|
Вольга Гапоненка (Мінск)
НАВУКОВАЯ ЭЛІТА БЕЛАРУСКАЙ ДЫЯСПАРЫ: АДМЕТНЫЯ РЫСЫ
I АСАБЛІВАСЦІ ВЫВУЧЭННЯ
Прысутнасць беларусаў у розных краінах свету мае даўнюю гісторыю. У розныя гістарычныя перыяды па эканамічных, палітычных, рэлігійных, ваенных i іншых прычынах насельніцтва беларускіх зямель перасялялася за межы сваёй бацькаўшчыны. Дынаміка гэтага працэсу ў значнай ступені бьша абумоўлена падзеямі як унутры, так i звонку краіны.
Пакідаць землі Беларусі насельніцтва пачало ўжо на ранніх этапах фарміравання беларускай дзяржаўнасці —у час існавання найстаражытнейшых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі Полацкага i Тураўскага кня-стваў За мяжу зыходзілі прадстаўнікі кіруючай эліты, якія былі вымушаны пакідаць родныя мясціны ў сувязі з палітычнымі абставінамі, у выніку па-ражэння ў барацьбе за ўладу. Падобны характар мела эміграцыя ў ранні перыяд існавання Вялікага Княства Літоўскага i ў часы яго росквіту (XIII — першая палова XVI ст.).
Заняпад Вялікага Княства Літоўскага, страта незалежнасці Рэчы Пас-палітай i ўключэнне беларускіх зямель у склад i эканамічную сістэму Ра-сійскай імперыі стварылі сацыяльныя, эканамічныя i палітычныя ўмовы, спрыяльныя масавай эміграцыі'. Першая яе хваля ў іншаэтнічныя рэгіёны Расійскай імперыі (усходняя эміграцыя) i за яе межы (заходняя) узнялася ў канцы XIX — пачатку XX ст., i з гэтага часу пачаўся працэс фарміравання дыяспары як сталага месца пражывання значнай часткі беларускага народа за межамі Бацькаўшчыны 2. Да Першай сусветнай вайны дамінуючай была працоўная эміграцыя. 3 1917 г. пачынаеццамасаваяпалітычнаяэміграцыя з беларускіх зямель, бо грамадскія падзеі на тэрыторыі ўсёй былой Ра-сійскай імперыі істотна змянілі агульны клімат i ў Беларусь Дзякуючы дзеянням нацыянальнай эліты беларускі народ паступова пераўтвараўся тады з этнічнай масы ў палітычную нацыю3. Часткай названага працэсу з'явілася эміграцыя інтэлігенцыі i таленавітай моладзі ў навуковыя i культурныя цэнтры Расіі, Польшчы, Германіі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Францыі, Канады, іншых краін. Адной з прычын выезду была абмежаваная колькасць на тэрыторыі Беларусі вышэйшых i сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў 4.
Беларусь сёння— гэта краіна з высокім інтэлектуальным патэнцыялам. Яе багатая i адметная культура, прызнаныя сусветнай навуковай супольнас-цю навуковыя школы творча ўвабралі ў сябе вопыт розных краін i школ— як вынік гістарычнага i геапалітычнага знаходжання беларускіх зямель на працягу стагоддзяў на скрыжаванні не толькі вострай палітычнай бараць-бы, але i культурных традыцый Усходняй, Цэнтральнай i Заходняй Еўропы. На такой палітычнай i ментальнай глебе нараджаліся неардынарныя постаці змагароў за стварэнне i абарону сваёй дзяржавы i яе інтарэсаў— палітыкі, дыпламаты, ваяры. Тут працавалі арыгінальныя мысліцелі, таленавітыя ву-чоныя i даследчыкі.
Адначасова Беларусь дала свету многіх выдатных дзеячаў навукі, літа-ратуры, мастацтва, палітыкаў Імёны ix увайшлі ў замежныя энцыклапедыі i біяграфічныя слоўнікі. Тут нацыянальны герой ЗША Тадэвуш Касцюш-ка, дыпламат Іосіф Гашкевіч, асветнік Францішак Дзеружынскі, медык i грамадскі дзеяч Мікалай Судзілоўскі, вучоныя Ігнацій Дамейка, Аляксандр i Уладзімір Кавалеўскія, Зыгмунт i Эдвард Урублеўскія, Іван Яркоўскі, Васіль Ермакоў, Шэлдан Лі Глэшоў (Глухоўскі), Жарэс Алфёраў, Яўген Вярбіцкі, Вітаўт Тумаш, Юрый Туронак, Яўген Шыраеў дзеячы культуры Янка Запруднік, Майсей Сяднёў, Наталля Арсеннева, Міхась Забэйда-Суміцкі, Міхал Равенскі, Тамара Стагановіч i многія іншыя. Але ў выніку нашага мэтанакіраванага нацыянальнага нігілізму, ігнаравання на працягу дзесяцігоддзяў навуковай i культурнай спадчыны яны вядомы пераважна як прадстаўнікі іншых краін.
