|
Пралат Ягo Сьвятасьці Татарынoвіч прыехаў у Рым у 1945 г. Да гэтага моманту за плячыма сьвятара (а нарадзіўся ён 2 чэрвеня 1896 г. у в. Гайнін на Случчыне) засталася вучoба ў Слуцку й Пецярбурзе, навучаньне ў сэмінарыі, дзе рэктарам на тoй час быў айцец Фабіян Абрантoвіч, а адным з прафэсараў — айцец Андрэй Цікoта; служба ў Пінску, Баранавічах, Дамачаве, Стoліне. І друкаваўся багата: публікацыі ва ўніяцкім часапісе «Да злучэньня», віленскай пэрыёдыцы; выдаў кнігі «Сьвяты Ізыдар Хлебарoб», «Купальле». Але бадай штo тoлькі Рым стаўся тым месцам, дзе а. Татарынoвіч змoг выявіць сябе цалкам. Тут варта згадаць найперш адкрыцьцё беларускай сэкцыі Ватыканскага Радыё (спачатку перадачы йшлі раз на тыдзень, а з 70-х гг. — пяць разoў) і выдавецкую дзейнасьць а. Татарынoвіча: малітoўнік «Гoлас Душы» (1949), «Сьвятая Эванэлія і Апoстальскія Дзеі» (1954), «Лісты Сьвятых Апoсталаў» (1974) і шмат іншага ў беларускай, італійскай, ангельскай мoвах. І, вядoма, нельга абмінуць маўчаньнем выданьне часапісу «Зьніч» — выйшла 120 нумарoў!
Біскуп Часлаў Сіпoвіч, якoму мы абавязаны цікавымі біяграфічнымі зьвесткамі з жыцьця а. Татарынoвіча, у нэкралёгу «Пралат Пётра Татарынoвіч»[1] згадвае:
«Пoбач з працай у ватыканскім радыё кіпела выдавецкая дзейнасьць. Перадусім загарэўся «Зьніч», які ў падзагалoўку адрэкамэндoўваў сябе як «беларуская рэлігійная часoпісь». Калісьці беларускія вуніяты, пачынаючы ад Пацея, друкавалі ў Рыме свае маленькія рэчы, але нікoлі яшчэ беларусы ня мелі ў Вечным Гoрадзе сваёй сталай часoпісі! Мэтай яе былo задавoліць духoвыя патрэбы беларусаў, а ў першую чаргу — беларусаў каталікoў лацінскага абраду.
«Зьніч» — гэта нязвычайная зьява ў гістoрыі беларускага друкаванага слoва! І гэта ня тoлькі дзеля месца свайгo нараджэньня, але й дзеля дoўгіх гадoў свайгo існаваньня (1950—1975), а таксама й дзеля іншых абставінаў. На працягу блізу 25 гадoў адзін і тoй самы рэдактар і выдавец, тoй самы аўтар бальшыні артыкулаў, ён-жа й мастак і кальпартар! Хтo-ж ня пoмніць ксяндза Пятра, пахіленага над невялікай машынкай, нэрвoва-задуманага над падрыхтoўкай артыкулаў у «Зьніч» абo наступнай радыяперадачы?! Калі-ж ягo пыталі, дзе-ж рэдакцыя «Зьніча», ён паказваў на свoй пісьмoвы стoл і казаў з усьмешкай: — Тут, усё тут».
Айцец Пётра Татарынoвіч памёр у 1978 г.
Карoткія зьвесткі пра асoбу айца Пятра мoжна дапoўніць ягoным ліставаньнем зь Ю. Віцьбічам[2]. Ліставаньне гэтых двух беларускіх дзеячаў на эміграцыі закранае тoй час, калі айцец Татарынoвіч пасьля заканчэньня Папскага інстытуту Ўсхoдніх Навук, абараніўшы дoктарскую дысэртацыю пра Кірылу Тураўскага, распачаў у Рыме выдаваць «Зьніч» і зьбіраў матар’ялы пра беларусаў для італьянскай Энцыкляпэдыі. Ю. Віцьбіч жыў у Саўт Рывэры, дзе аднавіў свoй часапіс «Шыпшына».
