МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Беларускі мастак у іншанацыянальным асяроддзі // Беларуская дыяспара як пасяродніца ў дыялогу цывілізацый

Аўтар: Вячаслаў Ігнаценка
Кнiга: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
Год: 2001
Раздзел: Даследчыя працы дзеячаў замежжа
Краiна: Малдова
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Вячаслаў Ігнаценна (Кішынёў)
БЕЛАРУСКІ МАСТАК У ІНШАНАЦЫЯНАЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ

Мы жывём нібы ў паралельным свеце. Бо нас з Беларуссю дзеліць Ук-раіна. Бо ў нас розныя, далёкія па сваіх мовах i традыцыях дзяржа-вы, розны дзяржаўны лад.

Мы, Малдова— адна з першых краін на тэрыторыі былога Саюза, якая ўступіла ў Савет Еўропы, мы нібы першыя адчынілі "дзверы" замежжу. Але аказалася, акрамя аптымізму, у нас нічога не засталося. Улады прыслухоў -ваюцца да таго, што скажа замежжа. Нібы поўная свабода: можаш рабіць, што хочаш, жыць, як хочаш. Але далей размоў справы не ідуць. У боль-шасці людзей думка толькі адна: як дажыць да наступнага дня. Намнога цяжэй проста працаваць на сваім месцы, вядома, калі яно ёсць. I толькі сваей працай даказаць i паказаць, хто ты ёсць. Хіба гэтага мала? Напэўна— мала. Тады нібы трэба ісці ў палітыку.

Але— нягаедзячы ні на што—у Малдове ёсць Беларуская суполка, дзе ўдалося стварыць атмасферу вялікай беларускай сям'i ў замежжы. Суполка аказвае добры ўплыў на беларусаў, якія пражываюць у Малдове. Кожны месяц праходзяць яе пасяджэнні, прадстаўнікі суполкі прымаюць актыўны ўдзел у культурным жыцці рэспублікі, у тым ліку ў мастацкіх выстаўках. Выйшлі тры зборнікі вершаў сяброў суполкі, якія атрымалі добрыя водгукі. Старшыня рады суполкі У Дзяржыцкі ўзнагароджаны медалём "Ганаровы грамадзянін Малдовы".

Склаліся ў нас добрью адносіны з амбасадай Рэспублікі Беларусь у Малдове. Мы адчуваем падтрымку ва ўсёй нашай дзейнасці. Па ініцыятыве ам-басады летам 2000 г. прайшлі Дні культуры Беларусі ў Малдове, a ў пачатку снежня Дні беларускага кіно.

Мне некалькі разоў давялося ўдзельнічаць у сумесных паездках у Дом творчасці бьшога Саюза. Вядома, я жыў у Малдове i прадстаўляў гэту краі-ну. Але дастаткова было сказаць, што скончыў у Мінску Акадэмію мас-тацтваў, каб ад цябе пачыналі чакаць добрых вынікаў у працы i цікавага творчага падыходу. Мне прыемна за нашу "школу", дзе атрымаў адука-цыю мастака.

Некалькі гадоў назад я сустрэў мастака з Малдовы, які вучыўся тады ж i ў той самы час, што i я. Трэба было бачыць яго вочы, калі ён успамінаў Мінск. Цяпер яму нібы няёмка гаварыць знаёмым, што атрымаў адукацыю у Беларусі. Ён i яго знаёмыя ведаюць з замежных сродкаў масавай інфарма-цыі, што ў Беларусі— дыктат. Не памылюся: калі б сказаў, што тут усё за калючым дротам,— паверылі б.

Каб пачуць нашу мову, слухаю "Свабоду" з Прагі. Але каб не прыяз-джаў да бацькоў, каб не ведаў і не бачыў сам, як тут жывуць, каб не мог параўнаць з іншым жыццём… Іншы раз, калі слухаю, сэрца пачынае трапятаць. Няўжо наш народ сапраўды праваліцца ў дрыгву? Няўжо яго пазбавяць ўпэўненасці, лепшай долі? Вядома, цяжка ўсім. Але апрача нас ніхто не дасць нам лепшага жыцця.