Пэўная работа па вяртанню славутых імёнаў нашай бацькаўшчыны робіцца агульнымі намаганнямі вучоных Беларусі i беларусістаў свету. Пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігій i нацыянальнасцей Рэс-публікі Беларусь падрыхтаваны даведнік "Беларусы i ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах". Дзякуючы падтрымцы Дзяржаўнага камітэта Рэс-публікі Беларусь па навуцы i тэхналогіях ў 1998—2000 гг. выкананы праект "Славутыя імёны Бацькаўшчыны" i выдадзены першы выпуск аднаймен-най кнігі. I ўсё ж многія старонкі жыцця беларускай навуковай дыяспары на сённяшні дзень не вывучаны.
Дадзеная праца— спроба зрабіць яшчэ адзін крок да таго, каб надежным чынам ацаніць уклад ураджэнцаў Беларусі ў развіццё фундаменталь-най навукі i тэхнікі свету, знайсці для ix адпаведнае месца ў гістарычнай прасторы. Гісторыка-навуковы аналіз ролі выхадцаў з Беларусі праводзіцца тут з пункту гледжання ix укладу ў сусветную навуку. На прыкладзе асоб-ных постацей вучоных розных галінаў ведаў— прадстаўнікоў дакладных i гуманітарных навук, якія зрабілі істотны уклад у сусветную навуку, дзеячаў культуры— зроблена спроба выявіць агульныя i адметныя рысы ў ix наву-ковым i жыццёвым лесе. Сцвярджаецца, што вывучэнне навуковай спадчыны ўраджэнцаў Беларусі будзе ў значнай ступені спрыяць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа.
Даследаванне гісторыі навукі Беларусі, аналіз тэндэнцый яе развіцця ў кантэксце сусветнай навуковай традыцыі мае два падыходы: першы—гэта інтэнсіўны этап, калі праводзіцца назапашванне біяграфічнага i бібліягра-фічнага матэрыялу; наступны крок— экстэнсіўны, калі адбываецца асэнса-ванне матэрыялу для выяўлення універсальных законаў i пэўных асаблівас-цей развіцця навукі ў дадзенай краіне. Стварэнне базы дадзеных пра годных сыноў Беларусі i падрыхтоўка слоўнікаў "Хто ёсць хто сярод беларусаў свету" далі мажлівасць перайсці ад першага этапа да асэнсавання ix навуковай i культурнай спадчыны з тым, каб далучыць гэтую спадчыну да беларускай культуры i навукі як яе неад'емную частку.
Па-за межамі Беларусі змаглі раскрыць свой талент, арганізацыйныя здольнасці тыя беларусы, для каго адзіным захапленнем у жыцці стала на-вука. Да прыкладу, сыны Беларусі, дзякуючы сваім фундаментальным наву-ковым даследаванням, набылі пачэснае права быць першымі ў многіх галі-нах прыродазнаўства. Ім належаць значныя дасягненні ў інжынернай справе, фізіцы, матэматыцы, біялогіі, хіміі, медыцыне.
Прывяду некаторыя прыклады. Фундаментальныя даследаванні ў rani-He нізкіх тэмператур былі выкананы ўраджэнцам Гродна прафесарам Кра-каўскага універсітэта 3. Урублеўскім (1845—1888). Ён даказаў, што ўсе газы ў крытычнай кропцы падпарадкоўваюцца агульнаму правілу (тэарэма Урублеўскага) і паказаў, што крытычныя тэмпературы могуць спрыяць па-шырэнню ведаў пра прыроду i будову рэчыва ўвогуле. У працах прафесара Пецярбургскага універсітэта А. Кавалеўскага (1840—1901), з Віцебшчыны знайшла сваё ўвасабленне ідэя гармоніі ў развіцці жывых арганізмаў Абапі-раючыся на тэорыю Ч. Дарвіна, ён заклаў фундамент эвалюцыйна-параўналь -най эмбрыялогіі. Адным з першых у Еўропе прыхільнікам i прапагандыс-там эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвіна быў прыродазнавец i медык Б. Дыбоўскі (1833—1930), які нарадзіўся ў маёнтку Адамарын Вілейскага пав. Мінскай губ. У сваіх працах i лекцыях ён даказваў што жывёльны i раслінны свет развіваецца па натуральных законах. Устанаўленню агульных заканамер-насцей матэматычных функцый, якія апісваюць фізічныя велічыні (хут-касць, сілу ўзаемадзеяння, напружаннасць поля i інш.) спрыяла развіццё тэорыі радоў, якое было зроблена членам-карэспандэнтам Пецярбургскай АН, прафесарам Варшаўскага універсітэтаВ. Ермаковым (1845—1922), родам з-пад Гомеля.