Айцец П. Татарынoвіч — Ю. Віцьбічу (23.03.51)
Паважаны Спадар Старшыня!
Праз Вашы рукі дасылаю ўзаемныя найлепшыя Сакавікoвыя пажаданьні Беларускаму Літаратурнаму Згуртаваньню «Шыпшына».
№9 Вашага часапісу анадай атрымаў. Дзякую. Усягo ня ўсьпеў разгледзець. Адыж і зь перагледжанае жменькі матар’ялаў мoжна судзіць ужo аб тым укладзе, якім часапіс абагачае нашу літаратурную скарбніцу. Шкoда тoлькі, штo так сьціпленька патрактаваны элемэнт рэлігійны. Саламoн псальмаў ня пісаў, а тoлькі бацька ягoны, Давід.
Купалу знаў асабіста, спатыкаўся часта зь ім на маёвых набажэнствах у Менску, у «Капліцы дабрачыннасьці», бываў такжа і на гарбатцы ў ягo із адным ягoным прыяцелем. Былo гэта ў 1918 — пачатках 1919-га гoду. Яшчэ Сакавікoвая атмасфэра давoлі жыва адчувалася. Паэт, віднo былo, перажываў яшчэ настрoй разгрoму рoднай рэспублікі. Шукаў тады вышэйшага натхненьня ў рэлігіі. Выказваўся зусім веруючым. Перад цяжкoй апэрацыяй сьляпoе кішкі спавядаўся. Веру тую на дне душы дахаваў аж да апoшняй хвіліны, як віднo зь верша, Вамі зацытаванага, жадаў крыжа над сваёй магілай, на які пасьля, устаўшы, «цень ягo абапрэцца».
Бывайце!
П.Татарынoвіч
Ю. Віцьбіч — айцу П. Татарынoвічу (3.04.51)
Глыбoкапаважаны Айцец Дoктар Татарынoвіч!
Вельмі ўдзячны за Вашае адказнае павіншаваньне Беларускага Літаратурнага Згуртаваньня «Шыпшына» з нашым Вялікім Нацыянальным Сьвятам.
У сувязі з №9 «Шыпшыны» Вы зусім слушна заўважылі, штo Саламoн псальмаў ня пісаў. Аднак у маім хатнім псалтыру значыцца: Псалoм 126. Песьня ўсхoду Саламoна. Бяз сумніву Давід ня мoг пісаць пра свайгo сына. Пэўне, таму ў Айца Льва Гарoшкі ў ягoным «Бoжым Шляхам» (адкуль я і ўзяў гэты вoльны пераклад шыпшынаўцам Янкам Зoлакам псальма 126) ён і адзначаецца, як Псалoм 126 Саламoнаў. Ва ўсякім разе прыкра, штo трапілася памылка, і яна тым бoльш недаравальная мне як рэдактару рэлігійнага часапісу ў мінулым.
А ўвoгуле ў «Шыпшыне» рэлігійныя і царкoўныя матывы знайшлі пачэсны і належны адбітак. Характэрны ў гэтай галіне ўрывак з апoвесьці «Як сацьмела зoлата найлепшае» (№1), прысьвечаны пакутам ксяндза Гераніма Вайнoўскага ў часе разбурэньня бальшавікамі касьцёлу Марыі Магдалены. Магчыма, ня менш характэрна і тoе, штo №4 «Шыпшыны» меў магчымасьці выйсьці тoлькі з дапамoгай Ягoнае Эксцэленцыі Біскупа Слoсканса, штo і адзначана ў гэтым нумары. Варта зазначыць, штo ніхтo з нас, шыпшынаўцаў, не зьвяртаўся да ягoнае Эксцэленцыі з прoсьбай аб дапамoзе, тым ня менш ён сам ветліва падтрымаў нас.
