МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Мова беларускага друку ў краінах Балтыi // Беларуская дыяспара як пасяродніца ў дыялогу цывілізацый

Аўтар: Гурская Юлія, Прохарава Cвятлана
Кнiга: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
Год: 2001
Краiна: Літва, Латвія, Эстонія
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Святлана Прохарава, Юлія Гурская (Мінск)

МОВА БЕЛАРУСКАГА ДРУКУ Ў КРАЖАХ БАЛТЫІ

Матэрыялам для гэтай працы паслужьша мова газет краін Балтыі *. Як сведчыць даследаваны матэрыял, асноўнай мэтай прааналізаваных газет з'яўляецца разбурэнне стэрэатыпаў беларуса і Беларусі, якія ствараліся шмат гадоў Сутнасць ix у тым, што нібыта да рэвалюцыі 1917 г. Беларусь была малапісьменнай краінай, не мела ні дзяржаўнай мовы, ні дзяр-жавы, ні культуры.

На пачатку 90-х гг. культурная дзейнасць беларусаў Балтыі актывіза-валася. 3 1991 г. адрадзілася ў Вільнюсе (Вільні) "Наша ніва", на старон-ках якой на пачатку XX ст. выпрацоўваліся нормы беларускай літаратур-най мовы i правапісу (мову "Нашай нівы" мы разглядаць не будзем, бо гэта асобная тэма, якую немагчыма прааналізаваць у адным выступленні). 3 1992 г. пры газеце "Наша ніва" існавала грамадская арганізацыя — Та-варыства беларускага пісьменства. У 1993 г. адкрыта Віленская сярэдняя школа імя Ф. Скарыны.

3 1997 г. у Літве існуе газета i выдавецтва "Рунь"; у Латвіі ў 1989 г. вы-дадзена некалькі нумароў газеты "Голас беларуса"; з 1994 г. выдаецца што-месячнік—газета беларусаў Латвіі "Прамень". 3 1990г. выдавалася газета i часопіс беларусаў Эстоніі "Грунвальд" (намі прааналізаваны толькі два нумары за 1990 г.). Гэтыя выданні разбуралі ранейшыя стэрэатыпы, ства-ралі канцэптуальна новы вобраз Беларусь Усе яны выходзілі на тарашкеві-цы— за выключэннем газеты "Прамень".

3 пункту гледжання кагнітыўнай лінгвістыкі мова канцэптуалізуецца як вынік складанай кагнітыўнай дзейнасці чалавека. На думку В. Гумбальта, гэта не толькі вынік натуральнаи дзеинасщ народа ў дыялектах, але— i твор-чых асобаў. Што тычыцца беларускай мовы, то тут вельмі складаная сітуа-цыя. Падмацуем такое сцвярджэнне меркаваннем вядомага славіста М. Тал-стога, які разглядае "беларускую літаратурную мову як мову з перапыненай традыцыяй, якая, як i ў рускай мове, бьша сакральнай, бо ўзыходзіла да мовы Бібліі Ф. Скарыны"'. (Мяркуем, што, калі б гэтая традыцыя захавала-ся, магчыма, кагнітыўная дзейнасць беларусаў бьша б іншай.) Эпіграфам да сваей працы М. Тал стой бярэ словы М. Трубяцкога пра тое, што "руская літа-ратурная мова ніколі не адрывалася ад традыцый роўнаапостальных Кірьшы i Мяфодзія", сакральнасць гэтай традыцыі, на думку расійскіх даследчыкаў, i прадвызначьша сучасны статус рускай мовы як мовы міжнародных зносін.

Перапыненасць традыцыі беларускай мовы паўплывала на яе лес i на лес яе кадыфікатараў які быў вельмі няпросты. "Узгадаем,— адзначае  Л. Ві-тушкава ў артыкуле "Мова— жывы арганізм", колькі мовазнаўцаў, паэтаў за ўжываньне мяккага знаку былі адпраўленыя сталінскім рэжымам на сьмерць. Таму справа нашага сумленьня… дзеля ix памяці выправіць ска-жэньні ў нашай мове, творча ставіцца да сваёй роднай мовы"2.

