|
Леў Мірачыцкі (Мінск) Ігнат Дварчанін на эміграцыі
Сёлета спаўняецца сотая гадавіна з дня нараджэння беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча, вядомага вучонага-славіста, паэта і публіцыста Ігната Дварчаніна (27.5 (8.6) 1895—1937).
...Легендарнай постаццю Ігната Дварчаніна пашчасціла мне зацікавіцца ў часы хрушчоўскай палітычнай "адлігі". У выніку з'явіўся мой допіс "Імя, не забытае народам", апублікаваны ў часопісе "Беларусь", у майскім нумары за 1965 г. Гэтая постаць, як і асоба Браніслава Тарашкевіча, іншых адраджэнцаў-будзіцеляў, неяк адразу запаланіла велічнасцю спраў, якім яны прысвяцілі свае лепшыя свядомыя гады, клікала да вывучэння іх жыццёвых шляхоў і навукова-творчай спадчыны.
4 Гл.: Міско Я. Маё маўклівае сэрца. Мн., 1983. С. 53. 326
Сустрэча з роднай сястрой Ігната Дварчаніна Юліяй Місарэвіч на пачатку 60-х гадоў пераканала мяне, што галоўнай прычынай, каб падацца яму на эміграцыю, у чэшскую Прагу, сталі жыццёвыя абставіны. Ён не мог разлічваць на тое, што ўлады забяспечаць яго матэрыяльна ў час вучобы ў польскай вышэйшай навучальнай установе. Да таго ж стала вядома, што прэзідэнт Чэхаславацкай Рэспублікі Т.Масарык прыхільна ставіцца да беларусаў і гатовы выдзеліць ім стьшендыі ў Карлавым універсітэце. Гэта і схіліла Ігната Дварчаніна, іншых маладых хлопцаў і дзяўчат з Заходняй Беларусі і Латгаліі адправіцца на вучобу ў братнюю славянскую краіну.
У чэшскую Прагу Дварчанін прыехаў восенню 1921 г. у складзе групы з дзесяці чалавек. Са згоды Міністэрства школ народнай асветы ён быў залічаны на філасофскі факультэт. Жыццё ў чэшскай сталіцы было тады адносна дарагое. Гэта стала прычынай частых змен адрасу пражывання. Нягледзячы на ўсё І.Дварчанін імкнуўся быць бліжэй да беларускай студэнцкай калоніі. Ужо ў 1923/24 навучальным годзе яго месцам жыхарства стаў невялікі студэнцкі гарадок Радацін, які быў звязаны з Прагай чыгункай, дзякуючы якой можна было лёгка дабрацца на філасофскі факультэт універсітэта. У наступным навучальным годзе ён пражываў у рабочым квартале Прагі Жыжкаў-Вацкаў, 412. Апошні ж адрас — вуліца Нэклянова, 4.
Непасрэдным настаўнікам Ігната Дварчаніна па курсу гісторыі Чэхіі стаў Вацлаў Новатны, прафесарамі Караль Хытыл (спецыяліст у галіне тэатральнага мастацтва), Міласлаў Гісэк (гісторык чэшскай літаратуры), Ёсэф Вітэзлаў Шымак (знаўца гістарычнай геаграфіі), Альбін Стоцкі (археолаг), Чэнэк Зібэрт (вядомы гісторык культуры). Эмігранту з Беларусі ўдалося праслухаць курсы лекцый па гісторыі славянскіх літаратур, моваў і фальклору.
Карлаў універсітэт, па сведчанні многіх замежных вучоных, лічыўся тады самым аўтарытэтным славістычным цэнтрам ў Еўропе. Гэта дазваляе сцвярджаць, што Ігнат Дварчанін меў мажлівасць атрымаць усебаковую славістычную адукацыю як у галіне гістарычных ведаў, так і па літаратуры. Трэба адзначыць і спрыяльныя дэмакратычныя абставіны ва універсітэце. Яны, перш за ўсё, тлумачацца тым, што многія з прафесараў у мінулым бралі чынны ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху. Традыцыі Томаша Масарыка, "атмасфера нядаўна атрыманай незалежнасці з'яўляліся элементам дэмакратычнага выхавання", слушна адзначыў вядомы польскі гісторык Ежы Тамашэўскі1.
Усё гэта паспрыяла паспяховаму вывучэнню Ігнатам Дварчанінам асноў навуковых дысцьшлін Карлава універсітэта. 12 лютага 1926 г. ён здаў галоўны экзамен па славянскай філалогіі і чэшскай гісторыі, 16 чэрвеня — экзамен па філасофіі, a 23 чэрвеня адбылася абарона доктарскай дысертацыі на тэму "Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай глебе". Яго навуковым кіраўніком быў прафесар Ёсэф Хлюмскі. Так ажыццявілася мэта Ігната Дварчаніна — паспрабаваць свае сілы ў навуковай дзейнасці, у выніку чаго ён "пачаў верыць у сябе самога, у свае сілы..."2
У дысертацыі Ігнат Дварчанін паспяхова прааналізаваў стымулы дзейнасці Скарыны як чалавека і пісьменніка, паказаў яго самасвядомасць, патрыятызм і дэмакратызм, любоў да роднай мовы і свайго народа. Разглядаючы пытанні гуманізму Скарыны, аўтар падкрэсліў, наколькі важна ведаць чалавеку свае духоўныя карані, станаўленне нацыі і народа.
