МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Культ мядзведзя у каляндарных звычаях і абрадах // Культура беларускага замежжа

Аўтар: Фурсава А.
Кнiга: Культура беларускага замежжа. «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». Мінск. 1998.
Раздзел: Даследчыя працы дзеячаў замежжа
Краiна: Нявызначана
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

А. Фурсава

(г. Новасібірск)

КУЛЬТ МЯДЗВЕДЗЯ Ў КАЛЯНДАРНЫХ ЗВЫЧАЯХ І АБРАДАХ

У асяроддзі этнографаў-славістаў склалася ўстойлівая думка пра тое, што ў народных перакананнях усходніх славян павер'і пра мядзведзяў, у тым ліку і пра мядзведзяў-пярэваратняў, захаваліся ў даволі абмежаваным выглядзе . Тым больш цікавыя тыя нешматлікія сюжэты, якія былі зафіксаваны ў час этнаграфічных экспедыцый па Новасібірскім Прыоб'і ў традыцыйных вераваннях, а таксама абрадавай практыцы беларускіх сялян. Кампактныя паселішчы беларусаў, якія выйшлі з Магілёўскай, Віцебскай, Віленскай і іншых губерняў (канец XIX — пачатак XX стагоддзя), размешчаны ў раёне балоцістых месцаў Васюгання. Паводле сучаснага адміністрацыйнага падзелу, гэта Паўночны, Кыштоўскі, часткі Венгераўскага, Куйбышаўскага раёнаў Новасібірскай вобласці.

Палявыя этнаграфічныя матэрыялы сведчаць пра захаванне ў каляндарных звычаях і абрадах мноства перажыткаў, звязаных з культам мядзведзя. Найбольш за ўсё гэта фіксуецца ў «масленічнай» абраднасці беларусаў. Масленіца, як найбольш складанае па структуры свята, уключала і пераадзяванні. Прычым пераадзеты мядзведзь нярэдка бываў цэнтральным персанажам. «То футра вывернуць, то кажух... Кажухі раней вялікія былі... На галаву надзяваюць маску мядзведжую з футравага шматка... Вочы зробяць... І вось ідзе ён на чатырох лапах. Возьмуць мядзведзя на вяроўку і водзяць. Смеху было! Мядзведзя прывядуць, а ён раве, каб давалі яму... Мяшкамі назбірвалі...» — успамінае жыхарка Кыштоўскага раёна Марыя Ліфанцьеўна Астаніна (дзявочае Скарабагатава), 1911 года нараджэння.

Пераадзеты мядзведзь смяшыў людзей, скакаў, пераймаючы касалапую хаду свайго арыгінала. Паказваў жартаўнік і «мядзведжую пацеху», парадзіруючы жанчын, дзяўчат (як глядзяцца ў люстэрка, як ходзяць па ваду і г. д.). У асяроддзі сучасных пажылых людзей сустракаюцца такія, якіх пераадзетыя мядзведзі настолькі ўражвалі ў дзяцінстве, што яны да гэтага часу ўспамінаюць тое, што бачылі калісьці.

У беларускіх сем'ях, згодна са старою традыцыяй, яшчэ зусім нядаўна, да Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў, у час масленкі вадзілі жывых абучаных мядзведзяў. Мядзведзь павінен быў умець рабіць розныя каленцы, раскачвацца, кружыцца, куляцца праз галаву. «Міша», «Мішанька» рабіўся ўсеагульным улюбёнцам. Мог касалапы паказваць, як хлопцы крадуць гарох, як бабы па ваду ідуць... Складвалася ўражанне, што мядзведзь разумее чалавечую мову, пантамімна паказваючы тое, пра што яго просяць. Вось успаміны відавочца такіх «ваджэнняў»: «У масленку з мядзведзем па дамах хадзілі. Ім аплочвалі грашыма ці мукой... Прасілі мядзведзя: «Мішанька, прайдзі, як бабы на поле ідуць». Вось ён ідзе ўразвалку, паціхеньку. Яму: «А як з поля?» Ён толькі: «Раў-раў... О... о... о...» Тут усе і падохнуць са смеху!» (Клінцова Праскоўя Фёдараўна, 1915 года нараджэння, бацькі з Чарнігаўскага павета, Магілёўскай губерні, беларуска).

У цэлым сабраныя намі матэрыялы дазваляюць разглядаць перажыткі культа мядзведзя як бы ў дзвюх плоскасцях: 1. Паданні, прывязаныя да «натуральнага», жывога мядзведзя. 2. Комплекс звычаяў і абрадаў, звязаных з пераадзетым мядзведзем.

Можна меркаваць, што дакладнае табуіраванне ўсіх відаў гаспадарчай, прамысловай дзейнасці на Звеставанне на больш ранніх стадыях грамадскага развіцця, магчыма, было абумоўлена ўяўленнямі пра абуджэнне мядзведзя менавіта ў гэты дзень (прыгадаем у гэтай сувязі беларускую камаедзіцу). У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя ў сялянскіх сем'ях важнасць гэтага свята падкрэслівалася прымаўкай: «На Звеставанне птушка гнязда не ўе, а дзеўка касы не пляце». І гэта невыпадкова, бо мядзведзь, «лясны гаспадар», «гаспадар звяроў» менавіта ў гэты час пачынае абуджацца і выходзіць з бярлогі. З пункту гледжання людзей традыцыйна міфалагічнай свядомасці ў забароне заплятання косаў і рытуальным хаджэнні з распушчанымі валасамі выяўляліся элементы продуцирующей магіі. Бо мядзведзь разглядаўся не толькі як татэм, але і носьбіт мужчынскага апладняючага пачатку. Сучасныя тлумачэнні сялян-беларусаў у сувязі з бояззю заплятаць косы на Звеставанне — страх быць пакаранымі Богам, у чым, вядома ж, ёсць адносна позні ўплыў хрысціянскай рэлігіі.

Галоўнай задачай пераадзетага мядзведзя было пасмяшыць людзей, атрымаць ад іх узнагароду за працу... Смеху, як гэта паказана ў працах многіх вучоных, прыпісвалася асаблівая ахоўная магічная сіла, а ўзнагародай за працу было не што іншае, як жаданне сям'і адкупіцца, улітасцівіць мядзведзя-пярэваратня. Гэта тлумачыць тое народнае паданне, згодна якому адмовіць у прыёме пераадзетым мядзведзям лічылася вельмі непажаданым.

Хацелася б таксама адзначыць, што «мядзведжыя» традыцыі сібірскіх беларусаў дастаткова дакладна ідэнтыфікуюцца з вядомымі матэрыяламі па этнаграфіі беларусаў Магілёўскай, Віцебскай губерняў. У беларускім асяроддзі адносна доўга захоўвалася традыцыя мядзведзяў-пацешнікаў, што ідзе ад мядзведжых камедый XIX стагоддзя. У той жа час тут, у Сібіры, была страчана частка традыцыйных абрадаў. Напрыклад, вядомая ў Беларусі «камаедзіца», якая праводзілася там напярэдадні Звеставання.


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by