Адзначым, што ў першых выданнях беларуская дыяспара адмежавала-ся ад "наркомаўкі", звярнулася да "тарашкевіцы" як да больш культурнай, на думку выдаўцоў, традыцыі, якая асвечана тым, што яна бьша закладзена ў старажытнай сталіцы ВКЛ, дзе Скарына выдаваў свае кнігі. Можна мер-каваць, прадстаўнікі дыяспары цэняць, што гэтая традыцыя звязана з Вільняй. Газета "Рунь" стварае асобы вобраз Вільні, якая ўжо на пачатку XX ст. асэнсоўвалася ў беларускай літаратуры як горад сакральны, горад-прататып (паводле Э. Рош, прататып—гэта лепшы узор). Такая канцэптуа-лізацыя Вільні не толькі замацавалася за самім горадам, але i паўплывала на асэнсаванне традыцыі пісьма. Таму выпрацаваная менавіта ў Вільні "та-рашкевіца" часта ўспрымаецца як больш сакральнае i кулыурнае "пісьмо" ў адрозненне ад "наркомаўкі", якая належыць пераважна да сферы прафан-нага i асацыіруецца з 30-мігг. XXст. у гісторыі Беларусь

Як адзначае ў сваім артыкуле С. Вітушка, "беларусы Літвы ўяўляюць сабой дзьве вялікія групоўкі, якія розьняцца некаторымі сацыяльнымі й эт-награфічнымі рысамі" 3. Да першай групы аўтар адносіць тых людзей, "якія за савецкім часам, у 50-80 гады, пераехалі зь Беларусі ў Літву". Другая групоўка— гэта карэнныя жыхары так званага Віленскага краю, што, на думку аўтара, паслугоўваюцца між сабою так званай "простай мовай", якую аўтар артыкула лічыць звычайным паўночна-заходнім дыялектам беларускай мовы. С. Вітушка падзяляе думку, што асобным народам на гэтай тэ-рыторыі беларусы ўсвядомілі сябе на стыку XIX—XX ст. Да таго ж аўтар лічыць, што "беларусы i літоўцы праз усю сваю гісторыю мелі надзвычай цесныя ды інтэнсіўныя кантакты, a Вільня, сталіца ВКЛ, акумулявала леп-шыя сілы абодвух народаў" 4. Але ўжо ў ХІХст. узніклі асобныя нацыя-нальна-вызваленчыя рухі літоўцаў i беларусаў, i ў гэты час Вільня застава-лася калыскай як літоўскай, так i беларускай культур. Менавіта ў Вільні ўзніклі першыя беларускія газеты, палітычныя партыі, школы, тэатры i г. д. Аўтар гаворыць i пра тое, што некаторыя беларусы лічылі сябе "тутэйшымі", частка католікаў аднесла сябе да палякаў, a праваслаўныя— да рускіх.

Падобная сітуацыя назіраецца i ў Латвіі, дзе, у адрозненне ад Эстоніі, беларусы жылі спрадвеку. Так, у 1928 г. у Латвіі выйшла кніга К. Езавітава "Беларусы ў Латвіі" (у той час ён быў дырэктарам Люцынскай беларускай гімназіі, узначальваў Таварыства беларускіх вучацялёў у Латвіі). У гэтай кнізе аналізуецца той факт, што колькасць беларусаў у 1925 г. у параўнанні з 1920г. зменшьшася. Аўтар адзначае, што перапіс 1925г. праходзіў у самы разгар падрыхтоўкі да "Беларускага працэсу 1924—1925 гг.", з прычыны чаго частка беларусаў запісвалася або палякамі, або рускімі 5. Разам з тым К. Еза-вітаў падкрэсліў што беларусаў у Латвіі вялікая колькасць. I цяпер у Лат-галіі жыве прыкладна чвэрць беларусаў Латвіі. У Даўгаўпілсе беларусаў 9 працэнтаў. Этнічныя беларусы аказалі ўплыў на фарміраванне мовы i культуры латгальцаў. У сваю чаргу, у беларускай мове існуе цэлы шэраг моўных з'яваў, якім знаходзяць адпаведнікі ў латышскіх гаворках 6.