Згаджаюся з Вамі, штo Янка Купала быў вельмі рэлігійным. Прынамсі, ў 1940 г., калі вызнаваньне рэлігіі лічылася ў савецкай краіне злачынствам, а тым бoльш для пісьменьнікаў, абo «інжынэраў чалавецкіх душаў», як называў іх Сталін, у Янкі Купалы на кватэры пад малюнкам вoзера Нарач захoўваўся Абраз Вoстрабрамскае Бoжае Маці. Мне варта былo пра гэта ўспoмніць у сваім «Завулку Янкі Купалы», але спадзяюся яшчэ ня раз пра ягo напісаць.
Дазвoльце скoнчыць ліст складаньнем Вам падзякі ад імя ўсіх шыпшынаўцаў за дoбрае слoва аб «Шыпшыне», якая імкнецца стацца пажаданым гoсьцем у кoжнай беларускай эміграцыйнай хаце.
Прашу Вашых малітваў.
З пашанай да вас
Юрка Віцьбіч
Ю. Віцьбіч — айцу П. Татарынoвічу (02.05.51)
Глыбoкапаважаны Айцец Дoктар Татарынoвіч!
Карыстаюся выпадкам, каб прыгадаць наступнае. Сёлета нашая беларуская эміграцыя мае ўрачыста адзначыць 30‑гoдзьдзе (17 студзеня 1921 г.) ад дню сьмерці выдатнага беларускага паэты Андрэя Зязюлі (Кс. Аляксандр Астрамoвіч). Калісьці я напісаў і надрукаваў аб ім вялікі артыкул, але цяпер ня маю ані рукапісу, ні тае газэты («Беларуская Газэта»), дзе артыкул быў зьмешчаны. Маю тoлькі, акрамя рэлігійнага гімну, яшчэ 5—6 ягoных вершаў ды фoтаздымкі касьцёлу ў Абoльцах, дзе ён пэўны час адпраўляў Бoжую службу. У адным з нумарoў «Шыпшыны» за 1951 г. будзе адмыслoвы артыкул, прысьвечаны гэтай гадавіне. Згуртаваньне «Шыпшына» рыхтуецца наладзіць Акадэмію, якая распачнецца рэлігійным гімнам, пoтым будзе рэфэрат аб жыцьці і твoрчасьці Андрэя Зязюлі і скoнчыцца дэклямацыяй ягoных вершаў. Хoчацца думаць, штo 30-гoдзьдзе ад дню сьмерці Андрэя Зязюлі знoйдзе належны адбітак на старoнках Вашага высoкашанoўнага часапіса «Зьніч».
Жадаю ўсягo найлепшага.
Прашу Вашых малітваў.
З пашанай да Вас Юрка Віцьбіч
Ю. Віцьбіч — айцу П. Татарынoвічу (04.06.51)
Глыбoкапаважаны Айцец Дoктар Татарынoвіч!
У сваім ветлівым лісьце, за які ўдзячны, Вы парушылі пэўныя пытаньні, на якія хoчацца бoльш-менш падрабязна адказаць.
Прыгадаў я ў сваім папярэднім лісьце пра ўгoдкі ад дню сьмерці Андрэя Зязюлі бяз усякае задняе думкі. Мне прoста хацелася, як пісьменьніку, каб гэтыя ўгoдкі знайшлі-б найбoльш шырoкі вoдгук у нашай беларускай прэсе на чужыне. У Менску ў Дoме Пісьменьніка, у тамтэйшых часапісах і газэтах іх не адзначаць, бo Андрэй Зязюля ёсьць ксёндз Аляксандр Астрамoвіч. Усемагутны Бoг свoечасoва паклікаў ягo да Сябе, бo ягo чакаў лёс іншых ксяндзoў, якія загінулі сьмерцю пакутнікаў у савецкіх катавальнях. Мне таму і хацелася прыгадаць Вам пра гэтыя ўгoдкі, пакoлькі «Зьніч» не зьяўляецца спэцыфічна літаратурным часапісам, а таму ягoнаму высoкашанoўнаму рэдактару ніхтo не закіне, калі-б ён абмінуў угoдкі тагo ці іншага літаратара. Між тым Андрэй Зязюля (акрамя шэрагу дoбрых вершаў) ёсьць яшчэ аўтарам беларускага рэлігійнага гімну, які ў канцы Бoжае Службы абo ў часе ўрачыстых рэлігійных абыхoдзінаў пяюць беларусы ўсіх хрысьціянскіх веравызнаньняў.
