МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Жыцьцё і дзейнасьць Кастуся Мерляка. Нью-Ёрк, 1992.

Аўтар: Мерляк Кастусь
Год: 1992
Раздзел: Успаміны
Краiна: Аргенціна, Германія, ЗША, Італія
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/
Зьмест

Зьмест

Прадмова.

Частка першая

Паходжаньне-Мясцовасьць

Школа у Кушалеве

Школа у Налэнчове

У міжчасе.

Савецкая акупацыя

Нямецкая акупацыя

Вялікая астатняя выправа эскадрону

Варшава

Дальвіц

Кэнігсбэрг

Бэрлін

Вена

Вэрона

Конрад Мацкевіч

Італія

Internee Camp "R" Лягер Інтэрнаваных

Рым

Буэнос Айрэс

Беларусы у Аргентыне

ІІ

ІІІ

ІУ. "Ano del Libertador general San Martin 1950"

(Год вызвольніка генэрала сан Мартына 1950)

У

УІ

Спроба арганізацыі рэлігійнага жыцьця ў Аргентыне

Савецкая дзейнасьць у Аргентыне

Прадстаўніцтва Ўраду БНР у Аргентыне

Пасьляслоўе

Падарожжа ў Амэрыку

Частка другая

Падзеі пасьля заканчэньня вайны

Беларусь! выяўляюцца

Фарміраваньне палітычнае думкі

Рэлігійныя падзеі (1941-1950 гг.)

Сапраўдная сутнасьць падзелу

Амэрыканскі камітэт вызваленьня

Новыя пачынаньні ў Амэрыцы

1955

1956

1957

Справа набыцьця БНД і царквы

1958

1959

Тыдзень Паняволеных народаў

1960

Ненапісаная кніга

Спроба заманіць Мерляка на Радзіму

1961

1962

1963

1964

1965.

1966

Частка трэцяя

Кастусь Мерляк сам пра сябе

Рэспубліканская дзейнасьць у Амэрыцы

Беларуска-Амэрыканскае Аб'еднаньне ў Нью Ёрку

Гісторыя БАПЦ у Амэрыцы

Працяг падзей

Дзейнасьць БАПЦ у Амэрыцы

Прыход сьв.Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл

Лёс архімандрыта Язэпа

Епархія без беларускага япіскапа

Беларускі цэнтр адпачынку Бэлэр-Менск

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне ў Амэрыцы

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Беларуская Цэнтральная Рада

Незакончаная гісторыя фундацыя імя Крэчэўскага

Частка чацьвёртая

Хто каго мае судзіць?

А дзе-ж яны былі?

Перастройка

Дадаткі

Асьвета Кастуся Мерляка

Вайсковая служба Кастуся Мерляка

Праца и службовыя пасады Кастуся Мерляка

Грамадзкая дзейнасьць

Удзел у друку

Іншанацыянальная прэса

Ліста беларускіх арганізацыяў, якія тварылі Фэдэрацыю

Беларускіх арганізацыяў у Аргентыне ў 1949 г

Зьмест

 

 

Прадмова

Праца-ўспаміны Кастуся Мерляка ёсьць гісторыя беларускай эміграцыі, што пачалася пасьля другой сусьветнай вайны. Яна вяжацца да падзеяў своеасаблівых, хоць і цэнтральных па значэньню. (Ёсьць іншыя працы-апісаньні мясцовага лягернага жыцьця беларусаў у Нямеччыне, беларускіх інстытутаў альбо арганізацыяў на эміграцыі. Рыхтуецца праца па агульнае гісторыі беларускай эміграцыі. У былой БССР афіцыяльная кліка старалася замоўчываць аб сьведамай беларускай эміграцыі. Часта ў друку паяўляліся паклёпы на “здраднікаў радзімы” ды “злачынцаў”, пісалася аб эміграцыі нясьведамай.)

Дзейнасьць Кастуся Мерляка верціцца з галоўнай плыньню беларускай эміграцыі 1945-1990 гадоў і яго асабісты ўдзел у галоўным рэчышчы падзеяў. Гэтаксама адлюстраваны ўплыў аўтара, сваёю ініцыятываю й дзейнасьцю, на ход некаторых падзеяў. Варта адзначыць удалы збор дакумэнтацыі беларускіх эміграцыйных інстытуцыяў, арганізацыяў, клюбаў і іншых групаваньняў; улік важнейшых зьездаў, спатканьняў, сьвяткаваньняў, паседжаньняў. А таксама азначэньне ўсяго гэтага дакладнымі датамі, пералікамі прозьвішчаў асобаў кіраўнікоў ды цэлых управаў, кірунак дзейнасьці аўтара ў структуры кіраўніцтва беларускаю эміграцыйнаю палітыкаю, наагул, і з Радаю БНР у прыватнасыді.

Першыя спробы сваіх арганізатарскіх і лідэрскіх сілаў К.Мерляк спрабаваў у Аргентыне (1947-1954). Як відаць з вынікаў, гэта быў прыроджаны выбух здольнасьці й энэргіі. Адзін чалавек перамог горы цяжкасьцей: малую сьведамасьць беларускай эміграцыі й модную савецкую агентуру. Згуртаваньне Беларусаў у Аргентыне стала моцнай арганізацыяй, а беларускае імя заваявала месца ў урадавых і інтэрнацыянальных колах. Беларускі эўрапейскі цэнтр (БНР) быў абнадзеяны, што, нарэшце, у Паўдзённай Амэрыцы беларуская справа стала на ногі.

Аднак найбольш праявілася асоба К. Мерляка ў ЗША. Хоць Прэзыдэнт БНР быў у Эўропе, цэнтрам беларускага эміграцыйнага жыцьця (крывічоў) стаўся Нью Ёрк. Падмацаваў тэты цэнтр, трэба сказаць, якраз К.Мерляк, што пераехаў з Аргентыны ў 1954 годзе.

У ЗША, асабліва ў Нью Ёрку, пасьля другой сусьветнай вайны сабралася як эліта, так і ладная грамада сьведамых беларускіх змігрантаў. Тут паўстала Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне ў Амэрыцы, пачала працаваць Беларуская Праваслаўная Аутакефальная Царква, зарганізаваліся беларускія вэтэраны, беларуская моладзь ды іншыя арганізацыі. I гэтаму ўсяму Рада ВНР спрабавала даць беларускі “сапраўдны” кірунак.

Недалёка ад Нью Ёрку (каля 40 міль) у Саўт Рыверы, Нью Джэрзі зьявіўся другі беларускі цэнтр (зарубежнікаў), дзе БЦР “натхняла” сваіх эмігрантаў. Размахам лідэраў і людзей тэты цэнтр быў меншым.

Упамянуты Нью-Ёркскі цэнтр бээнэраўцаў у 1954 го дзе быў даволі свабодны, ня шмат хто пачуваўся да абавязкаў. I царква патрэбная, і арганізацыі патрэбныя, але-ж тэта ўсё трэба рабіць бясплатна, траціць час, людзі вымогі ставяць, дый свайго будынку няма. Часта бывала, што на паседжаньні нават сябры ўправы не хацелі прыходзіць. А перавыбарчых сходаў многія цураліся, бо возьмуць і выбяруць у кіраўніцтва.Тады што? Цягні лямку! Калі хто прыехаў новы, неасьведамлённы із сытуацыяй, дык адразу пападаў у кіраўнікі арганізацыі (ці ён падыходзіў, ці не). 3 прыездам К. Мерляка сытуацыя зьмянілася.

К.Мерляк зь сям'ёю прыехаў у Нью-Ёрк 29 ліпеня 1954 году. Чалавеку 35 год, поўны энэргіі, добрых намераў. I трапіў у беларускі цэнтр, дзе аб яго дзейнасьці столькі пісалі ў нашай прэсе. Маючы ўжо зроблены капітал у Аргентыне, быў прыняты з адкрытымі душамі, чуўся як дома. Ён даволі хутка пазнаёміўся зь людзьмі, зь беларускімі ўстановамі й арганізацыямі. Заўважыўшы, што ў цэнтры ёсьць шмат недацяжкаў і нязробленае работы, пачаў плянаваць, каб неяк вывесьці беларускую калёнію Нью-Ёрку ў людзі. Бо й маліцца не было свайго кутка ды не было, дзе прытуліцца беларускім арганізацыям.

Зразумела, што з прэзыдыюму Рады (куды К.Мерляк быў датарнаваны) дарога вяла ў цэнтральныя арганізацыі. Дык чалавеку дзейнаму тэта й ёсьць галоўнае поле дзейнасьці. У дадатак, тут якраз патрэба была дапамога, асабліва прэстыж сяброўства й прэстыж кіраўніцтва. Сябры арганізацыяў ня бачылі кіраўнікоў, што хацелі з энтузыязмам працаваць, праводзіць у жыцьцё беларускія й жыцьцёвыя патрэбныя справы. Гэтак вельмі хутка К.Мерляк стаўся сябрам БАПЦ, БАЗА й адфільяваных пры БАЗА арганізацыяў. А як праніклівы, каб ведаць, як справы йдуць, як іх палепшыць, ён стараўся ўсюды быць, усюды браць голас, а пры патрэбе ставіць упрокі й вымогі, калі г л а было на карысьць беларускай справе. Як адна асоба выказалася: “Калі Мерляка не пускаюць праз дзьверы — улазіць праз вакно”.

Добраю рысаю К.Мерляка, як кіраўніка й дыплямата, была праніклівасьць у амэрыканскае асяродзьдзе ды навядзеньне знаёмстваў з вартаснымі асобамі палітычнага сьвету. Тое-ж самае — навязаньне зносін зь міжнароднымі арганізацыямі й іх кіраўнікамі. Здольнасьць знаёміцца ўвяла пазьней К.Мерляка ў шырокае кола высокапастаўленых асобау ў Вашынгтоне, а тэта дало мажлівасьць рабіць пашырэньне беларускага імя на амэрыканскім і інтэрнацыянальным узроуні.

Якасьці прыроджанага лідэра: жыцьцёвая схільнасьць працаваць у арганізацыях, працавітасьць, здольнасьць сужыцьця зь нізамі й вярхамі, лёгкасьць навязаньня знаёмствау і тонкі нюх палітычнае атмасфэры, — зрабілі К.Мерляка ў Нью Ёрку цэнтральнаю асобаю беларускага арганізованага жыцьця. Ад старшынства акруговай управы БАЗА дайшоу да старшыні Галоунай Управы. А як кардынальная асоба масавай арганізацыі, ён уплывау на ўсё беларускае грамадзкае й рэлігійнае жыцьцё. Дзякуючы ягоным намаганьням, пошукамі й сувязямі з адпаведнымі дзелавымі людзьмі, даволі хутка быу куплены будынак для царквы й прытулак для беларускіх арганізацыяў.

