МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Студэнцкія гады ў Бэльгіі (Урыўкі з кнігі «Дванаццатка», якую завяршае аўтар) // Беларусь — Бэльгія

Аўтар: Запруднік Янка
Кнiга: Беларусь - Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы Міжнар. 'круглага стала'. Мінск. 18-19 мая 2001 г. / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. - Мн.: 'Беларускі кнігазбор'. 2002. - 240 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 23).
Год: 2001
Раздзел: Успаміны
Краiна: Бельгія
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Янка Запруднік (Нью-Ёрк, ЗША)

СТУДЭНЦКІЯ ГАДЫ Ў БЭЛЬГІІ (Урыўкі з кнігі «Дванаццатка», якую завяршае аўтар) *

ВЯТРАК ПАМЯЦІ

Круціцца вятрак памяці...

Мітусяцца адзін за адным вобразы дзесяцігадовага пэрыяду (1946—1955 гг.): паваенная Нямеччына, старажытнае места Рэгенсбург, баварская вёсачка Міхэльсдорф, гімназія ймя Янкі Купалы, пасьля — выезд у Англію, маляўнічая Шатляндыя, вугальныя шахты, выдаваньне часапісу «Наперад!», а далей — студэнцкія гады ў Бэльгіі, гарачае лета ў Рыме, хор кампазытара Равенскага й гастрольныя падарожжы ў Брусэль, Бон, Парыж, Лёндан, наведаньне Злучаных Штатаў і Канады. I нарэшце — дыплём Лювэнскага ўнівэрсытэту, як пуцёўка ў далейшае жыцьцё, г. зн. на працу ў Беларускай рэдакцыі радыёстанцыі «Вызваленьне» (пазьнейшая «Свабода») — спачатку ў Мюнхэне, а пасьля ў Нью-Ёрку. Адным з эпізодаў у гэтым жыцьцёвым калейдаскопе была Два­наццатка.

Храналягічна тэма Дванаццаткі ляжыць паміж часам, пра які апавядае кніга Яна Максімюка «Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне 1945—1950» (1994) і парою, пра якую расказваюць мэмуары др. Барыса Рагулі «Беларускае студэнцтва на чужыне» (1996).

Гісторыя Дванаццаткі — гэта аповяд пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў, якія апынуліся без бацькоў у паваеннай Заход­няй Нямеччыне. Маючы сярэднюю або няпоўную сярэднюю асьвету, яны ў студзені 1947 года надумаліся ехаць на працу ў Англію—падобна як цяпер маладыя людзі зь Беларусі імкнуцца выехаць куды-небудзь на Захад, адныя ўцякаючы ад перасьледу, другія — у пошуках заработку. Толькі розьніца паміж намі й нашымі сёньняшнімі аднагодкамі была ў тым, што ў нас ня было выбару паміж Бацькаўшчынай і Захадам. У падсавецкую

* Па просьбе аўтара пакідаем у публікацыі яго правапіс — тарашкевіцу.

сталінскую Беларусь дарога была зачынена кожнаму з нас, хто не хацеў рызыкаваць сваёй свабодай або й жыцьцём. А ў выезьдзе на працу ў Англію, у нашым рамантычным узросьце, мы бачылі магчымасьць ня толькі зарабіць на хлеб, але й на далейшую навуку. Падарожжа за Ля-Манш сталася таксама прычынаи выдаваньня намі часапісу «Наперад!» (выйшла 26 нумароў), дзякуючы якому нам у вялікай меры пашчасьціла трапіць у бэльгійскі ўнівэрсытэт у Лювэне.

На Беларусі сёньня таксама ёсьць свае дванаццаткі, дзясяткі, сямёркі, большыя або меншыя групы сяброў і сябровак, якім, можа, будзе цікава й карысна даведацца, як іхныя аднагодкі ў канцы 1940-х - пачатку 1950-х гадоў, у ростані з бацькамі й роднай зямлёй, прабіваліся праз гушчу цяж-касьцяў у новых абставінах, у чужым незнаемым асяродзьдзі. Гісторыя Дванаццаткі, думаецца, можа быць прыкладам таго, як можна дамагчыся ў жыцьці асабістай удачы праз адданасьць нацыянальнай ідэі, застаючыся прытым верным хрысьціянскаму запавету любіць свайго бліжняга, як самога сябе. Прыклад гэты, як ніколі раней, патрэбен сёньня беларускай моладзі і на чужыне, і на Бацькаўшчыне, дзе беларушчына змагаецца за свае выжываньне. На Беларусі сёньня нязьлічоныя групы моладзі шукаюць сябе самых, шукаюць большага сэнсу ў жыцьці, чымся толькі прыстойнае абыватальства. Так што гісторыя Дванаццаткі — гэта аповяд пра жыцьцёвы шлях маладых беларусаў у далёкім замежжы ў сярэдзіне мінулага веку для маладых беларусаў XXI стагодзьдзя.