Прыклады можна множыць. Ураджэнец Слуцка астраном i педагог, член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук В. Цэраскі (1849—1925) першым устанавіў ніжнюю мяжу тэмпературы Сонца, роўную 3500 гра-дусаў па Цэльсію. Метады вызначэння хімічнай будовы кіслот, спіртоў i вуглевадародаў (т. зв. "правіла Папова") прапанаваў хімік i педагог з Віцеб-шчыны, прафесар Варшаўскага універсітэта А. Папоў (1840—1881). Першым вывучаў трываласць жалеза i сталі, упершыню ў Расіі выканаў дас-ледаванні па дынаміцы машын, выдаў першы на рускай мове дапаможнік па будаўнічай механіцы "Курс практычнай механікі" (1837) лаўрэат Дзя-мідаўскай прэміі, ураджэнец Рэчыцкага пав. інжынер, педагог, гісторык навукі i тэхнікі М. Ястржэмбскі (1808—1874). Ураджэнцу Мінскай губ. пра-фесару Гётынгенскага універсітэта Г. Мінкоўскаму (1864-1909) належыць ідэя пра аб'яднанне прасторы i часу ў адзіную чатырохмерную прастору i развіццё на падставе гэтых уяўленняў спецыяльнай тэорыі адноснасці. Адным з заснавальнікаў манголазнаўства ў Расіі з'яўляецца член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук, прафесар, рэктар Казанскага уні-версітэта В. Кавалеўскі (1800—1878), які нарадзіўся ў Вялікай Бераставі -цы на Гродзеншчыне. 3 імем ураджэнца Магілёва акадэміка АН СССР Л. Мандэльштама звязана стварэнне тэорыі рассейвання святла ў цвёрдых асяроддзях. Яго даследаванні па тэорыі ваганняў прывялі да стварэння новага накірунка ў фізіцы— тэорыі нелінейных ваганняў. Стваральнікам навукі аб марскіх берагах называюць ураджэнца Бабруйска прафесара Мас-коўскага i Кіеўскага універсітэтаў, аўтара кніг "Фізічная геаграфія СССР" i "Фізічная геаграфія Заходняй Еўропы" Б. Дабрыніна (1886—1951). Яго імем названа rapa на Зямлі Каралевы Мод у Антарктыдзе i заліў у Ахоцкім моры.
Варта назваць i некалькі імёнаў нашых сучаснікаў. Значны ўклад ў вы-вучэнне фізікі i хіміі ядра i элементарных часцінак зроблены акадэмікам Расійскай АН В. Гальданскім (н. у 1923 г. у Віцебску). Ён адкрыў з'явы кван-тавай нізкатэмпературнай мяжы хуткасці хімічных рэакцый, асіметрыі мёс-баўэраўскіх спектраў, прадказаў з'яву двухпратоннай радыёактыўнасці. Школу фізікаў-тэарэтыкаў стварыў акадэмік АН СССР А. Мігдал (1911, Ліда— 1991). Яго даследаванні ў галіне квантавай тэорыі поля спрыялі вырашэнню некаторых пытанняў атамнай i ядзернай фізікі. У галіне біяхіміі стаў шырока вядомы Я. Вярбіцкі, які нарадзіўся на Міншчыне, у мястэчку Краснае, у 1922 г. Сапраўдны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, ён выканаў прыярытэтныя даследаванні па ірадыяцыі, распрацаваў метады радыяцыйнага кантролю прадуктаў харчавання.
Найвышэйшым прызнаннем вынікаў навуковых даследаванняў вучоных з'яўляецца прысуджэнне ім Нобелеўскай прэміі. Тры з ix ў галіне фізікі пры-суджаны нашым суайчыннікам. Першая— у 1979г. за уклад у стварэнне тэорыі, якая аб'ядноўвае слабое i электрамагнітнае ўзаемадзеянне, Шэлда-ну Глэшаў (Глухоўскаму), вядомаму амерыканскаму фізіку-тэарэтыку, сап-раўднаму члену Нацыянальнай акадэміі ЗША. Другая— у 1977 г. за працы па тэрмадынаміцы неабарачальных працэсаў аднаму са стваральнікаў не-раўнавагавай тэрмадынамікі вядомаму бельгійскаму фізіку і фізіка-хіміку, сапраўднаму члену Бельгійскай АН, прафесару Брусельскага універсітэта, дырэктару Міжнароднага інстытута фізікі i хіміі Іллі Прыгожыну (у 1995 г. I. Прыгожын быў абраны замежным сябрам НАН Беларусі). У 2000 г. лаўрэ-атам Нобелеўскай прэміі стаў сапраўдны член Расійскай акадэміі навук, за-межны член НАН Беларусі Жарэс Алфёраў за фундаментальныя даследа-ванні гетэрапераходаў у паўправадніках i стварэнне новых прыбораў i пры-стасаванняў на ix аснове.
Больш за 500 імёнаў сыноў i дочак нашай зямлі— дзеячаў навукі i культуры—увайшлі ў даведнік "Беларусы i ўраджэнцы Беларусі ў памеж-ных краінах", які з'яўляецца першым выданнем такога плана ў нашай краі-не. Дзякуючы яму, правёўшы аналіз біяграфічных звестак навуковых i rpa-мадскіх дзеячаў, ужо сёння можна разгледзець такое пытанне, як "агуль-нае i асаблівае" ў жыццёвым лёсе прадстаўнікоў беларускай дыяспары, знайсці прынцыповыя адрозненні ва ўзаемадачыненнях з новай краінай прабывання прадстаўнікоў дакладных i гуманітарных навук i дзеячаў культуры.
Прадстаўленыя ў даведніку біяграмы былі ўмоўна падзелены намі на чатыры найбольш прадстаўнічыя групы па перыядах: канец XVIII — першая палова XIX ст.; другая палова XIX ст.; першая палова XX ст.; другая палова XX ст.