Пра латышскі ўплыў на беларускую мову пісаў яшчэ ў 30-ягг. Э. Блесэ, да праблемы ўзаемаўплываў моваў звяртаўся Я. Эндзелін. Сучасны даслед-чык А. Брэйдан адзначае, што Латгалія— асаблівая моўная зона, у якой ён фіксуе двухмоўе i наваг трохмоўе. Даследчыкі, у прыватнасці Я. Эндзелін, А. Рэкена, тлумачаць з'яўленне ў латышскай i латгальскай мовах канструк-цый з прыназоўнікам do — славянскім уплывам, а на думку А. Рэкена, бела-рускім уплывам можна растлумачыць i тое, што гэты прыназоўнік мае вы-гляд da. К. Езавітаў у сваей кнізе таксама адзначыў што "крывічы-беларусы бьші першым славянскім народам, з якім пазнаёміліся латыскія плямёны" 7.

Такім чынам, тэрыторыі Беларусі, Літвы, Латвіі не маюць акрэсленай моўнай мяжы, частка беларусаў тут— гэта карэнныя жыхары сучаснай Латвіі, Літвы.

Калі ў 20-30 гг. Віленскі край належаў да Польшчы, у Вільні, тым не менш, працягвалася інтэнсіўнае беларускае жьщцё, працавалі славутыя Віленская беларуская гімназія i Беларускі музей імя I. Луцкевіча, выходзілі газеты, часо-пісы, кнігі, у касцёлах i цэрквах Вільні праводзіліся набажэнствы на беларускай мове. Але ў Вільні месціліся таксама цэнтры ўсіх заходнебеларускіх партый і грамадскіх арганізацый, з-за чаго ў 30-ягп адбылася тут адна з най-вялікшых трагедый у беларускай гісторыі. Далейшыя падзеі прывялі да таго, што ўся беларуская інтэлігенцыя была рэпрэсавана, усе беларускія аргані-зацыі ў Вільні ліквідаваны. С. Вітушка падкрэслівае, што беларусы, пазбаў-леныя сваёй інтэлектуальнай эліты i арганізацыйных структур, пачалі асімі-лявацца, далучацца да польскай i рускай культур. Рэальным грамадска-куль-турным фактарам беларускае жьщцё ў Вільні зноў стала з канца 80-хгп Пры-чым, як падкрэслівае С. Вітушка, "беларусы заўсёды мелі i маюць мараль-ную падтрымку з боку літоўскага грамадства" 8.

ТТТто датычыцца канцэптуалізацыі газеты "Рунь", А. Мінкін у артыкуле "Канцэпцыя газэты беларусаў Літвы "Рунь" адзначае, што "беларуская літа-ратурная мова ў другой палове XIX i пачатку XX стагоддзяў фармавалася пераважна на аснове гаворак Віленшчыны, Меншчыны i Гарадзеншчыны, якія мала чым адрозніваюцца паміж сабой i належаць да гэтак званых паў-ночна-заходніх беларускіх гаворак". Такім чынам, падсумоўвае А. Мінкін, "сёння на Літве пражывае прыблізна 200 тысячаў чалавек (6—7% ад усяго насельніцтва Літвы), якія ведаюць, а часам i карыстаюцца беларускаю мо-ваю"9 . Рэдактар газеты падкрэслівае, што яна будзе адлюстроўваць жыццё беларусаў i беларускамоўных палякаў Літвы, інфармаваць пра жыццё i па-дзеі ў Беларусі, а таксама пра жыццё беларускай дыяспары ў свеце. Газета "Рунь", адзначае рэдактар, выдаецца ў старажытнай сталіцы Беларусі і Літвы— сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. 3 пачаткам так званай "пера-будовы" Вільня,— працягвае А. Мінкін,— "Крывіцкая Мекка", паводле акрэсьленьня нашага слыннага паэта Уладзіміра Жылкі, зноў сталася цэнт-рам прыцягненьня беларусаў ўсяго сьвету. Тут сёньня адбываюцца самыя разнастайныя беларускія з'езды, сэсіі, канфэрэнцыі й г. д. Сюды нашыя су-родзічы прыяжджаюць i проста адпачыць сярод помнікаў беларуска-літоў -скай даўніны" 10. Таму рэдактар "Руні" лічыць, што яна павінна зрабіцца "сталічнай" газетай, разумеючы слова сталічны як канцэпт, што адпавядае прататыпу газеты, a гэта значыць, што газета "Рунь", на думку яе рэдактара, "павінна стаць лепшым узорам газет у кантэксце сусветных газет, a ў пляне далейшага развіцьця плянуецца зрабіць "Рунь" газэтаю беларусаў балтыц-кага рэгіёну, а гэта Эстонія, Латвія, Літва, Калінінград, Пецярбург, Гданьск". Акрамя таго, падкрэслівае рэдактар, "газэта "Рунь", якая выдаецца ў сусед-няй зь Беларусьсю маленькай, дэмакратычнай краіне, мае магчымасьць праў-дзіва гаварыць усяму сьвету пра тое, што сёньня дзеецца ў Беларусі, можа друкаваць матэрыялы, забароненыя на Бацькаўшчыне" 11.

