МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Беларускае замежжа: развіццё нацыянальнай школы // Беларуская дыяспара як пасяродніца ў дыялогу цывілізацый

Аўтар: Ляднёва Анфіса
Кнiга: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
Год: 2001
Краiна: Беларусь
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Анфіса Ляднёва (Мінск)

БЕЛАРУСКАЕ ЗАМЕЖЖА: РАЗВЩЦЁ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ШКОЛЫ

Cтагоддзе, якое зыходзіць з гістарычнай арэны, мае некалькі назваў: атамнае, касмічнае, інфармацыйных тэхналогій i г. д. Наступаючае XXI ст., на думку многіх, характарызуецца як "адукацыйнае грамадства", ці "інфармацыйнае грамадства". Якім жа бачыцца ў гэтым кантэксце стан нацыянальнай школы ў беларускім замежжы?

Праблема развіцця нацыянальнай адукацыі ў дыяспарах адносіцца да ліку найменш распрацаваных. У часы існавання Савецкага Саюза нават пытанне не паўставала аб цэласнай сістэме нацыянальнай адукацыі белару-саў як у самой Беларусі, так i за яе межамі. Наадварот, рабілася усё, каб ажжыццяўлялася тэорыя зліцця нацый, штучна вынішчалася этнічная свое-асаблівасць народаў I Беларусі ў гэтым эксперыменце адводзілася вядучая роля.

За мяжой беларуская школа ў значнай меры залежала ад узроўню раз-віцця нацыянальнай свядомасці, стаўлення дыяспары да культурных зда-быткаў народа, гатоўнасці i здольнасці перадаць ix сваім нашчадкам. Так званая "старая" (дарэвалюцыйная) эміграцыя амаль уся згубіла сувязі з баць-каўшчынай: яна растварылася сярод карэннага насельніцтва, паланізавала-ся ці русіфікавалася ў адпаведных эмігранцкіх арганізацыях. Міжваенная эміграцыйная хваля ўжо стварыла свае культурна-нацыянальныя арганіза-цыі, беларускія школы працавалі ў Літве, Латвіі. Але можна сказаць, што доўгі час культурныя здабыткі, духоўнае багацце замежных беларусаў пра-цавалі на іншыя народы. Размытасць нацыянальных катэгорый, адсутнасць падрыхтаваных кадраў не спрыялі стварэнню ўласнай беларускай школы ў іншых краінах, акрамя згаданых.

У пасляваенныя гады ўсё пачало мяняцца да лепшага. Адно тое, што ў эміграцыю трапіла шмат беларускіх навукоўцаў настаўнікаў творчай інтэ-лігенцыі, затым многія перасяленцы атрымалі адукацыю ў вышэйшых на-вучальных установах Захаду станоўча уплывала на беларускую справу. Абу-дзілася пачуццё еднасці па мове, паходжанню i долі.

Разумение ролі школы для выхавання маладога пакалення прыдало справе яе арганізацыі i функцыянавання на чужыне ўзровень важнейшай нацы-янальна-грамадскай задачы. Разбудова беларускага школьніцтва пачалася ў Германіі (лагеры для перамешчаных асоб) i стала адметнай з'явай усяго эмігранцкага жыцця. Потым вынікі школьнай дзейнасці ў Германіі добра паўплывалі на стварэнне сеткі нядзельных школак, курсаў беларусаведы, летніх дзіцячых лагераў адпачынку, выданне падручнікаў i літаратуры, іншью формы нацыянальнага выхавання i навучання ва ўсіх краінах рассялення беларусаў

Дзейнасць беларускай школы стала здабыткам культурнага i грамадска-га жыцця, добрым фактарам захавання сваёй прысутнасці ў свеце, нацыянальнага адраджэння. Менавіта дзякуючы нацыянальнаму выхаванню бе-ларусы пасляваеннай хвалі i ix дзеці прыйшлі да агульначалавечых каштоў-насцей з адчуваннем сябе часткай беларускага народа. Заходняя дыяспара здолела закласці падмурак свайго, нацьюнальнага, менталітэту—таго, што адрознівае беларусаў ад іншых этнічных супольнасцей i заваёўвае ім павагу з боку шматнацыянальнага грамадства.

Звернемся да канкрэтных краін i прыкладаў.