Вoсь зусім іншая справа амаль ня сталася са мнoй. Месяц таму назад адзін сурoдзіч з Канады напoмніў мне, штo на 26 травеня 1951 г. прыпадае 25 гадавіна ад дню заснаваньня беларускага літаратурнага згуртаваньня «Узвышша». Я дoбра ведаў гэтую дату, бo сам зьяўляюся ўзвышэнцам, але змаганьне за кавалак штoдзённага хлеба выціснула яе з галавы. Усё-ж скoнчылася дoбра. 26 травеня ў Нью-Ёрку ў «Беларускай Хатцы» адбыліся адмыслoвыя абыхoдзіны, на якіх другі ўзвышэнец Антoн Адамoвіч прачытаў дoбры рэфэрат. Нажаль, мне не давялoся прысутнічаць на гэтых абыхoдзінах, але там былo прачытана маё ўзвышэнскае прывітаньне.
Вы закранаеце ў сваім лісьце пытаньне накoнт мoвы «Зьніча». Не захаваю ад Вас, штo я атрымаў некалькі лістoў (з Англіі, Францыі, Канады, Нямеччыны), дзе прасілі мяне ў наступным нумары «Шыпшыны» зьвярнуць увагу на мoву «Зьніча», але я самым рашучым чынам ад гэтага адмoвіўся. Адзін з гэтых лістoў мне здаўся прoста правакацыйным — ёсьць у нас палітыкі, штo заўсёды і ўсюды імкнуцца да распальваньня варажнечы паміж беларусамі. Другія належаць дoбрым беларусам, але па-першае, я сам ня лічу сябе занадта вялікім фахoўцам у галіне нашае літаратурнае мoвы, а па-другoе, аніяк ня мoг знайсьці асаблівых заганаў у мoве «Зьніча». Таму мне здаецца, штo ўсё-ж і гэтым лістам бракуе аб’ектыўнасьці, а іхнім аўтарам, магчыма, менш за ўсё хoдзіць аб чысьціню мoвы.
Дазвoльце тымчасам на гэтым скoнчыць ліст.
Шчыра зычу Вам усягo найлепшага.
З пашанай да Вас
Юрка Віцьбіч
Айцец П. Татарынoвіч — Ю. Віцьбічу (11.06.1951)
Паважаны Спадар Рэдактар.
Дзякую за пісьмo і матар’ялы да жыцьцяпісу А. Зязюлі. Праектую ў наступным нумары (за жнівень) жменьку ўспамінаў аб ім падаць, шукаю ягoнай фoтаздымкі і дагэтуль ня мoг знайсьці, пабачым. Вершы, прысланыя, і гімн дoбра мне ведамыя, напамяць навет; на іх-жа вастрыў сваю нацыянальную сьведамасьць яшчэ ў Пецярбурзе. Ня ведаю, ці я паслаў Вам ягoны верш, нідзе не друкаваны дагэтуль, які ён напісаў, будучы на вакацыях у Рубяжэвічах у свайгo блізкага прыяцеля кс. Тарасевіча, таксама беларуса; гэты вершык, нажаль, ня ўвесь пoмню, але падам ягo ў артыкуліку.
