МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Янка Жучка // Беларусь — Бэльгія

Аўтар: Тамільчык Ірына
Кнiга: Беларусь - Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы Міжнар. 'круглага стала'. Мінск. 18-19 мая 2001 г. / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. - Мн.: 'Беларускі кнігазбор'. 2002. - 240 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 23).
Год: 2001
Краiна: Бельгія
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

ЖУЧКА ЯНКА

Жучка Янка (15.04.1928, в. Лучыны Нясвіжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл.), інжынер-будаўнік, журналіст, дзеяч беларускай дыяспары ў Бельгіі. Нарадзіўся Я. Жучка ў беднай сялянскай сям'і. Быў выхаваны маці, якую страціў у маладым веку, у беларускім духу. Дзякуючы ёй, атрымаў вышэйшую адукацыю. Скончыўшы чатыры класы польскай вясковай школы, павінен быў, каб працягнуць далейшую вучобу, перайсці ў сямікласную (таксама польскую) у Сіняўцы. Там трэба было здаваць экзамены ў пяты клас. Паколькі ўзровень вясковай школы быў вельмі нізкі, ён гэтых экзаменаў не здаў. Вярнуўся дамоў расплаканы. Маці ў роспачы, не ведала што рабіць, бо яна бачыла, што адзіны выхад пасля правалу—гэта перапыніць вучобу і памагаць бацьку па гаспадарцы. Але яна ўяўляла яго болын за кніжкай, чым за плугам. Даведаўшыся нейкім чынам, што ў Сіняўскую школу прыязджае інспектар, яна пабегла туды пешшу, каб папрасіць інспектара прыняць Янку ў школу. Інспектар, выслухаўшы яе, задаў пытанне дырэктару, які быў прысутны пры спатканні, чаму яго не прынялі. Адказ быў просты: не здаў экзаменаў. «У які клас?», —запытаў інспектар. «У пяты», — адказаў дырэктар. «Дык запішыце яго ў чацвёрты». Такім чынам Я. Жучка змог працягваць вучобу ў Сіняўскай школе. Янка скончыў з выдатнымі вынікамі шосты клас і перайшоў у сёмы. На пачатку школьнага года (верасень 1939 г.) выбухнула вайна паміж Полынчай і Германіяй. Праз нейкіх два тыдні Чырвоная Армія заняла Заходнюю Беларусь, якая была далучана да БССР. Сіняўская школа была названа няпоўнай сярэдняй школай з беларускай мовай навучання. Былы сёмы клас быў пераведзены, паводле савецкай нормы, у пяты. У гэтай школе Янка скончыў пяты і шосты класы.

У гады Другой сусветнай вайны, у час нямецкай акупацыі, Я. Жучка паступіў у няпоўна-сярэднюю тэхнічную школу ў Клецку, у якой, разам з сябрамі, праяўляў беларуска-нацыянальную актыўнасць. Уступіў у СБМ (Саюз беларускай моладзі) і БНС (Беларуская нацыянальная самапомач). Таму перад наступам Савецкай Арміі ў 1944 г. выехаў у Германію. Адразу пасля вайны жыў у маленькай групе беларусаў пры ўкраінскім лагеры для перамешчаных асобаў (ДП), які знаходзіўся ў Інголынтаце. Калі даведаўся аб утварэнні ў Рэгенсбургу беларускага лагера, разам з сябрамі Васілём Шчэцькам, Паўлам Урбанам і Сцяпанам Кісялём перабраўся туды. Там паступіў у сёмы клас Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. Неўзабаве беларускі лагер з Рэгенсбурга быў пераведзены ў Міхельсдорф, a paзам з ім і гімназія. У 1947 г. атрымаў пасведчанне сталасці, якое давала дазвол паступаць на вышэйшыя студыі. Здаў уступныя экзамены у Вышэйшую тэхнічную школу (Technische Hochschule) y Карслруэ. Але жадаючых было шмат, і трэба было чакаць сваёй чаргі. Беручы пад увагу цяжкую пасляваенную эканамічную сітуацыю ў Германіі, Я. Жучка на пачатку 1948 г., разам з сваімі сябрамі (славутая «дванаццатка») выехаў на работу ў вугальныя шахты ў Вялікабрытаніі. Дзейнасць «дванаццаткі» ў гэтай краіне працягвалася, і Я. Жучка актыўна заняўся грамадскай працай, асабліва ў выданні часопіса «Наперад!». Уступіў у Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ). Кожны з сяброў «дванаццаткі» імкнуўся атрымаць вышэйшую адукацыю. Урэшце, дзякуючы нястомным клопатам беларускіх нацыянальных дзеячаў на эміграцыі, пры дапамозе дабрадзеяў і сімпатыкаў небеларускага паходжання дзевяці сябрам «дванаццаткі» ўдалося атрымаць стыпендыі ў Лювенскім універсітэце. У 1951 г. Я. Жучка здаў уступныя экзамены і паступіў на палітэхнічны факультэт гэтага універсітэта. Па заканчэнню атрымаў дыплом інжынера-будаўніка. Пасля працаваў у даследчым аддзеле кампаніі цэнтральнага ацяплення. Затым перайшоў у кампанію Сталёвай пабудовы індустрыяльных будынкаў і мастоў. Наступныя чатыры гады працаваў як тэхнічна-фінансавы дарадца пры пабудовах змяшаных сталёва-жалезабетонных канструкцый. Хоць праца была велымі цікавая, але таму, што трэба было часта выязджаць за межы Бельгіі, пакідаючы жонку з малымі дзецьмі, ды таму, што кампанія была амерыканская і адчувалася небяспека ліквідацыі, трэба было шукаць нейкае выйсце. Але тут Я. Жучка цяжкасцяў не меў. Прафесійныя веды і валоданне замежнымі мовамі забяспечылі яму работу ў Бельгійска-Люксембургскім інфармацыйным цэнтры сталёвай прамысловасці. У 1968-1971 гг. Я. Жучка працаваў як сябра рэдкалегіі і тэхнічны рэдактар міжнароднага часопіса «Acier-Stahl-Steel». У 1971 г. быў прызначаны яе галоўным рэдактарам.

Апублікаваў вялікую колькасць артыкулаў па пытаннях сталёвых канструкцый. З 1985 г. займаў пасаду дарадчыка па сваёй спецыяльнасці, пры-маў удзел у журы пры выпуску архітэктараў, чытаў лекцыі і браў удзел у канферэнцыях інжынераў і архітэктараў.

На працягу ўсяго гэтага часу Я. Жучка заставаўся актыўным удзельнікам беларускага грамадскага жыцця як сябра Рады БНР, Саюза беларусаў Бельгіі, Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», а таксама як аўтар газет «Беларус», «Голас Радзімы» і інш.

Ірына Тамільчык


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by