За нейкіх чатыры — пяць гадоу побыту К.Мерляка ў ЗША беларускае арганізованае жыцьцё памысна разьвівалася. Пашырэньне беларускага імя ў палітычных колах сапрауды выплыла на дзённае сьвятло. К.Мерляк трапіу праз свае знаёмствы ў вашынгтонскія палітычныя кулуары, а таксама ў мясцовыя ўстановы. Звычайна, пры сьвяткаваньнях угодкау 25 Сакавіка амэрыканскі кангрэс і сэнат шырока камэнтавау беларускую нацыянальную праблему ды прыймау беларускія дэлегацыі.

Усё ішло добра й памысна разьвівалася, прадбачвауся добры вынік на будучыню. Але ў пачатку 1950-х гадоу Стэйт Дэпартмэнт ЗША зарганізавау Амэрыканскі камітэт вызваленьня. Мэта яго была “вызваляць” народы, паняволеныя камуністычнымі рэжымамі. Гэта быў адказ ЗША, асабліва Савецкаму Саюзу, за пасяганьні Масквы на інтарэсы Амэрыкі й Заходняга сьвету наагул. Амэрыканскі камітэт вызваленьня арганізаваў тады радыё “Вызваленьне” ды Інстытут для вывучэньня СССР у Мюнхене. ВНР на чале з прэзыдэнтам М.Абрамчыкам навязала супрацоўніцтва з Амэрыканскім камітэтам і атрымала Беларускую сэкцыю на радыё, а таксама працоўныя месцы ў Інстытуце. Праца пачалася, і ўсе выглядала прыстойна.

Усё-ж, тады мелася наўвеце, што можа паўстаць канфлікт паміж Савецкім Саюзам і Амэрыкай (ці Захадам). А як Савецкі Саюз шматнацыянальны, дык трэба было заангажаваць большыя нацыянальнасыді на эміграцыі ды ўстанавіць, як яны будуць вызваляцца ад камунізму ў СССР. Ад расейскага боку былі прадстаўлены пяць партыяў і па адным прадстаўніцтве ад іншых народаў на перамовы. Зразумела, што Амэрыканскі камітэт (ці Стэйт Дэпартмэнт) вёў палітыку русафільскую й падтрымоўваў расейцаў. Прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцей хацелі, каб расейцы (як і Амэрыканскі камітэт) згадзіліся адразу на іхнюю незалежнасьць пасьля перамогі над камунізмам. Але расейцы не гадзіліся. У іх быў адзін адказ: перш перамагчы камунізм, а пасьля будзем гаварыць аб незалежнасьці. Гэта значыць — наперад нічога не вырашаць. (Расейскае слова “не предрешать”). Адсюль усе гэтыя перамовы з Амэрыканскім камітэтам і той пэрыяд прыняў назоў “непрадрашэнства”.

У пэрыядзе непрадрашэнства Амэрыка даволі шчодра фінансавала староны, што прыступілі дамаўляцца, як яны будуць вызваляцца. Аднак прэзыдэнт М.Абрамчык із сваімі блізкімі дарадчыкамі легка пайшлі на супрацоўніцтва. I Амэрыканскі камітэт ня бачыў патрэбы даваць больш грошаў на беларускую працу эмігрантам, бо яны й бяз гэтага згадзіліся, што перш трэба перамагчы камунізм, а незалежнасьць Беларусі прыйдзе пасьля. Расейцы атрымалі вялізныя сумы за непрадрашэнства: у 1953 г. мільён даляраў толькі на “Чеховское издательство” у Нью Ёрку, а сколькі на дзеяньне партыяў? Іншыя нацыянальнасьці, асабліва цюрскія народы, атрымоўвалі вялікія сумы таму, што былі ў апазыцыі да непрадрашэнства, іх Амэрыканскі камітэт проста хацеў купіць.

У часе непрадрашэнства К.Мерляк, які арыентаваўся ў палітыцы Амэрыканскага камітэту й амэрыканскай палітыцы наогул, заняў пазыцыю рэальнага падходу з боку ВНР як фармальнага, так і практычнага. Па-першае, прынцып ВНР—тэта незалежнасьць Беларусі, і прэзыдэнт не павінен непасрэдна вязацца з непрадрашэнствам. Па-другое, калі Амэрыканскі камітэт раздае грошы, дык чаму не стварыць апазыцыю да беларускага прадстаўніцтва (якое дамаўляецца з Амэрыканскім камітэтам), каб гэткім чынам атрымаць грошы на дзейнасьць сваіх арганізацыяў (выданьне газэтаў ці часапісаў), г.зн., каб Амэрыканскі камітэт пачаў апазыцыю падкупляць.

У 1960 годзе, вонкі сэсыі Рады ВНР К.Мерляк пастанавіў пагаварыць на тэму “апазыцыі” з прэзыдэнтам М.Абрамчыкам сам-на-сам. Вынікам гутаркі было, што прэзыдэнт “падумае аб гэтым і адкажа К.Мерляку”. Ад гэтае гутаркі К.Мерляк стаўся “ворагам народу” у БНР. Прэзыдэнт Абрамчык і трупа даверу выдал! прысуд Мерляку: здрада кірунку БНР. Пастанавілі адсунуць гэтага пасягальніка на ўладу з кіраўнічых становішчаў як БНР, так і ўсіх ейных арганізацыяў. I пайшло ўсё ўверх дном! Наступныя гады былі часам пазбаўленьня К.Мерляка права кіраваць беларускім палітычным, грамадзкім і царкоўным жыцьцём.

Гэта была самая неабдуманая й блізарукая палітыка М.Абрамчыка й яго дараднікаў. Яна прывяла да дэзарганізацыі ў Радзе БНР, падзел у Ньюёркскім аддзеле БАЗА, цывільны суд БАПЦ і падзел прыходу ў Брукліне, Нью Ёрк. У выніку царкоўнага суду ў 1968 г. БАПЦ пачала ізноў судзіццца ў 1980 годзе й пакуль не відаць пазытыўнага выніку.

У міжчасе, ад 1968 году, К.Мерляк і людзі, што адчувалі правільнасьць яго дзеяньня, зарганізаваліся ў Беларуска-Амэрыканскае Аб'яднаньне ў Нью Ёрку, арганізавалі новы праваслаўны прыход у Рычмон Пл, Нью Ёрк, збудавалі новую царкву й незалежна ад нікога моляцца й працуюць. А галоўнае, пазбавіліся сварак, інтрыгаў і непатрэбнае валакіты.

Ад часу, калі я пазнаў К.Мерляка, аж да сёньня, я ўпэўніўся ў адной справе: за што-б ён ні браўся, было зроблена; да каго-б у арганізацыях ён ні зьвяртаўся, каб нешта было выканана, было выканана, ніхто не адмаўляў нэгатыўна. Каб асоба карысталася падобнымі здольнасьцямі ці аўтарытэтам, яна мусіць мець у сабе задаткі калі ня генія, дык чалавека, народжанага лідэрам, кім, я лічу, ён і ёсьць.

Toe, што сталася пасьля гутаркі К.Мерляка з прэзыдэнтам М.Абрамчыкам “сам-насам” у 1960 годзе, прайшло, рэч непаваротная. Аднак над гэтым можна разважаць і даходзіць да пэўных высноваў: як трэба й як ня трэба рабіць. Хоць тут вяжацца пытаньне аднаго чалавека (К.Мерляка) и выглядала-б нязьменных людзей няма, усё-ж агульная справа пацярпела ў лягеры крывічоў. I пацярпела настолькі, што сёньня (ужо 20 год) церпяць БНР, арганізацыі й, асабліва, БАПЦ, бо ня могуць выбрацца із зачараванага кола. Браў-бы ўдзел пасьлядоўна ў гэтым арганізованым жыцьці К. Мерляк, напрошваецца адказ, усё было-б лепш. Але так ня сталася.

Дарагія чытачы! Далей перад Вамі кніжка Кастуся Мерляка. Яна напісана адкрыта й шчыра: аб сабе, сваей дзейнасьці, аб дакладным прабегу часу ў жыцьці беларускай эміграцыі (1945-1990 гг.). Легка чытаецца й асабліва павучальная.

Васіль Шчэцька. Рычмонд Гіл, 28 сьнежня 1991 г.

 

Частка першая

Паходжаньне — мясцовасьць

Канстанцін Мерляк нарадзіўся ў вёсцы Дзетамля 25 сьнежня 1919 году. Веска Дзетамля мела ў 1932 годзе каля 40 двароў, якія былі раўнамерна распаложаныя па абодвух бакох вуліцы.

Пасьля камасацыі ў 1932—1933 гадох дамы ў вёсцы парадзелі, бо, прынамсі, адна трэцяя гаспадарак перабралася на хутары. Сям'я Кастуся таксама перабралася ў 1934 годзе на хутар за рэчку, якая ўпадала ў Неман. Веска Дзетамля, як і навакольныя чатыры вёскі, была спаленая немцам! у сьнежні 1942, пад час акцыі супраць партызанаў. Пасьля вайны, пачынаючы ад восені 1944 году, веска Дзетамля паволі пачала адбудоўвацца ў тым самым парадку, у якім знаходзілася перад вайною. Яна акружаная лясамі. 3 адного боку — лесам графа О'Рурке. Паводля мясцовай легенды, граф О'Рурке быў ірляндзкага паходжаньня. Ён дастаў у гэтым раёне ў падарунак вялікі маёнтак ад цара Аляксандра I за спаленьне маета на рацэ Бярэзіна падчас адступленьня арміі Напалеона з-пад Масквы ў 1812 годзе. 3 другога боку веска была акружаная лясамі, якія належалі да гаспадароў вёсак Дзетамля, Пудзіно й Васілевічы.

Веска Дзетамля геаграфічна знаходзіцца ў 4 км ад Немана, 4 км ад вялікае вёскі Ацьмінава, 12 км ад Бярозаўкі над Нёманам, у якой пабудаваная вялікая сусьветнай славы шкляная гута “Неман”, 22 км ад мястэчка Іўя, 12 км ад мястэчка Ўселюб, дзе пры Польшчы знаходзіліся гміна, паліцыя, праваслаўная царква, каталіцкі касьцёл, рэзыдэнцыя графа О'Рурке, каса Стэфчыка, бровар і нямала жыдоўскіх крамаў, а таксама ў 24 км ад горада Наваградак.

Адрас пры Польшчы быў: Wies Dzietomla gmina Wsielub

powiat Nowogrodzki, woj. Nowogrodzkie.