ПАТРЭБА ЖЫЦЬЦЁВАГА АРЫЕНТЫРУ

Мая тэма зьвязана таксама з агульным пытаньнем арыентыраў у жыцьці, пытаньнем нацыянальнай ідэі як мабілізацыйнага фактару ў асабістым і грамадзкім быце, пытаньнем творчай энэргіі. У адным зь вершаў беларускага эміграцыйнага паэта Янкі Юхнаўца ёсьць глыбокі сваім сэнсам вобраз: «Глядзі: амеба раджае новую зямлю і неба». Так, апынуўшыся на эміграцыі ў зруйнаванай вайной Нямеччыне, а пасьля — у іншых далёкіх краёх, даводзілася тварыць беларускую «зямлю і неба», пачынаючы з самога сябе й напаўняючы яе зьместам «паводля вобразу й падабенства» Радзімы. Радзіма была для тварцоў «зямлі і неба» ня толькі прататыпам, але й імпульсам, натхняльніцай і духовым стабілізатарам. У сувязі з гэтым прыгадваюцца гутаркі з Бронем Міркоўскім, маім малодшым калегам па працы ў Беларускай рэдакцыі Радыё «Свабода» ў Нью-Ёрку. Броня нарадзіўся ў Лідзе, але ў часе паваеннага перасяленьня зь Беларусі ў Полынчу маці зь ім перабралася ў Варшаву. Пасьля ён жыў у Парыжы, Мюнхэне; добра валодаў некалькімі мовамі, быў прыемным суразмоўцам. У Броні заўсёды былі нейкія праекты. Аднойчы, недзе ў канцы 70-х гадоў, ён узяўся ўгаворваць мяне падацца разам у масоны. Заснуем, казаў, беларускую лежу й зробім нешта карыснае для беларускае справы. Броня беларускай справай лішне не пераймаўся. З касмапалітычным сьветаглядам, ён больш цікавіўся падзеямі ў Лацінскай Амэрыцы, чымся ў Беларусі, плянаваў канчальна пасяліцца ў Пэру, але ведаў, што для мяне карысьць беларускай справы — гэта важкі аргумэнт. Не выпадала высьмейваць ягоны масонскі пражэкт, і я, аднекваючыся, спасылаўся на занятасьць. А сам сабе думаў: як добра адчуваць пад сабой цьвёрды духовы грунт—мець мэту ў жыцьці й не кідацца ў розныя бакі ў пошуку новых імпульсаў.

Тэма Дванаццаткі для мяне натуральная йшчэ й таму, што яна йдзе ад пачуцьця салідарнасьці зь сябрамі, зь якімі прайшлі цікавыя маладыя гады. У дачыненьні да памёрлых пачуцьцё салідарнасьці перарасло ў маральны абавязак зьберагчы памяць пра іх, расказачь пра іхны ўдзел у нашай калектыўнай адысэі.

Ад часоў Дванаццаткі мінула больш за поўстагодзьдзя. Пэрыяд гэты ў маім жыцьці быў напоўнены падарожжамі й пераездамі, рэалізацыяй аса-бістых задумак, грамадзкай працай ды рознымі бытавымі клопатамі. Пра Дванаццатку думалася проста як пра адзін са шматлікіх калярытных эпізодаў мінуўшчыны. Дый хуткі тэмп жыцьця не пакідаў часу займацца тым, што было, калі чалавек увесь праняты тым, што ёсьць ды што будзе. Зразумела, раней ці пазьней тэма гэтая нарадзілася-б сама сабой, знутры, дзе яна глыбака залягла. Прысьпешылі ейнае нараджэньне штуршкі звонку.

Яшчэ ўлетку 1990 году, вяртаючыся з 3-га сусьветнага кангрэсу славістаў у ангельскім горадзе Гароўгейт, я завітаў у Лёндан пабачыцца са старымі сябрамі ды пагасьціць і папрацаваць у Скарынінцы, Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны. Сустрэўся там са знаёмым мне ўжо Аляксандрам Баршчэўскім (паэт Алесь Барскі), загадчыкам катэдры беларус­кай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Баршчэўскі папрасіў мяне расказаць яму пра Дванаццатку. Тэма гэтая зацікавіла яго пасьля таго, як ён азнаёміўся ў Скарынінцы з часапісам «Наперад!». У інтэрв'ю са мной (апублікаванае ў беластоцкім «Беларускім календары» за 1992 год) ён даў высо­кую ацэнку нашаму бэльгійскаму месячніку.

Праф. Баршчэўскі быў пад моцным уражаньнем ад часапісу «Напе­рад!» і выказаў гатовасьць даць гэтае выданьне аднаму са сваіх студэнтаў як тэму для напісаньня кандыдацкае дысэртацыі. Ня ведаю, ці выканаў ён свой намер, але ацэнка ягоная засталася мне ў памяці.

ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН: «КІДАЙ, БРАТ, ІНШЫЯ ЗАНЯТКІ ДЫ ПІШЫ ПРА ДВАНАЦЦАТКУ!»

Неўзабаве тэма Дванаццаткі йзноў усплыла на паверхню мае ўвагі. Насталі перабудовачныя 1990-я гады, гады свабаднейшых кантактаў і гутарак паміж беларусамі Амэрыкі й прадстаўнікамі Бацькаўшчыны. Беларускую місію пры ААН у Нью-Ёрку ўзначальваў тады паэт Генадзь Бураўкін. Мне давялося быць некалькі разоў гасьцём у спадарства Бураўкіных.


Жылі тады беларускія дыпляматы (як жывуць і дасюль) у доме колішняе савецкае місіі на 67-й вуліцы ў Мангатэне. Будынак пад нумарам 136, што ранейшымі гадамі быў аб'ектам нашых антысавецкіх дэманстрацыяў, стаўся месцам прыязных спатканьняўзь беларускімі дыпляматамі. Канфрантацыйная палеміка перарасла ў нармальны дыялёг, роспыты, аповеды. У буды­нак місіі стала магчымым заходзіць безь вялікіх перашкодаў, а таксама не праймаючыся лішне, што з вакна па другім баку вуліцы амэрыканская служ­ба бясьпекі будзе браць цябе на сваю плёнку.

