МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Жыццяпіс // Беларусь — Бэльгія

Аўтар: Арэшка Аляксей
Кнiга: Беларусь - Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы Міжнар. 'круглага стала'. Мінск. 18-19 мая 2001 г. / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. - Мн.: 'Беларускі кнігазбор'. 2002. - 240 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 23).
Год: 2001
Раздзел: Успаміны
Краiна: Бельгія
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Арэшка Аляксей (Брусель)

ЖЫЦЦЯПІС

Нарадзіўся 18 лістапада 1923 г. у вёсцы Жарабковічы Ляхавіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Бацька—Сільвестр, маці—Палуся з роду Праневічаў. Сям'я была праваслаўная, але недалёкія продкі былі рыма-католікамі, прынамсі ад 1844 г., калі нарадзіўся мой прадзед Людвік, які быў сынам Фабіяна Арэшкі (Fabian Orzeszko). Паводле выпісаў з парафіяльнай метрыкі Ляхавіцкага рыма-каталіцкага касцёла, у той час гэтае прозвішча пісалі і Арэшко (Areszko). Ду­маю, што яшчэ ранейшыя мае продкі былі уніятамі. Відаць, гэта водгук нашай скамплікаванай рэлігійнай гісторыі.

Бацькі былі малазямельныя, але мнагадзетныя. Нацыянальна свядомыя, як і людзі ўсіх навакольных тагачасных вёсак. Перад тым, як пайсці ў польскую пачатковую школу, я ўжо доб­ра чытаў па-беларуску. Пасля заканчэння сямікласнай пачатковай школы ў Ляхавічах, у 1937 г., быў прыняты — пасля уступ­ных экзаменаў — у польскую мужчынскую гімназію імя Тадэвуша Рэйтана (нашага земляка з Грушаўкі) у Баранавічах. Скончыў два класы і распачаў ўжо трэці, калі наступіла «вызваленне». Наша школа была ператворана ў рускую, хоць там рускіх і звання не было. Большасць вучняў, пад уплывам айца Льва Гарошкі, перайшла ў беларускую сярэднюю школу, створаную на базе прыватнай жаночай гімназіі імя Барбары Радзівіл. Наступим школьны год (1940/41) зноў жа правучыўся ў рускай школе (хоць і тут рускіх не было, ніхто па-руску не гаварыў) у Ляхавічах. Пасля заканчэння навучальнага года, учэрвені 1941 г., прыйшлі другія «вызвольнікі» — нямецкія. У такіх умовах было цяжка разабрацца, што і як рабіць. Каб не марнаваць часу, пайшоў я на шасцімесячныя бухгалтарскія курсы ў Баранавічах. Пасля іх заканчэння працаваў у чыгуначным дэпо і адначасова вучыўся на матуральных курсах (чатыры гадзіны штодня). У 1944 г. атрымаў матуральнае пасведчанне (атэстат сталасці), якое давала права паступаць у вышэйшыя школы.

Перад паўторным прыходам балынавікоў я паехаў на Захад, у Нямеччыну. У Берліне працаваў у фірме АЭГ (AEG — Allgemeine Elektrizitats-gesellschaft), у аддзеле бухгалтэрыі, а пасля ў Вальдзее (Waldsee, Wtirtem-berg). Пасля краху гітлерызму, у 1945 г., з французскай акупацыйнай зоны пераехаў я ў Мюнхен (Mtinchen, Bayern), дзе і паступіў у новаствораны Універсітэт УНРРА. Сярод прафесарскага складу былі і беларусы: Барыс Кіт, Янка Станкевіч, Уладзімер Тамашчык. Тут было шмат і беларускай студэнцкай моладзі. У лістападзе 1945 г. мы арганізавалі Беларускае студэнцкае згуртаванне. Выдавалі рататарным спосабам «Студэнцкую дум­ку», што пасля была перайменавана ў «Крывіцкі светач». Актыўны ўдзел у яго рэдагаванні, друкаванні і распаўсюджванні прымаў і я. У 1947 г. пе-раехаў у Марбург (Marburg / Lahn Hessen) і паступіў у вядомы і старажытны Філіпс-Універсітэт. Там ужо была вялікая група беларускіх студэнтаў, студэнцкая арганізацыя, у жыцці якой, як і ў студэнцкім хоры (кіраваў ім Юрка Мазура), браў чынны ўдзел і я. З прычыны матэрыяльных цяжкасцяў, выкліканых грашовай рэформай у Заходняй Германіі, мне прыйшлося, як і частцы беларускіх студэнтаў, пакінуць Філіпс-Універсітэт і пераехаць у Бельгію — у Лювен і паступіць у старажытны Каталіцкі універсітэт, на факультэт хіміі. Апрача навукі браў актыўны ўдзел у працы Саюза беларусаў у Бельгіі (у тым часе тут было многа беларускіх работнікаў, што пераважна працавалі ў капальнях вугалю), у жыцці Беларускага сту-дэнцкага згуртавання ў Лювене, у студэнцкім і царкоўным хорах, якія заснаваў і якімі кіраваў аж да самай смерці ў 1953 г. праф. Мікола Равенскі. Хор і танцавальная група (у ей я не ўдзельнічаў) давалі частыя канцэрты не толькі ў Лювене, але і ва ўсёй Бельгіі, як і за межамі (Францыя, Германія, Англія). У 1953-м я атрымаў званне ліцэнцыята хіміі, а ў 1956 г. абараніў дысертацыю перад спецыяльным прафесарскім журы па ступень доктара хімічных навук. Працуючы над дысертацыяй, выконваў абавязкі асістэнта на практычных занятках для студэнтаў хімікаў. Дапамагаў айцу Францішку Чарняўскаму — добраму святару і шчыраму беларусу — выдаваць «Божае слова». Пісаў тэксты сам айцец Францішак, а я быў ягоным карэктарам і друкаром. Заснаваў Аб'яднанне беларускіх студэнтаў — выпускнікоў Лювенскага універсітэта «Academicus» i выпусціў некалькі бюлетэняў пад гэтай жа назвай.

Ад 1957 г. я працаваў у фармацэўтычнай фірме «Labaz» — у яе пошукавым аддзеле (Service de Recherchez) як кіраўнік трупы хімікаў у галіне пошуку і сштезу лякарстваў ад сардэчна-сасудзістых захворваняў. Напісаў больш дзесятка навуковых артыкулаў у спецыялізаваныя бельгійскія і французскія часопісы. Атрымаў пяць патэнтаў на многія краіны свету. Кожны год раз, а то і некалькі разоў браў удзел у міжнародных навуковых кангрэсах у розных краінах Еўропы. Ажаніўся ў 1959 г., маю трое дзяцей. Браў і бяру актыўны ўдзел у беларускім грамадскім жыцці ў Бельгіі. Жыву ў Бруселі. На пенсіі з 1983 г.


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by