Адрас сучасны: Рэспубліка Беларусь,

Горадзенская вобласьць, Наваградзкі раён. сельсавет Ацьмінава, веска Дзетамля

 

Паходжаньне —Радня

Прозьвішча Мерляк або Мярляк пісалася ў розным часе й краінах як Mierlak, Merlak, Marlak, Merlack. Прозьвішча Мерляк ня ёсыдь распаўсюджаным у Беларусі, і ягонае глыбейшае паходжаньне няведамае. Аднак устаноўлена, што ў 1861 — 1863 гг. два браты: адзін зь якіх Несьцер, (другога імя няведама) атрымалі надзел зямлі, даны царом, Аляксандрам II.

Несыдер атрымаў свой надзел з аднаго канца вёскі, а ягоны брат з другога. Такім чынам, у Дзетамлі стварыліся дзьве лініі сем'яў Мерлякоў.

Вінцусь Мерляк, другі сын Несьцера (а іх было трох), дзед Кастуся, быў жанаты з Аксіняй Кірэл зь вёскі Воркавічы. Яны мелі трох дзяцей: Анну (цётка Кастуся), Ільлю (бацька Кастуся) й Юрыя (дзядзька Кастуся).

Ільля, сын Вінцуся й бацька Кастуся, нарадзіўся 2 жнівеня 1886 году (па новаму стылю ў дзень прарока Ільлі), а памёр 1 сакавіка 1971, пражыўшы 85 гадоў. Ён закончыў Наваградзкае “городское ўчилище” й да вайны 1914 году быў настаўнікам мясцовай школы. 3 пачаткам першай сусьветнай вайны быў змабілізаваны ў Расейскую армію. У арміі служыў інтэндэнтам, займаючыся даставай вопраткі, прадуктаў і зброі для войска на нямецкім фронце. У 1918 годзе, па загаду Рэвалюцыйнага Камітэту, Ільлю арыштавалі ў Пецярбурзе за тое, што супраць загаду бальшавікоў здаць ім эшалон зброі, ён адправіў яго на фронт. За тэта яго й ягоную каманду меліся паставіць пад расстрэл, але Ільлі ўдалося ўцячы ды схавацца ў пляменьніцы жонкі, якая жыла ў Пецярбурзе.

Вярнуўшыся ў Дзетамлю, Ільля заняўся сваёю гаспадаркаю. Бацькоўскі надзел быў падзелены з братам Юрыям, які ў 1932 годзе выэміграваў у Бразылію з усёй сям'ёю (бо гаспадарка ня была вялікай). Старэйшы брат Ільлі й Юркі, Янка, памёр у маладым веку.

Акрамя надзелу зямлі была, як называлі, “купча”, 10 дзесяцін (прыблізна 14 гэктараў) лесу недалёка ад Немана. Тэты лес быў аснаўным жаралом грашовага даходу. Лес Ільля прадаваў патроху, кожны год на “папяроўкі” (ёлка ішла на паперу) і сплаўляў Нёманам за граніцу. Алешына дастаўлялася ў Бярозаўку на формы шкляных вырабаў у гуце “Неман”. Да гэтага яшчэ даходзіў даход з продажу семя лёну й адкормленых парсюкоў.

Пад Полыичай Ільля быў радным гміны Ўселюб, здаецца, толькі адну кадэнцыю і солтысам вёскі Дзетамля некалькі кадэнцыяў да верасьня 1939 году.

Вольга Цехановіч, дачка Антона, жонка Ільлі (яны пажаніліся ў 1912 годзе) і маці Кастуся, нарадзілася ў 1890 годзе ў вёсцы Яўсевічы каля Вераскава, Любчанскага раёну Горадзенскай губэрні. Памерла 25 кастрычніка 1942 году, пражыўшы 52 гады. Вольга была наймалодшая ў сям'і, мела двух братоў: Аляксандра й Юліяна й чатырох сясьцёр: Анну, Антаніну, (дзьвюх сёстраў імёны няведамыя).

Ільля й Вольга мелі пяцёра дзяцей: Аўгена, Канстанціна (Кастуся), Івана, Алену (яе клікалі Лёлька) і Мікалая.

Старэйшы брат Кастуся Аўген памёр у 1929 годзе, пражыўшы ўсяго 15 гадоў.

Іван, малодшы брат, нарадзіўся ў Дзетамлі ў 1921 годзе. Скончыў паўшэхную школу пры Польшчы. У 1944 годзе яго змабілізавалі ў Чырвоную армію. На паўдзённым фронце ён браў удзел у штурме Будапэшту й Вены. Пасьля вайны ў канцы 1946 году ажаніўся з Стэфаніяй Грушай. Зараз жыве ў Дзетамлі. Працаваў у калгаснай кузьні. (Калгас у Дзетамлі быў сарганізаваны пасьля вайны. Ён абдымаў яшчэ другія 4 вёскі з управаю ў вёсцы Ацьмінава).

Іван і Стэфа маюць чацьвёра дзяцей: Тамару, Ірэну й Канстанціна (яны блізьняты) й Аўгена.

Тамара скончыла пэдагагічны інстытут, пражывае ў Бярозаўцы. Ірэна закончыла гандлёвы інстытут у Маскве. Там выйшла замуж за аднаклясьніка Капітанава й цяперака жыве зь сям'ёй у Гомелі.

Канстанцін закончыў афіцэрскую школу, ажаніўся й служыць у войску, недзе ў Сібіры, у ранзе палкоўніка. Паводля ліста ягонага бацькі, яму не падвышаюць рангі дзеля таго, што ягоны дзядзька Кастусь пражывае ў Злучаных Штатах Амэрыкі.

Аўген, наймалодшы сын Івана, закончыў гаспадарчы інстытут у Горадні. Адбыў два гады службы ў войску й працуе аграномам.

Алена (Лёлька) Сосік, сястра Кастуся, нарадзілася 12 чэрвеня 1923 году ў Дзетамлі, дзе хадзіла ў мясцовую школу. Выйшла замуж у 1943 годзе за аднавяскоўца Івана Сосіка. Калі ў 39-м прыйшлі Саветы, ён з сваім братам Уладзімірам выехаў у Польшчу й жыў у Варшаве. Вярнууся дадому восеньню 1941 году пасьля заняцыдя Беларусі немцамі. Іван быў змабілізаваны ў Савецкую армію й быў ранены на фроныде. Пасьля вайны працаваў у калгасе загадчыкам мэханічнай кузьні, дзе з сваім шваграм рамантавалі калгасныя прылады. Алена и Іван Сосік мелі чацьвёра дзяцей: Барыса, Данілу, Аляксандра й Ільлю.

Барыс, першы іх сын, нарадзіўся ў 1.944 годзе, а ягоным хрышчоным бацькам быў дзядзька Кастусь. Хлапец памёр 24 чэрвеня 1956 году, пражыўшы ўсяго 14 гадоў. Даніла нарадзіўся ў 1949 годзе. Па заканчэньні савецкай дзесяцігодкі хацеў паступіць у ваенна-марскую школу, але яму адмовілі із-за таго, што яго дзядзька Кастусь жыве за граніцаю. Аднак ён закончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт і дастаў дыплём інжынера гэалёгіі. Ажаніўся з украінкаю Ленай, мае сына Андрэя, народжанага ў 1972 годзе, і дачку Волю, народжаную ў 1983. Даніла жыве й працуе ў Крывым Розе, Днепрапятроўскай вобласыді на Ўкраіне.

Аляксандра (Шура) Быкава, пляменьніца Кастуся, нарадзілася ў 1952 годзе ў Дзетамлі. Яна закончыла Ленінградзкі ўнівэрсытэт і атрымала ступень інжынера біяхіміі. У 1975 годзе вышла замуж за Сяргея Быкава, інжынера электронікі. Маюць дваіх дзяцей: Антося й Кацярыну. Пражываюць у Выбаргу, што каля Санкт-Пецярбургу.

Ільля, наймалодшы сын Алены, народжаны ў 1955 годзе, закончыў гаспадарчы інстытут у Горадні, адслужыў два гады ў арміі й працаваў у калгасе аграномам. У жніўні 1986 года, калі быў на вакацыях у свайго брата Данілы ў Крывым Розе на Ўкраіне, памёр зь няшчаснага выпадку на возеры.

Мікалай Мерляк, наймалодшы брат Кастуся, памёр ва Ўселюбе 16 лістапада 1942 году, маючы ўсяго 10 гадоў.

Жыцыдё Мерлякоў не было лёгкае, асабліва пасьля вызваленьня Заходняе Беларусі Саветамі. Адразу-ж пачалася нагонка жыхароў Дзетамлі ў калгас. Толькі сяляне не сьпяшылі ісыді ў яго, і мясцовая ўлада ня здолела зарганізаваць калгас да нямецка-савецкае вайны.

Пасьля году нямецкай акупацыі паявіліся ў навакольных лясох партызаны. У сапраўднасьці гэта былі спачатку малыя трупы бандытаў — грабежнікаў, арганізаваныя астаткамі Савецкае арміі, якія не пасьпелі ўцячы перад наступам немцаў. Гэтыя банды пад імем “партызанаў” ніякай акцыі супраць немцаў не праводзілі, а толькі займаліся рабаваньнем і тэрорам мясцовага насельніцтва.

Восеньню 1942 году бандыты зрабавалі й спалілі гаспадарку сям'і Сымона Сосіка, якая два дні перад наступам немцаў была арыштаваная праз НКВД і вывезеная ў Сібір. У гэтую ноч бандыты зрабавалі сям'ю Кастуся й пабілі яго матку за тое, што яна бараніла сваю неабходную вопратку. Кастусь, даведаўшыся пра тэта, прыехаў зь Ліды й з аддзелам уселюбскае міліцыі забраў сваю сям'ю й усе, што было магчыма, з Дзетамля ды перавёз сваіх жыць у мястэчка Ўселюб.

Летам 1944 года пасьля другога “вызваленьня” Саветамі, Ільля Мерляк з дачкою Аленаю й унукам Барысом вярнуліся ў Дзетамлю, там збудавалі зямлянку, у якой жылі да павароту з вайны сына Івана й зяця Івана Сосіка. Сын пабудаваўся на папялішчы, на хутары, а зяць — на сваей зямлі з краю вёскі.

Пасьля вайны было вельмі цяжкое жыцыдё, але дзякуючы таму, што Ільля працаваў кладаўшчыком у калгасе й меў магчымасьць хоць жменю зерняў прынесьці ў кішэні да дому, сям'я неяк выжыла.

Прамежак часу між 1927 і 1935 гадамі ня быў цікавы ў жыцьці Кастуся й няшмат цікавых падзеяў засталося ў яго памяці. Аднак важнейшыя падзеі, якія засталіся ў памяці й у большай меры ўплылі на фармаваньне яго характару, тутака адзначым.

Кастусь пайшоў у школу ў 1927 годзе. Беларускую мову выкладаў настаўнік Коршун, але нядоўга. На другі год прыехала з Станіславава маладая настаўніца Марыя Гэйслерувна й пачала вучыць па-польску.