У памешканьні Бураўкіных на чацьвертым паверсе, за кубкам кавы, я расказаў аднойчы Генадзю й ягонай прыгожай жонцы Юлі кароткую гісторыю нашага падарожжа на заработкі ў Англію, а адтуль — на ўнівэрсытэцкую навуку ў Бэльгію. «Янка, — усклікнуў Генадзь, выслухаўшы мае апавяданьне, — кідай, брат, іншыя заняткі ды пішы пра Дванаццатку!»

Генадзеў заклік застаўся ў памяці, але дзе ты будзеш сядзець і пісаць пра старое, калі тут пакутліва родзіцца новае: даступнай нарэшце сталася Беларусь, якую прагна хацелася пазнаць бліжэй і глыбей. Штагоднія вандроўкі па любых сэрцу старых і новых мясьцінах роднага краю, удзел у роз­ных міжнародных канфэрэнцыях, праца над конча патрэбнымі трыма іншымі кніжнымі праектамі ды падобнае адцягнулі яшчэ на колькі год занятак Дванаццаткай. Але паступова да рэха пачутых ацэнак даходзілі іншыя стымулы, што прымусілі заняцца гэтай тэмай.

Адным з такіх стымулаў сталася выказваньне, пачутае ў 1997 годзе на міжнароднай канфэрэнцыі ў Менску ў пэдагагічным унівэрсытэце імя Максіма Танка. Там разглядалася праблема беларускага асьветніцтва ў мінуўшчыне й сучаснасьці. Адкрываючы дыскусіі, рэктар унівэрсытэту Леанід Ціханаў выказаў глыбокую думку пра ролю пачуцьцяу у адукацыйным працэсе.

«Новая мадэль рэгіянальнай пэдагагічнай адукацыі, пра якую ідзе сёньня размова, — сказаў ён, — павінна быць ня толькі школай прадуктыўнага мысьленьня, але і школай разьвіцьця пачуцьцяу. Без разьвітой культурнай і навукова пабудаванай сфэры пачуцьцяу будзе рэзка абмежавана прадуктыўнасьць творчага, эўрыстычнага мысьленьня, ня кажучы ўжо пра заганнасьць і адмоўныя сацыяльныя вынікі аднабаковага разьвіцьця асобы ўвогуле».

I тут-жа пра паўсюдна разбураную духовасьць, спрычыненую савецкай адукацыяй у выніку таго, што пачуцьці як фактар фармаваньня асобы былі занядбаныя: «Вынікі працэсу разбурэння асобы, якія мы часткова назіраем у наш час, у многім абумоўлены і тым, што наша сістэма адукацыі адарвалася ад гістарычных каранёў, а дакладней, ня ўлічвала асаблівасці тыпаў культур, якія з'яўляюцца асновай фарміравання духоўнасці»1.

Слухаючы даклад, падумалася: нельга не прызнаць рацыі сп. Ціханаву і ў тым, што сфэра пачуцьцяў павінна складаць абсалютна патрэбную частку адукацыинага працэсу, прычым пачуцьцяу арганічна узрошчаных на глебе і нацыянальнага этасу (этасу, а ня этнасу).

АДУКАЦЫЙНЫ ФОН ДВАНАЦЦАТКІ

Адукацыя, якую мы атрымалі пад нямецкай акупацыяй на Бацькаушчыне й якая была працягнутая у Беларускай гімназіі имя Янкі Купалы у Нямеччыне, падмацаваная беларускім духам лягеру ДП ды працай у беларускім скаўтынгу, якраз і адзначалася тым, што глыбака узьдзейвала на пачуцьці, замацоуваючы гэтым адданасьць справе нацыянальнага адраджэньня, служэньня свайму народу. Беларуская нацыянальная школа закладала якасьці, якія былі «крышку нават незразумелыя» прафэсару Баршчэускаму, пасьля таго як ён у Лёндане азнаёміўся з часапісам «Наперад!». Зьдзівілі яны й Зянона Пазьняка, які пасьля майго аповяду пра Дванаццатку у Нью-Ёрку у Фундацыі Крэчэўскага у 1998 годзе дапытвауся: «Адкуль у вас браліся такія якасьці, як дух, адданасьць, вера й энтузіязм?» А браліся яны ад нашых самаахвярных настаўнікаў, якія ў цяжкіх акупацыйных умовах на Баць­каушчыне ды ў ня менш складаных абставінах паваеннага часу у Нямеччыне далі нам ня толькі веду, але й патрыятычныя пачуцьці, завастрылі бачаньне вялікае мэты у жыцьці: служыць Бацькаушчыне — адчуваньне сэнсу свайго йснаваньня.

