|
Людміла Маленка (Мінск)
Быт і культура беларусаў Латвіі як праблема этнаграфічнага даследавання
Пытанне пра культуру і быт беларусаў Латвіі сёння можна ставіць толькі як праблему, да якой яшчэ неабходна прыцягнуць увагу. У такім выпадку звычайна гавораць пра яе значэнне і правамернасць. Але ўсё гэта не для нашага чытача, якому няма патрэбы даказваць важнасць нацыянальнай культуры.
Гісторыя жыцця беларусаў у Латвіі аказваецца вельмі паказальнай. Яна ведае перыяды каталіцызацыі (ці паланізацыі), русіфікацыі і іншых уплываў.
Акцэнт на міграцыйных працэсах у дачыненні да беларусаў можа істотна сказіць сутнасць узаемаадносін двух народаў — латышскага і беларускага. Ускосна гэта прызнаецца, калі сцвярджаецца: "Культура латышскага насельніцтва на працягу доўгага гістарычнага перыяду развівалася пад вялікім уплывам культуры славянскіх народаў. У выніку гэтага латышы Латталіі (іх часта называюць латгальцы) вельмі адрозніваюцца ад латышоў другіх абласцей Латвіі. Латгальцы выспаведваюць каталіцтва (у астатніх раёнах Латвіі — лютэранства), размаўляюць на латгальскім дыялекце (некаторыя даследчыкі лічаць яго самастойнай мовай), маюць спецыфічныя рысы ў матэрыяльнай і духоўнай культуры. Міжнацыянальная (латгальская) мова ўяўляе сабой змяшэнне рускай, беларускай і польскай моваў. Толькі ў 1920-я гады на латгальскай мове было выдадзена каля 400 тыс. кніг. У 1920-1930-я гады ў Латгаліі існавалі школы з выкладаннем на латгальскай мове, а ў Ленінградскім латышскім педагагічным тэхнікуме было латгальскае аддзяленне"1.
У працэсе фармавання латгальскай мовы і культуры значны ўдзел прынялі этнічныя беларусы. На тэрыторыі Латгаліі пражывае каля чвэрці ўсіх беларусаў Латвіі. Прыблізна палову іх складаюць людзі, якія нарадзіліся і выраслі ў гэтым рэгіёне. Асноўная маса беларусаў Латгаліі — нашчадкі даўняга, ка-рэннага насельніцтва краю. Па дадзеных даследчыкаў гісторыі Латвіі, у сярэдзіне XVII ст. (1648) беларусы і рускія складалі больш паловы ўсяго насельніцтва цяперашніх Лудзенскага і Краслаўскага раёнаў. Сюды далучаецца і Даўгаўпілскі раён. Геаграфію пражывання беларусаў можна ўдакладніць па даследаваннях С.Сахарава. Прыдруйскую, Пустынскую, Пасінскую воласці ён называў раёнамі кампактнага пражывання беларусаў. У Букмуйжскай воласці Стэжыцкага павета і Шкавенскай воласці Лудзенскага павета яны рассеяны ўперамежку з латгальцамі.
Па ўсерасійскаму перапісу 1897 г. на тэрыторыі сучаснай Латвіі было 81 986 беларусаў. У дачыненні да XX ст. карыстаюцца дадзенымі латвійскіх перапісаў. Згодна з імі, у 1920 г. у Латвіі пражывала 75 650 беларусаў, з іх у Латгаліі і Ілукстэншчыне — 71 428.
Да канца XX ст. карціна, безумоўна, змянілася. На 1993 г. статыстыка падае лічбу каля 107 тысяч. У гэтай лічбе можна ўбачыць прырост. Але ў нашых ведах пра беларусаў Латвіі, іх жыццё відаць, хутчэй, адваротны працэс. Большасць ма-тэрыялаў адносіцца да 20—30-х гадоў. Адной з галоўных крыніц звестак аб жыцці беларусаў застаюцца з тых часоў этнаграфічныя зборы С.Сахарава і энтузіястаў, якія групаваліся вакол яго. Жыццё тагачасных латвійскіх беларусаў можна ўспрымаць як пэўную сістэму якая абапіралася на арганізацыйную структуру. У яе ўваходзілі кулыурна-асветныя таварыствы і філіі "Бацькаўшчыны", беларускія навучальныя ўстановы (у першую чаргу Дзвінская і Люцынская гімназіі), Бела-рускае навукова-краязнаўчае таварыства ў Рызе. Іх дзейнасць мае для нас сёння цікавасць не толькі з пункту гледжання гісторыі, але і як пачатак трансфармацыі культуры беларусаў у міжэтнічным асяроддзі, своеасаблівая мадэль развіцця ў мікрасвеце ўзаемадачыненняў і ўзаемаўплываў
Такое даследаванне на першы погляд можа выглядаць як чыста навуковая задача. Але само жыццё прыдае ей іншы характар, актуальнасць. Ідэя спрош-
1 Прамень. 1995. №4.