У 1932 годзе пачалася камасацыя зямлі вёскі Дзетамля. Камасацыя палягала на тым, што з даўгіх, а ў некаторых выпадках вузкіх палосак, рабілі хутары. Так як дзядзька Кастуся Юры ў гэтым годзе выбіраўся эміграваць з усей сям'ёй у Бразылію, дык ён прадаў сваю землю. У выніку, бацька Кастуся мусіў перабрацца на хутар.

Пачынаючы ад сямі гадоў, у вольныя хвіліны й у летнія канікулы Кастусь памагаў бацьку на гаспадарцы. I не было ніякае гаспадарскае працы, якую-б Кастусь ня выконваў. Але таксама кожную хвіліну часу выкарыстоўваў на чытаньне кніжак зь мясцовай бібліятэкі й тых, што пападалі пад руку. У гэтым часе прыглядаўся да мясцовага жыцьця, наведваў царкву, прыслухоўвася да размоваў бацькі з гасьцямі, якіх не бракавала, калі бацька быў радным гміны й солтысам вёскі. Аднак думаў, як пакінуць вёску й цяжкое жыцьцё на гаспадарцы, якая не была вялікай, каб дзяліць яе з братамі.

Марыў ён пра Амэрыку, калі чытаў лісты, якія бацька атрымоўваў ад прыяцеля Юліяна Пятроўскага з Вільмігтону, штату Дэлявэр. Пятроўскі быў жанаты на пляменьніцы па лініі яго маткі. Думаючы пра гэта ўсё, пастанавіў аднойчы Кастусь пакінуць вёску ды йсьці ў сьвет. Але куды й як?

Матэрыяльныя магчымасьці бацькі не дазвалялі йсьці Кастусю ў Наваградак, каб вучыцца далей. Адзіная магчымасьць набыць асьвету была Беларуская гімназія ў Наваградку, але, нажаль, яна ўжо некалькі гадоў была зачыненай палякамі. Нягледзячы на тое, што земляробства Кастусю не падабалася, ён злажыў заяву ў ральнічую школу ў Кушалеве, куды яго прынялі. Такім чынам, бацька заладаваў на воз муку, сала ды іншыя прадукты, як аплату за навуку й утрыманьне, ды даставіў Кастуся 1 кастрычніка 1935 году на заняткі.

Школа ў Кушалеве

Ральнічая школа ў Кушалеве Наваградзкага павету была двухгадовай зь летнім перапынкам на практыку. Практыку можна было адбываць у школе, якая мела вялікую гаспадарку, або на сваей уласнай. Кастусь выбраў бацькоўскую гаспадарку. Практыка адбывалася пад наглядам настаўнікаў, якія наведвалі рэгулярна гаспадарку йправяралі вынікі на месцы.

У школе акрамя агульных прадметаў вучылі земляробству, гадоўлі хатняе жывёлы, агародніцтву, бортніцтву й адміністрацыі. Навучэнцы школы маглі працаваць эканомамі ў маёнтках або вясьці свае собскія гаспадаркі.

Кастусь у школе апынуўся адным з наймалодшых вучняў, бо навучэнцы былі рознага веку, нават і па дваццаць гадоў. Зьехаліся яны з усяго Наваградзкага ваяводзтва.

Акрамя лекцыяў і практычнай працы на школьнай гаспадарцы, у школе праводзіліся падрыхтавальныя вайсковыя заняткі. (Przys-posobienie Strzeleckie).

Летам у 1936 годзе ў Кушалеўскай школе адбылася двухтыднёвая экскурсыя да Гдыні. 3 Наваельні да Варшавы ехалі цягніком, а з Варшавы да Гдыні плылі параходам па Вісьле. У Варшаве адведалі Каралеўскі замак, стары горад, заалягічны сад ды шмат іншых аб'ектаў сталіцы Польшчы. Плывучы па Вісьле, зьведалі па дарозе гарады: Торунь, Быдгошч, Гданьск. У Гдыні Марскі дварэц і ўсё, што варта было пабачыць. Зрабілі экскурсыю ў глыб Балтыйскага мора ды доўгім падарожжам у цягніку вярнуліся назад у школу. Кастусь бяз граша, пешшу з Наваградка прыбыў дадому.

Падчас наступнага зімовага сэмэстру Кастусь атрымаў лекцыю на ўсё свае жыцьцё. Зімою выбраўся ў Наваградак да свайго стрыечнага брата Аўгена Цехановіча (Аўгенаў бацька Юліян быў братам маткі Кастуся), які працаваў прадаўцом у гуртоўні тытуню й папярос, каб пазычыць два злотых. Аў ген грошаў не пазычыў, ён сказаў: “Табе грошы не патрэбны”. Вяртаючыся да школы, Кастуся захапіла завея ды такая вялікая, што ей ледзьве дабраўся да інтэрнату. Цягнуўшыся па завеянай дарозе, прырок сам сабе, што ніколі не павінен дапусьціцца да такога стану, каб шукаць пазыкі ў так малой суме, ды яшчэ якая была адмоўлена. Да такога стану

Кастусь ніколі не дапусыдіўся ў сваім жыцыді й ня раз у душы дзякаваў Аўгену за такую “навуку”.

Пасьля адбыцыдя двухтыднёвага вайсковага вучэньня ў лягеры над Бугам за горадам Бярэсыде й летняй практыкі, якая моцна палепшыла гаспадарку бацькі, Кастусь закончыў “ральнічую” школу на выдатна, што дапамагло яму паступіць у школу “Спулдзельчосыді Рольнічай” у Налэнчове, Люблінскага павету.

Кастусь, замест чым ехаць дадому, зырашыў папрацаваць бясплатна ў банку “Спулдзельчым” у Наваградку й уладзіўся на практыку. Дырэктарам банку быў пан Казлоўскі, а сакратаркай — пані Моравска. Пакой на вуліцы Перасека й утрыманьне забясьпечыў яму бацька. Рэкамендацыі з школы “ральнічай” і банку дапамагалі яму дастацца да школы ў Налэнчове, а таксама далі гарантыю агрымаць стыпэндыю зь “Ізбы Рольнічай” у Вільні.

Перад ад'ездам у школу, банк “Спулдзельчы” уручыў Кастусю грашовы падарунак з пажаданьнямі посьпеху ў навуцы. За гэтыя грошы ён купіў сабе першы камплектны касьцюм ды яшчэ пакінуў трохі грошаў на дарогу.

Школа ў Налэнчове

Школа “Спулдзельчосьці Рольнічэй” была адзінай школай у Польшчы й падлягала беспасрэдна Міністэрству рольніцтва.

У гэтай школе рыхтавалі кадры да працы ў каапэратывах сельска-гаспадарчых і прамысловых. Па заканчэньні школы навучэнцы чутка знаходзілі працу, а ў той час у Польшчы было вельмі цяжка знайсьці якую-небудзь пасаду. Працу вучні знаходзілі ў каапэратывах як прадаўцы, зарыхтоўшчыкі, бухгалтары, а здабыушы практыку, як кіраўнікі, арганізатары, бракіроўшчыкі й рэвізоры.

Школа знаходзілася ў Налэнчове, недалёка ад Любліна, у курортным прыгожым месцы з палацамі й вільлямі, куды прыезджалі лячыцца й адпачываць багатыя людзі. (Між іншым, там была вільля пана Бэка, міністра замежных справаў Польшчы).

На курсе было каля 60 вучняў, якія паходзілі з усяе Польшчы. Трэба зазначыць, што праваслаўных беларусаў было толькі траіх: па аднаму з Наваградчыны, Вялейшчыны й Падляшша. Украінцаў было чатырох. Праграма школы была вельмі шырокай, а заняткі інтэнсыўныя. Акрамя агульнаасьветных і тэхнічных прадмэтаў вывучаліся каапэратыўныя рухі ў Англіі, Нямеччыне, Даніі й нават каапэрацыю Савецкага Саюзу.

У сярэдзіне сэмэстра, летам 1938 году школа наладзіла вялікую экскурсию, у часе якой наведалі важнейшыя каапэратыўныя прадпрыемствы агулам і ў асаблівасьці гарады: Лодзь, Радом, Катовіцэ, Кракаў, Сандомеж, Замосьце й другія.

У гэтай школе Кастусь запрыязьніўся з украінцам па прозьвішчы Бойка, які быў старэйшы за яго на пару гадоў. Бойка бы ў бібліятэкарам настаўніцкай бібліятэкі, зь якой вучні маглі карыстацца толькі з дазволу аднаго з прафэсараў. У школе былі яшчэ дзьве бібліятэкі, адна агульная, а другая каапэратыўная. Бойка пазнаёміў Кастуся з украінскім пытаньнем пад Польшчай, а праз гэта Кастусь моцна зацікавіўся беларускай нацыянальнай справай. Дзякуючы прыязьні з Бойкам, Кастусь карыстаўся бібліятэкай бязь ведама прафэсараў.

Так як “Ізба Рольніча” у Вільні не присылала абяцанай стыпэндыі, а школа прыгадвала аб залегласьці, Кастусь у другой палове сэмэстру напісаў ліст да “Ізбы Рольнічай” у Вільні з прыгаданьнем аб абяцанай стыпэндыі. Ліст Кастуся быў ня надта ветлівы, але даволі вымагаючы, з запытаньнем, што за прычына ў затрымцы стыпэндыі. “Ізба Рольніча” прыслала гэты ліст дырэкТару школы й напэўна далучыла свой афіцыяльны ліст з камэнтарьіямі. Дырэктар Пачос, асоба арыстакратычнай паставы, на адной із cfeaix лекцыяў прачытаў ліст Кастуся й у прысутнасьці ўсіх вучйяў сказаў, што ліст нявытрыманы й патрабаваньні напісаныя не ў адпаведнай форме. Ён запрапанаваў вучням выказацца ў гэтай справе. Выказваньні вучняў былі прыхільныя й непрыхільныя, у залежнасьці, хто іх выказваў. У канцы дыскусыі дырэктар заявіў, што за такі праступак Мерляк быў-бы змушаны пакінуць школу, але як вынятак, за добрыя адзнакі ў навуцы, ён застаецца закончыць навуку, а школа пачакае з аплатай. “Ізба Рольніча” у Вільні грошы пераслала ў школу вельмі позна, так што Кастусь рэшткі стыпэндыі атрымаў, ужо будучы дома.