Важную ролю у выхаваўчым працэсе, празь які прайшла бальшыня хлапцоў з Дванаццаткі (як і сотні іншых юнакоў ды юначак нашага пакаленьня на эміграцыі), выконваў удзел у рознага роду міжнацыянальных сустрэчах: скаўцкіх зьлётах, звездах, мастацкіх імпрэзах ды спаборніцтвах. На гэтых міжнародных форумах — падобна, як на стартовых алімпіядах — маладым удзельнікам-беларусам даводзілася быць прадстаўнікамі свайго на­роду — трэба было абараняць ня гэтулькі свой асабісты гонар, колькі имя й годнасьць свае краіны, свае нацыі. Адчуваньне Бацькаўшчыны на чужыне заўсёды вострае, і сталая патрэба быць ейным «амбасадарам» (калі яна закладзеная ў сьведамасьці адкуцыйным працэсам) вырабляе пачуцьцё адказнасьці за сваю краіну, мацуе салідарнасьць, грамадзянскую дысцыпліну й асабістую самаахвярнасьць. З гэтага гледзішча гісторыя Дванаццаткі можа служыць ілюстрацыяй да тэзы, што паўнавартасная адукацыя абсалютна павінна спалучаць у адно цэлае веду й пачуцьці.

Вярнуўшыся зь менскае канфэрэнцыі пра беларускае асьветніцтва ў мінуўшчыне й сучаснасьці, я пачаў часьцей варочацца ў думках да тэмы Дванаццаткі, аж пакуль не дасьпела наважанасьць пакінуць шмат чаго зь бягучых справаў ды засяродзіццца на гэтай тэме.

УНІВЭРСЫТЭЦКАЕ ЖЫЦЬЦЁ Ў ЛЮВЭНЕ (1950-1954)

Жаданьне вучыцца далей не пакідала нас ад самага выпуску з гімназіі. Яно чырюнай ніткай праходзіць праз усе нумары часапісу «Наперад!». Нашая Прага да навукі была нагэтулькі моцнай, што яна межавала з упэўненасьцяй ва удачу. Вітаючы ў «Наперадзе!» выпускнікоў гімназіі имя Янкі Купалы ў красавіку 1948 году, мы выказалі «моцную веру», што «ў хуткім часе сустрэнемся разам зь імі студэнтамі». Роўна за два гады гэтая вера ажыцьцявілася. У сакавіку 1950 году, пасьля двух гадоў ангельскіх шахтаў, мы былі ўжо ў Лювэне.

Моцна падтрымваў нас на духу сп. Барыс Рагуля, якому разам зь іншымі беларусамі-студэнтамі ўдалося ў канцы 1948 году перабрацца зь Нямеччыны на далейшую навуку ў Бэльгію. Яшчэ ў травені 1949 году ён пісаў нам, што ёсьць надзея дастаць для нас стыпэндыі, і запраўды ён з а. Робэртам ван Кавэляртам (якога мы тады яшчэ ня зналі) рабіў усе магчымыя захады, каб пракласьці нам дарогу да вышэйшай асьветы. Якімі шляхамі гэтая мэта была дасягнутая, добра апісана ў Рагулевай кнізе «Беларускае студэнцтва на чужыне». Кніга ілюстраваная, складаецца з успамінаў самога аўтара ды ўспамінаў шмат каго са студэнтаў, якія вучыліся ў Нямеччыне й Бэльгіі, а таксама ў Парыжы й Мадрыдзе. Зьмешчаны ў ёй 28 біяграфічных даведак пра беларусаў-выпускнікоў заходніх унівэрсытэтаў. У кнізе шмат напісана пра запачаткаваньне й рост беларускай студэнцкай грамады ў Лююне ды пошукі стыпэндыяў. Адзін з дэмаршаў уключаў падарожжа на пачатку 1950 г. Барыса Рагулі з а. Робэртам у Ватыкан, гутаркі з кардыналамі ды аўдыенцыя ў Папы Пія XII. На вынікі падарожжа доўга чакаць не давялося. Рагуля піша: «Празь некалькі дзён мы вярнуліся ў Лювэн. Тры дні пазьней віцэ-рэктар Лювэнскага ўнівэрсытэту мансіньёр Літт заявіў, што папскі нунцый у Бэльгіі паведаміў: нам прызначана 10 стыпэндыяў Гэта быларадасная вестка, і я расказаў яму, што мы маем прыцягнуць у Лювэн большую колькасьць студэнтаў. Я меў наўвазе «Дванаццатку», добра ведомую беларускаму грамадзтву на эміграцыі» 2. Там жа аўтар зазначае, што пасьля прыезду ў Бэльгію Дванаццаткі 13 сакавіка 1950 году «ў Лююне пачаўся новы этап студэнцкага жыцьця». «Прыезд Дванаццаткі ў Лююн, — сьведчыць Барыс Рагуля, — быў пераломным выдарэньнем — жыцьцё актывізавалася» 3.

I вось мы ў Лювэне. Сымпатычны горад: брукаваныя вялікімі камянямі вуліцы, якія памятаюць далёкія мінулыя стагодзьдзі; чыста вымытыя вузенькія тратуары; гатыцкія фасады грамадзкіх будынкаў і атмасфэра тыповага ўнівэрсытэцкага места. Лювэн (па-флямандзку — Лёвэн) быў адным з галоўных гарадоў сярэднявечнага Брабанцкага княства. Тут сваім часам гаспадарылі, то адзін, то другі, францускія, аўстрыяцкія, гішпанскія князі й каралі. Пасьля таго, як Бэльгія здабыла незалежнасьць у 1831 годзе, Брабанцкае княства падзялілі паміж Нідэрляндамі й Бэльгіяй. Ягоная паўдзённая частка — урадлівыя даліны трох рэк — найбольш густа заселены раён Эўропы.

