С.49, 51.
3Гл.: Население Республики Беларусь: Стат. сб. Минск, 1996. С. 176-177; Toe ж. 1998. С.172-173.
4 Звязда. 1994, 14 кастр.; 1996, 27 сак., 5, 19 крас; Беларусь: ретроспектива и перспектива: Национальный отчет о человеческом развитии 99г. Минск, 1999. С. 29—30.
5 Ведамасці Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. 1998. № 8. Apr. 211. С. 73—80.
6 Гл.: Республика Беларусь в цифрах. 1994. С.61-62; Toe ж. 1998. С.35.
7 Згода. 2000. 21 кастр.
8 Голас Радзімы. 1999. 15-22 крас.
9 Apinel. Baltkrievi Latvija. Riga, 1995.
10 Культура. 1999. 6-12 сак.
11 Запісы Беларускага інстытута навукі i мастацтва (Ню-Ёрк). 1953. № 2. С 78-79.
Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1
БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/