У міжчасе

Zwiazek Gospodarczy, Spoldzielnia z Odpowiedzialnoscia Ograniczona або Гаспадарчы Саюз, Каапэратыва з Абмежаванай Адказнасьцю, быў зарганізаваны вылучна “асаднікамі” Наваградчыны. Старшынёю ў правы каапэратыву быў п. Кухарскі, які між іншым займаў розныя пазыцыі ў адміністрацыі павету й ваяводзтва, а кіраўніком каапэратыву быў п. Залескі, які паходзіў з Валыні. Быў ён маладога веку, жыў з маткай. Галоўная крама, склад, знаходзіліся на Замкавай вуліцы, дзьве філіі былі ў Наваградку й адна ў Наваельні.

Канстанцін Мерляк быў прыняты на працу ў гэтую каапэратыву ў лютым 1939 у якасьці бухгалтара зь месячнай аплатай 130 злотых і кватэрай у доме, дзе знаходзілася канцылярыя каапэратыву, з боку Замкавай вуліцы. Тэта было нямалым дасягненьнем, бо ў ваяводзкім горадзе многа ўрадоўцаў куплялі прадукты на павер. Тэта дало магчымасыці рахункаводу пашырыць знаёмства з тагачаснай польскай элітай. Праца й жыцьцё ў Наваградку ў 1939 годзе былі вельмі цікавымі й напружанымі. Людзі на нешта спадзяваліся, але ня ведалі ці добрае, ці дрэннае.

У галоўнай краме на Замковай працавала прадаўшчыцай сястра адваката Міхася Тулейкі. М.Тулейка быў сталым адвакатам каапэратыву, вёў усе легальныя справы. Знаёмства з Тулейкам! й наведваньне іхняга дому дало магчымасьць глыбей запазнацца з беларускай справай, бо яны мелі багата беларускіх віленскіх выданьняў, якімі Кастусь карыстаўся. Другім цэнтрам беларускасьці быў дом стрыечнага брата Кастуся Аўгена Цехановіча на Слонімскай вуліцы, дзе зьбіраліся мясцовыя й прыезжыя беларусы ды дыскутавалі бягучыя палітычныя падзеі.

Адным з найцікавейшых прыяцеляў Кастуся быў Журко з Гарадышча, каля Наваградка. Свайго часу ён вучыўся ў Беларускай гімназіі, дзе палякі арыштавалі яго за “камуністычную дзейнасьць” разам з цэлай групай. Усіх засудзілі на пяць гадоў зьняволеньня. Адседзеўшы тэрмін, ён вярнуўся дадому. Ня маючы што рабіць, ён абіваўся па Наваградку, дзе прыпадкова й спаткаўся з Кастусём. Ягоныя погляды на палітыку моцна адрозьніваліся ад поглядаў другіх прыяцеляў Кастуся тым, што яны былі левыя й прасавецкія. Па доўгай дыскусыі Кастусь згадзіўся даць яму да дыспазыцыі сваю кватэру, забясьпечыў пішучай машынкай і паперай для яго падпольнай працы. Тэта было якіх два месяцы перад вайною.

У чэрвені 1939 году Кастуся паклікалі на “пабаровую” камісію ў польскае войска ў Наваградку. Зьявіўшыся на камісію, Кастусь убачыў старшыню каапэратыву п. Кухарскага, які аказаўся сябрам камісіі. Усё ішло добра, пакуль не паставілі пытаньні: якога веравызнаньня й якою моваю Кастусь карыстаецца дома. Адказ быў: праваслаўнае веравызнаньне, беларуская й польская мовы. Гэта моцна зьдзівіла Кухарскага, які пачаў паціху перагаварвацца зь сябрамі камісіі. Назаўтра Кухарскі прыйшоў у канцылярыю каапэратыву й адразу зьвярнуўся да Кастуся: “Вы зруйнавалі вашую кар'еру сваімі адказамі, а мне зрабілі непрыемнасьць, бо я перад гэтым вас рэкамэндаваў”. Адказ быў: “Я не магу маніць”. Інцыдэнт гэты застаўся без пакараньня, бо вайна, якая распачалася 1-га верасьня, радыкальна зьмяніла ўсе пляны людзкога жыцьця.

Такім чынам, Кастусю не давялося п.абываць у польскай арміі, а таксама ніколі ня бачыць “Вшэхніцы” у Варшаве, на якую плянаваў паступіць у наступным годзе, каб прадаўжаць навуку.

Савецкая акупацыя

1939-1941

Лета ў 1939 годзе ў Наваградку прайшло актыўна, але спакойна. Палітычныя падзеі не варажылі нічога добрага, што моцна ажыўляла грамадзтва, вычувалася трывога аб прышласьці. Падтрымоўвалі настрой аповяды тых, хто пабываў на сусьветнай выстаўцы ў Нью Ёрку, ды гастролі Нора-Нэй, артысткі з Варшавы. Не зважаючы на надыходзячую буру, вячэрняе й начное жыцыдё ў Наваградку было, прыемнае й шумнае.

Але раніцою 1-га верасьня 1939 году, як гром, праляцеў гук па горадзе: “Вайна! Вайна! Вайна!” Немцы ўдарылі па Польшчы. Горад стаўся другім: сумным, устрывожаным, трагічным, а ноччу цёмным, без асьвятленьня, каб пазьбегчы бамбардыроўкі.

Некалькі дзён перад 17-м верасьнем заўважаўся pyx людзей, пакідаючых Наваградак, які з кожным днём павялічваўся. Тэта выяжджалі высокія польскія ўрадоўцы, якія прадбачылі на падставе ваенна-палітычных падзеяў прыход Саветаў.

У нядзелю рана, 17-га верасьня, ужо весь горад ведаў, што Савецкія войскі перайшлі граніцу й ідуць на захад. Каля поўдня ніякае ўлады ў горадзе ня было. Людзі пачалі зьбірацца абапал Карэліцкай вуліцы, адкуль спадзяваліся пабачыць уваход Чырвонай Арміі. Пад вечар, напэўна, усе жыхары былі на вуліцах. 1 вось паказаліся першыя байцы: у сьпічастых шапках, доўгіх шэрых шынэлях, зь вінтоўкамі на плячах. Яны йшлі па бакох вуліцы, а пасярэдзіне паволі цягнуліся танкі. Сям-там паказаліся чырвоныя сьцягі й пачулася спарадычнае : “Ура!” Так прайшла ўся ноч.

Назаўтра ўсе працаўнікі каапэратыву сабраліся ў канцылярыі. Кіраўнік Залескі не зьявіўся. Кастусь з усімі разам пастанавіў адчыніць краму й дзейнічаць так, як-бы нічога новага ня здарылася, пакуль не атрымаюць новыя дырэктывы.

Каля палудня прыйшоў знаёмы Кастуся Журко й заявіў, што старшыня ўправы каапэратыву Кухарскі арыштаваны, і што ён ставіць ахову перад магазынамі, каб людзі не разьбіралі “дзяржаўнага” дабра. Далей сказаў: “А вы, таварыш Канстанцін Мерляк, ад сёньня зьяўляецеся адказным за ўсе справы каапэратыву”.

У гэтым-жа часе праз галосьнікі на грузавіках у горадзе падалі новы загад, прыблізна наступнага зьместу: “Да ўстанаўленьня часовае адміністрацыі горада Наваградка грамадзяне павінны захоўвацца спакойна й выконваць нармальна свае абавязкі. За беспарадкі й рабаўніцтва будзе прыменена кара сьмерці праз расстрэл. Для агульнага дабра ўстанаўляецца вартасьць аднаго рубля на роўні з польскім злотым”.

Паадчыняліся крамы, уласьнікамі якіх былі пераважна жыды. Людзі пачалі ўсё раскупліваць, асабліва савецкія байцы, якія прадаўжалі праходзіць праз горад. Яны куплялі ўсё, што трапляла пад рукі. Не прайшло двух тыдняў, як крамы былі пазачыненыя. Уласьнікі, зарыентаваўшыся ў становішчы, якое не абяцала хуткае даставы новых тавараў, вырашылі захаваць тавар для сябе, што аказалася пазьней вельмі карысным для вымены на прадукты.

Праз некалькі дзён зьявіўся ў канцылярыі пан Бялыніцкі, сябра ўправы каапэратыву, які прапанаваў Кастусю забраць усе грошы каапэратыву, якіх было нямала пасьля такой вялікай распрадажы, ды выехаць у Варшаву, якая была занятая немцамі.

Над пытаньнем, што рабіць далей, Кастусь задумоўваўся й раней, праводзячы гутаркі із сваімі прыяцелямі беларусамі, а таксама з таварышам Журко. Журко стаўся неадлучным ягоным сябрам. Ён паінфармаваў, што адбывалася ў часовай управе гораду й раённым камітэце камуністычнае партыі, і Кастусь быў здэцыдаваны застацца на Бацькаўшчыне. Дзеля гэтага ён пану Бялыніцкаму адказаў: “Я не памешчык, я беларус, і я застаюся на сваёй зямлі, бо мне няма чаго баяцца”. Далей Кастусь парадзіў яму пайсьці ў магазін на Валяўскую вуліцу, узяць там грошы, сколькі іх будзе, даць распіску прадаўшчыцы (польцы) ды ехаць з Богам, што той і зрабіў.

Пазьней Кастусь ня раз варочаўся да гэтага мамэнту й думаў, што зрабіў добра або дрэнна, у залежнасьці ад таго, у якіх абставінах знаходзіўся.

У палове кастрычніка 1939 году “камісар” (так яго называлі) таварыш Рыхлін, які насіў уніформу НКВД, прыслаў у каапэратыў упаўнаважанага мясцовага жыда з паведамленьнем, што каапэратыў пераймаецца патрэбсаюзам г. Наваградка. Кастусь здаў касу, г. зн. з упаўнаважаным устанавілі паводля кнігаў стан налічных грошаў у злотых і рублях ды здалі грошы ў мясцовы банк, які пазьней стаўся Дзяржбанкам у Наваградку. 3 тавараў у крамах не было чаго здаваць, амаль усе было распродана. Кастусь выбраўся з каапэратыўнай кватэры на Татарскую вуліцу.

У патрэбсаюзе працы было мала, дык Кастусь пачаў разглядацца, дзе найлепш было-б уладзіцца ў новай сацыялістычнай сыстэме. Пасьля наведаньня некалькіх адміністрацыйных і гаспадарчых установаў дайшоў да высновы, што банк будзе яму найлепш адпавядаць. Як пазьней аказалася, банк у Савецкім Саюзе быу кантралёрам, а гэтым самым дыктатарам эканамічнага жыцьця. Да гэтага заробкі ў банку былі вышэйшыя чымся ў ва ўсіх іншых установах. У канцы лістапада 1939 году Кастусь злажыў заяву и быў прыняты ў Дзяржаўны банк у Наваградку на пасаду памочніка старшага крэдытовага інспэктара.