Пачынаючы ад XV стагодзьдзя, Лююн славіўся сваім унівэрсытэтам, заснаваным у 1425 годзе. Унівэрсытэт, які славіўся сваёй багатай бібліятэкай, прыцягваў моладзь з самых розных краінаў Эўропы. Вучыліся тут і сту-дэнты зь Вялікага Княства Літоўскага — адзін зь недасьледаваных разьдзелаў нашай мінуўшчыны. У Першую сусьветную вайну Лювэн разам з усёй Бэльгіяй перажыў зьнішчальныя франтавыя баі. Пажар спапяліў вялікую частку гораду, у тым ліку й бібліятэку зь ейным унікальным багацьцем. Новая бібліятэка, па-суседзку зь якою знаходзіўся наш Студэнцкі дом на пляцы Гуюра, была адноўленая ў 1928 годзе. Агнеадпорны будынак падарунак амэрыканскага народу — пабудаваны ў стылі флямандзкага рэнэсансу, адзначаецца элеганцкай готыкай. Бібліятэка, фонды якой складаюцца з ахвяраваньняў ад розных краінаў сьвету, сёньня можа пахваліцца самымі рэдкімі кніжнымі й рукапіснымі скарбамі.

Адзін з пастулятаў Лювэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту: шлях да чалавецтва ляжыць праз сюй народ. Таму замежным студэнтам, якія вучыліся ўва ўнівэрсытэце, пакідалася магчымасьць заставацца самым сабой, без найменшых спробаў перацягнуць іх на свой бок. У ўнівэрсытэце вучыліся й вучацца студэнты самых розных нацыянальнасьцяў і веравызнаньняў, маючы поўную магчымасьць захоўваць і культываваць сваю культурную спадчыну, сваю рэлігію. Мы, праваслаўныя, складаючы балыныню беларускае студэнцкае грамады, мелі свайго сьвятара (а. Аўген Смаршчок), капліцу і ўсё іншае дзеля захоўваньня й практыкаваньня сваіх рэлігійных традыцыяў. Было таксама й поўнае зразуменьне з боку кіраўнікоў Камітэту дапамогі беларускім студэнтам нашых нацыянальна-кулыурных і палітычных патрэбаў Старшыня праф. Дэні і сакратар а. Робэрт ванКаюлярт, абодва флямандцы й патрыёты флямандзкае справы, ставіліся да нас, беларусаў, з поўнай прыхільнасьцяй да беларускага нацыянальнага адражэньня. У адным із сваіх выступленьняў перад намі а. Робэрт сказаў:

«Палажэньне Вашае Бацькаушчыны навявае мне адно параўнаньне, хоць і не аналёгію: 50 год тому бальшыня флямандзкае інтэлігенцыі была здэнацыяналізаваная. Яна навет цуралася свае мовы. Упартая й пасьлядоўная праца піянэраў нацыянальнага адраджэньня прынесла цяпер багатыя плены, якія бачыць кожны. Вашая Бацькаушчына ня была так шчасьлівай: пасьля кароткага пробліску свободы яна была паняволеная зноў і зноў ня толькі палітычна, але й культурна. Вашу інтэлігенцыю вынішчаюцьі русыфікуюць. Вы стаіце цяпер перад вялікім заданънем: ня толькі спрычыніцца да вызваленьня Беларусі, але й прарабіць працу, на якую мы, флямандцы, патрабавалі 50 год, за 5-10 гадоў... Хай дапаможа Вам Бог... Я веру ў адроджаную моральна, незалежную Беларусь» 4.

Абставіны й атмасфэра для навукі ды праводжаньня пазанавучальнае працы былі ў Лювэне вельмі спрыяльныя. Матар'яльна мы жылі, хоць і ня ў роскашы, але забясьпечаныя. Мы мелі грошы на неабходныя разъезды, на штодзённыя патрэбы ды на сякі-такі культурны адпачынак.

Галоўным нашым заняткам у Лювэне, бязумоўна, была навука — апанаваньне францускае мовы ды здаваньне экзаменаў. Але паралельна адбывалася й шмат чаго іншага. Студэнты, як ведама, усюды й заўсёды, прынамся ў сваей балыныні, застаюцца ў палоне свае маладое натуры. Ім веч­на хочацца пагуляць, пазабаўляцца, пазаймацца ўсім іншым, толькі ня зубрэньнем, якое адкладаецца на пасьля, на заўтра, часамі да апошняй хвіліны. Было такога ці мала й у нашай лювэнскай грамадзе. Тым ня менш, бальшыня з нас займалася адначасна беларускай грамадзкай ды палітычнай працай. Гэтак, управы Саюзу Беларусаў Бэльгіі ды камбатанцкай (вэтэранскай) арганізацыі не абыходзіліся бяз удзелу студэнтаў ня кажучы ўжо пра Саюз Беларускіх Студэнтаў ды Цэнтралю Беларускіх Акадэмічных Арганізацыяў. Вельмі шмат часу сябры хору й танцавальнага гуртка (усіх каля 25-ці асобаў) аддавалі таксама пробам, а пасьля гастролям ансамблю па гарадох Бэльгіі й суседніх краінаў. А на нас, дзевяцёх сяброх Дванаццаткі, ляжаў яшчэ й абавязак датрымаць дадзенае перад выездам з Англіі чытачом «Напераду!» абяцаньне працягваць выдаваць часапіс.

Праз увесь лювэнскі пэрыяд я вёў, наколькі дазваляў час і абставіны, сякі-такі дзёньнік. Няхай выпісы зь яго цяпер і раскажуць пра некаторыя эпізоды нашага студэнцкага быту. Для паўнейшага кантэксту падаюцца ў простых дужках паясьняльныя словы.