Гаворачы пра стымулюючыя ўплывы заходнееўрапейскіх фактаў на дзейнасць Скарыны, дысертант прыйшоў да высновы, што натхніцелем задумак слыннага земляка была Чэхія. Ідэя чэхаў, "ідэя народнай мовы тут мела больш як стогадовую традыцыю, якая потым паядналася з гусіцкім рухам і перажыла роўна сто гадоў жорсткай барацьбы..."3 Аўтар слушна гаворыць, што з чэшскай культурай і мовай Скарына меў мажлівасць сутыкнуцца яшчэ дома. У пацвярджэнне прыводзяцца прыклады. Найперш вылучаецца праца Лукаша Гурніцкага "Дваранін польскі", дзе гаворыцца, што ў той час веданне чэшскай мовы лічылася адзнакай вышэйшага тону паводзін, паколькі гэтая мова адукаванаму насельніцтву Літвы і Польшчы здавалася прыгожай і вытанчанай4.
Неўзабаве пасля абароны дысертацыі малады доктар філасофіі вярнуўся ў родны край — у Заходнюю Беларусь. Яго сардэчна віталі маці Кацярына, бацька Сымон Бенядзіктавіч, браты і сёстры, якіх у яго было багата: Янка, Юзік, Гілярый, Мікалай, Вольга, Гануля, Дар'я і Юлія.
Затым Ігната Дварчаніна цалкам захапіла педагагічная праца ў Віленскай беларускай гімназіі і ў Таварыстве беларускай школы. Пасля далучыліся абавязкі пасла (дэпутата) польскага Сейма ад Навагрудскай выбарчай акругі. У жніўні 1930 г. ён трапіў за краты. Пэўны час быў вязнем Гродзенскай турмы, што пры вуліцы Стафанскай, затым чатыры месяцы давялося правесці на Лукішках у Вільні. У Равічскай вязніцы, куды ён трапіў у красавіку 1932 г., палітвязні віталі яго як нацыянальнага героя беларусаў, барацьбіта за народныя правы і ўключылі ў свой турэмны камітэт. Тады і паклапаціліся камуністы, каб даць яму эмігранцкі прытулак у "вольнай краіне Саветаў". Родныя на гэты раз захваляваліся, асабліва балела сэрца маці, мабыць прадчувала, што другая эміграцыя дарагога ім Ігната не будзе шчаслівай. Па словах сястры Юліі, маці Ігната часта прачыналася ад загадкавых страшных сноў. Ёй здавалася, што яе сыны Ігнат і Гіляры (пасля заканчэння Чэшскай вышэйшай лесатэхнічнай школы ён працаваў намеснікам дырэктара Бярэзінскага запаведніка) сталі вялікімі чыноўнікамі і выракліся яе. Неўзабаве стала вядома, што яны — "ворагі народа"...
Пра савецкі перыяд эміграцыі Ігната Дварчаніна захаваліся скупыя звесткі. Вядома, што 15 верасня 1932 г. "адбыўся абмен выдатных польскіх палітычных вязняў з Савецкім Саюзам". У ліку сарака шаснаццатым у спісе значыўся Ігнат Дварчанін. На граніцы ў Мінску іх сустракалі з вялікай пашанай. Дварчанін браў удзел у некалькіх сустрэчах з цывільнымі грамадзянамі. Хутка яму прапанавалі заняцца вывучэннем Заходняй Беларусі ў Беларускай Акадэміі навук. На першы погляд, у яго ўсё ішло нармальна. Але раптам у сярэдзіне 1933 г. ён быў арыштаваны разам з групай вядомых беларускіх дзеячаў-адраджэнцаў. Усім выстаўлялася адно і тое ж абвінавачванне: "За кантакты з нацыянал-дэмакратычным Цэнтрам на карысць ...Польшчы". Выслалі вязняў на катаржныя работы на Салаўкі, дзе ўжо было шмат пакутнікаў з Беларусі.
Украінскі вязень Підгайны, якому пашчасціла вырвацца на волю, у сваёй кнізе "Нідострэляні", выдадзенай у 1949 г. на эміграцыі, беларусам, якіх ён сустракаў на Салаўках, прысвяціў спецыяльны раздзел. Ён піша, што зімой 1933 г. непадалёку ад станцыі Кем, на так званым Морсплаве — перасыльным пункце, праз які ішлі этапы на Салаўкі, сустрэў толькі прыбылую групу беларусаў. Яго ўвагу прыцягнулі некаторыя постаці няшчасных. На Салаўках, піша ён, ім давялося капаць канавы на меліярацыйных работах, дзе яны і паміралі з голаду і холаду, ад непасільнай працы. "Бледны, з чорнай барадою, крыху прыгорблены Дварчанін сваёй манерай у гутарцы прьшамінаў прафесара. Ён ніколі не казаў прамоваў, як гэта рабіў Рак-Міхайлоўскі, і не ставіў кропкі над і. He, ён спакойна стараўся ўсё зважыць, пераацаніць і знайсці забыты ўжо шлях да ўласнай нацыі. На Салаўках трымаўся вельмі прызваіта й дзяржаўся добрага таварыства. Працаваў спачатку на гэтак званых агульных работах... Але ён таксама ў 1936 годзе трапіў у ізалятар і ўжо пасля нічога больш пра яго не было чуваць"5.
Калі першая эміграцыя ў чэшскую Прагу прынесла Ігнату Дварчаніну акрыленасць, адчуванне сапраўднага шчасця, прыдала яму ўпэўненасці ў сваіх здольнасцях, веры, што ён зможа многа зрабіць для свайго народа, дык другая эміграцыя давяла яго да роспачы, закончылася трагічна.
Спасылкі:
1 Barszczewski A., Bergman A., Tomaszewski I. Ignacy Dworczanin bialoruski polityk i uczony. Warszawa, 1990. S. 47.
2 Дварчанін І.С. Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве. Мн., 1991. С. 62.
3 Тамсама. С. 65.
4 Тамсама. С. 66.