У южны з названых раздзелаў уключаліся імёны тых вучоных, якія ў той час праявілі наибольшую навуковую i творчую актыўнасць. Унутры раздзе-лаў бьші створаны падгрупы па сферах дзейнасці: прадстаўнікі дакладных навук, вучоныя-гуманітарыі, дзеячы культуры i мастацтва.
Праведзены аналіз дыяграм дазволіў устанавіць наступнае:
СЯРЭДНЯЯ (ПМНАЗІЧНАЯ) АДУКАЦЫЯ
Прадстаўнікі навуковай эліты, уключанью ў даведнік, незалежна ад абра-най потым спецыяльнасці, пачатковую i сярэднюю адукацыю атры-моўвалі на тэрыторыі Беларусі (выключэнне складаюць дзеці баць-коў-вайскоўцаў, дзяржаўных ці царкоўных служачых; прыклады— фізік I. Яркоўскі, геолаг А. Фольбарт, празаік i публіцыст К. Ерамееў юрыст i гісто-рык Д. Азарэвіч). Узровень выкладання ў гімназіях i рэальных вучылішчах адпавядаў тут лепшым стандартам i дазваляў абітурыентам паспяхова вы-трымліваць экзамены ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Расіі i краін За-ходняй Еўропы. Так, у 1883 г. з 14 выхаванцаў Мінскага рэальнага вучылі-шча 11, a ў наступным годзе— усе яе выпускнікі былі прыняты ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Расійскай імперыі.
АТРЫМАННЕ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ
Права на атрыманне адукацыі па-за межамі бацькаўшчыны юрыдычна было зацверджана ў Беларусі яшчэ ў другой палове XV ст. Прывілей вялікага князя ВКЛ Казіміра IV1447 г. дазволіў пакі даць дзяржаву "для пошукаў лепшай долі i навучання рыцарскай справе ва ўсялякія землі, акра-мя непрыяцельскіх", "княжатам, панам хоругоўным, шляхціцам i баярам". У 1529 г. дадзенае права было замацавана ў Статуце Вялікага Княства Літоў-скага. Статуты ВКЛ 1566 i 1588 г. пацвердзілі права "вольных людзей" розных саслоўяў на набыццё адукацыі за мяжой.
Падданыя вялікіх князёў літоўскіх актыўна выкарыстоўвалі дадзенае права. Яны выязджалі ў Рымскую імперыю, італьянскія дзяржавы (Геную, Венецыю, Падую, Фларэнцыю), Польшчу, Чэхію, Францыю, Іспанію, дзе паступалі на ваенную службу ці павышалі свой адукацыйны ўзровень. 3 ся-рэдзіны XVI да сярэдзіны XVIIct. ва універсітэтах Балонні, Падуі, Цюбін-гена, Вітэнберга, Гейдэльберга, Лейпцыга, Лювена, Базеля, Кракава, Кёнігс-берга i іншых еўрапейскіх гарадоў навучалася каля 460 студэнтаў з шля-хецкіх сямей Беларусі i Літвы. Многія з "вольных" людзей, якія выязджалі ў замежныя краіны, пакідалі там добрую спадчыну, садзейнічалі пашырэн-ню кнігадрукавання i асветы. Сярод ix— выхадцы з Беларусі ФранцыскСка-рына, ПётрМсціславец, СімяонПолацкі, Ілья Капіевіч. 3 другога боку, зна-ходжанне за мяжой спрыяла перанясенню на тэрыторыю Беларусі дасяг-ненняў заходнееўрапейскай культуры.
Пасля далучэння ў канцы XVIII ст. беларускіх зямель да Расіі перамяш-чэнні насельніцтва з этнічна беларускіх зямель у іншыя рэгіёны імперыі (у цэнтральныя раёны Расіі, Сібір, Казахстан, Прыбалтыку, Украіну, Крым, на Каўказ i Далёкі Усход) фармальна праходзілі ў межах адзінай дзяржавы. Закрыццё ў сувязі з палітычнымі абставінамі ў 1833г. Віленскага універсі-тэта, які адьпраў выключную ролю ў распаўсюджванні вышэйшай адука-цыі на беларускіх землях, i ў 1863 г. першай ў Расіі вышэйшай навучальнай ўстановы сельскагаспадарчага профілю (і адзінай на той час у Беларусі) Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытута значна актывізавала выезд юнакоў на ўсход. 3 1834 г. базавай навучальнай установай Беларусі быў вы-значаны указам Кіеўскі універсітэт св. Уладзіміра (тут атрымалі вышэйшую адукацыю матэматык, астраном i геафізік О. Шміт, хімік Р. Чугаевіч, матэ-матык В. Ермакоў i інш., вучыўся 3. Урублеўскі).
У другой палове XIX ст. павялічылася колькасць студэнтаў-беларусаў у Пецярбургу i Маскве, дзе тады былі арганізаваны першыя ў Расіі навуко-выя лабараторыі i таварыствы. Сярод выхаванцаў Пецярбургскага універ-сітэта— фізіёлаг Б. Вярыга, механік Б. Галёркін, геолаг Ф. Вальфсон, фізікі Я. Рагоўскі i С. Рахнеўскі, юрысты I. Файніцкі i Дз. Азарэвіч, гісторык А. Пра-хаў. У Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце вучыўся фізік І. Яркоўскі. У Маскоўскім універсітэце спасцігалі законы прыроды матэматык I. Брай-цаў фізік I. Весялоўскі, географ М. Урончанка, філолаг К. Касовіч, медык К. Пшыбароўскі, матэматык У Дабравольскі, кліматолаг А. Камінскі.