У банку трэба было з усім азнаямляцца и усяму вучыцца, а перадусім пазнаваць “мірную” палітыку камуністычнае ўлады, якая прынесла “вызваленьне”. Тэта вымагала наведваньня розных зборак і мітынгаў, усьведамленьня ды ўдзелу ў дэманстрацыях у знак удзячнасыді за прынесенае шчасьлівае жыцьцё.

Па нейкім часе ў банку запрапанавалі паехаць на курсы крэдытовых інспэктароў у Беласток, на што Кастусь ахвотна згадзіўся. Курсы трывалі шэсыдь месяцау, ад пачатку травеня да канца лістапада 1940 году. На курсе было каля сарака асобаў, пераважна л тэрыторыі Заходняй Беларусь Акрамя банкаўскай савецкай сыстэмы, тэхнікі и расейскай мовы, нямала часу прысьвячалі гісторыі камуністычнай партыі ды савецкай палітыцы наогул.

У чэрвені 1940 году паклікалі Кастуся на камісію ў Беласток, якая знайшла яго здольным служыць у Чырвонай Арміі.

Па заканчэньні курсау, у часе якіх Кастусь атрымоўваў стыпендыю ў суме стаўкі працаўніка банка, ён быў накіраваны ў вабласную кантору Дзяржбанку ў Баранавічах. Пасьля тыднёвага азнаямленьня, яго назначылі на пасаду старшага крэдытовага шспэктара ў Карэлічах на Валяўскі раён. Усе ўстановы Валяўскага раёна знаходзіліся ў мястэчку Карэлічы, бо Валяўка была толькі вялікай вёскай.

У банку кіраўнічыя пасады былі абсажаныя насланым пэрсаналам: упрауляючы, галоўны бухгалтар, касір і старшы крэдытовы інспэктар Канстанцін УІсрпяк, якога ўсе ўважал! за “усходніка , таксама прысланага на мрацу. Рэшта пэрсаналу был! мясцовыя людзі.

Кастусь не пасьпеў усталявацца ў Карэлічах, як яго выклікалі Ў Баранавічы на службу ў Чырвонай Арміі. Але ён, найперш чым пайсьці ў вайсковую кам зндатуру, зьявіуся ў вабласной канторы Дзяржбанку, дзе яму зрабілі гадавую адтэрміноуку, з прычыны займанага становішча ў Дзяржбанку. Адтэрміноука на год збавіла Кастуся ад непазьбежнай сьмерці на фронце або лягеры палонных. (Ніхто з знаёмых равесьнікау Кастуся не вярнуўся дадому зь нямецка-савецкае вайны 1941-1945 гадоў).

У Карэлічах таксама знаходзіуся раённы прафэсыйны Саюз фінансавых працаунікоу, гэта значыць, працаунікоу фінансавага аддзелу раённай управы Дзяржбанку и ашчаднай касы. Аднойчы сакратар склікау мітынг Саюзу фінансавых працаунікау па поваду добраахвотнай падпіскі на дзяржауны Заем, каб дэманстрацыйна адзначыць закончаную акцыю Займу. Пару тыдняу перад гэтым Кастусю даручылі сабраць падпіску Займу сярод банкаускіх працаўнікоу. Кожны “дабрачынец” павінен быу падпісацца на суму аднаго месяца зарплаты, што раунялася 100 працэнтам. Аднак аказалася, што працаунікі банку падкачалі, пападпісваліся на малыя сумы, шмат меньш як 100 працэнтау.

На мітынгу выступіу з прамоваю кіраунік ашчаднай касы, які быу адказны за падпіску на Заем цэлага раёну. Яго прамова была тыповай для савецкага прапагандыста. Перш, ён пачау гаварыць аб магутнасьці Саюза, аб мудрасьці бацькі працоуных усяго сьвету Сталіна, аб шчасьлівым жыцьці пад кірауніцтвам роднае партыі й аб вызваленьні Заходняе Беларусі з-пад панскай Польшчы ды зьеднаньні беларускага народу, за што працоуныя моцна ўдзячныя, І сваю ўдзячнасьць выказваюць у падпісцы на Заём звыш 100 працэнтау. Далей ён сказау, што Савецкі Саюз акружаны ворагамі сацыялізму. Капіталісты ўсяго сьвету толькі й чакаюць нагоды, каб нашую радзіму разваліць. Але тэта ня ўсе: “У нас ёсьць яшчэ шмат унутраных ворагау, якія перашкаджаюць будаваць камунізм. Вось, напрыклад, ня ходзячы далека, у Дзяржбанку падпіска на Заем правалена. Падпіска была даручана старшаму крэдытоваму інспэктару таварышу Канстанціну Мерляку, які не правёу належнае агітацыі сярод служачых банку. У выніку, людзі падпісаліся меньш як на 50 працэнтаў. Мы павінны гэта справіць і быць больш чуйнымі, каб гэтага не паўтарылася ў прышласьці”.

Кастусь узяў голас і сказаў, што асабіста ён падпісаўся на 110 працэнтаў, і гэта можа пацьвердзіць галоўны бухгалтар Дзяржбанку. Калі ходзіць пра агітацыю на Заём, то ён, як “захаднік” (тутака ўсе пераглянуліся з зьдзіўленьнем, бо думал!, што ён прысланы), лічыў, што прыезджыя працоуныя, выхаваныя ў камуністычным духу, ведаюць лепш за яго, якое значэньне мае Заём для савецкай дзяржавы. Ведаючы, што ўсе служачыя Дзяржбанку вялікія патрыёты и моцна адданыя Савецкай уладзе, было-б лішнім агітаваць, асабліва ня будучы прапагандыстам.

Тэты факт не застаўся незапісаны ў адпаведных ворганах. Хутка прыехаў з вабласной канторы Дзяржбанку з Баранавіч інспэктар праверыць працу Кастуся. Інспэктар быў знаёмы з Кастусём з часоў яго пабыту ў Баранавічах і ніякіх недахопаў не знайшоў. Да таго Кастусь памог яму зрабіць боты ў мясцовай арцелі. Перад ад'ездам інспэктар праўдзіва шапнуў Касту сю, каб той уважаў, бо за ім сочаць.

Ня трэба было быць празорлівым, каб ня бачыць да чаго йшлі Саветы, і што яны выраблялі. Перад імі насланыя палякамі людзі разам з асаднікамі займалі ўсюды пасады й усім кіравалі. Яны адначасна праводзілі палянізацыю беларускага насельніцтва. Саветы рабілі тое самое. Усе становішчы займалі насланыя савецкія людзі, пераважна партыйныя або камсамольцы, якія ў сваю чаргу праводзілі русыфікацыю. Ворганы НКВД нішчылі капіталістычны кляс. Пад лёзунгам ачысткі ад палякаў, арыштоўвалі й вывозілі ў Сібір, пачынаючы ад сяброў Грамады, багатых сялянаў, інтэлігенцыі й, канчаючы нават сябрамі КПЗБ. Сябра Кастуся Журко, адданы камуніст, прасьледаваны палякамі, быў высланы надалей на вёску працаваць у Сельцо, замест каб займаць назначанае становішча ў раённай управе.

У такой атмасфэры Кастусь, ведаючы, што за ім сочаць, працаваў і турбаваўся, што прынясе яму будучыня? Доўга ня прыйшлося чакаць. У нядзелю, 22 чэрвеня 1941 году немцы ўдарылі па Савецкаму Саюзу. Так пачалася другая сусьветная вайна, якая прынесла чалавецтву нечуваныя ў гісторыі жудасьці.

У гэтую нядзелю,, па абедзе, кіраўнік Дзяржбанку, паклікаў на нараду старшага крэдытовага інспэктара, галоўнага бухгалтара й касіра. Дастаў з браніраванай касы сакрэтныя лісты, у якіх былі дырэктывы, як банк мае дзейнічаць у часе ваеннага становішча ды заявіў, што бязь яго ведаму нікуды не адлучацца. Ужо назаўтра, па абедзе, паявіліся вайсковыя аддзелы, якія адступалі на ўсход. Дзень і ноч незьлічоная колькасьць рознае зброі, арыштаваныя вязьні, якія працавалі на будове аэрадромаў ды цывільныя насланыя чыноўнікі ўцякалі на ўсход ад наступу немцаў.

Гледзячы на ўсё гэтае, Кастусь прыгадау любімы лёзунг бальшавіцкіх прапагандыстаў: “Будзем біць ворага на яго собскай зямлі”. Не зважаючы на заяву Молатава, было зразумела, што хутка немцы зоймуць Карэлічы й пойдуць на ўсход без затрымкі. Кастусь пастанавіў не кіравацца на ўсход, а ісьці на захад, калі прыйдзе на гэта час. Перажыўшы падобнае становішча ў 1939 годзе ў Наваградку, прыйшло на думку не паутарыць тое самое памылкі.

Першы кіраунік Дзяржбанку Місюль, які паходзіў з Рэчыцы, быу адкліканы за тое, што ў касе не хапала грошаў. Скарбнікам быў пляменьнік Карэліцкага пракурора, які ня мог даць дастатковага тлумачэньня. Ня скарбніка, а кіраўніка перамясьцілі ў другое месца. Новы кіраўнік паходзіў зь Меншчыны й называўся Янка Каралькевіч. На закід, чаму называецца Янка, адказваў, што гэта астаткі беларусізацыі.

Аднаго дня, пад вечар, Кастусь узяў Янку на прагулку за горад і расказаў яму пра той момант, калі Бялыніцкі ў верасьні 1939 году нагаварваў узяць грошы каапэратыву ды выехаць зь ім у Варшаву. Кастусь запрапанаваў Янку зрабіць гэтак з грашыма банку, якіх было каля двух мільёнаў рублёу, прыхавацца на вёсцы, а пазьней пасяліцца ў Наваградку. Янка адказаў, што ён над гэтым падумае да заутра.

Назаутра зранку з банку прыйшоу памочнік Кастуся, жыд па прозьвішчы Лібхабэр, і сказау, каб Кастусь хутка прыйшоу ў банк, бо кіраунік яго зараз-жа патрабуе. Пры гэтым выказау, што, на яго думку, банк будзе эвакуіравацца. Таксама зауважыў, што кіраунік, галоўны бухгалтар і скарбнік маюць пры сабе наганы. Кастусю ўсё стала зразумела. Сказаў памочніку йсьці назад у банк, бо ён будзе сьпяшацца апранацца. Але замест таго, каб ісьці ў банк, Кастусь заднім ходам хутка пайшоў да свае сымпатыі й у яе доме схаваўся.

Пад вечар гэтага дня кіраўнік банку, галоўны бухга лтар, скарбнік Лібхабэр ды яшчэ некалькі асобаў на трох вазох з прашыма й дакумэнтамі банку пакінулі Карэлічы ў кірунку Стаўпцоў.