Радзіма— як тая кабета, з якой жыў, меў дзяцей, а потым пабачыў, што іншая прыгажэй. Дык хіба пойдзеш да яе? Такога не будзе! Бо за мяжой на нас глядзяць як на прадстаўніюў Рэспублікі Беларусь, бо па нашых паводзі-нах i працы складаюць уяўленне пра ўвесь народ Беларусь

Мова мастацтва ў Малдове прыкметна адрозніваецца ад той, з якой я прыехаў з Беларусь Іншыя людзі, мова, іншая зямля. A галоўнае— поў-нае непрыняцце нашага нацыянальнага мастацкага светабачання. У нас, у сваёй большасці, стрыманы каларыт, добры малюнак. Там— наадварот. Выкарыстоўваецца ўся палітра колераў Можна не ўмець маляваць зусім— i быць мастаком. Праводзіцца шмат мастацкіх выставак, але ні Міністэр-ства культуры Малдовы, ні Мастацкі музей не робяць закупак, не папаў-няюць свае фонды. Таму большасць мастакоў пачынаюць рабіць такія тво-ры, якія магаі б спадабацца тым, хто мала разумев ў мастацтве, але мае грошы.

У мастацкім вучылішчы i мастацкім інстытуце Малдовы няма курса "Рускае мастацтва XIX-ХХстсх". Не гавару пра сучаснае мастацтва краін былога Саюза. Хіба гэта не гаворыць пра тое, які ёмісты пласт культуры не змогуць асэнсаваць будучыя мастакі?

Больш за дзесяць гадоў прымаю ўдзел ва ўсіх выстаўках, якія праводзіць Саюз мастакоў Малдовы. Адбыліся мае персанальныя выстаўкі: "Поры года", "Мая зямля", "Крыніца",—хацелася, каб, пачынаючы ад назвы, гле-дачы ўбачьші i адчулі прыгажосць i трагедыю той зямлі, з якой я родам. На плакаце выстаўкі, якая прайшла ў Адэсе, бьшо надрукавана: "Малдова— Беларусь". Гэта— каб ведалі, што мы ёсць.

Неяк адзін мастак нагадаў нашу размову у той час, калі я толькі пачы-наў свой творчы шлях у Малдове. Як, маўляў буду "рабіць ix нацыянальнае мастацтва"? Я адказаў, што буду працаваць, як змагу, a калі вынікі атрыма-юць рэзананс, дык яны стануць нацыянальнай з'явай. Мне відаць, што Малдова сёння хоча адасобіцца ў культуры, але, тым не меней, усе трымаюць раўненне толькі на Румынію i Захад.

Перакрыжаванне, узаемадзеянне культур бьшо, ёсць i будзе! Старажыт-ная архітэктура Грэцыі, эпоха Адраджэння… Можна пералічыць усе этапы развіцця культуры. Глядзіш— i бачыш, што палітыкі раней або пазней ады-ходзяць на другі план. Толькі Мастак з вялікай літары, толькі асветніцкая дзейнасць могуць пакінуць адбітак на культуры часу. Нездарма мы ўспамі-наем Скарыну i Гусоўскага, Буднага i Дуніна-Марцінкевіча.

Мастацтва павінна прыносіць людзям радасць. У жыцці так многа бру-ду, што сам Бог пасылае людзям мастакоў. Звернемся ж да таго асяроддзя, дзе мы жывём. Нельга чалавека навучыць жыццю, але ўбачыць сябе праз вочы мастака ён можа!

Мы, на месцы майго сучаснага жыцця, у Малдове, размаўляем на рус-кай мове. Але вось у гэтым годзе некалькі дзён мне давялося быць на Украі-не, у Кіеве. У асноўным творчая інтэлегенцыя там размаўляе на мове сваей дзяржавы. Я гаварыў з імі на беларускай мове, але ніхто на гэта не звярнуў наваг увагі, бо кожны разумеў адзін аднаго.

Вось тут i хочацца мне ўспомніць газету "Голас Радзімы", сказаць яе калектыву вялікі дзякуй. Атрымоўваючы яе, мы дакранаемся да наглых ка-ранёў, даведваемся, што адбываецца цяпер у Беларусь A галоўнае— да нас такім чынам даходзіць і родная мова.

Сёння мы жывём у шматмернай прасторы. Toe, што раней адчувалі душой, уступав месца рацыянальнаму пачатку. Можа, у новым стагоддзі з'явіцца новае мастацтва, якое мы нават не можам сабе ўявіць. Але хочацца верыць, што яно будзе ўплываць на людзей, будзе несці ўсім шчасце i радасць.


Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/



У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by