Лювэн, 14.3.50

Вось і мэта! Уладзіліся тут нязгорш. Пакоі сьветлыя, чыстыя. Мэблі крыху не стае, але ўсё будзе добра з часам. Унашым пакоі чатырох: я, Карась, Вострыкаў і Дзімітрук; за сьцяной Алесь, Цьвірка й Шчэцька; Паўлюк з Жучкам на трэйцім naвepceудвох.

Прыехалі ўчора ўвечар у Брусэль. На станцыі сустрэў нас Франц (мянушка Вітаўта Кіпеля; такую самую меў і я). [...]

Учора зрабілі нам афіцыяльнае прыняцьце. Быў таксама й а. Робэрт вельмі прыемны чалавек ужо пажылых гадоў.

Сяньня цэлы дзень уладжваліся. Пад вечар выпілі ўдзесяцёх літру гарэлкі. Хутка пачнецца праца.

Сяньня пачалі рыхтавацца да 25 Сакавіка. Была таксама сьпеўка царкоўнага хору, даякога й нам прыходзіцца належаць. Хлапцам некаторым, ведаю, крыху не па душы, але звыкнуцца.

16.3.50

Ужо па 11-й вечара. Вярнуліся толькі што зь лекцыі нейкага прафэсара аб Рыме. Чытаў па-флямандзку й дзеля гэтага ніхто з нас ні чорта не разумеў. (Лектарам быў праф. Дэні, старшыня Камітэту Дапамогі Беларускім Студэнтам.) У пакоі было цёпла й спаць хацелася да зарэзу. Каб не а. Робэрт, што сядзеу ля нас і час ад часу перакладаў на ангельскую мову, дык напэўна б пазасыналі. Ну, балазе адбылі. Перад пачаткам а. Робэрт зафундзіў усім па бакале піва, якое куды лепшае й смачнейшае за ангельское.

З самой раніцы вадзіў нас сяньня па месьце, й да абеду аблазілі ўсе мясьціны. Завёў нас у фізкультурны інстытут, дырэктар і заснавальнік якога ягоны добры сябра, і выпісаў намусім пасьведчаньні на вольны уступ у інстытут для практыкаваньняў у любой галіне спорту. Ідучы дамоў купіў нам вялікі кавалак шоколаду.

А шостай гадзіне я зь Міхасём (Вострыкаў) хадзілі плаваць у гэны інстытут. Трэба будзе купіць пружыны для практыкаваньня.

19.3.50

Помаленьку пачынаем абжывацца. Француская пакрысе вучыцца, хоць гутарыць аб чым бы там ні было яшчэ зусім немагчыма [...]

У абед хадзілі на шпацыр. Прайшліся па вуліцах, наглядзеліся рэклямаў роз­ных тавараў, што выстаўляюцца на суседняй з галоўнай вуліцы Лювэну; даліся абдурыцца нейкай бэльгійцы, што уперла нам чатыром нейкія бутончыкі й загарадзіла па 10 франту, а садрала па 15 (першы раз навука). [...]

Кажную нядзелю тут ходзіццаў царкву. Сяньня мыраненька, хоць крыху спазьніліся, але хадзілі.

29.3.50

Першая гадзіна раніцы. Толькі што вярнуліся зь вечару ладжанага ў чэсьць 25 Сакавіка ў LaMaisondesEtidiants(Студэнцкі дом). Вечар быў новай бомбай, напоўненай нашай ідэяй. Сянъня, ці, праўда ж, учора, разарвалася яна надзвычайна!

Вечар прайшоў цудоўна! Былі тры прадстаўнікі-карэспандэнты з трох галоўных бэльгійскіх газэтаў Было трох біскупаў між імі Слосканс (Баляслаў), каля васьмі прафэсароў; зь міністэрства замежных справаў і інш., і інш. Ну і зразумела, рэшту дапоўніла студэнцкая брація.

Нейкі старык-прафэсар прыйшоў змарыўшыся і папрасіў выбачэньня, што ня можа прысутнічаць на вечары, бо да яго прыехалі нейкія там дзеці. Даў 500 франкаў на беларускіх студэнтаў і паабяцаў, што больш дасьць.

Рэктар Лювэнскага ўнівэрсытэту прыйшоў на пару хвілінаў аднак застаўся наўвесь вечар, і па сканчэньні мастацкае часткі прамаўляў. Гаварыў па-француску, і я нічога не зразумеў.

Мастацкай часткай былі ўсе захопленыя, хоцъ магла яна быць падрыхтаваная й выкананая куды лепш.

Пасьля было прыняцьце. Віно, чай, пячэньне й цыгарэты падавалі кітайкі, францускі, расейкі адным словам, інтэрнацыянал. Айцец Робэрт запаліўся ідэяй, каб ладзіць гэткія вечары што тры месяцы.

4.7.50

Камблю , Францыя (нас чатырох паслалі на адпачынак).

Цэлую ноч ехалі. Добра хоцъ, што сядзячыя месцы захапілі, а то крута бы­ло б. Пад расьсвет ужо ўяжджалі ў горы й да 9-й перліся ўсё ўгору. У Саляншы ўзялі аўтобус, які яшчэ сем кілямэтраў вёз нас падгору.

Ну, але зараз і від тут! Перад намі, як на далоні, стаіць покрыты сьнегам Монблян; вакол горы, а пад нагамі пышная даліна з домікамі вёсак.