Па трох днях ад выезду банку, а па сутнасыді па двух тыднях ад пачатку вайны, у Карэлічах стала вельмі ціха, ні душы на вуліцы. Усе, хто ўцякаў на ўсход былі далека за Кайрэлічамі, а немцаў нават і слыху не было.

Наступнага дня, на сьвітаньні, Кастусь, сабраўшы свае важнейшыя рэчы, на веласіпедзе абочнымі дарогамі й лясамі вярнуўся дадому ў Дзетамлю.

Нямецкая акупацыя

1941-1945

Перад самым летнім жнівом, калі патрэбная помач на гаспадарцы, уся сям'я Ільлі Мерляка была дома. Іван, малодшы брат Кастуся, каб пазбавіцца калгасу, уладзіўся на працу ў шкляной гуце ў Бярозаўцы, быў ужо дома. Па нейкім часе, вярнуліся ў вёску браты Ўладзімір і Іван Сосікі з Варшавы, (Іван Сосік у лютым 1943 году ажаніўся з Аленай Мерляк, сястрою Кастуся).

У вёсцы павесялела. Маладыя сталі зьбірацца й праводзіць у гутарцы вечары. Гутарка ішла пра вайну. Усе дзівіліся, чаму насупярак расхваленай агітатарамі савецкай магутнасьці, немцы хутка пайшлі наперад, а таксама, чаму немцаў нідзе не відаць.

Нарэшце, завітаў у вёску матарызаваны аддзел нямецкага войска. Немцы затрымаліся ў вёсцы на адзін дзень. Яны памыліся, пагаліліся, гаспадары пабралі іх у хаты ды частавалі як маглі. Немцы ветліва дзякавалі й гаварылі: “Капут Сталіну”, працягваючы рукой па шыі.

Прайшло лета, Кастусь стаў нудзіцца, седзячы ў вёсцы бяз ніякай дзейнасьці. Паехаў на веласіпедзе ў Наваградак да свайго стрыечнага брата Аўгена Цехановіча, каб даведацца, што там робіцца. Аказалася, што горад быў разьбіты, больш чымся ён сабе ўяўляў. Цэнтр быў цалкам зруйнаваны. У Наваградку стаяла нямецкая вайсковая кам ждатура, жандармэрыя й цывільная ўлада ў жоўтых мундзірах. Зь іх дазволу жыхары гораду пачалі арганізоўваць беларускую адміністрацыю горада й раёна Наваградка. Кастусь вярнуўся дадому, сабраў свае рэчы наладаваў на воз розных прадуктаў і пераехаў жыць у Наваградак. Кватэру наняў у татарына Аляксандровіча на Чырвонаармейскай вуліцы, што раней называлася Перацкага (у гонар міністра ўнутраных справаў Польшчы, якога забілі ўкраінскія нацыяналісты). Вуліца Чырвонаармейская пачыналася ад вуліцы Слонімскай і адыходзіла ўбок паралельна другім. Пры ёй знаходзіўся новы мадэрны шпіталь, нямецкая камэндатура й кватэры для нямецкіх афіцэраў. Пры гэтай вуліцы жылі: старшыня горада М. Буляк, раённы школьны інспэктар Гутар, Б. Рагуля ды ішныя.

Кастусь уладкаваўся працаваць у гаспадарчым аддзеле гарадзкой управы. Праца была разнастайная, кожны дзень было што іншае да працы, зьвязанае з гаспадарчым забесьпячэньнем горада. У тэты час старшынёю гарадзкой управы бы ў Панько. Дырэктарам адміністрацыі Дзяковіч, кіраўніком гаспадарчага аддзелу Цехановіч. Гарадзкая ўправа зь бегам часу пашырылася. Да яе даходзілі аддзелы асьветы, аховы здароўя, працы, бясьпекі й жыльлёвы.

Кастусь, як толькі ўладзіўся, зараз жа пачаў вывучаць нямецкую мову пад наглядам сяржанта Вэнцля, зь якім ён навязаў добрасуседзкія адносіны. Таксама пачаў вучыцца свае роднае мовы, зь якою да гэтага часу мала меў дачыненьня, акрамя сямейнае гутаркі.

Працуючы й жывучы ў Наваградку, хуткім тэмпам пашыралася знаёмства Кастуся з маладымі беларусамі, якія стварылі вялікую трупу актыўнай энтузіястычнай і сьвядомай моладзі ў Наваградку пад кіраўніцтвам і наглядам старэйшых беларускіх дзеячоў. Гэтая трупа была душою й рухавіком беларускага жыцьця ў Наваградку. Пазьней зь яе многа людзей апынулася на эміграцыі: Я.Сажыч, Б.Рагуля, М. Рагуля, Ю.Т. і В. Мазуры, Л. Гутар, Г.Родзька, Г.Дзешук — Цішэўская, граф М.Хрэптовіч, В.Пляскач, Т. Мысьлівец, В.Падліпскі ды шмат другіх тут непералічаных.Із старэйшых: семЧ Орсы, Гарошкі, Бітуса, Куніцкага, Норыка, Родзькі, Русака, Стагановіча й інш.

У тэты час адна з важнейшых падзеяў была тая, што немцы сабралі з ваколіц і горада Наваградка жыдоў у тэта, якое памясьцілі ў судовых будынках на Карэліцкай вуліцы.

Кастусь з гарадзкой управы перайшоў працаваць у Беларускую Народную Самапомач на Наваградзкі раён. Кіраўніком раённае Самапомачы быў А. Стагановіч, а акруговае — П. Якуцэвіч.

Кіраўнік Беларускае Народнае Самапомачы ў Менску др. Я Ярмачэнка ў пачатку 1942 г. стварыў вайсковы рэфэрэнт пры Самапомачы, на чале якога стаў Ф.Кушаль.

Кіраўніком Самапомачы былі зробленыя захады перад генэральным камісарам Беларусі Вільгэльмам Кубэ, які даў згоду на арганізацыю Беларускае Самааховы. Вайсковы рэфэрэнт Самапомачы. зараз-жа пачаў арганізоўваць афіцэрскія курсы ў Менску.

Першыя афіцэрскія курсы адбыліся ў чэрвені 1942 году, а ў ліпені й жніўні адбыліся яшчэ 2-гія й 3-ція курсы. Гэтым-жа летам адбыліся падафіцэрскія курсы ў Наваградку й Баранавічах. Камандзірам падафіцэрскага курсу ў Наваградку быў Я. Сажыч.

На першых афіцэрскіх курсах быў Канстанцін Мерляк, які па заканчэньні курсаў атрымаў ступень старшага падафіцэра.

Кастусь з другімі афіцэрамі быў накіраваны ў Ліду дзеля арганізаваньня батальёну Беларускае Самааховы на Лідзкую акругу. У Лідзе, у Гэбітскамісарыяце й жандармэрыі, групу беларускіх вайскавікоў немцы прынялі ветліва із зразуменьнем іхняга даручэньня. Прызначылі дом для закватэраваньня й хутка далі будынак на казармы першае кампаніі батальёна.

Абсталяваньне казармаў працягвалася больш як трэба, аж тут ужо пачалі прыбываць з раёну жаўнеры. Харчаваньнем павінна была забясьпечыць Беларуская Народная Самапомач, а зброю й абмундыраваньне павінны былі даць немцы. У міжчасе атрымалі некалькі вінтовак і гранат. Пачаліся вайсковыя заняткі. Але немцы з даставай зброі й абмундыраваньня не сьпяшаліся. Зьнікла іхняя ветлівасьць і разуменьне патрэбы Беларускае Самааховы.

Камандзір П. Касацкі із сваім штабам больш i больш дамагаліся зброі й абмундыраваньня. Аднаго дня, у канцы верасьня 1942 году гэбітскамісар Лідчыны выклікаў камандзіра Касацкага й усю яго каманду ў сваю канцылярыю. У прысутнасьці мужа даверу інжынера А. Клімовіча камісар заявіў, што адклікаецца дазвол на арганізацыю Беларускае Самааховы, а па гэтаму ён прапануе распусьціць жаўнераў. Пасьля “патрыятычна-гарачае” прамовы, ён параіў усім прысутным ісьці ў народ i там пачаць дзейнічаць, як тэта свайго часу зрабіў Фюрэр Гітлер зь дзевяцьцю сябрамі: “...і бачыце, што яны зрабілі?”

Усім было вядома, што ў Лідчыне дзейнічае польская партызанка, якая моцна тэрарызавала беларускае насельніцтва, а гэтыя-ж немцы дастаўлялі зброю. Якраз у гэтым-жа часе на рынку ў Лідзе палякі забілі выдатнага беларускага дзеяча Ўсевалода Пльдэбранда. Так перастала існаваць Беларуская Самаахова. Ня толькі ў Лідзе, але ўва ўсёй Беларусі. Кастусь вярнуўся ў Наваградак.

Прыехаўшы з Ліды, Кастусь не застаў свае кватэры. Новы старшыня гарадзкое ўправы М.Буляк, які пераехаў зь Івянца, пасяліўся ў гэтым самым доме й далучыў Кастусёву кватэру да сваей, каб такім чынам пабольшыць плошчу свайго памешканьня. Тэты факт арбітральнай рэквізыцыі кватэры абурыў Кастуся, i ён запатрабаваў раўназначнай кватэры на гэтай-жа самай вуліцы. Дзеля таго, што ўсе кватэры на гэтай вуліцы былі занятыя ў бальшыні немцамi, старшыня гораду зьменшыў кватэру гаспадара, каб запакоіць дамаганьні Кастуся.

У Наваградку заўважваліся вялікія зьмены: адміністрацыя гораду была поўнасьцю ачышчана ад польскага элемэнту, працаваў новаадчынены Беларускі народны дом, у якім адбываліся 'культурнага характару імпрэзы, працавалі пачатковыя школы й гімназія, а настаўніцкая сэмінарыя падрыхтоўвала настаўнікаў.

Ад вайсковай камэндатуры ўлада перайшла ў рукі Гэбітскамісара Траўба, штабсляйтэрам быў Вольфмаер, сапраўдны прыяцель беларусаў. Была жандармэрыя, нямецкая служба бясьпекі. (С. Д)

Калі ў горадзе, нягледзячы на ваеннае становішча, жыцьцё праходзіла адносна спакойна, то па вёсках і ў лясох, партызанка праяўляла нямалую дзейнасьць, тэрарызуючы й рабуючы жыхарства. У многіх мясцох адміністрацыя не існавала.

Старшыня гораду й раёну запрапанаваў Кастусю стаць старшынёю трох сельскіх Саветаў: Сулятычаў, Нягневічаў і Ваўкавічаў. Кастусь згадзіўся пад умовай, што ўправа й канцылярыя будзе знаходзіцца ў Наваградку. Такім чынам, канцылярыя памясьцілася на пачатку Карэліцкай вуліцы. Сакратарамі былі В.Таўлай і Шумскі, а шэсыдь працаўнікоў выконвалі розныя функцыі.