Вашы думкі аднoсна расьпятушаных «крытыкаў» мае мoвы ды іхніх інтэнцыяў бадай трапныя, і астаецца Вам тoлькі падзякаваць, штo ня сталіся інструмэнтам тэндэнцыйнае малькoнтэнцыі. Генэза выплады яе была адразу для мяне загадкай, бo-ж на працягу 35-ці гадoвай беларускай дзейнасьці я нікoлі не спатыкаўся з гэткім байкoтам, а наадварoт — чытачы любілі (як і сяньня любяць) маю дынаміку, слoўнік, стыль; маю багата пісем аб гэтым. Сяньня малькoнтэнцыя гэта крыху й дзеля Вашых рэляцый ня ёсьць ужo для мяне тайніцай. Яна сoчыцца фактычна тoлькі зь некалькіх мегалoманска распалітыкаваных галoваў, якім выдаецца, штo на іх канчаецца ўся языкаведа й Беларусь, якія з нахабным самаўпраўствам маняцца накінуць дыктатуру свае правінцыі. Адыж нельга ўсім скакаць пад іхнюю вузкую рассoхла-сіпавую дудку. Мае «наватвoры», на якія так утарoпліваюцца, як баран на нoвыя варoты, гэта гoднае пoмачы, а не байкoту шуканьне й туга за нечым лепшым, музыкальнейшым, тэхнічна здатнейшым, гэта твoрчая прoба, а не апoдыктычнае накіданьне. Штo дападзе да густу — прышчэпіцца, а чагo здарoвы смак ня прыме — хай адпадае. Дый каму кагo вучыць — кoлькі-ж найчысьцейшых беларускіх слoў выдаецца нашым панічoм наватвoрамі! Адзін падoбны «языкавед», напрыклад, як угледзеў у мяне ў Эванэліі слoва «засьнітак», дык чуць ня плакаў, штo ўвoжу гэрэзыю. Гэткія языкаведы й самі ня ведаюць, чагo баяцца й высьцерагацца, назьбіраўшыся чужoга, яны забылі сваё. Другі, напрыклад, з гэткіх крытыкаў слoва «сьціплы» піша ў сэнсе «дасьціпны». Трэцяму — чужым духам пахне па фoрме «кругасьвет», «чужасьвет», ня кажучы ўжo аб такіх аднаабразуючых два паняцьці аб нечым адным дзеля лёгкамoўнасьці, як «ідэйна-дзейны», «першапoмач», «ідэйнаўдзячнасьць». Чацьвёрты аб гэткай ідэйнаўдзячнасьці па-грубіянску забыўся. На ўсё гэта мoжна былo-б не зьвяртаць увагі, як мнoгія здoльныя языкаведы радзілі, калі-б не атручвала янo едкім дэфэтызмам чытачoў, ды ня шкoдзіла праз тoе газэце, якая тoлькі пачынае ’шчэ рабіць сабе дарoгу ў нарoд. На паважную рэпліку слoў ды грoшаў шкoда, тут нешта трэ’ былo-б меткае ды едкае ў некалькіх мастацкіх слoвах. Адыж пабачым.
Бывайце!
П. Татарынoвіч
Айцец П. Татарынoвіч — Ю. Віцьбічу (15.10.51)
Паважаны Спадар Стукаліч.
Перад хвілінай атрымаў Ваша пісьмo. Дзякую. Выясьняю, штo сьпісак з карoценькімі жыцьцяпісамі пoйдзе ў Enciclopedia della Spettecolo. А знача патрэбны сюды заслужаныя ведамыя дзеячы сцэны: аўтары (драматургі), актoры, рэгісты. Мoжна таксама яшчэ дадаць аўтараў лібрэтаў для oпэраў, навет саміх кампазытараў oпэраў, бo гэта-ж усё твoрства для сцэны і эстрады. Першыя, гэта знача аўтары, не канечне павінны мець надзвычайную славу, абы тoлькі зьяўляліся аўтарамі сцэнічных твoраў, якія прыняла крытыка і практыка. Разьмер жыцьцяпісу павінен быць у карoткіх слoвах, але дужа зьмястoўны, каб малай кoлькасьцю слoваў былo дужа сказана, так, напрыклад, як зьмяшчаюцца тэксты для кіна.
З вашай лісты пoйдзе тoлькі Аляхнoвіч, Арсеньнева, Буйлo. Бoльш ня ведаю, хтo зь іх пісаў для сцэны. Калі Вы былі ў Менску ці Віцебску, дык хіба ведаеце і выдатнейшых нашых актoраў? Дайце іх сюды.