Пасля Другой сусветнай вайны 20 працэнтаў дзеячаў гуманітарных на-вук i звыш 30 працэнтаў дзеячаў культуры (па дадзеных даведніка) атрымоў-валі вышэйшую адукацыю ўБеларусi. Прадстаўнікі дакладных навук вучы-ліся ў Страсбургу (Л. Мандэльштам), Маскве (В. Капцюг, Я. Зельдовіч, В. Гальданскі) ці Ленінградзе (Ж. Алфёраў, А. Мігдал). Адзначым, што сярод навукоўцаў 100 працэнтаў i толькі 75 працэнтаў (першая палова XX ст.) i да 90 працэнтаў (другая палова XX ст.) сярод дзеячаў культуры мелі вышэйшую адукацыю.
Звесткі, узятыя з біяграфічных даведнікаў 5, дазваляюць прасачыць пэў-ную ўзаемасувязь інтэнсіўнасці навуковай эміграцыі з Расійскай імперыі ў заходнія краіны (нягледзячы на яе пераважна выпадковы характар) з па-дзеямі ў краіне. Некаторы ўзрост прыпадае на гады грамадзянскай вайны i нэпа. Пачатак жа быў абумоўлены рэпрэсіўнымі мерамі да дзеячаў навукі i адукацыі з боку царскіх уладаў (закрываліся навукова-даследчыя інстыту-ты i лабараторыі, скарачалася фінансаванне расійскіх універсітэтаў). Пік, які прыпадае на 1925—1926гг., звязаны ў першую чаргу з інтэнсіўным раз-віццём прыродазнаўства ў свеце, выкліканы імкненнем, уласцівым ці не кожнаму даследчыку, — працаваць у прэстыжных навуковых цэнтрах.
СЯРЭДНІ ЎЗРОСТ НАВУКОВАЙ ЭМІГРАЦЫІІ
Галіна ведаў Сярэдні ўзрост прадстаўнікоў навуковай эміграцыі
I перыяд(канец XVIII _1 палова XIX ст.) II перыяд(другая палова XIX ст.) III перыяд(першая палова XX ст.) IV перыяд(другая палова XX ст.)
Прадстаўнікі дакладных навук 19,9 19,2 19,6 21,4
Вучоныя гуманітарных дысцыплін 23 17,9 27 25,7
Дзеячы культуры 21 18,2 23,3
Пісьменнікі 20,7 21,8 26,6
Як бачна з табліцы, дзеячы навукі i культуры пакідалі бацькаўшчыну ў больш раннім узросце, чым прадстаўнікі працоўнай эміграцыі 6, які адпавядаў ся-рэдняму ўзросту для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Ад-метнай рысай вучоных гуманітарных дысцыплін i пісьменнікаў з'яўляецца вяртанне на радзіму пасля атрымання вышэйшай адукацыі (на некаторы час— для работы ў гімназіях i г. д.). Сярод дзеячаў культуры такая закана-мернасць не назіраецца.
НАВУКОВЫ ЎЗРОВЕНЬ, МІЖНАРОДНАЕ ПРЫЗНАННЕ
Пра тое, што ўраджэнцы Беларусі ўнеслі значны уклад у развіццё су-светнай навукі, сведчыць прызнанне навуковай супольнасцю ix навуковых прац, абранне ix членамі акадэмій навук. Да раней згаданых тут дададзім імёны фізікаў акадэміка АН СССР Я. Зельдовіча i члена-карэс-пандэнта АН СССР Ф. Шапіры, геолагаў акадэміка АН СССР A. Трафімука i члена-карэспандэнта АН СССР М. Цытовіча, вучоных-механікаў акадэмі-ка АН СССР Б. Галёркіна і члена-карэспандэнта АН СССР У. Дабраволь-скага, матэматыкаў членаў-карэспандэнтаў АН СССР А. Лур'е i П. Папко-віча, філолага, падарожніка і гісторыка прыродазнаўства члена-карэспандэнта АН СССР У. Котвіча.