чанага і выпрамленага шляху развщця народаў у міжэтнічных узаемаадносшах спараджае і разумение неабходнасці звярнуцца да часоў, калі існавалі іншыя падыходы, бо некаторыя з іх прайшлі праверку рэальным жыццём.
Адзін з такіх падыходаў — захаванне народных традыцый, развіццё сваей, нацыянальнай, культуры, што настойліва прабівалася праз ціск касмапалітычных канцэпцый. А на сённяшні дзень яны застаюцца фактарам, які можа аб'яднаць народ, прыдаць сілы кожнаму яго прадстаўніку, указаць на прычыны непаразуменняў і падказаць шляхі і формы выхаду з іх.
Але мы, здаецца, увайшлі ў той перыяд, калі крыніцы, па якіх можна будзе асэнсаваць жыццё беларусаў Латвіі, акажуцца вычарпанымі. Гэты тэзіс, безумоўна, патрабуе ўдакладнення. Неабходнасць выказаць яго выклікае інфармацыйная абмежаванасць, адсутнасць многіх фактараў, іх аналізу, менавіта таго, што з'яўляецца ўмовай аб'ектыўнай гаворкі пра сучасны перыяд жыцця беларусаў Латвіі — не з пункту гледжання статыстыкі, а глыбінных працэсаў у духоўнай і матэрыяльнай культуры, этналогіі. Ёй тут якраз трэба запоўніць амаль шасцідзесяцігадовы прагал — з канца 30-х да 90-х гадоў. А гэта цяжка або і немагчыма, бо калі выкарыстоўваюць толькі тое, што захавалася ў крыніцах, дык мы можам атрымаць аднабаковы, толькі "афіцыйна" прыняты пункт гледжання на жыццё народа. Тыповаму ж, сутнаснаму не знойдзецца месца.
Нельга сказаць, што вывучэнне жыцця беларусаў раней, у больш спрыяльны ў інфармацыйным плане перыяд, было сістэматычным і ўсебаковым. Розняцца па сваёй паўнаце сведчанні пра матэрыяльную культуру, народную творчасць, прафесійную дзейнасць у галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва! Не аднолькава прадстаўлены розныя перыяды, здараюцца і несупадзенні ў інфармацыі. Сцвярджаючы так, я маю на ўвазе канкрэтныя звесткі пра некаторых таленавітых мастакоў-беларусаў, якія нарадзіліся ў Латвіі, атрымалі тут адукацыю і ўсё жыццё, незалежна ад сталага месца жыхарства, працавалі ў духоўнай еднасці са сваім народам, з радзімай. У свой час іх імёны згадвалі толькі ў сувязі з аналізам сацыяльна-грамадскага становішча ў Латвіі і агульным працэсам росту нацыянальнай свядомасці беларусаў у краіне. Так, імёны Пётры Мірановіча, Баляслава Даўкшы, Міхаіла Калініна, Лявона Тамашыцкага называліся як сведчанне поспехаў нацыянальнай культурна-асветнай працы 20-х гадоў, дзейнасці Люцынскай і Дзвінскай беларускіх гімназій на ніве адраджэння свядомасці беларусаў. Самастойнае значэнне іх асоб, іх роля ў развіцці культуры як нацыянальнага скарбу заставаліся незаўважанымі. Некаторыя звесткі, якія ёсць у перыёдыцы і іншых крыніцах, патрабуюць удакладнення. Ёсць несупадзенні нават у біяграфічных звестках.
У час падрыхтоўкі да Міжнароднага кангрэса беларусістаў нам удалося сабраць невялікую калекцыю з работ беларусаў-мастакоў Латвіі. Большая іх — П.Мірановіча, М.Калініна — прыпадае на першую палову XX ст., другіх — В.Целеша, В.Дзевіскібы — на другую.
Супрацьпастаўляючы ўвагу з боку даследчыкаў і практыку жыцця беларусаў, даводзіцца канстатаваць неадпаведнасці. Адсутнасць увагі да выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва супярэчыць самім традыцыям грамадскага жыцця беларусаў. Заўсёды было так: зборы, вечарыны, розныя мерапрыемствы суправаджаліся выступленнямі тэатральных калектываў, невялікімі выставамі. Нам вядома і пра самастойныя выставы, конкурсы малюнку і жывапісу, асабліва распаўсюджаныя ў маладзёжным асяроддзі. I якраз пра гэта ў нас няма дастатковай інфармацыі, дакладнага ўяўлення. Таму перш чым рабіць аналіз, супрацьпастаўленні, патрэбны пошук матэрыялаў.