Трэба адзначыць, што загаловак газеты "Рунь" карэлюецца з загалоў-кам "Наша ніва" i на ўзроўні вертыкальнага кантэксту мае апору ў культуры Беларусь У газеце змяшчаюцца цудоўныя ўзоры беларускай мовы— творы Н. Арсенневай, Л. Луцкевіча, лісты i паштоўкі В. Ластоўскага, 3. Ве-рас i інш.

Што да мовы газет Латвіі, то неабходна адзначыць наступнае. У 1989 г. было выдадзена некалькі нумароў газеты "Голас беларуса". Яна выдавала-ся на "тарашкевіцы" i працягвала традыцыі выданняў К. Езавітава.

Асобна стаіць газета "Прамень", якая выдаецца з 1994 г. Асаблівасць яе ў тым, што яна пачала выходзіць на дзвюх разнавіднасцях беларускай мовы— большасць матэрыялаў друкавалася на "наркомаўцы", але частка матэрыялаў змяшчалася на"тарашкевіцы". У прыватнасці, у № 5 за 1996г. на "тарашкевіцы" быў надрукаваны артыкул доктара навук М. Ярчака (су-полка "Сьвітанак").

Toe, што ў газеце да 1997 г., калі пачала мяняцца яе канцэптуалізацыя, мірна суіснавалі "наркомаўка" і "тарашкевіца", робіць газету "Прамень" 1994—1996 (i нават яшчэ 1997г.) адметнай з'явай у беларускай культуры.

У перадавым артыкуле "Да беларусаў Латвіі" (першы нумар газеты "Прамень") гаворыцца, што мэта газеты—друкаваць усіх беларусаў Латвіі, "да якіх бы беларускіх суполак яны не належалі", выказваецца надзея, што "Прамень" будзе жыць доўга "яшчэ i таму, што з'явілася на свет у хвалю-ючыя святочныя дні нараджэння Ісуса Хрыста, чыё імя людзі славяць у вя-ках". На думку выдаўцоў, "назва газеты як не трэба лепей адпавядае […] мэце […] прабівацца да нас i свяціць. Каб мы, беларусы, не збіліся з да-рогі і высока неслі сваю чалавечую годнасць". Адзначаецца, што газету "дабраславіў айцец Амброзій, святар Рыжскага кафедральнага сабора Хрыста Спасіцеля". У тым жа нумары змешчаны артыкул старшыні Тава-рыства беларускай мовы "Прамень" А. Карповіча з характэрным загалоў-кам "Газета яднае нас".

