МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Кампазітар, які даў беларусам гімн: Міколу Равенскаму – 115 // Беларусь — Бэльгія

Аўтар: Мяльгуй Анатоль
Кнiга: Беларусь - Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы Міжнар. 'круглага стала'. Мінск. 18-19 мая 2001 г. / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. - Мн.: 'Беларускі кнігазбор'. 2002. - 240 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 23).
Год: 2001
Раздзел: Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа
Краiна: Бельгія
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Анатоль Мяльгуй (Мінск)

КАМПАЗІТАР, ЯКІ ДАЎ БЕЛАРУСАМ ГІМН: МІКОЛУ РАВЕНСКАМУ — 115

Здавалася б, у 115-гадовы юбілей вядомага беларускага кампазітара-эмігранта Міколы Равенскага, які закончыў свой жыццёвы шлях у Бельгіі, чакаць большага, чым з'яўленне грунтоўнага артыкула ў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», у наш час не прыходзіцца. Так яно і атрымалася, і за гэта вялікі дзякуй! Таму зноў уся праца па ўшанаванню выдатнага творцы (і да гэтага трэба ўжо прывыкаць) легла на плечы грамадскіх структур і арганізацый, якія выявілі тое, што яны здатны самаарганізавацца ў дасягненні мэтаў захавання культурнай спадчыны Беларусі, маюць трывалыя арыенціры і планы ў ажыццяўленні гэтых мэтаў.

Рэальным унёскам незалежных беларускіх грамадскіх структур ва ўшанаванне памяці знакамітага аўтара гімна «Магутны Божа» стала выданне суполкай EMAgroup фанаграфічнага Збору твораў Міколы Равенскага у знанай серыі «Беларускі музычны архіў». Так атрымалася, што выданне кампакт-дыска з аднайменнай назвай «Магутны Божа» і яго прэзентацыя ў кінатэатры «Змена» сталіся цэнтральнай падзеяй ва ўрачыстасцях, звязаных з 115-гадовым юбілеем беларускага кампазітара. I ў гэтым маглі пераканацца тыя, хто трапіў на гэтую мемарыяльную імпрэзу, удзельнікамі якой былі дачка М. Ра­венскага Вольга Равенская-Аляксеенка (на дыску запісаны тры творы М. Равенскага ў выкананні дачкі — «Мой родны кут», «Вясна» на вершы Якуба Коласа і арыя Браніславы з оперы «Браніслава»), аўтар прадмовы да дыска паэт, кінадраматург У. Мароз, спявак і даследчык гісторыі беларускай музыкі Віктар Скарабагатаў (у выкананні сп. Скарабагатава гучала песня М. Равенскага «Менск»), выдаўцы з EMAgroup... Гх успаміны і развагі пра творчую спадчыну М. Равенскага сталі своеасаблівым напамінам пра тое, як ашчадна трэба адносіцца да талента, да творчых пошукаў кампазітараў старой шко­лы. Прыклад такіх узорных адносін да культурных скарбаў беларускага народа дае нам беларуская эміграцыя, дзякуючы руплівасці якой былі захаваны шмат якія творы, што трапілі на кампакт-дыск «Магутны Божа».

Бадай самым хвалюючым момантам вечарыны памяці М. Равенскага стаў аповед дачкі кампазітара Вольгі Равенскай-Аляксеенка пра тое, як яна выконвала ў хоры пад кіраўніцтвам В. Роўды цудоўныя творы, у тым ліку і гімн «Магутны Божа», і не ведала пра тое, што аўтар гэтых неўміручых твораў — яе бацька. А калі пра гэта даведалася, дык горка плакала, успамінаючы свой і бацькаў цяжкі лес...