СУВЯЗЬ 3 БАЦЬКАЎШЧЫНАЙ
Аналіз біяграфічных звестак пра навуковых i грамадскіх дзеячаў свед-чыць, што для прадстаўнікоў культуры i навукі погляды на новую краі-ну прабывання, на сваё месца ў ёй у значнай ступені розняцца. Мас-такі, музыканты, літаратары пераехалі туды як палітычныя эмігранты, каб працаваць дзеля беларускай дэмакратычнай дзяржаўнасці. I мэта, якую яны ставілі перад сабой,— захаваць i зрабіць вядомай беларускую спадчыну ў іншых краінах свету, а з другога боку—далучыць створаную імі спадчыну да беларускай культуры на радзіме як яе неад'емную частку7 . Беларусы ў замежжы стварьші сваю адметную культуру, якая ўвабрала ў сябе як нацы-янальныя рысы, так i традыцыі культур краін пражывання. А для дзеячаў навукі i тэхнікі новая радзіма стала месцам, дзе яны маілі раскрыць свае патэнцыяльныя магчымасці i тым самым спрыяць развіццю сусветнай на-вукова-тэхнічнай думкі. Галоўным для ix было адчуванне сваёй прыналеж-насці да краіны, дзе яны атрымалі вышэйшую адукацыю, дзе былі адпавед-ныя ўмовы для навуковага росту. Фактычна страціўшы з гадамі свае ўзае-мадачыненні з бацькаўшчынай, яны накіроўвалі свае намаганні на пошукі навуковых законаў i заканамернасцей свету. Разам з тым, адчуванне сваёй прыналежнасці да беларускага народа не гублялася.
На сучасным этапе ўраджэнцы Беларусі становяцца ініцыятарамі буйных сумесных навуковых праектаў па прыярытэтных напрамках сучаснай навукі. Прыклад такога навуковага супрацоўніцтва—дагавор аб навуковай дзейнасці паміж НАНБ і Сібірскім аддзяленнем РАН, дзейнасць Беларускага фонду фундаментальных даследаванняў па сумесных навуковых праек-тах вучоных Беларусі і памежных краін. У 1998 г. устаноўлена прэмія імя нашага суайчынніка В. Капцюга, якая штогод прысуджаецца за сумесныя работы беларускіх вучоных i вучоных СА РАН.
УДЗЕЛ У СУПОЛКАХ I АРГАНІЗАЦЫЯХ НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАГА НАПРАМКУ
Духоўнай асновай нацыянальнага самавызначэння, праявай самабыт-насці, адметнасці сталі створанныя ў замежжы працай i ахвярнасцю многіх беларусаў грамадскія, палітычныя, асветна-кулыурныя, на-вуковыя, рэлігійнью арганізацыі, суполкі мастакоў нацыянальны друк i ac-вета, музеі, бібліятэкі, мастацкія калекцыі.
Фактычна да канца XIX ст. беларуская эміграцью не мела нацьюнальнага аблічча 8. Звычайна тыя, хто пакідаў Беларусь да Першай сусветнай вайны, разглядалі беларускасць як рэгіяналізм у рускай ці польскай (у залежнасці ад веравызнання) супольнасці i далучаліся да эканамічных, палітычных, культурных i рэлігійных арганізацый, якія стваралі ў замежжы іншыя народы (часцей за ўсё рускія i палякі) i асіміляваліся ў ix, а ix дзеці цалкам гублялі сувязь са сваёй этнічнай радзімай. Эміграцыя была практычна адарвана ад беларускага нацыянальнага руху на бацькаўшчыне.
У часы пасля Першай сусветнай вайны пачалося згуртаванне беларускага насельніцтва на чужыне вакол ідэі беларускай дзяржаўнасці, беларусы пачалі ствараць свае суполкі, арганізацыі, клубы, як гэта рабілі іншыя народы. У 1914г. зарэгістравана першае супольнае Таварыства беларусаў i ма-ларосаў (ЗША, штат Мічыган). У рускіх асяродках ЗША i Канады беларусы сталі заснавальнікамі многіх праваслаўных цэркваў, прыходаў удзельнікамі грамадска-культурнага жьщця. На пачатку XX ст. арганізацыі беларускай ды-яспары пачынаюць дзейнічаць у розных рэгіёнах Расіі i ў памежных краі-нах. Так, нацыянальныя, культурна-асветныя i грамадскія арганізацыі ства-раюцца ў Варшаве (1908), Арле (1917), Маскве (1918), Каунасе (1923), Казан! (1924), Пецярбургу (1925), Кіеве (1926), Томску, Саратаве (1927), Рызе, Даўгаўпілсе (1932) i іншых гарадах. Захаванню нацыянальнай свядомасці, пашырэнню звестак пра беларусаў наладжванню культурных i дзелавых сувязей асабліва спрыялі i спрыяюць арганізацыі i таварыствы беларусаў, створаныя ў 1980-1990гг.
Згодна з дадзенымі даведніка, ужо ў канцы XIX — пачатку XX ст. прад-стаўнікі гуманітарнай часткі навуковай дыяспары пачалі прымаць удзел у дзейнасці суполак i арганізацый нацыянальна-кулыурнага кірунку. У першай палове XX ст. у дзейнасці такіх арганізацый прымала ўдзел 30 працэн-таў гуманітарыяў навуковай дыяспары i 40 працэнтаў дзеячаў культуры. Удругой палове XXст.— адпаведна 50 i 90 працэнтаў Прадстаўнікі дак-ладных навук, як правіла, не прымалі ў ix удзелу. Заўважаецца, што чым вышэй запатрабаванасць інтэлектуальнага патэнцыялу асобы, тым ніжэй узровень кантактаў з грамадска-кулыурнымі арганізацыямі. Прычына таму— не страта нацыянальных каранёў, a ліміт часу. Яскравым пацвер-джаннем таму з'яўляецца дзейнасць сусветна вядомых вучоных Ж. Алфё-рава, В. Капцюга па аднаўленню i ўсталяванню новых кантактаў з навуковай элітай бацькаўшчыны.
АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАЙ ЭМІГРАЦЫІ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ
У канцы 1980-хгг. выявіўся рэгулярны адток беларусаў i выхадцаў з Беларусі ў заходнія краіны. У 1988— 1990 гг. з БССР эмігравала больш за 52 тыс. чалавек. У 1991—1995 гг. за межы Рэспублікі Беларусь выехала каля 55 тыс. чалавек— у Ізраіль (50 %), ЗША (32 %), Германію, Аўст-ралію, Польшчу, Канаду. На 1995 г., па неафіцыйных звестках, каля 500 тыс. беларусаў пражывала ў ЗША, каля 100 тыс. — у Канадзе, дзесяткі тысяч— у Аргенціне, Бразіліі, Францыі, Бельгіі, Германіі, а таксама ў новых цэнтрах беларускай дыяспары—Вялікабрытаніі i Аўстраліі. Значна змяніўся якас-ны паказчык навуковай часткі беларускай дыяспары. У асноўным гэта людзі з атрыманай на радзіме вышэйшай (пераважна, прыродазнаўчай) адукацы-яй, кандыдаты навук i перспектыўныя аспіранты, узрост— пасля 25 гадоў Прадстаўнікі дакладных навук (у адрозненне ад гуманітарыяў), як правіла, не маюць кантактаў з прадстаўнікамі нацыянальнай эміграцыі. Прычынамі таго з'яўляюцца i розны ўзрост, i адметнае веданне i ўспрыманне гісторыі бацькаўшчыны.
У такіх умовах асаблівую актуальнасць набывае мэтанакіраваная асвет-ніцкая дзейнасць з маладымі вучонымі Беларусі, з тымі, хто часова пражы-вае па-за межамі Беларусі (Расія, Польшча, Германія, ЗША, Канада i іншыя краіны) па ix патрыятычнаму выхаванню, далучэнню да нацыянальнай ідэі. Наблізіцца да Беларусі, яе культурнай спадчыны, стварыць такія ўмовы, каб дзіця з гонарам вымаўляла: "Я— беларус", можна не толькі праз казкі i матчыны песні, звычаі i мову. Адчуванне сябе прадстаўніком нармальнага народа з'явіцца куды хутчэй ад ведання таго, кім былі твае продкі. А бела-русам тут ёсць чым ганарыцца. Нобелеўскія лаўрэаты i адкрывальнікі уні-версальных законаў прыроды, вядомыя мастакі i "людзі года" ёсць i сярод беларусаў Данесці да ведама прадстаўніка этнасу імёны годных сыноў Бе-ларусі, што ўвайшлі ў сусветную гісторыю, а таксама тых, хто стварае гэ-тую гісторыю сёння, арганізоўвае навуковыя школы i ў Беларусі, закладвае тут новью навуковыя накірункі,—адзін з істотных момантаў пры выхаванні беларускасці, фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці.
Навука, вядома ж, інтэрнацыянальная, але кожны вучоны мае сваю ра-дзіму. Паступова вяртаючы гістарычную памяць, наша краіна вяртае i мно-гія забытыя, а часам i наўмысна выкрасленыя з гісторыі імёны сваіх сыноў i дачок. Ацаніць ix уклад у развіццё навукі i культуры свету, знайсці для ix адпаведнае месца ў гістарычнай прасторы— справа няпростая. Яе актуальнасць узрастае ва ўмовах нацыянальнага адраджэння. Першыя спробы вярнуць у грамадскае i кулыурнае жыццё імёны славутых людзей нашай бацькаўшчыны адносяцца да сярэдзіны 1980-хгг. Адну з першых прац, прысвечаную мастаку, настаўніку, этнографу, краязнаўцу Язэпу Драздові-чу, імя якога больш за 30 гадоў было ў забыцці, падрыхтаваў А. Ліс (Вечны вандроўнік. Мн., 1984). У 1988 г. супрацоўнікамі Акадэміі навук БССР па-чала выдавацца навукова-папулярная серыя "Нашы славутыя землякі". Работа ў гэтым кірунку значна актывізавалася пасля абвяшчэння Рэспублікі Беларусь. Пэўныя напрацоўкі знайшлі адлюстраванне ў "Беларускай эн-цыклапедыі", "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі", энцыклапедычным да-ведніку "Беларускія пісьменнікі", "Мысліцелі i асветнікі Беларусі", гісто-рыка-дакументальных хроніках гарадоў i раёнаў Беларусі "Памяць", збор-ніках "Наш радавод", "Вяртанне", на старонках "Беларускага гістарычна-га часопіса", часопісаў "Беларуская мінуўшчына", "Спадчына", бюлетэня "Кантакты i дыялогі".