Але з 1998 г. газета змяніла канцэпцыю: перагледжаны ранейшыя пазі-цыі, заменены эпіграф, знік герб "Пагоня". Гэтыя змены адбіліся і на мове: як i газеты ў Беларусі, яна пачала выходзіць на дзвюх мовах— беларускай ("наркомаўка") i рускай. На жаль, ёсць элементы i "трасянкі" (1998. № 11; 1999. № 2—3 i інш.). Змяненне канцэпцыі праяўляецца i ў загалоўках матэ-рыялаў. У № 9 за 1998г. інтэрв'ю з беларускімі парламентарыямі мае адпа-ведны загаловак "Погляды на падзеі на Беларусі мяняюцца…". За апошнія гады скарацілася кола аўтараў i прэцэдэнтных імёнаў, а таксама колькасць матэрыялаў пра беларусаў у Латвіі. Адначасова ў газеце пабольшала афі-цыйных матэрыялаў з Беларусі. Але ў той жа час газета працягвае публіка-ваць артыкулы, у якіх асвятляецца культурная i грамадская дзейнасць тава-рыстваў "Уздым", "Світанак".

Акрамя беларусаў Латвіі свае матэрыялы ў газеце "Прамень" друкавалі i друкуюць вучоныя, паэты, грамадскія дзеячы Беларусі. Існуе пастаянная

рубрыка "Весткі з Бацькаўшчыны". У газеце змяшчаюцца творы беларускіх пісьменнікаў, у прыватнасці, з працягам друкуецца раман Л. Дайнекі "Меч князя Вячкі". Прадстаўлены вершы i проза беларусаў з Латвіі.

У мове "Праменя" (1994—1997) ёсць пэўныя адрозненні ад мовы газет, якія выдаюцца ў Беларусь Тут часта ўжываліся звароты, уласцівыя беларус-каму друку пачатку стагоддзя, напрыклад, словазлучэнне шчырыя белару-сы, дэмінутывы ва ўстойлівых спалучэннях ад нашай цёплай пяшчотнай зямелькі. Адрозніваўся характар загалоўкаў "Не здамося, браты-белару-сы ", "Маюць гонар шанаваць нацыянальныя карані" (пра аб'яднанне бела-рускіх мастакоў Латвіі "Маю гонар"— 1996. № 1,2).

Значнае месца ў "Прамені" адводзіцца канцэпцыі беларускай мовы, што тэматычна збліжае гэтую газету з "Рунню", а таксама з іншымі беларускімі газетамі. Ёсць, у прыватнасці, лісты чытачоў, дзе гаворыцца пра тое, што беларусы кепска ведаюць сваю мову. У сувязі з гэтым у газеце былі змешча-ны навуковыя кансультацыі беларускіх мовазнаўцаў Пад рубрыкай "Выву-чаем родную мову" (1996. № 3) надрукаваны артыкул гродзенскага прафе-сара Паўла Сцяцко. У іншых нумарах пад той жа рубрыкай падаюцца рознью тэматычныя групы слоў i заданні ў духу кагнітыўнай лінгвістыкі: яны паказваюць, як характарызуецца чалавек у беларускай мове. У заданиях ярка прадстаўлены нацыянальна-культурны кампанент (1996. № 10,12).

У 1998—1999 гг. "Прамень" працягваў займацца праблемамі мовы, але новью публікацыі канцэшуальна адрозніваюцца ад матэрыялаў 1994-1996гг. (гл. артыкул галоўнага рэдактара "Мова— тая ж чыстая крыніца" ў № 2—3 за 1999г., дзе аўтар выказваецца супраць "тарашкевіцы"). Адзначым, што нумары 8 i 9 за 2000 г. зноў у асноўным выдадзены на беларускай мове (за выключэннем перадрукаваных матэрьшлаў з Беларусі).

Да 1999 г. у многіх матэрыялах "Праменя" выказвалася заклапочанасць тым, што ў Беларусі "не шануюць родную мову". Гэта артыкулы "Слова ў абарону мовы" (1996. № 4), "Шануйце роднае слова!" (1996. № 7). У апошнім артыкуле гаворыцца: "Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўздзеў чужую апратку—той адышоў ад народу далека, далека […], шукае нейкага замілавання ў расійскіх ці польскіх гуках i ганьбіць гэтым самым свае на-цыянальнае паходжанне".