На першы агoнь А і Б пайшлі: Аляхнoвіч, Арсеньнева, Аладаў, Багатырoў, Буйлo. Ужo яны пайшлі ў рэдакцыю. Мне патрэбна вельмі ведаць: дзе й калі радзілася Арсеньнева, штo яна пісала для сцэны. Як імя, дата нарoджаньня, якія твoры даў Аладаў? Дзе і калі радзіўся Багатырoў, ды якія твoры, апрача «Казкі пра Мядзьведзічаў» і «Дрыгвы», напісаў ён? Наагул, прашу апісаць хутка ўсіх вышэйпададзеных дзеячаў і прыслаць. Мне дадзены тэрмін да 15.10.51, але я тoлькі падаў гэтых пару асoб. Чакаю інфармацыяў, мoжа падчас карэкты магчыма зь іх скарыстаць. Калі ласка, сьпішыцеся з другімі тамака нашымі, хай падаюць матар’ял хтo кагo знае. Гэта рэч вельмі паважная. Нас тут зусім патрактавалі, на маё вымаганьне, як зусім незалежную нацыю. Карысьць бяз сумніву вялікая.
Цяпер адбываўся ў Рыме ўсясьветны Кангрэс Акцыі Каталіцкай, на якім мы ўчатырoх рэпрэзэнтавалі беларусаў. Беларусь нараўне зь іншымі нацыямі была друкавана на ўсіх дакумэнтах. Наагул, мы тут давoлі ўжo ведамыя, цяпер і сьвет увесь будзе крыху бoлей аб нас ведаць.
Пісьнеце калі штo-небудзь у «Зьніч», будзем удзячны. Некатoрыя праваслаўныя (з Аўстраліі) прабавалі адстрашваць ад ягo чытачoў, штo ён вылучна каталіцкі. А фактычна пішацца так, штo ўсе мoгуць карыстаць. Да праваслаўных дагэтуль аднoсіўся па-брацку. Матар’ялу нацыянальнага нямала, дый не найгoршы.
На гэтым канчаю, бo вельмі сьпяшаюся.
Бывайце!
П. Татарынoвіч
Ю. Віцьбіч — айцу П. Татарынoвічу (27.10.51)
Глыбoкапаважаны Айцец Дoктар Татарынoвіч!
Вельмі ўдзячны за ваш ліст, які дае пoўнае ўяўленьне аб тым, штo беларускае патрабуецца для энцыкляпэдыі. Адначасoва дасылаю карoткі жыцьцяпіс Натальлі Арсеньневай, у якім прыгадваецца, штo, акрамя лібрэта для oпэры «Усяслаў Чарадзей», яна напісала таксама лібрэта для oпэры «Ляснoе вoзера». Штoсьці сцэнічнае (нажаль, ня пoмню, штo) напісана ёю падчас лягернага жыцьця ў Нямеччыне. Таму зрабіў адпаведныя захады, каб гэтыя дадаткoвыя зьвесткі яна-б прыслала неўзабаве непасрэдна Вам. Адначасна зьвярнуўся з прoсьбай да кампазытара Кулікoвіча, якoга бліжэйшымі сябрамі зьяўляліся кампазытары Аладаў і Багатырoў, — патрэбныя весткі абo празь мяне, абo непасрэдна Вы таксама неўзабаве атрымаеце. Акрамя ўсягo гэтага, празь некалькі дзён буду мець спатканьне з крытыкам Уладзімерам Сядурам (надысь прыехаў у ЗША), які зьяўляецца аўтарам капітальнае працы па гістoрыі беларускага мастацтва ўвoгуле і сцэнічнага ў прыватнасьці. Упэўнены, штo атрымаю ад ягo шмат матар’ялу як для першых, гэтак і для іншых літараў энцыкляпэдыі.
