|
Лаўрэн Клыбік (Неерлест, Бельгія)
ЖЫЦЦЯПІС
Нарадзіўся я 23 кастрьганіка 1928 г. у вёсцы Хадзявічы на Слонімшчыне. Бацькі мае былі земляробамі. Працавалі яны цяжка — ад пачатку вясны аж да канца зімы, бо трэба ж было накарміць і пусціць у жыццё шасцёра дзяцей — пяць сыноў і дачку. У час хутарызацыі сельскай гаспадаркі ў Заходняй Беларусі бацька мой пайшоў з сям'ёю жыць на ўласным хутары. Пабудаваў там хату і гаспадарчыя будынкі. Хата была яшчэ не зусім закончана, як пачалася вайна Германіі з Полынчай. У хуткім часе да нас прыйшлі савецкія танкі і кавалерыя. Пры савецкай уладзе бацькі працавалі на сваей зямлі, а мы, дзеці, хадзілі ў школу ў нашай вёсцы. На наступны год мой старэйшы брат, сястра і я пайшлі ў няпоўную сярэднюю школу ў Слоніме.
У 1941 г. перад мощным нямецкім націскам балынавікі адступілі на ўсход. Пры акупацыі эканамічнае жыццё не палепшала. Бацькі далей працавалі на зямлі, а мы хадзілі ў школу. У вольны ад школы час дапамагалі бацькам. Неўзабаве абставіны на Усходнім фронце змяніліся. Немцы пачалі адступаць на захад, вывозіць, што маглі. Забралі таксама вучняў з нашай школы, у тым ліку і мяне. У чэрвені 1944 г. вывезлі нас у Германію, пасля—у Францыю, каб капаць акопы, будаваць лінію абароны супраць амерыканцаў. Доўга не прыйшлося там працаваць, бо фронт прыблізіўся вельмі хутка. Амерыканцы нас вызвалілі і памясцілі ў лагер. Людзей пачалі сартаваць па краінах іх паходжання. Мяне палічылі за паляка, бо я быў з Заходняй Беларусі.
Польская армія на Захадзе, каб пакрыць свае страты ў Італіі, шукала маладых, здаровых людзей. Вось такіх—у тым ліку і мяне — павезлі ў Італію, прыдзялілі да арміі генерала Андэрса. Адначасова з вайсковай падрыхтоўкай я праходзіў таксама курсы ваенных радыётэхнікаў. Атрымаўшы дыплом радыётэхніка, трапіў у танкавую дывізію. Ваяваць мне не прыйшлося, бо скончылася вайна. Нас перавезлі ў Англію. Там, каб не траціць час і падвучыць ангельскую мову, я запісаўся на курсы з праграмай сярэд-няй ангельскай школы. Пасля двух гадоў нас дэмабілізавалі. Трэба было пачынаць жыць самастойна. Спачатку працаваў на кухні ў адным рэстаране ў Лондане. Набраўшы крыху практыкі ангельскай мовы, запісаўся на вячэрнія курсы ў Фінчлей-каледж. Знайшоў работу памочнікам аптэкара. Удзень працаваў а вечарам вучыўся, каб атрымаць дыплом ангельскай сярэдняй школы. Без грошай ісці ва універсітэт у Англіі было немагчыма, бо стыпендыі тады не давалі.
Такія абставіны змусілі мяне ў 1953 г. выехаць у Бельгію, у Лювен, дзе ўжо ў 1946 г. заснавалася добрая беларуская студэнцкая група. Там паступіў на факультэт фармацэўтыкі, атрымаў дыплом аптэкара, але толькі так званай навуковай ступені. Паводле бельгійскіх законаў, каб мець права выконваць аптэкарскую (або лекарскую) працу, асобам з замежным (а не бельгійскім) дыпломам трэба было пераздаць усе экзамены за сярэднюю школу перад спецыяльнай урадавай камісіяй (Jury central). Гэтыя экзамены здаўу 1959 г.
Спачатку я працаваў загадчыкам аптэкі ў Бруселі, пасля — у Менелене. Набраўшы больш прафесійнай практыкі, рашыў у 1966 г. адкрыць уласную аптэку ў Бруселі. Развівалася яна добра і хутка, нягледзячы на мой чужынскі акцэнт у французскай і фламандскай мовах. У 1975 г. купіў побач дом, які ператварыў у аптэку з усімі мадэрновымі вымаганнямі. Мой дружалюбны падыход да людзей, трапныя парады стварылі мне папулярнасць. У 1980 г. адкрыў я лабараторыю гомеапатычных прэпаратаў. Яна таксама хутка развівалася. Каб лепей вывучаць лекі, асновы гамеапатыі, пачаў зноў хадзіць на вячэрнія курсы. Гэта дало мне магчымасць стварыць некалькі спецыфічных прэпаратаў для маёй аптэкі. У 1990 г. напісаў дысертацыю «Coffea» («Кава») — гэта дазволіла мне стаць сябрам Асацыяцыі гамеапатаў Бельгіі (сёння — Лігі гамеапатаў Еўропы). У 1994 г. стварыў і пачаў вывучаць новае лякарства RACK (супраць наступстваў чарнобыльскай катастрофы). У тым жа годзе, са згоды Міністэрства аховы здароўя Беларусі з дапамогай дактароў Уласкова (старшыні арганізацыі беларускіх гамеапатаў), Святловіч і інж. Багданчук паехалі мы ў Валожын, каб я змог там «заразіць» мае матэрыялы радыеактыўнасцю. Прывёз усе матэрыялы ў Брусель, у маёй лабараторыі прыгатаваў новае гомеапатычнае лякарства RACK. Клінічныя доследы яго паказалі, што яно вельмі эфектыўнае ад захворванняў, выкліканых радыенуклідамі або радыемагнетычнымі хвалямі. У 2002 г. 6 лютага выступіў з лекцыяй на гэтую тэму ў Школе гамеапатыі ў Бруселі.
У 1996 г. прадаў я сваю аптэку, пайшоў на пенсію. Аднак прадаўжаю хадзіць на вячэрнія курсы гамеапатыі, працягваю доследы над прэпаратам RACK. Час ад часу чытаю даклады пра мае пошукі для дактароў і ветэрынараў у Бельгіі.
Мой сямейны стан — жанаты, ёсць дзве дачкі і двое ўнукаў.