Цікавым з'яўляецца таксама матэрыял "Этымалогія i паходжанне імё-наў старажытнай Літвы" гісторыка Альгерда Корсака (1996. № 10), які лічыць імёны князёў Ягайлы, Скіргайлы, Карыгайлы, Свідрыгайлы сла-вянскімі па паходжанню, што суадносіцца з высновамі польскага прафе-сара Л. Смачыньскага. Так, насуперак этымалогіі, пашыранай у літоўскай філалогіі, аўтар выказвае меркаванне, што, напрыклад, імя Ягайла этыма-лагічна адпавядае рус. `кричать', `шуметь', `браниться'; Свідрыгайла— бел. `свідраваць', `свярдзець'.

Газета фарміруе ў чытача вобраз Беларусі. Ён прадстаўлены i ў апісан-нях беларускіх гарадоў, рэк, азёр. У прыватнасці, многа надрукавана пра знакамітае возера Свіцязь, вобраз якога паказвалі беларускія паэты i якое ўславіў А. Міцкевіч.

Як станоўчую з'яву неабходна адзначыць, што "Прамень" выдаецца ў Латвіі ўжо пяць гадоў (з 1994 г.). У адным з нумароў за 1999 г. змешчаны віншаванні калектыву газеты i, у прыватнасці, указана, што газета выдаецца даўжэй за іншыя (напрыклад, "Русская газета" ў Латвіі ўжо перастала выдавацца), а таксама падкрэслена, што беларуская дыяспара лічыцца ад-ной з найбольш арганізаваных i паважаных у Латвіі.

Цікавымі з'яўляюцца і ўласныя імёны, прадстаўленыя ў газетах. У. Та-пароў адзначыў, што праз уласныя імёны адбываецца знаёмства з любой культурай. У апошні час некаторыя беларускія газеты i асобныя беларускія гісторыкі разбураюць стэрэатьш, што гісторыю робіць абстрактны народ. Гісторыю творыць кожны з нас. Пералічыць усе імёны, прадстаўленыя ў газетах, немагчыма, бо ix надзвычай многа. Адзначым толькі, што ў "Пра-мені", напрыклад, можна вылучыць: 1)імёны беларусаў, якія змаглі рэалі-заваць свае таленты за межамі Беларусі,— гэтая тэма прадстаўлена най-перш у нумарах за 1995—1996 гг. (тут відавочная карэляцыя з газетай "Народная воля", якая няспынна гэтую тэму ўздымае); 2)імёны беларусаў Латвіі—у асноўным гэта прадстаўнікі таварыстваў "Світанак", "Прамень"

1. "Уздым"; 3) "хто ёсць хто" ў сучаснай Беларусі (указаны імёны беларускіхпаэтаў, мастакоў, артыстаў, палітычных i грамадскіх дзеячаў); 4) сімвалысяброўства Беларусі i Латвіі: Янка Купала— Ян Райніс. Пры гэтым ЯнкаКупала паказваецца не так афіцыйна ў параўнанні з артыкуламі ў беларускіхгазетах. Так, у № 7 за 1996г. гаворыцца пра 80-годдзе з дня вянчання Я. Ку-палы з У. Станкевіч. У газеце змешчана фота касцёла св. Пятра i Паўлаў Маскве, дзе ў 1916г. адбылася гэтая цырымонія. У № 7 за 1995г. змешчаны артыкул пра маці Райніса, якая пахавана ў Віцебску. Асабліва значныядля газеты таксама імёны Францыска Скарыны, Ефрасінні Полацкай, Мак-сіма Багдановіча, Якуба Коласа. 3 1997 г. эпіграфам "Праменя" робяцца ко-ласаўскія словы "Мой родны кут, як ты мне мілы…", a сімвалам Беларусі—выява Ефрасінні Полацкай. Як значныя выступаюць імёны латышскіх вучо-ных, што займаюцца праблемамі Беларусі (Ілга Апіне і інш.).