У Chalet(міжнародны Студэнцкі дом) месцы ўсе замоўленыя, дык нас да часу памясьцілі ў вёсцы ў гатэлі. Пакоі на двух шыкарныя. Я з Васем (Шчэцъка) нядаўна прыйшлі з абеду. Алесь з Вадзімам (Марговіч і Цьвірка) не хадзілі, бо леглі спацъ. Мы затое адбылі ўжо сваю інтрадукцыю, якая складаецца з наступнага цырымону: на крэсла ставіцца новапрыбылага, які мусіць адшзваць на пытаньні: імя, нацыянальнасьць, факулътэт, імя якой-небудзь дзяўчыны. Вызваных надаўгад дзяўчатаў мусіш пацалаваць (зразумела, у шчокі). На «Ніну» да мяне падбегла аж трое. Пасьля самому яшчэ трэба было хадзіць, як Янку, цалавацца з новапрыбылымі дзяўчатамі. Кампанія ў доме заліхвацкая. Свободы ўдоваль. Адзяюцца як хто хоча. Яда добрая з чырвоным віном. Усе гутаркі на «ты» дзіўнавата крыху спачатку.

Ну, пабачым, як гэныя двух будуць адбываць свой цырыманіял. Цяпер пасьля абеду маем дзьве гадзіны супакою.

23.7.50

Камблю. Назаўтра зьбіраецца «бура». Над домам павісла цёмная хмара (для некоторых) «LedoscourssurlaBielorussie» (доклад про Беларусь). Некалькі французаў-камуністаў, праўдападобна, аок зь нейкіх газэтаў выразкі зьбіраюць, каб давесьці... ды зрэшты, што яны там даводзіць будуць... Руяса мае абвінаваціць беларусаў у супрацоўніцтве зь немцамі ды ў нішчэньні палякаў.

Нашы сымпатыкі рыхтуюць адпор. Папрасілі брашуры, каб азнаёміцца з матар'ялам. Здаецца, што там будуць гаварыцьіншыя, чымся мы самыя... Ну, па­бачым!

24.7.50

Рэфэрат аб Беларусі прайшоў надзвычайна ціха. Чытаў Жан з барадою. Дасталі таксама апарат для праекцыі геаграфічных картаў, хоць відаць было надта марна. Старшынём канфэрансу быў Аўгустын-дырэктар. Пытаньні ставіліся ў зусім нормальным тоне. Ружу з залі абрэзалі пару разоў. Цьвірка адказваў на пытаньні па-ангельску цераз Аўгустына. Хваляваўся крыху й дзеля гэтага ягоная ангельская выходзіла ня гладка. Мадзяры бегаюць ужо з думкай зрабіць гэткі ж вечар пра Мадзяршчыну.

На сяньняшнім дакладзе быў амаль увесь дом, бо нядрэннымі паводзінамі й асабліва добрымі песьнямі здабылося шмат сымпатыі.

3.8.50

Камблю. Вось і разьвітаньне, ды якое і Адрасоў назьбіралі цэлыя кучы. Ад трох дзён ужо ў нас дапытваліся, калі сьпяваць будзем. На абедзе пяялі крыху падабаюць. Дамовіліся йзноў на палавіну пятае. Здаецца, што хочуць накруціць пару песьняў Тым лепш. Даў упісацца ў альбом Аўгустыну.

Пасьля сіестыразьвітаньне, песьні, фармальнасьці час зоймуць. У амэрыканкі адрас трэба будзе абавязкава ўзяць. Файнае разьвітаньне!..

(Паўтары гадзіны пазьней)

Накруцілі чатыры песьні на пліткі: «Разьвівайся, сыры дубе», «Беларусь» (Дзіма й Вася), «Цыганочка» й «Арол». Разьвіталіся з Романам (француз расейскага паходжаньня) хвілінаю цішы паводле славянского обычаю.

19.12.50

Лювэн. Ужо па першай раніцы. Заседзеліся крыху ў Рагулі. Адсьвяткавалі адбыцьцё першага канцэрту сп. (Міколы) Равенскага ў Лювэне, а таксами ягоны дзень народзінаў і, сяньня ўжо, сьв. Міколу (хоць запраўдны Мікола, думаю, будзе яшчэ сяньня вечарам сьвяткавацца). Канцэрт, хоць дэфіцытны, але выйшаў надзвычайна. На студзень ужо маем запросіны недзе над люксэмбургскую граніцу. Удасца мо зарганізаваць наагул турнэ па Бэльгіі. Адным словам, усе на доброй дарозе. [...]

25.12.50

Учора езьдзілі ў Ойпэн у санаторыю са сваёй часткай канцэрту. Цэлую ноч правялі ў дарозе. А другой гадзіне ночы слухалі ў Ойпэне літургію (там народ па-нямецку моліцца й гутарыць), а трэцяй у нейкім рэстаране пілі за сяброўства з флямандцамі. [...]

17.10.51

Абедалі сяньня ў Брусэлі: пэр, ягоныя два браты (адзін рэдактар газэты «HetFolk», другі бургамістар Брусэлю), Рагуля й я. Рэдактар згадзіўся на зьмяшчэньне ў газэтах «HetVolk» і «Citu» сэрыі артыкулаў аб Беларусі й ейных проблемах.