Заслужаны артыст Беларусі Віктар Скарабагатаў звярнуў увагу слухачоў на экуменічную сутнасць духоўнага гімна ўсіх беларусаў «Магутны Божа», які сёння гучыць у храмах усіх хрысціянскіх канфесій у Беларусі. Гэты факт тым больш унікальны, калі ўлічыць, што аўтарства яго належыць пяру праваслаўнага паводле веравызнання музыканта.

У праграме Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» гімн Міколы Равенскага пастаянна гучыць у выкананні хораў і спеўных гуртоў з усяго свету. I хутка надыдзе час, калі стане магчымым выданне асобным дыскам усіх гэтых варыянтаў гімна «Магутны Божа» — столькі цікавых музычных увасабленняў знанага твора існуе ў свеце!

Ад выдаўцоў БМА group слова бралі журналіст, складальнік дыскаграфіі і бібліяграфіі дыска В. Мартыненка, рэдактар праекта В. Арэшка, кіраўнік EMAgroup В. Супрановіч, якія распавялі пра шлях, што быў пераадолены ад ідэі ўшанавання памяці кампазітара да ажыццяўлення паўнавартаснага фанаграфічнага выдання, прымеркаванага да 115-й гадавіны з дня нараджэння М. Равенскага.

Лагічным працягам размовы стаў сеанс фільма «Успамін пра Міколу Равенскага» (аўтар сцэнарыя У. Мароз, рэжысёр У. Жданоўскі). Эмацыянальным стрыжнем гэтай стужкі сталі запісы твораў кампазітара і іх выкананне дачкой В. Равенскай-Аляксеенка, а таксама сенсацыйныя ўспаміны пра даваенны перыяд жыцця кампазітара, што пакінулі кампазітар А. Багатыроў і музыказнаўца Б. Смольскі.

А завяршылася мемарыяльная імпрэза агульным выкананнем гімна «Магутны Божа». I прагучала гэтая неўміручая мелодыя не столькі пафаснай старонкай у спланаванай праграме, як яскравым ўвасабленнем павагі да творчасці выдатнага беларускага кампазітара, своеасаблівымі ўводзінамі ў праграму навінкі-дыска.

Сярод жа трох варыянтаў выканання гімна, што запісаны на дыску, асаблівай цікавасцю вылучаецца варыянт у выкананні вьщатнага беларускага спевака-эмігранта Петры Конюха (бас) і казачага хору пад кіраўніцтвам П. Жарава (ЗША). Па-першае, незвычайнымі тэмбравымі афарбоўкамі, своеасаблівымі «эмігранцкімі» інтанацыямі і акцэнтам, а таксама глыбокай настальгічнай прачуласцю паэзіі Н. Арсенневай.

Фальклорнымі матывамі, якімі прасякнута ўся творчасць кампазітара, напоўнена і разгорнутая інструментальная п'еса — вялікая сюіта для фартэпіяна М. Равенскага. Яе віртуозна і натхнёна выканаў піяніст Ігар Алоўнікаў. Гэты твор сведчыць пра рознабаковасць музычных прыхільнасцяў М. Равенскага і яго жаданне рэалізаваць сябе ў разнастайных музыч­ных формах і жанрах. Таму яго апрацоўкі фальклору можна назваць узорнымі з пункту гледжання захавання і ашчадных адносін да меладычнай асновы народных шэдэўраў. У гэтым сэнсе творчасць кампазітара падаецца ўзорнай для беларускіх кампазітараў сучаснасці, якія сёння шукаюць тое, што называецца нацыянальным музьганым генатыпам. Пра шлях кампазітара М. Равенскага ў гэтым пошуку беларускай тоеснасці можа распавесці новы дыск — «Магутны Божа». Слухаем жа ў яго апрацоўцы народныя мелодыі «Дарагая мая староначка», «Ды ўжо сонейка», «А ў полі вярба», гумарыстычнае «Вяселле камара і мухі», танцавальную «Польку Янку» і спрабуем зразумець вытокі феномена стваральніка духоўнага гімна беларусаў «Магутны Божа» Міколы Равенскага.


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by