У параўнанні з газетай "Прамень", у "Руні" болыпае месца адводзіц-ца імёнам мясцовых беларусаў— навукоўцаў, пісьменнікаў, грамадскіх, культурных, палітычных дзеячаў: Б. Тарашкевічу, У Самойле, В. Ластоў -скаму, брагам Луцкевічам, Паўліне Мядзёлцы, 3. Верас i інш. Безумоўна, як сімвал беларускай культуры аўтарамі "Руні" асэнсоўваецца імя Ф. Скарыны, які менавіта ў Вільні выдаваў першыя ў Вялікім Княстве Літоўскім друкаваныя кнігі. Трэба адзначыць імёны славутых беларускіх паэтаў, якія таксама ўспрымаюцца як сімвалы Бацькаўшчыны. Прытым на старонках "Руні" асабліва акцэнтуюцца тыя моманты ix жыцця i творчасці, якія цес-на звязаны з Вільняй. Газета знаёміць чытачоў i з выдатнымі беларускімі паэтамі, пісьменнікамі, тэксты якіх не былі аблігаторнымі ў Беларусі да

2. Беларусіка 17 пачатку 90-х гадоў,— Н. Арсеньевай, Ф. Аляхновічам i інш. Значную ўва-гу аўтары надаюць вядомым у свеце беларусам— сучасным вучоным, па-этам, грамадскім дзеячам.

Газета "Грунвальд" (1990. № 2) разбурае стэрэатып Станіслава Булак-Булаховіча, створаны савецкай гістарыяграфіяй. У № 2 за 1990 г. гэтай газеты, а таксама ў № 1 за 1991 г. часопіса "Грунвальд" чытач знаёміцца з паэ-зіяй беларускай эміграцыі, у прыватнасці, з вершамі Янкі Золака.

Такім чынам, выяўляюцца агульныя тэндэнцыі ў выкарыстанні асабо-вых імёнаў газетамі Балтыі. 3 аднаго боку, гэта—разбурэнне стэрэатыпаў створаных вакол імёнаў, a з другога— выяўленне беларусаў, якія змаглі рэ-алізаваць свае таленты толькі за межамі Беларусь Але кожная з тэндэнцый мае i свае асаблівасці. Матэрыялы газеты "Грунвальд" больш накіраваны на разбурэнне стэрэатыпаў а газета "Рунь" часта публікуе вобразныя тэк-сты-персаналіі, прысвечаныя малавядомым старонкам творчасці і жыцця беларусаў-віленчукоў

Падсумоўваючы, можна сказаць, што беларуская дыяспара падыходзіць да выдання газет творча, звярнулася да "тарашкевіцы" як да больш кулыур-най, на думку выдаўцоў традыцыі, дала ўзоры для далейшай распрацоўкі кадыфікаванай беларускай мовы. Матэрыялы газет канцэшуальныя, накіра-ваныя на разбурэнне стэрэатыпаў.

Спасылкі:

1 ТолстойН. И. История и структура славяских литературных языков. М., 1988. С.220-236.

2 Рунь. 1997. № 4.

3 ВітушкаС. Адраджэньне беларускага жыцьця ў Літве // Беларусы Балтыі. Вільня, 1998. С.4.

4ВітушкаС. Адраджэньне беларускага жыцьця ў Літве. С. 6.

5 Цыт. па: Голас беларуса (Рыга). 1989. Вып. 1.

6 Прохорова СМ. Еще раз о языковой непрерывности. Минск, 1999. С. 20-27.

7 Цыт. па: Голас беларуса.

8 Вітушка С. Адраджэньне беларускага жыцьця ў Літве. С. 8.

9 МінкінА. Канцэпцыя газэты беларусаў Літвы "Рунь" // Беларусы Балтыі. Вільня, 1998. С. 95-96.

10Тамсама. С. 97.

11 Тамсама. С. 97-98.

* У артыкуле прааналізаваны нумары выданняў, якія знаходзяцца ў бібліятэцы Нацыянальна-га навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны.


Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/



У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by