Ёсць у нас сведчанні аб творчасці П.Мірановіча. Першыя яго крокі ў мастацтве сталі падставай для з'яўлення ў мастацтве Латвіі новага народа — беларускага. Адбылося гэта на абароне яго дыпломнай работы пад назвай "Снеданне ў беларускай хаце".
Ацэньваючы партрэтную галерэю П.Мірановіча, якую склалі партрэты беларусаў-адраджэнцаў К.Езавітава, яго жонкі Г.Езавітавай, паэта А.Салаўя, літаратара і навукоўца У.Глыбіннага, грамадскага дзеяча і даследчыка-этнографа С.Сахарава з унукам, артысткі Надзеі Мікалаевай-Камісар, партрэты-сімвалы ("Беларусачка"), можна гаварыць не толькі пра мастацкую стылістыку, але і пра псіхалогію, філасофію, светаўспрыманне іх творцы. Усё разам гэта складала свой, адметны свет.
Звяртаюць увагу дзве даты: 1926 год — год паступлення П.Мірановіча ў Латвійскую акадэмію мастацтваў і 1937 — год яе заканчэння. Паступаў мастак на аддзяленне дэкаратыўнага жывапісу, якім кіраваў прафесар Я.Куга, закончыў жа па майстэрні фігуратыўнага жывапісу прафесара Гедэрта Эліяса. Што, акрамя вучобы, запоўніла гэтыя дзесяць гадоў жыцця? Якая іх "аддача" для асабістага жыцця і для грамадства? Нас не могуць задаволіць існуючыя адказы на гэтыя пытанні, асабліва калі гаворка ідзе пра асобу, якая гуртавала этнічных беларусаў у Латвіі, а потым — і ў далёкай эміграцыі, асобу, якая мае самастойнае значэнне для нашай мастацкай культуры.
Амаль нічога не гаворыцца ў летапісе беларускага мастацтва пра значэнне Міхася Калініна— фігуры, праз якую гісторыя беларусаў Латвіі раскрываец-ца ва ўсёй складанасці сутыкненняў палітыкі і жыцця, афіцыйнай ідэалогіі і традыцыйнай ментальнасці беларускага этнасу. Гэты мастак атрымаў рознабаковую прафесіянальную адукацыю. Вучыўся ў Латвійскай акадэміі мастацтваў, на беларускіх настаўніцкіх курсах. Яго работы вызначае "моцны" графічны малюнак. Сучаснікі цанілі яго як прафесійнага карыкатурыста. Працаваў Калінін дэкаратарам, памочнікам рэжысёра, акторам у Дзвінскім і Рыжскім тэатрах. Свой вопыт і веды аддаў дзецям, настаўнічаючы ў школе з 1931 да 1934 г. і пасля дэмабілізацыі — з 1945 па 1967 г. Але канкрэтных звестак пра гэтыя перыяды жыцця і творчасці мастака ў нас няма.
Toe ж датычыцца сучаснасці. Вывады раблю зноў жа звяртаючыся да прыкладаў з выяўленчага мастацтва. Бессістэмнасць і эпізадычнасць не даюць магчымасці стварыць поўную карціну.
Ідэя нацыянальнага адзінства мае сваю гісторыю. У гісторыі вызначаюцца перыяды росту зацікаўленасці і затухания. Іх амплітуда нарастала ці зніжалася ў сувязі з палітычнай і сацыяльнай рэальнасцю. А індыкатарам тут служыла ўключэнне ў агульны працэс этнаграфічнай навукі.
У наш час не супадаюць імкненне беларускага народа да ўсведамлення і стан даследаванняў у гэтай галіне народазнаўства. Агульная сітуацыя не дазваляе аптымістычна глянуць і на будучае, бо самасцвярджэнне беларусаў у блізкім замежжы адбываецца настолькі хуткімі тэмпамі, што разрыў паміж практыкай жыцця і этнаграфічнай навукай неадольна павялічваецца. Такі песімістычны вывад я раблю, каб папярэдзіць негатыўныя тэндэнцыі. Зрабіць гэта складана, бо праблема тут вырашана намаганнямі не толькі краіны-метраполіі, але і дзяржавы, у межах якой аказалася частка беларускага этнасу. Для іх сумеснай работы неабходна еднасць, якая не можа ўзнікнуць на палітычнай або ідэалагічнай аснове. Але ёсць глеба, якая можа спрыяць адзінству, — навуковасць, праўда.