На Беласточчыне ў першыя пасляваенныя гады дзяржаўная палітыка па пытаннях міжэтнічных адносін ігнаравала існаванне нацыянальных мен-шасцей. Беларусы не сталі тут выключэннем. Будавалася этнічна аднарод-ная Польская дзяржава, i ліквідацыя беларускай школы садзейнічала гэта-му працэсу. Калі ў 1944г. на Беласточчыне дзейнічала 105 школ з беларускай мовай навучання, то ў снежні 1947 г. — усяго б1. Праз два гады, згодна з рашэннем Сакратарыята ЦК ПАРП, пачалося аднаўленне беларускага школьніцтва, на якое, аднак, адмоўна паўплываў палітычны крызіс 1956 г. За перыяд з 1956 па 1961 г. колькасць школ з беларускай мовай навучання паменшылася з 56 да 39, а колькасць школ, у якіх беларуская мова вывуча-лася як прадмет, павялічылася з 118 да 1362.

Заганная практыка замены беларускай мовы навучання вывучэннем яе толькі як прадмета 17 лістапада 1962 г. прывяла да прыняцця Міністэрствам асветы Польшчы рашэння аб адмене абавязковага вывучэння роднай мовы беларускімі дзецьмі. У 1963 г. спыняецца выданне на беларускай мове нека-торых падручнікаў. Працэсу разбурэння беларускай школы паспрыяла i школьная рэформа пачатку 70-хгг. Прынцып "поўнай добраахвотнасці" вывучэння беларускай мовы прывёў да змяншэння колькасці дзяцей, якія вы-вучалі беларускую мову, амаль у чатырыразы 3. У 1981 г. у Польшчы заста-ліся толькі славацкая і ўкраінская школы.

80-90-я гг. прынеслі значныя пазітыўнью змены ў палітычным i rpa-мадскім жыцці краіны. У 1992 г. на дзяржаўным узроўні пачала аказвацца падтрымка выяўленню нацыянальнай, этнічнай i моўнай тоеснасці вучняў Але беларусы, у адрозненне ад іншых нацыянальных меншасцей, не выка-рысталі магчымасць зрабіць школу нацыянальнай i выбралі выкладанне беларускай мовы як дадатковага прадмета для жадаючых яе вывучаць. Пісьменнік Сакрат Яновіч з горыччу канстатаваў: "У адным з ліцэяў Бела-стока наіўняткі з БГКТ дамагліся ад кураторыі пачаць фармальны набор вучняў у асобны клас з беларускай мовай як прадмет…. Не паступіла анівод-наязаява!" 4

Асіміляцыйныя працэсы зайшлі далека, i значная частка польскіх бела-русаў згубіла нацыянальную тоеснасць, этнічную памяць, навучэнцы, па меры пераходу ў старэйшью класы, усё больш атаясамлівалі сябе з палякамі. Ся-род вучняў 4-га класа ix колькасць дасягала 100%5.1 наадварот, дынаміка ўзрастання этнічнай самасвядомасці назіралася сярод вучняў Гайнаўскага i Бельскага ліцэяў дзе беларуская мова i літаратура вывучалася. Цяпер бела-рускае школьнітцва ў Польшчы стабілізавалася. На жаль, па-ранейшаму няма ніводнай школы з беларускай мовай навучання. Можна лічыць, што цэнтр беларускага навучэнства ў Польшчы сёння знаходзіцца ў Гайнаўцы.

Распад СССР на суверэнныя рэспублікі прывёў да значнага пашырэння беларускай дыяспары. У новых незалежных дзяржавах апынулася больш за два мільёны беларусаў Маючы глыбокія гістарычныя i асветніцкія трады-цыі, неацэнны вопыт пасляваеннага замежнага школьніцтва, можна i неаб-ходна вырашыць у краінах на постсавецкай прасторы i праблему нацыянальнай адукацыі.

У найлепшых умовах знаходзяцца беларусы Латвіі i Літвы, бо i Віленшчы-на i Латгалія для ix—гэта родная зямля, унікальны рэгіён традыцыйнай нацыянальнай культуры, дзе захавалася яшчэ беларуская мова, аўтэнтычны фальк-лор, багатыя традыцыі беларускага школьніцтва, закладзенью ў 20-30-ягг.

Можна сказаць, што толькі беларусы Літвы цяпер маюць адносна цэ-ласную сістэму беларускай адукацыі на роднай мове — гурткі па вывучэн-ню мовы, беларуская дзяржаўная сярэдняя i надзельная школы, факульта-тывы, аддзяленне беларусазнаўства ў ВНУ Усё гэта дапамагае гадаваць свае кадры, арыентавацца ў праблемах Беларусі, адаптавацца ў іншамоўным ася-роддзі, атрымліваць сярэднюю спецыяльную i вышэйшую адукацыю як у Літ-ве, так i на бацькаўшчыне. Заслугай літоўскіх беларусаў з'яўляецца i тое, што яны распрацавалі канцэпцыю нацыянальнай адукацыі ў Літве i аднаў-лення беларускага школьніцтва.