Асноўнае даручэньне было: бараніць вясковае жыхарства ад немцаў і партызанаў. Немцы галоўна патрабавалі збожжа й жывёлу на мяса для войска. Партызаны патрабавалі тое самое й у дадатак забіралі ўсё, што ім трапляла пад рукі. Шумныя напады й рабаўніцтва партызанаў змушалі да дзеяньня немцаў. Немцы арганізоўвалі шырокія акцыі супраць партызанаў, пад час якіх, не разьбіраючыся ў справах, каралі нявіннае жыхарства: палілі вёскі, а людзей забіралі на прымусовую працу ў Нямеччыну. Людзі разьбягаліся й хаваліся або йшлі ў партызаны.

Каб у гэтае ўсё ўнікнуць, Кастусь паціху выклікаў паважнейшых прадстаўнікоў сельсаветаў і вёсак на нараду. На ей усе разам пастанавілі парадак дзеяньня, які ў асноўным зводзіўся да двух мамэнтаў: для немцаў рабіць дастаўкі заўсёды меншыя іхняга запатрабаваньня, але ў такой колькасьці, каб не выклікаць нэгатыўнага падазрэньня. Toe самае рабіць з партызанамі, а перадусім старацца трымаць іх як найдалей ад вёсак і трымаць іхні шум як найцішэй. Гэтая тактыка дзеяньня й стратэгія лавіраваньня паўстрымала партызанскія напады. Таксама зьменшыліся нямецкія напады й акцыі на гэтай частцы тэрыторыі.

Паводля зьвестак, у Вільні жыла ў цяжкіх абставінах Лена Шырма, дачка дырыгента славутага беларускага хору Рыгора Шырмы, якога вайна захапіла на гастролях у Менску. Кастусь паехаў у Вільню, адшукаў і прывёз Лену ў Наваградак ды памог ей уладкавацца сярод сваіх людзей.

Аднаго дня, будучы ў Менску, Кастусь накіраваўся ў гаспадарчы аддзел генэральнага камісарыяту, каб падпісаць дакумэнт на атрыманьне прадукту на фабрыцы. У накіраваным кабінэце, за сталом, сядзеў нейкі ўрадавец. На просьбу падпісаць прадстаўлены дакумэнт ён бяз цырымоніі падпісаў ды пажадаў шчасьлівага павароту ў Наваградак. Як пазьней аказалася, тэта быў Берут, які ў 1945 годзе стаў на чале ўраду Польскай Рэспублікі Людовай.

Аднаго дня пад восень 1943 году паявіліся ў Наваградку нямецкія, на першы пагляд, вайсковыя адзінкі. Аказалася, што тэта былі выбраныя часьці фармацыі СС. Сваімі незвычайнымі паводзінамі зьвярнулі на сябе ўвагу жыхароў гораду, а іхні загад не выходзіць на вуліцу напрацягу двух дзён, моцна ўсхваляваў грамадзтва Наваградка.

Кастусь на другі дзень задумаў адведаць Цехановічаў. Толькі дайшоў на Слонімскае вуліцы, як з хутка праязджаючага закрытага грузавіка пачуўся выстрал і крык: “Нах Гаўз, нах Гаўз!”. Кастусь зразумеў, што гэта значыць, павярнуўся й пабегда дому. Назаўтра ён даведаўся, што зьліквідаванае гэта, а яго жыхары расстраляныя й пахаваныя ў лесе, каля Скрыдлева, якіх 5 км за Наваградкам.

У лістападзе 1943 году Наваградзкі эскадрон кавалерыі быў поўнасьцю зарганізаваны, і Кастусь Мерляк быў пакліканы ў эскадрон выконваць функцыю інтэнданта,

Эскадрон памясьціўся ў былой школе Сясьцёр Назарэтанак пры вуліцы 25 Сакавіка, якая раней называлася З Мая. Зімой 1943-1944 гадоў эскадрон праводзіў заняткі, патруляваў горад Наваградак і акалічныя вёскі й мястэчкі. 25 сакавіка 1944 году быў дзень прысягі эскадрону. Яна адбывался на галоўным пляцы гораду вельмі ўрачыста ў прысутнасьці шматлікіх жыхароў і кіраўнікоў беларускае адміністрацыі ды прадстаўнікоў нямецкае ўлады.

Эскадрон узяў актыўны ўдзел у ажыцьцяўленьні агульнай мабілізацыі беларускай краёвай абароны, аб'яўленай Прэзыдэнтам Беларускае Цэнтральнае Рады прафэсарам Р. Астроўскім 6 сакавіка 1944 году. У гэтым часе эскадрон пабольшыўся на тры кампаніі й называўся “93-ці дывізыён БКА”. Аднак, не зважаючы на гэта, яго надалей папулярна называл! Наваградзкі эскадрон або проста “рагуляўцы”.

Эскадрон праяўляў надзвычайную актыўнасьць. Акцыі супраць партызанаў праводзіліся па ўсей тэрыторыі Наваградчыны й далей, якія трывалі больш як па тыдню. Абавязкам Кастуся было забясьпечыць жаўнераў харчамі, абмундзіраваньнем. Забесьпячэньне зброяй ды амуніцыяй належыла да кампэтыцыі камандзіра й афіцэра ім назначанага.

Надыйшла вясна 1944 году, ваенныя падзеі на ўсіх франтах не варажылі нічога добрага. Мясцовыя банды партызанаў, падмацаваныя вайсковымі камандзірамі й палітрнгэукамі, скіданых Масквою на ўсёй тэрыторыі Беларусі, паралізавал ж усялякія праявы жыцьця. Даезды былі небясьпечныя, бо партызаны рабілі частыя засадкі на праезжых вайсковых, а таксама й на иш. ывільных людзей.

Кастусь, прааналізаваўшы існуючае становішча на франтох, а таксама палітычныя падзеі, весткі пра чкія праходзілі праз радыё, нелегальна прывезенага зь Вільні, ж — прыйшоў да высновы, што Саветы ізноў зоймуць Беларусь, магчыма, у гэтым годзе. I гэтым разам пацьвердзіў сваё папярэдняе жаданьне: у ніякім выпадку не заставацца пад Саветамі. Такі намер вымагаў перадусім псыхалягічнай і рэальнай падрыхтоўкі, гэта значыць, быць гатовым пры ўсякіх абставінах, у кожны час, рушыць на Захад з забясьпечаным раней транспартам.

У першую чаргу яму трэба было высьветліць становішча сваіх родных, якія пражывалі ў Уселюбе, 12 км ад Наваградку. У канцы красавіка зь лейтэнантам Велёндам паехалі ва Ўселюб. Кастусь зрабіў нараду з бацькам, братам Івана, сястрою Аленаю й яе мужам.

Бацька Кастуся катэгарычна заявіў, што нікуды не паедзе, што будзе— то будзе, і не пакіне тут сваіх пахованых жонку й двух сыноў. Брат і сястра з мужам сказалі тое самае. Кастусь, каб не забавіцца, тут-жа з усімі разьвітаўся, заехаў на могліцы каб разьвітацца з маткаю й братам Мікалаем, якія былі пахованы ў Уселюбе, і шчасьліва вярнуўся ў Наваградак. За паездку без дазволу й за рызыкоўнае наражаньне жыцыця , Кастусь із сваім прыяцелем дасталі вымову ад камандзіра эскадрону.

Вялікая астатняя выправа эскадрону

Галоўнае камандаваньне жандармэрыі ў Беларусі з пачатку травеня й у чэрвені 1944 году паводзіла шырокамаштабную ачыстку ад партызанау на тэрыторыі абапал ракі Бярэзіна, на захад лініі ад Полацка й на поўдзень аж да Барысава. Тры батальёны БКА, уключаючы Наваградзкі эскадрон, узялі ўдзел у гэтай акцыі на прызначаным адрэзку (паўночны ўсход ад Докшыцаў, у лясах заходняга боку Бярэзіны).

У Наваельні эскадрон заладаваўся на цягнік, спэцыяльна на гэта прызначаны праз Ліду, Маладэчна й Вялейку прыбылі ў Парафіянава, дзе разладаваліся й рушылі ў кірунку прызначэньня. Інтэндатура эскадрону са зьвязам жаўнераў для аховы ўлякавалася ў мястэчку Докшыцы.

У Докшыцах у той час стаяў Латыскі батальён і мясцовая нямецкая камэндатура.Тут таксама знаходзіліся вялікія майстэрні направы самаходаў, танкаў, матацыклаў і г.д. пад кіраўніцтвам нямецкае арганізацыі О.Т.

Кастусь, пад аховаю зьвяза жаўнераў, прадукты, фасаваныя ў Парафіянаве або Глыбокім, прывозіў у Докшыцы, пасьля чаго дастаўляў для жаўнераў на пункт знаходжаньня камандзіра, у мясцовасыді правадзімай акцыі.

Паводля афіцыйных дадзеных, тэрыторыя, праз якую праходзілі дарогі з Докшыц да Парафіянава, Глыбокага й да месца знаходжаньня эскадрону, была ачышчана ад партызанау. Але гэта не адпавядала праўдзе, бо часта здараліся засадкі на канвоі, узрываліся міны. Інтэнсыўная акцыя прадаўжалася больш за месяц і дзесьці ў другой палове чэрвеня была спыненая. Эскадрон чакаў на далейшыя загады.

Падчас пастою, кожны дзень пад камандай ст. лейтэнанта Д. праводзіліся глыбокія патрулі ў тэрэн. Аднаго дня камандзір цэлае гэтае акцыі, немец у ранзе генэрала, пад аховаю свае жандармэрыі ў некалькіх лёгкіх самаходах праяжджаў праз “ачышчаную” тэрыторыю й раптам у лесе трапіў у партызанскую засадку. Яны ўсе загінулі-б, каб на тэты момант не наскочыў ст. лейтэнант Д. са сваёй кампаніяй кавалерыі. У знак удзячнасыді эскадрон дастаў новае абмундыраваньне, лепшае ўзбраеньне й дадатковую порцыю “маркетэндэварэ”.

Ад часу выезду на гэтыю выправу эскадрону бы ў прыдзелены афіцэр жандармэрыі, па паходжаньню аўстрыец, для абсарвацыі й лучнасьці з галоўным камандаваньнем. Гэты афіцэр большую частку свайго часу праводзіў на Іпастойцы інтэндатуры ў Докшыцах. Тэта яму было бясьпячней і прыемней, бо Кастусь дапільноўваў, каб яму ніколі не бракавала “шнапсу”.

Некалькі дзён перад Другім Усебе