10.1.52

Рамук (Вітаўт), Франц (Кіпель) і я былі ў бэльгійскіх немцаў на «кнайпе». Пілі піва, слухалі песьні й вершы пра студэнцкае жыцьцё. Было надта прыемна. Усё ж такі немцы немцамі парадак першаклясны. Маюць богатую студэнцкую традыцыю, спэцыяльныя сьпеўнікі зь песьнямі, цэлую ўніформу. Рад, што прышлося пабыць на запраўдным студэнцкім вечары.

27.4.52

Парыж. Дзякуй Богу канцэрт адбылі. Столькі перахваляваліся. Піяніста на ўчора ўдалося знайсьці нейкі паляк з Варшавы. Сыграў як на трохгадзінную падрыхтоўку нядрэнна. Сам вучыцца ў кансэрваторыі. Жыве бедна, дык надта задаволены, што тры тысячы франкаў зарабіў за вечар. «Крыжачок» дык зусім добра пайшоў. «Лявоніха» й «Мяцеліца» няблага.

Людзей было крыху...

22.12.52

[...] Адсьвяткавалі на пачатку гэтага месяца сьв. Мікалая ў Жадэна (прафэсар, загадчык суседняга Студэнцкага дому), пасьля ў сябе. Зьезьдзілі з паніхідай, літургіяй ды мастацкім музычным мантажом у Францыю. У Парыжы (iRoubaix) мелі надзвычайны посьпех і масу гарэлкі ў крузе старых і новых знаёмых беларускіх работнікаў. Там жа ахрып, асіп, а пасьля ў дабавак, начуючы ў сьцюдзёным бараку Прэзыдэнта (Абрамчыка), прастудзіўся крыху на горла. Адпрацаваў з Пашам (Урбан) пару дзён у парыскіх бібліятэках, дзе знайшлі масу бібліяграфіі да нашае працы.

Пасьля захварэў сп. Равенскі. Пасьля быў канцэрт у GrandeRotondo ў прысутнасьці рэктара, біскупа Слосканса, Жадэна, колькіх прафэсароў і соцен дзьвюх гледачоў. Посьпех-сымпатыя надзвычайная. Сп. Равенскі падмацаваўся на духу. Атрымаліў падарунак пін-понгавы стол, наякім клёкае цяпер цэлымі днямі мячык.

Хадзілі пяяць пры сустрэчы страсбургскіх студэнтаў зь лювэнскімі хаўтура нячуваная.

Плянуецца йшчэ тры-чатыры выступы ў розных мясцовасъцях дыў розныя часы.

Два канцэрты ў Хрысьціянскім сындыкаце таксамаз прапагандавага гледзішча прынесьлі сёе-тое, дый фінансава былі, здаецца, першымі канцэртамі без дэфіцыту.

Уздумалі (у добрую часіну) далей выдавацъ «Наперад!». Пішу пакрысе. За «Лювэнскі этуд» узяўся ды за пераклады з чужых моваў Часапіс пойдзе друкам з нанава перапрацаванай вокладкай. Песьцім і матар'ял, і цэлы нумар, як гэта некалі рабілі з № 7. [...]

25.2.54

Бярэцца ўжо пад другую раніцы. Толькі што вярнуліся зь Сівым (Цьвірка) зь нямецкае «кнайпы». Па дарозе ўлезьлі заднім ходам у кухню, перакусілі й цяпер можна спокойна заснуць. У немцаў пайшло ўсё добра. Сказаў ім колькі словаў прывітаньня. Выпілася пару брудэршафтаў, набылося пару знаёмых, дазналася крыху больш пра нямецкае «Disciplinemussseinl» (мусіць быць дысцыпліна).

Пазаўчора «сэньёры» (выпускнікі) нашы спраўлялі сваё «entruedanslemonde» (выходу сьвет). Быў Слосканс (біскуп), віцэ-рэктар, колькі прадстаўнікоў ад студэнцкіх групаў, ну і крыху свае «брахі». Вечар прайшоў надзвычайна. Вышумеўся дашчэнту. [...]

17.3.54

[...] Напісаў дзядзьку Антосю (Адамовічу). Гэны баіцца ўсё, што мы супраць «крывічоў» нешта маем, а ўзяў з таго, што ў зьмесьце сьпеўніка Равенскага не знайшоў «Ня сумуйце, дзяцюкі» Ларысы Геніюш, на якія Равенскі напісаў музыку.

Конюх (Петра) заваліў нотамі пераклады давай яму. Нядаўна пераклаў яму «Элегію» (музыка Маснэ) і «Песьню вязьня» Пушкіна. Трэба будзе Адамовічу паказаць гэтыя мэтамарфозы. Толькі што перагледзелі «Арыю Сусаніна». Яму страх хочацца сьпяваць свае рэчы па-беларуску. На шчасьце!.. Сяньня прыехаў Кіслы (Кастусь, хормайстар). Пачнуцца ўжо рэгулярныя сьпеўкі з усімі муштрамі й энэргіяй. Кіслы, як відаць, моцна хвалюецца, і хлопцы баяцца, каб ён ня здрэфіў на сцэне. Добра, што перад Лёнданам прыдзецца тут канцэртаў са тры даць.

Спасылкі:

1 Беларускі гістарычны часопіс. 1998. № 4. С. 66. 166

2    Рагуля Б. Беларускае студэнцтва на чужыне. Лёндан (Канада); Нью-Ёрк, 1996. Бач. 102.

3    Тамсама. Бач. 142.

4 Цыт. па: Немановіч Ул. [У. Цвірка]. Чалавек Вялікага Сэрца // Бацькаўшчына. 1956. 10 травеня.


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by