МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Пясняр у жыцьці // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994

Аўтар: Будзька Эдвард
Кнiга: На суд гісторыі. Мінск. 1994
Год: 1994
Раздзел: Успаміны
Краiна: Беларусь
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

ЭДУАРД БУДЗЬКА

Пясняр у жыцці

Чуваць было пра яго тут, на Бацькаўшчыне; чулі пра яго сведамыя беларусы, якія мелі ў сябе і чыталі беларускую газету “Наша ніва”.

А ён, малады, шмат гадоў далека ад Бацькаўшчыны тужыў па ей, сасланы за тры тысячы кіламетраў ад яе,— як змагар з рэакцыйным царскім рэжымам, як змагар за лепшую будучыню свайго народа.

З надарванымі сіламі, з надламаным здароўем вярнуўся ён пасля рэвалюцыі 1917 г. з далёкай высылкі ў Менск.

Тут працаваў ён у рэдакцыі газеты “Вольная Беларусь”, разам з вялікім беларускім дзеячам Язэпам Лёсікам; пісаў вершы і апавяданні; думаў і праектаваў, якой будзе наша Бацькаўшчына-Беларусь, як арганізаваць яе адміністрацыю.

Хоць слабы здароўем, хоць нястачы меў дома з харчаваннем, хоць у благіх абставінах — у цеснай хаце і без выгодаў жыў,— але насіўся з праектамі пра лепшую будучыню для Бацькаўшчыны.

Меў ён тады 31 год веку. Але выглядаў куды на старэйшага, на гадоў 5—6 выглядаў старэйшы за свой век.

У 1918 годзе жыць было цяжка, бо дрэнна было з ежай, цяжка было дастаць прадуктаў і цяжка было з заработкамі. Алесь Гарун дрэнна тады тут аджыўляўся. Здароўя не паправіў, чуць толькі трымаўся на сілах. Але пры тым меў на сваім утрыманні родную матку старую і недарослага ды няўдалага брата гадоў пятнаццаці, які сваім абыходжаннем, сваім характерам нерваваў Алеся, псаваў яму здароўе.

Жыў ён тады па Захараўскай (за бальшавіікамі Савецкай) вуліцы, побач з рэдакцыяй “Вольнай Беларусі”. Меў памяшканне з аднаго пакойчьжа. Месца для гасця на начлег не было, дык я ў яго спаў на падлозе.

Любіў я чытаць ягоныя меладыйныя вершы, ягоныя апавяданні. Любіў я паслухаць яго крыху сіпучы, ценкі голас; а ён як што баіў — дык найчасцей быў у вясёлым настроі.

Цяжкая тады, у 1918 г., была праца Цэнтральнай Беларускай Рады ў Менску і Народнага сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі. Нямецкія вайсковыя ўлады, што, праўда, не рабілі ім цяжкасцей, а нават спагадалі ў рабоце беларускіх арганізацый,— але тут былі рэшткі царскіх установаў: расейскія суды, дзе беларускай нацыянальнай справе не было спагады; было тут земства, значыцца — Земсткая управа, дзе панавала маскоўшчына, як і за савецкім рэжымам у Менску — у беларускай сталіцы. Сведамай беларускай інтэлігенцыі было малавата,— каб забраць усю цывільную ўладу ў рукі беларускіх нацыянальных дзеячаў.

Алесь Гарун у палітыку тады не ўдаваўся, працаваў на літаратурным Парнасе. Але, з надыходам у канцы 1918 г. балынавікоў у Менск, пазнаў ён, “пачым хунт ліха” пад бальшавікамі. I вось калі ў 1919 годзе Менск быў акупаваны польскім войскам і калі Пілсудскі і Славэк запэўнілі беларусоў, што польская вайсковая ўлада паможа беларусам арганізаваць беларускае войска,— дык Алесь Гарун і паверыў у іхнія словы і прыстаў да арганізатараў. Утварылася тады Беларуская вайсковая камісія. Алесю Гаруну здавалася, што без ваеннай сілы, без ваеннай арганізацыі не ўдасца беларускім нацыянальным дзеячам утрымаць беларускую ўладу і ўтрымаць незалежнасць Беларусі. Арганізацыя беларускай ваеннай сілы сталася для яго ў 1919 г. найпільнейшай працай над найпільнейшай патрэбай.

Дзеля гэтага з беларускімі партыямі, з тымі, якія былі праціўныя згоднай працы з польскай ваеннай уладай на Беларусі — Беларуская вайсковая камісія абышлася востра. I тады польскія ўлады арыштавалі гэтых праціўнікаў, у тым ліку найбольш беларускіх эсэраў.

Неяк раз, адведваючы Алеся Гаруна у Вільні, у гасцініцы “Жорж”, на праспекце святога Юрыя, дзе ён часова быў затрымаўся, прыехаўшы з Менску,— я ў яго спытаў: навошта так строга абышліся польскія ўлады з беларускімі дзеячамі з эсэраўскай партыі, між іншым — з Вацлавам Ластоўскім? Чаму Беларуская вайсковая камісія не заступілася за іх?

Алесь Гарун быў тады апрануты ў форму беларускай вайсковай арганізацыі; выглядаў паказней, чымся год назад, і выглядаў з гутаркі і з абыходжання на
энергічнага, на дзейнага вайскоўца.

Ён тады адказаў, што так трэба было зрабіць з праціўнікамі.

Значыцца, трэба было пазбыцца апазіцыі, каб Беларуская вайсковая камісія магла больш спакойна, больш скансалідаванымі сіламі і больш энергічна і з лепшымі вынікамі працаваць у сваім кірунку — у кірунку арганізацыі беларускай вайсковай сілы.

— Але, — дадаў А. Г., — рэжым для арыштаваных беларускіх эсэраў не цяжкі: Ластоўскі знаходзіцца як бы пад хатнім арыштам, іншыя ў грамадзе, разам дыспутуюць, спрачаюцца самі з сабой, знаходзячыся пад слабым арыштам.

Нічога не выйшла з арганізацыі беларускага войска. Скасавалі яго польскія ўлады і скасавалі Беларускую вайсковую камісію — здаецца, гэтага вымагала Рыжская ўмова аб міры між Польшчаю і Саветамі.

Але Алесь Гарун не дачакаўся гэтага прыкрага фіналу — канца натугаў беларускай вайсковай сілы.

ЁН у Хрыстовым веку, бо, маючы толькі 33 гады свайго жыцця,— здаўся, змёр малады, змёр проста ад выпадку. Падзяліў ён долю шмат беларускіх дзеячаў, як: Палуян, Максім Багдановіч, Іван Луцкевіч, Цётка (Пашкевіч) і інш.

Няхай ім усім ад нас жывых — няхай будзе шчыры ўспамін*.

 


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by