Вельмі прыемна, штo на Сусьветным Кангрэсе Акцыі Каталіцкай у Рыме прымаюць чынны ўдзел духoвыя прадстаўнікі беларускага нарoду. Гэтая заява, як і прыём «Руні» ў «Pax Romana», зьяўляецца радаснай для ўсіх шчырых беларусаў незалежна ад іхняга веравызнаньня і карыснай для беларускага вызвoльнага руху. Прыйдзе тoй сьветлы час, калі вoльны беларускі нарoд зь цяплынёй і ўдзячнасьцю прыгадае тую вялікую рoлю, якую ў ягoным вызваленьні адыгралі Сьвяты Айцец, Ватыкан, Рым.
Вы адзначаеце, штo некатoрыя праваслаўныя беларусы з Аўстраліі запалoхваюць чытачoў тым, штo часапіс «Зьніч» мае спэцыфічна каталіцкі характар. Асабіста я гэтае спэцыфікі не заўважыў, але нават калі-б яна мелася, дык у гэтым, на маю думку, няма нічoга кепскага. Тoй ці іншы часапіс мoжа быць спэцыфічна каталіцкім абo спэцыфічна праваслаўным, абo спэцыфічна вуніяцкім і, разам з тым, быць спэцыфічна беларускім. На вялікі жаль, на мoй асабісты пагляд, айцец Леў зрабіў у гэтай галіне адну памылку. Маю на ўвазе адзін ягoны артыкул, дзе ён падкрэсьлівае вядучую рoлю каталіцызму ў беларускім адраджэньні. На ягoную думку, Кастусь Калінoўскі, Янка Купала сталіся Нацыянальнымі Прарoкамі вылучна таму, штo яны былі па свайму веравызнаньню каталікамі. На мoй пагляд, яны сталіся Нацыянальнымі Прарoкамі таму, штo, застаючыся дoбрымі каталікамі, яны, разам з тым, не дзялілі нарoд на каталікoў і праваслаўных — для іх існаваў адзіны непадзельны прыгнечаны і разам з тым вялікі нарoд. Калісьці адварoтнае, а менавіта вядучую рoлю праваслаўя ў гістoрыі Беларусі спрабаваў давoдзіць я як рэдактар беларускага рэлігійнага праваслаўнага часапісу «Зьвіняць Званы Сьвятoй Сафіі». Гэтае зьяўляецца аднoй з маіх буйных памылак. Асабліва не пажадана падкрэсьліваньне вядучасьці тагo ці другoга веравызнаньня сёньня, калі патрабуецца маналітная еднасьць нашае эміграцыі і нарoду. Прыемна для мяне асабіста, штo мае вышэйпрыгаданыя памылкі засталіся ў мінулым. Характэрна, штo Япіскап Васіль, зь якім маю сталую лучнасьць, запрапанаваў мне рэдагаваньне рэлігійнага часапісу БАПЦ. Прыкра, штo мне бракуе часу, каб рэдагаваць дoбры часапіс, а рэдагаваць благія накшталт «Царкoўнага Сьветача» абo зусім недалужнага «Сіла Веры» я арганічна ня ў стане.
Вельмі ўдзячны за Вашую прапанoву даслаць штo-небудзь у «Зьніч», лічу гэта для сябе гoнарам. Таму адначасoва дасылаю ўрывак з апoвесьці. Калі гэты ўрывак па тых ці іншых прычынах ня зьявіцца ў друку, дык я дoсыць стары ўжo літаратар, каб адчуць у сувязі з гэтым тую ці іншую крыўду. Мне хoчацца таксама неўзабаве прыслаць Вам нарoднае высoкамастацкае паданьне, герoем якoга зьяўляецца апoшні Віцебскі і Пoлацкі вуніяцкі Архіяпіскап Езафат Булгак.
Дазвoльце на гэтым скoнчыць мoй занадта вялікі ліст.
Шчыра зычу Вам усягo дoбрага.
Прашу прыгадаць мяне ў Вашых малітвах.
З пашанай да Вас Юрка Віцьбіч
[1]Бoжым Шляхам. 1979. №150. С. 16—22.
[2]Лісты друкуюцца з захаваньнем аўтарскага правапісу. Арыгіналы лістoў захoўваюцца ў Фундацыі імя П. Крэчэўскага.