У 1997 г. вучонымі Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Ска-рьшы, інстытутаў HAH Беларусі, Белдзяржуніверсітэта, Беларускага універ-сітэта культуры сумесна з даследчыкамі іншых краін распачата актыўная работа па стварэнню даведніка "Хто ёсць хто сярод беларусаў свету" (у 1998г. была завершана работа над першым варыянтам яго першай часткі "Белару-сы i ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах"). У 1998г. ідэя стварэння пер-шага ў нашай краіне навуковага праекта пад назвай "Славутыя імёны Баць-каўшчыны" ўзнікла ў Беларускім фондзе культуры. Вынікам яе стаў зборнік артыкулаў з аднайменнай назвай. Гэта дазволіла не толькі вярнуць бацькаў-шчыне постаці многіх яе сыноў, увесці ў навуковы ўжытак цікавыя архіўныя i друкаванью першакрыніцы, але i знайсці ўзаемасувязь, даследаваць уплыў культурных i навуковых традыцый Беларусі на развіццё навукі i культуры іншых краін, па-новаму зірнуць на праблему "Беларуская дыяспара" i ад-крыць для беларускай грамадскасці шэраг забытых імёнаў ураджэнцаў Бе-ларусі— выдатных прадстаўнікоў навуковай эліты нашай дыяспары.
Спасылкі:
1 Падрабязней аб ранняй эміграцыі з беларускіх зямель глядзіце ў артыкуле A. Ціхамі-рава. Эміграцыя ў даведніку "Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах" (Мн., 2000).
2 Да Першай сусветнай вайны па эканамічных причинах толькі ў Сібір з Беларусі перасяліла-ся больш за 700 тыс. асоб (пераважна сяляне), за межы Расіі (пераважна ў ЗША, Канаду, Бразілію, Аргенціну, краіны Заходняй Еўропы) — 500-600 тыс. чалавек. Цяпер беларускаядыяспара складае прыкладна 3,5 млн. чалавек, што ў адносінах да 10-мільённага насельніц-тва Рэспублікі Беларусь дае даволі вялікі працэнт — трэць нацыі.
3 Асноўныя плыні беларускай эміграцыі i адметныя рысы беларускай дыяспары разгледжаныў арт. Г. Сяргеевай "Дыяспара беларуская" (гл. той жа даведнік "Беларуси i ўраджэнцы Бела-русі ў памежных краінах". Пра дзейнасць i асноўныя рысы беларускай палітычнай эміграцыігл. у арт. В. Кіпеля (Кантакты i дыялогі. 1996. № 9).
4 Асноўнымі месцамі эміграцыі былі навуковыя цэнтры Заходняй i Цэнтральнай Еўропы —Берлін, Гайдэльберг, Стакгольм, Парыж, Прага, Кракаў, а таксама Пецярбург (Петраград) i Масква.
5 Падкрэслю, што дадзеная праца напісана па матэрыялах падрыхтаванага да друку даведніка "Беларуси i ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах", а таксама біяграфічных даведнікаў "Who's Who in the World" (N. Y, 1996), "Who's Who in Polish America" (N. Y., 1943). "Polski Sіownik Biograficzny" (Krakow, 1934-1999), "Sіownik biologуw polskich" (Wrocіaw, 1984), "Sіownik polskich pionerуw techniki" (Katowice, 1986), "Русский биографический словарь" (СПб., 1907), матэрыялаў С. — Пецярбургскага аддзялення архіва РАН, Цэнтральнага гістарыч -нага архіва Ленінградскай вобл., гістарычных архіваў ў Мінску i Гродне, а таксама кніг: Рождественский В. Очерки по истории систем народного просвещения в России в XVIII—XIX вв. СПб., 1912; Биографический словарь преподавателей и профессоров Императорского С. — Петербургского университета за 1869-1894. СПб., 1896, 1899. Т. 1-2; Биографический словарь преподавателей и профессоров Императорского Московского университета: 1755—1855. М., 1855. Ч. 1—2; Биографический словарь преподавателей и профессоров Юрьевского, бывшего Дерптского университета: 1802-1902. Юрьев, 1902. Т. 1-2; Биографический словарь преподавателей и профессоров университета Святого Владимира: 1834-1884. Киев, 1884; Загоскин Н. П. Биографический словарь преподавателей и профессоров Казанского университета. Казань, 1902. Ч. 1—2; Биографический словарь преподавателей и профессоров Харьковского университета. Харьков, 1902-1908. Т. 1^4.; Модзалевский Б. Л. Список членов Императорской Академии наук: 1725-1902. СПб., 1902.
6 У складзе працоўнай эміграцыі пераважалі мужчины ва ўзросце 18—35 гадоў, фізічна моцныя, але неадукаваныя i некваліфікаваныя. Галоўным чынам яны накіроўваліся ў Германію, Данію (эміграцыя ў гэтыя краіны мела сезонны характар), ЗША, Бразілію, Аргенціну i Канаду.
7 Дзейнасць прадстаўніюў культуры беларускай дьгаспары дастаткова глыбока даследуецца на ста-ронках бюлетэня "Кантакты i дыялогі" i ў выданнях серыі "Беларусіка = Albamthenica" ГА "МАБ".
8 Толькі ў 1864 г. выхадцы з літоўскіх i беларускіх зямель стварылі ў Парыжы Літоўскае тавары-ства, аднак Польскі эміграцыйны цэнтр не пагадзіўся з яго прапановай пераўтварыць тавары-ства ў самастойны Літоўскі замежны камітэт, i яно было вымушана спыніць сваю дзейнасць.
Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1
БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/