Далучаюць маладых беларусаў да нацыянальна-культурнай спадчыны, ведання мовы нядзельныя школкі ў Маскве, Цюмені, Ташкенце, Новасібір-ску, Таліне, у іншых гарадах i рэгіёнах.

Лес нацыянальнай школы залежыць ад таго, наколькі супадаюць інта-рэсы самой дыяспары, краіны пражывання i бацькаўшчыны. Гістарычная радзіма павінна матэрыяльна падтрымліваць адукацыйныя ініцыятывы за-межных суайчыннікаў— забяспечваць ix падручнікамі, дапаможнікамі, ме-тадычнымі матэрыяламі на роднай мове, абсталяваннем вучэбных класаў, дапамагаць настаўніцкімі кадрамі, прадстаўляць выпускнікам магчымасць атрымання спецыяльнай i вышэйшай адукацыі на гістарычнай радзіме i інш.

На аснове парытэту інтарэсы ў адукацыйнай сферы ўзгадняюцца па-гадненнямі аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі паміж адпаведнымі міністэрствамі Беларусі i Літвы, Украіны, Польшчы i інш. Прынятыя ў кан-цы 80-х i пачатку 90-хгп законы аб нацыянальных меншасцях (Украіна, 1992 г.; Эстонія, 1993 г.; Літва, 1998г.) аб культурнай аўтаноміі нацыянальных меншасцей (Эстонія, 1993), аб свабодным развіцці нацыянальных i этнічных груп Латвіі i ix праве на культурную аўтаномію (Латвія, 1991) стварылі заканадаўчую аснову для арганізацыі i дзейнасці беларускіх на-цыянальна-кулыурных згуртаванняў работы нацыянальнай школы ў гэ-тых дзяржавах.

Складаныя асіміляцыйныя працэсы ў беларускім асяроддзі, нізкая на-цыянальная самасвядомасць прывялі да страты сувязей шмат каго з белару-саў са сваёй радзімай, адмовы ад роднай мовы i культуры i пераходу на культуру i мову тытульнай нацыі краіны пражывання. Гэтыя беларусы i дзя-цей сваіх жадалі вучыць толькі на мове карэннага насельніцтва і непрыхіль-на ўспрымалі ідэю арганізацыі навучання на роднай мове.

Беларуская школа за мяжой павінна быць адкрытай для навучэнцаў любой нацьюнальнасці. Непарыўнасць беларускай адукацыі можа забяспечьщь дзейнасць дзіцячых садкоў пачатковай i сярэдняй школы. Але значнай пе-рашкодай тут з'яўляецца адсутнасць цэласнай нацьюнальнай сістэмы адука-цыі ў Беларусі. Безумоўна, што адным з галоўных фактараў развіцця беларускага школьніцтва ў замежных дзяржавах з'яўляецца стабільная грамад-ска -палітычная i культурная сітуацыя ў Беларусі, дзяржаўная зацікаўленасць у захаванні сваёй этнічнай адметнасці, прыярытэт беларускай самастойнасці.

Калі не будзе існаваць беларуская школа— не будзе i перспектывы для плён-нага развіцця беларускай культуры, у тым ліку ў замежжы.

Беларусам дадзены шанц навучыцца жыць па нацыянальных стандартах, што магчыма дасягнуць толькі праз сваю дзяржаўнасць, школу, мову i культуру, i нам трэба гэты шанц надежным чынам выкарыстаць. Беларуская нацыянальная ідэя, якая аб'яднала б, згуртавала ўсё беларускае грамадства як на бацькаўшчыне, так i за мяжой, непарыўна звязана з нацыянальнай беларускай школай— абавязковай умовай i прыкметай росквіту нацыі.

Спасылкі:

1 Нацыянальная адукацыя: Тэматычны зборнік навуковых прац. Брэст, 1998. Кн. 9. С.

2 Беларускі каляндар. Беласток, 1962. С. 90.

3 Нацыянальная адукацыя. С. 43.

4ЯновічС. Дзённікі (1987-1995). Беласток, 1997. С 158.

5 Нацыянальная адукацыя на беларуска-польска-літоўскім сумежжы ў XX ст. Брэст, 1997. Кн. 8. С. 49.


Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/



У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by